|
Працэс узаемадзеяння аўтабіяграфічнай і гістарычнай прозы, што развіваўся такім чынам на аснове і абсалютызацыі свайго пункту гледжання на рэчаіснасць, быў двухбаковым: і аўтабіягра фічныя элементы пранікалі ў летапісы і гістарычныя аповесці, бо храністы таго часу не бачылі істотнай розніцы паміж гэтымі жанрамі, як не заўважалі яе і многія з мемуарыстаў - усе імкнулі-ся пісаць «чыстую праўду». Найбольш поўна такое ўзаемапранік-ненне адбілася на той частцы Баркулабаўскага летапісу, якая прысвечана апавяданню пра Берасцейскі сінод 1596 г. Апісанне падзей ў творы мае характар непасрэдных прыватных успамінаў, складзеных чалавекам, які браў удзел у з'ездзе і падтрымліваў іерархаў, што адмаўляліся падпісаць царкоўную унію. Верагодна, гэта быў баркулабаўскі святар Фёдар Філіповіч. Па эмацыянальным характары падачы матэрыялу, па дроб-ных дэталях з жыцця дэлегатаў, якія былі рашуча настроены супраць падпісання аб'яднаўчых дакументаў, па многіх намёках на факты, што здаваліся аўтару агульнавядомымі, па канспек-тыўнай, але вельмі дакладнай перадачы саборавых прамоў і асоб-ных рэплік частка, азагалоўленая «Был сенод у Берестю...», вы-лучаецца сярод іншых і ўяўляе з сябе хвалюючы аповед пра толькі што перажытае — аповед пафасны і ўнутрана напружаны, дзе ўзважана кожнае слова, аповед публіцыстычны.. Каб пераканаць чытачоў у сваёй рацыі, пісь-меннік прыводзіць «свецкія» аргументы або маляўніча перадае розныя чуткі, што хадзілі тады ў народзе; \\ У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сутнасці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыка-мемуарная літаратура ("Допісы" аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага, мемуары наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага, "Баркулабаўская хроніка" і інш.;. У "Баркулабаўскай хроніцы" мемуарыст распавядае пра страшны голад на беларускай зямлі ў пачатку XVII сг., калі "так мерли одны пры местах, на вулицах, па дорогах, по лесах, на пустыни, при роспутиях, по пустых избах". Аўтар паказвае простых людзей, іх цяжкую працу і быт, апісвае Бярасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Гісторыка-мемуарная літаратура па сваім характары была прасякнута свецкімі матывамі. Аўтары ўслаўлялі інтарэсы чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання, што абумовіла далейшае паглыбленне дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVI - першай палове XVII ст. Барока спалучала у сабе рэнесансавыя і сярэднявяковыя традыцыі. Прадстаунікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяу чалавека. Для творау барока характэрны шматграннасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага. Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася усе больше ускладненай.
31. Асаблівасці літаратурнага барока. Як і еурапейскае, беларускае барока было цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі. Тэарэтыкі новага напрамку сцвярджалі, что прыгожае уласціва толькі душы творцы. Герой барочнай літаратуры унутрана раздвоены і супярэчлівы. Містыка у яго бярэ верх над розумам
Для барока не былі чужымі таксама гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі. Яно сінтэзавала кніжныя (сярэдневяковыя і рэнесансавыя) і народнымі традыцыямі. У кожнай краіне творы барока набывалі нацыянальную адметнасць. Своеасаблівасцю беларускага барока было тое, что яно развівалася на скрыжаванні усходніх і заходнееурапейскіх наплывау, на паграніччы праваслаунага і каталіцкага веравызнанняу.
Барока узмацніла сувязі паміж краінамі, абмен мастацкімі каштоунасцямі. У Беларусі стала інтэнсіуна пашырацца еурапейская сітэма родау і жанрау (напрыклад, драма).
Барока прыйшло на Беларусь пры польскім і украінскім пасрэдніцтве. Значную ролю у гэтым адыграу паэт-лацініст і тэарэтык новага напрамку мацей Сарбеускі, а таксама Кіева-Магілянская акадэмія, дзе на барочных паэтыках і рыторыках вучыліся многія беларускія шкаляры.
Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны ужо у першай палове 17 ст. – палемічнай прозе, панегірычным вершаскладанні. Аднак, найбольш выразна і поуна праявіліся у літаратуры пераходнага перыяду – у рэлігійна-філасофскай, песенна-інтымнай лірыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдыктычных драмах і г.д.
[Барочны характар мела таксама тагачаснае мастацтва: будаваліся пампезныя касцелы і цэрквы, палацавыя ансамблі і ратушы., пры афармлені іх шырока выкарыстоуваліся творы выяуленчага і дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Узнік свецкі партрэтны жывапіс, пашыралася кніжная графіка.]
Высокі стыль: рытарычная прыузнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць
Сярэдн стыль: засвойваліся заходнееурапейскія традыцыі, але не гублялася сувязь з роднай глебай.
Нізкі стыль: народнае по змесце (інтымна-песенная лірыка, парадыйныя каладкі, інтэрмедыі, батлеечныя драмы)
Барочная эстэтыка прызнавала два віды руху: “вертыкальны” – ад зямлі да усявышняга і “гарызантальны” – ад калыскі да магілы. Першаму віду адпавядала духоуная паэзія, другому – свецкая. Духоуная праслауляла нябеснае шчасце і была звязана з элітарнымі коламі, а свецкая выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаеу насельніцтва. Сюжэты і вобразы для духоунай паэзіі браліся з Бібліі, жыццяу святых. Творы складаліся на лацінскай, польскай, стараславянскай мовах, а мастацкія сродкі вызначаліся кансерватыунасцю. У той час як свецкае вершаскладанне пераходзіла да сілабатанізму, духоунае трымалася сілабізму.
Найбольш значнымі прадстаунікамі высокага стылю былі Сімяон Полацкі і Андрэй Белабоцкі.
Дасягнуушы апагею у свім развіцці у другой палове 17 ст., высокі стыль у першай трэці 18 ст. пачау напауняцца свецкім, зямным.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 640 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Развіццё беларускай мемуарыстыкі. Творчасць Еўлашэўскага. | | | Парадыйная проза. Ліст да абуховіча. |