Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Пётра, апостал Ісуса Хрыста, прыходным расьцярушэньня ў Понце, Ґаляце, Кападоццы, Азі а Віфіні, абраным 2 Зь перадведаньня Бога Айца, пасьвячэньням Духа, да паслухменства а пакрапленьня крывёй Ісуса Хрыста: ласка вам а супакой няхай памножацца.

3 Дабраславёны Бог а Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы, подле вялікага міласэрдзя Свайго, адрадз і ў нас да надзеі жывое пераз ускрысеньне Ісуса Хрыста зь мертвых,4 Да непсавальнага а незабрудзяненага а нязьвялага спадку, захаванага ў нябёсах вам, 5 Сілаю Божаю перазь веру сьцеражоных да сп а сеньня, гатовага аб'явіцца ў вапошнім часе.

6 Гэтым захапляйцеся, пасмуціўшыся цяпер крыху (калі надабе) ад розных дазнаньняў, 7 Каб выпрабаваная вера вашая был а дарожшая за гінучае, хоць прабаванае агнём, золата, да пахвалы а славы а сьці ў зьяўленьне Ісуса Хрыста, 8 Каторага, ня бачыўшы, міл у еце, Каторага цяпер ня бачачы, але верачы, захапляецеся радасьцяй нявымоўнай і найславутшай, 9 Адзержуючы канец веры сваей - спасеньне душаў.

10 Прарокі, што праракалі ласку вам, даведаваліся а дасьледав а лі гэтае спасеньне, 11 Дасьляд у ючы, на каторы або на які час зьясьняў Дух Хрыстоў, каторы быў у іх, сьветчачы наперад празь цярпеньні Хрыстовы і славу па іх. 12 Ім аб'яўлена было, што ня ім самым, але нам служыла тое, што цяпер абешчана вам тымі, каторыя зьясьняюць вам Дабравесьць Духам Сьвятым, пасланым ізь нябёс, на што ангілы жадаюць глядзець.

13 Затым, паперазаўшы сьцёгны розуму свайго, будучы цьвярозыя, супоўна спадзявайцеся ласкі, каторая будзе д а на вам у зьяўленьню Ісуса Хрыста. 14 Як паслухменыя дзеці, не тарнуйцеся да пярэдніх ж а длівасьцяў у нясьведам'ю сваім; 15 Але як Тый, што пагук а ў вас, ё сьвяты, будзьце таксама сьвятыя ў вусім паступку; 16 Бо напісана: „Будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты".

17 I калі вы завіц е Айцом Таго, Хто, не зважаючы на асобы, судзе кажнага подле ўчынкаў ягоных, каратайце час падарожжаваньня свайго із страхам, 18 Ведаючы, што не псавальным срэбрам альбо золатам вы адкуплены ад марнага паступку, пераданага ад бацькоў, 19 Але каштоўнай крывёю Хрыстовай, як беззаганнага а чыстага ягнётка, 20 Наканаванага запраўды перад закладзінамі сьвету, але зьяўленага ў канцы часоў вам, 21 Каторыя ўверылі перазь Яго ў Бога, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых і даў Яму славу, каб вера вашая а надзея был і ў Богу.

22 Ачысьціўшы душы свае паслухменствам праўдзе да нядвудушнае братняе любові, горача мілуўце адзін аднаго з чыстага сэрца, 23 Будучы ізноў народжаныя не з псавальнага семені, але зь непсавальнага, жывым і трываючым на векі Словам Божым. 24 Бо кажнае цела -як трава, і кажная слава - як краса травы; трава зьвяла, і краса апала; 25 Але слова Спадарова трывае на векі. А гэта ё тое слова, што вам абешчана.

2 Дык, адклаўшы ўсялякае сердаво а ўсялякую зр а длівасьць а двудушнасьць а з а відасьць а ўсялякія абмовы, 2 Як кадзе народжаныя дзецяняты, жадайце чыстага малака слова, каб ад яго расьці да сп а сеньня; 3 Калі запраўды вы паспыталіся, што Спадар добры.

4 Прыступаючы да Яго, каменя жывога, людзьмі запраўды адхіненага, але Богам абранага, дарагога, 5 I самы, як жывыя камяні, збудуйце дом духоўны, сьвятарства сьвятое, абракаць духоўныя аброкі, прыемныя Богу Ісусам Хрыстом.

6 Бо зьмешчана ў Пісьме: „Вось, Я кладу на Сыёне вугольны камень, абраны, дарагі, і хто вера ў яго, не засароміцца". 7 Дык вам, вернікам, каштоўнасьць, але непаслухменым камень, што адхінулі будаўнічыя, каторы стаў галавою вугла, 8 I „Каменям спатыкненьня, і ск а лаю спадману" тым, каторыя спатыкаюцца на слове, будучы непаслухменыя, да каторых яны й прызначаныя. 9 Але вы - род абраны, каралеўскае сьвятарства, народ сьвяты, люд да дзяржаньня, каб вы маглі зьясьняць дасканальнасыдь Таго, хто пагук а ў вас ізь цямноты да чудоўнае сьвятліні Свае; 10 Каторыя калісь ня люд, але цяпер люд Божы, над каторымі ня было зьмілаваньня, але цяпер ё зьмілаваньне.

11 Умілаваныя! захочую вас, як прыходных а чужаземцаў, узьдзержуйцеся ад цялесных ж а длівасьцяў, каторыя ходаюцца з душою, 12 Паступак свой меж паган маючы пасьцівы, каб замест тога, ідзе абмаўляюць вас, як ліхадзеяў, добрыя ўчынкі вашы бачачы, славілі Бога ў дзень даведаньня.

13 Будзьце падданыя дзеля Спадара кажнаму людзкому ўраду: ці то каралю, як найвышшаму, 14 Ці то дзяржаўцам, пасланым ім да помсты ліхадзеям і пахвалы добра дзеючым, - 15 Бо такая ё воля Божая, каб вы, добра дзеючы, с і лілі маўчаць дурных і нясьведамых, - 16 Як вольныя, не як маючыя свабоду да прыкрыцьця ліха, але як нявольнікі Божыя. 17 Усіх паважайце, брацтва міл у йце, Бога бойцеся, караля сьціце.

18 Слугі, з усёй боязьняй слухайце гаспадароў сваіх, ня толькі добрых а рахманых, але й прыкрых. 19 Бо гэта прымальна, калі хто дзеля сумленьня перад Богам вытрывае смутак, церпячы несправядліва. 20 Бо што за пахвала, калі, грэшачы, вы трываеце й кулакі? Але калі, добра робячы і церпячы, вы трываеце, гэта прымальна Богу.

21 Бо да гэтага вы пагук а ны, бо й Хрыстос цярпеў за вас, пакінуўшы вам зразу, каб вы йшлі па сьлядох Ягоных. 22 Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было лестачкаў у вуснах Ягоных. 23 Як на Яго выдумлялі, Ён не выдумляў узаемна; церпячы, не пагражаў, але перадаваў у рукі судзячага справядліва. 24 Ён грахі нашыя ўзьнёс целам Сваім на дзерва, каб, памершы грахом, жыл і дзеля справядлівасьці; ранамі Ягонымі вы ўздароўлены.

25 Бо вы был і, як авечкі заблудныя; але цяпер зьвярнуліся да Пастыр а й Наглядніка душаў вашых.

3 Таксама, жонкі, будзьце падданыя мужом сваім, каб калі нават некатрыя непаслухменыя Слову, паступкам жонак сваіх был і прыдбаваныя бяз слова, 2 Бачачы чысты паступак вашы ў боязьні. 3 Няхай прыборам вашым будзе не навоннае заплятаньне валасоў ані залатыя прыборы, ані ўборы, 4 Але схаваны чалавек сэрца ў непсавальным, лагоднага а рахманага духа, дарагі перад відам Божым. 5 Бо гэтак некалі і сьвятыя жонкі, каторыя спадзяваліся на Бога, прыбіраліся, будучы падданыя мужом сваім. 6 Гэтак Сорра слухала Абрагама, завучы яго спадаром, каторай дзецьмі вы сталі, робячы дабро і нічога не палохаючыся.

7 Таксама, мужы, жыхарце зь імі подле знацьця, як із слабшай жаноцкай судзіною, выказуючы ім чэсьць, як запраўды суспадкаемцам ласкі жыцьця, каб ня был і перакаж а ны малітвы вашы.

8 Наапошку, будзьце ўсі аднае думкі, спагадлівыя, любіце братоў, міласэрныя, пакорныя. 9 Не аддавайце ліхам за ліха або лаянкаю за лаянку; але, наадварот, дабраслаўце, бо вы пагук а ны да тога, каб вам спала дабраславенства. 10 Бо „хто хоча любіць жыцьцё і бачыць добрыя дні, няхай узьдзержуе язык свой ад ліха і вусны свае, каб яны ня г у калі падходу; 11 I няхай адвернецца ад ліха і робе дабро, няхай шукае супакою і імкнецца да яго; 12 Бо вочы Спадаровы да справядлівых, і вушы Ягоныя да малітвы іхнае, але від Спадароў супроці дзеючых ліха".

13 I хто ўкрыўдзе вас, калі вы сталі перайманьнікамі добрага? 14 А калі й церпіце за справядлівасьць, дык вы дабраелавёныя; а страху іх не лякайцеся ані парушайцеся. 15 А Спадара Хрыста сьвяціце ў сэрцах сваіх, заўсёды гатовыя да абароны ад кажнага, слова ў вас пытаючага ўзглядам надзеі вашае, з лагоднасьцяй і боязьняй. 16 Майце добрае сумленьне, каб тыя, што абмаўляюць вас, як ліхадзеяў, был і засаромлены, тыя, каторыя ганяць добры паступак ваш у Хрысту. 17 Бо, калі зьлюб волі Божай, валей цярпець за добрыя ўчынкі, чымся за благія;

18 Бо запраўды Хрыстос аднойчы памер за грахі, справядлівы за несправядлівых, каб прывесьці нас да Бога. быўшы забіты целам, але ажыўшы Духам, 19 Каторым, зышоўшы, Ён абяшчаў духом у вязьніцы, 20 Калісь непаслухменым, як цярплівосьць Божая чакала за дзён Ноя, у часе будаваньня карабля, у каторым мала, значыцца восьмі душаў, уратаваліся ад вады.

21 Гэтак, падобны да гэтага абраза хрэст, не цялеснага бруду абмыцьцё, але абяцаньне Богу добрага сумленьня, спасае й нас цяпер ускрысеньням Ісуса Хрыста, 22 Каторы, узышоўшы на неба, ё паправе Бога; ангілы а ўлады а сілы падданы Яму.

4 Дык, як Хрыстос цярпеў за нас у целе, узбройцеся й вы тэю самаю думкаю; бо тый, што церпе ў целе, перастаець грашыць, 2 Каб засталы час у целе жыць ня подле жадлівасьцяў людзкіх, але подле волі Божае. 3 Бо досыць, што ў мінулым часе чынілі волю паган, ходзячы ў бязулстве, жадах, у ўпіваньню, гульбах, у гасьцінным п'янчаньню а забароненым балвахвалстве; 4 Затым яны дзівуюцца, блявузґаючы, затое, што вы не бяжыц е зь імі ў тое самае б а гнішча папсаванасьці. 5 Яны здадуць лічбу Гатоваму судзіць жывых і мертвых. 6 Бо дзеля таго й мертвым был а Дабравесьць абяшчана, каб суджаны былі подле людзёў узглядам цела, але жыл і подле Бога духам.

7 Але канец усяго бліжыцца. Дык будзьце цьвярозыя й чукавыя да малітваў. 8 Наўперад жа майце гарачую міласьць мяжсобку, бо міласьць пакрывае множасьць грахоў. 9 Гасьціннымі будзьце адзін да аднаго без нараканьня. 10 Служыце адзін аднаму, кажны такім дарам, які адзяржаў, як добрыя вернікі рознае ласкі Божае. 11 Калі г у кае хто - як вяшчун Божы; калі служа хто - подле сілы, якую Бог даець, каб у вусім уславіўся Бог перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава й магутнасьць на векі вякоў. Амін.

12 Умілав а ныя! агню дазнаньня, што лучаецца вам дзеля спробы, ня чурайцеся, як чагось дзіўнога, што прыгадзілася вам; 13 Але як вы маеце дзель у цярпеньнях Хрыстовых, рад у йцеся, каб і ў часе зьяўленьня славы Ягонае радав а цца, захапляючыся. 14 Калі вам упікаюць у імя Хрыста - дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас.

15 Няхай ніхто з вас ня церпе запраўды, як забіўца, або злодзей, або ліхадзей, або як тый, што ўрываецца ў справы іншых людзёў; 16 А калі як хрысьцян і н, няхай не сароміцца, але славе Бога за гэта. 17 Бо пара пачацца суду з дому Божага; калі ж уперад із нас, дык які канец тым, што ня слухаюць Дабравесьці Божае? 18 I калі справядлівы ледзь спасаецца, ідзе нязбожны а грэшнік зьявіцца?

19 Дык няхай і тыя, што церпяць з волі Божае, добра робячы, паручаць душы свае вернаму Стварыцелю.

5 Старшых, што сярод вас, захочую я сустаршы а сьветка цярпеньняў Хрыстовых а ўчасьнік у славе, што мае зьявіцца: 2 Пасіце чараду Божую, што памеж вас, ня з прынукі, але самахоць, пабожаму, ня дзеля брудзянае карысьці, але рупатліва, 3 Не пануючы над спадкам, але будучы зразаю чарадзе, - 4 I як Галоўны пастыр зьявіцца, вы адзержыце нявянучы вянок славы.

5 Таксама малодшыя будзьце падданыя старшым, і ўсі карыціся адзін аднаму, бо Бог працівіцца велягурыстым, але пакорным даець ласку.

6 Дык скарыцеся пад моцную рук у Божую, каб узьняцца ўгару; 7 Усі клопаты свае здайце Яму, бо Ён апякуецца вамі.

8 Будзьце цьвярозыя, чукавыя. Праціўнік вашы дзявал, як равучы леў, абходзе, шукаючы каго пажэрці; 9 Яму праціўцеся непахісной вераю, ведаючы, што такіх самых цярпеньняў дазнаюць браты вашыя ў сьвеце.

10 Бог жа ўсялякае ласкі, Каторы пагук а ў вас Сам да вечнае славы Свае ў Хрысту Ісусу, калі крыху пацерпіце, учыне вас дасканальнымі, цьвярдымі, моцнымі, непахіснымі. 11 Яму слава а моц на векі вякоў. Амін.

12 Сіланом, верны братам, як думаю, напісаў я вам коратка, захочуючы й сьветчачы, што гэта праўдзівая ласка Божая, у каторай вы стаіц е.

13 Здаровае вас абраная з вамі царква, што ў Бабілёне, і Марка, сын мой.

14 Здаровайце адны адных цалаваньням любосьці.

Супакой з вамі ўсімі, каторыя ў Хрысту.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 58 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Суборны ліст сьвятога Якава апостала| Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)