Читайте также: |
|
1 Паўла, нявольнік Божы й апостал Ісуса Хрыста, подле веры абраных Божых і супоўнага знацьця праўды, каторая подле набожнасьці, 2 У надзеі жыцьця вечнага, Каторае Бог, што ня можа маніць, абяцаў перад вякамі часу, 3 А ў сваім часе зьявіў Слова Свае ў вагалашэньню, каторае даверана імне подле расказаньня Спаса нашага Бога, 4 Ціту, праўдзіваму дзяцяці подле супольнае веры: ласка а супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спаса нашага.
5 Дзеля таго я пакінуў цябе ў Крыце, каб ты мог балей упарадкаваць, што засталося неўпарадкаванае, і прызначыў старшых у кажным месьце, як я расказаў табе: 6 Калі хто беззаганны, муж аднае жонкі, мае дзеці верныя, не вінаваныя ў бязулстве або ў непакоры. 7 Бо нагляднік мае быць беззаганны, як вернік Божы, не самадыйны, не гняўлівы, не адданы віну, ня бітун, не прагавіты на несправядлівыя прыбыткі, 8 Але гасьцінны, любячы дабро, разумны, справядлівы, сьвяты, уздзержлівы, 9 Каторы дзяржыцца вернага слова, як быў н а ўчаны, каб быў дуж захочаваць а навучаць здарова, пераконаваць праціўнікаў.
10 Бо ё шмат і непакорных, пустамлёнаў і ашуканцаў, асабліва з абразаньня, 11 Каторым надабе зачыніць рот, каторыя пераварачаюць цзлыя дамы, вучачы рэчаў дзеля нягоднага прыбытку, каторых ня надабе вучыць. 12 Адзін ізь іх, собскі прарока іхны, сказаў: „Крытанцы заўсёды манюкі, благія дзік і я зьвяры, жарлівыя, ляныя".
13 Сьветчаньне гэта праўдзівае, затым гань іх стродка, каб яны был і здаровыя ў веры, 14 Не ўважалі на жыдоўскія байкі і расказаньні людзёў, што перакручуюць праўду. 15 Усе чыстае чыстым; а забрудзяненым а няверным нічога няма чыстага, але розум і сумленьне іхнае забрудзяненыя. 16 Яны вызнаюць, што знаюць Бога, але ўчынкамі выпіраюцца, будучы гідкія а непаслухменыя а няздольныя да ніякага добрага ўчынку.
2 А ты кажы тое, што годзіцца да здаровае навукі:
2 Каб старыя былі цьвярозыя, зважныя, разумныя, здаровыя ў веры, у міласьці, у вытрываласьці;
3 Каб старыя жанкі таксама былі набожнага паступку, не абмоўцы або не падняволеныя шмат якому віну, вучыцелкі дабра; 4 Каб маглі вучыць маладзіцы любіць мужоў сваіх і дзеці свае, 5 Быць разумнымі, чыстымі, хатнімі работніцамі, добрымі, пакорнымі сваім собскім мужом, каб Слова Божае ня было блявузґана.
6 Таксама захочуй маладзёнаў быць разумнымі. 7 У вусім паказуй самога сябе зразаю добрых учынкаў, у навуццы чысьціню, зважнасьць, непапсавальнасьць, 8 Слова здаровае, бязупічнае, каб праціўнік быў засаромлены, ня маючы нічога сказаць праз нас благога.
9 Нявольнікі маюць быць падданымі гаспадаром сваім у вусім, добра гадзіць, не перачыць, 10 Не сабечыць, але ў вусім выказаваць добрую вернасьць, каб яны ў вусім прыбіралі навуку Спаса нашага Бога.
11 Бо зьявілася ласка Божая, што спасае ўсіх людзёў, 12 Што вуча нас, каб мы, адрокшыся нязбожнасьці і сьвецкіх ж а длівасьцяў, жылі разумна а справядліва а набожна ў цяперашнім веку, 13 Чакаючы дабраславёнае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Спаса Ісуса Хрыста, 14 Каторы даў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усяго бяспраўя і ачысьціць Сабе люд собскі, рупатлівы да добрых учынкаў.
15 Гэта кажы і захочуй і гань з усёй уладаю. Няхай ніхто ня мае цябе ўлегцы.
3 Дамяняй ім, каб был і падданыя начэльнікам а ўладзе, каб былі паслухменыя, гатовыя да кажнага добрага ўчынку, 2 На нікога не вярнулі, ня былі звадлівыя, былі рахманыя, выказуючы ўсялякую лагоднасьць да ўсіх людзёў. 3 Бо й мы былі калісь неразумныя, непаслухменыя, зьведзеныя, служачыя жадлівасьцям і розным прыемнасьцям, жывучы ў злосьці а з а відасьці, ненавіджаныя, ненавідзячыя адны адных.
4 Але як зьявілася добрасьць а любосьць да людзёў Спаса нашага, Бога, 5 Ён спас нас ня з учынкаў справядлівасьці, учыненых намі, але подле міласэрдзя Свайго абмыцьцём адраджэньня й аднаўленьня Духам Сьвятым, 6 Каторага выліў на нас багата перазь Ісуса Хрыста, Спаса нашага, 7 Каб, будучы апраўленыя ласкаю, мы сталі спадкаемцамі подле надзеі вечнага жыцьця.
8 Слова гэта вернае, і я зьічу, каб ты ў гэтым быў упорысты, каб тыя, што ўверылі ў Бога, рупіліся быць улеглівымі ў добрыя ўчынкі. Гэта добра й карысна людзём.
9 Дурных жа пытаньняў а радаводаў а сьпярэчак а звадаў праз Закон сьцеражыся, бо яны бескарысныя й пустыя. 10 Ад гэрэтыка, па першым і другім дамяненьню, здаляйся, 11 Ведаючы, што такі папсаваўшыся й грэша, будучы сам сабою засуджаны.
12 Як прышлю да цябе Арцёма альбо Тыхіка, пабарзьдзі прыйсьці да мяне да Цікаполю, бо я пастанавіў зімаваць там. 13 Зіну праўніка а Аполоса парупся выправіць так, каб у іх ні ў чым ня бьгло нястачы. 14 Хай і нашы вучацца займацца добрымі справамі дзеля канечных патрэбаў, каб ня был і бясплодныя.
15 Усі, што з імною, здароваюць цябе. Паздаровай тых, што любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 54 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | | | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона |