Читайте также: |
|
1 Паўла, апостал Ісуса Хрыста, з расказаньня Бога, Спаса нашага, а Спадара Ісуса Хрыста, надзеі нашае, 2 Цімоху, праўдзіваму сыну ў веры: ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога, Айца нашага, а Хрыста Ісуса, Спадара нашага.
3 Як я прасіў цябе застацца ў Ефэсе, як я адходзіў да Македоні, каб ты расказаў некатрым ня вучыць накш 4 Ані зварачаць увагі да байкаў а бясконцых радаводаў, каторыя больш прыводзяць да сьпярэчак, чымся да Божага збудаваньня, каторае ў веры.
5 Мэтаю ж загады ё міласьць із чыстага сэрца а з добрага сумленьня а зь нядвудушнае веры, 6 Ад чаго некатрыя, ня л у чыўшы, адхінуліся да пустое гаворкі, 7 Зычачы быць вучыцелямі Закону, не разумеючы ані тога, што г у каюць, ані тога, што моцна цьвердзяць.
8 Мы ж ведаем, што Закон добры, калі хто праўна ўжывае яго, 9 Ведаючы тое, што Закон не тарнуюць да справядлівага, але да бяспраўнікаў а нясуворных, да бязбожных а грэшных, да несьвятых а будзенячых, да ўбіўцаў айцоў а маткаў а людаўбіўцаў, 10 Да бязуляў, садомнікаў, людакрадаў, манюкаў, хвальшыва прысягаючых і да ўсяго, праціўнага здаровай навуццы, 11 Подле Дабравесьці славы дабраславёнага Бога, каторая імне даверана.
12 Дзякую Хрысту Ісусу, Спадару нашаму, Каторы даў імне сілу, што прызнаў мяне за вернага, прызначыўшы на службу, 13 Мяне, каторы быў уперад блявузґаньнікам а перасьледав а ньнікам а шкоднікам, але адзяржаў міласэрдзе, бо дзеяў зь н е ведзі, у няверы; 14 Але ласка Спадара нашага надзвычайна збыткавала зь вераю а міласьцяй, каторыя ў Хрысту Ісусу.
15 Вернае слова і годнае ўсялякага прыйма, што Хрыстос Ісус прышоў на сьвет спасьці грэшнікаў, з каторых я першы. 16 Але дзеля тога я прыдбаў міласэрдзе, каб у імне першым паказаў Ісус Хрыстос усю цярплівосьць да прыкладу тым, што ўвераць у Яго да жыцьця вечнага. 17 Каралю ж вякоў, нераскладальнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць а хвала на векі вякоў. Амін.
18 Гэтую загаду даю табе, дзяцё Цімоша, згодна з былымі празь цябе прароцтвамі, каб ты ваяваў згодна зь імі добрую вайну, 19 Маючы веру й добрае сумленьне, каторае некатрыя адхінуўшы, мелі разьбіцьцё карабля веры свае; 20 Меж іх Гімен а Аляксандра, каторых я выдаў шайтану, каб навучыліся не блявузґаць.
2 Дык наўперд дамяняю чыніць просьбы, малітвы, прычыны, падзякі за ўсіх людзёў, 2 За каралёў і за ўсіх, што займаюць высокія становішчы, каб мы ціхое а супакойнае жыцьцё вялі ў кажнай набожнасьці і ўрочыстасьці; 3 Бо гэта добра а прыемна Спасу нашаму Богу, 4 Каторы зыча, каб усі людзі спасьліся й дасяглі пазнаньня праўды. 5 Бо адзін Бог, і пасярэднік памеж Бога й людзёў адзін, чалавек Ісус Хрыстос, 6 Каторы даў Сябе на адкупленьне за ўсіх, праз што сьветчана ўпару, 7 Да чога я быў прызначаны за агалашэньніка а апостала (я кажу праўду, не маню) а вучыцеля народаў у веры а праўдзе.
8 Дык я хачу, каб мужы на кажным месцу маліліся, узьнімаючы пасьвячаныя рукі бяз гневу й сумлеву.
9 Падобна, каб жанкі, у прыходнай адзежы, сьціпла й разумна, прыбіраліся не пляценьням а золатам або пэрламі, або дарагімі ўборамі, 10 Але добрымі ўчынкамі, што ўходзе жанкам, боязьнь Божую вызнаючым.
11 Няхай жонка вучыцца моўчыкам з усім паданьням; 12 Але я не дазваляю, каб жонка вучыла й мела ўладу над мужам, але хай застаецца ў маўчаньню. 13 Бо Адам быў ухормаваны першы, а потым Ева; 14 I не Адам быў ашуканы, але жонка, будучы ашуканай, стала выступніцаю; 15 Яна, адылі, будзе ўратавана раджэньням дзяцей, калі будзе трываць у веры а ў міласьці а ў сьвятасьці з розумам.
3 Вернае слова: калі хто імкнецца мець нагляд, добрае працы зыча. 2 Але нагляднік (япіскап) мае быць беззаганны, муж аднае жонкі, цьвярозы, разумны, прыходны, гасьцінны, здольны вучыць, 3 Ня п'яніца, ня бітун, але лагодны, несьпярэчлівы, не прагавіты, 4 Што добра радзе дамову сваю, мае дзеці свае ў паслухменстве з усёй пасьцівасьцяй; 5 Бо хто ня знае як радзіць дамову сваю, як ён можа апекавацца царквою Божай? 6 Ня мае быць нова-навернены, каб, будучы пыхаты, ня ўпаў у віну дзявальскую. 7 Але надабе, каб празь яго таксама добра сьветчылі звонку, каб ня ўпаў пад упікі і ў пастку дзявальскую.
8 Дзяканы маюць таксама быць зважныя, ня двуслоўныя, не адданыя шмат віну, ня шукаючыя не справядлівае карысьці, 9 Дзержачыя тайну веры з чыстым сумленьням. 10 Хай яны таксама спачатку будуць выпрабаваныя; тады, будучы беззаганнымі, няхай служаць.
11 Жонкі таксама хай будуць зважныя, не абмоўцы, цьвярозыя, у вусім верныя.
12 Дзяканы хай будуць мужы аднае жонкі, каторыя добра кіравалі б дзеці свае й дом свой; 13 Бо тыя, што добра служылі б, адзяржаць сабе добрае становішча і вялікую адвагу ў веры, каторая ў Хрысту Ісусу.
14 Гэта пішу табе, спадзяючыся неўзабаве прыйсьці да цябе, 15 Але, калі забаўлюся, каб ты ведаў, як маеш паступаць у доме Божым, каторы ё Царква Бога Жывога, стоўп а под праўды. 16 I яўна вялікая тайна набожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, аправіўся ў Духу, быў бачаны ангіламі, абяшчаны ў народах, уверылі ў Яго на сьвеце, узяты ў гарыню ў славе.
4 Дух жа выр а зьліва кажа, што ў вапошнія дні адступяць некатрыя ад гэтае веры, зважаючы на ашукных духоў і навукі дзявальскія, 2 У двудушнасьці ману г у каючых, із спаленым сумленьням сваім, 3 Што бароняць жаніцца, расказуюць узьдзержавацца ад ежы, каторую Бог стварыў, каб верныя й пазналыя праўду прыймалі з падзякаю. 4 Бо кажнае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адхінена, будучы прыймана з падзякаю, 5 Бо пасьвячаецца словам Божым і маленьням.
6 Пакладаючы гэта перад братамі, будзеш добры слугачы Хрыста Ісуса, гадав а ны словамі веры і добрай навукаю, за каторай ты пайшоў. 7 Сьвецкіх жа а старых бабаў байкаў чурайся, але ўкладайся ў набожнасьці. 8 Бо цялеснае ўкладаньне мала карыснае, але набожнае карыснае да ўсёга, маючы абятніцу жыцьця цяперашняга й прыйдучага. 9 Слова гэтае вернае й кажнага прыйма годнае. 10 Бо мы дзеля таго гарапашнічаем а труднімся, што спадзяемся на Бога жывога, Каторы ё Спас усіх людзёў, асабліва ж вернікаў.
11 Загадуй гэта й вучы. 12 Ніхто няхай ня мае ўлегцы маладосьці твае, але будзь зразаю вернікам у слове, у паступку, у міласьці, у веры, у чысьціні. 13 Пакуль ня прыйду, зважай на чытаньне, навучаньне, вучэньне. 14 Не занедбавай дару ў сабе, данага табе подле прароцтва з ускладам рук старшых. 15 Праз гэта рупся, будзь увесь у гэтым, каб дасьпех твой быў відавочны ўсім. 16 Глядзі самога сябе й навучаньня, трывай у гэтым, бо, так робячы, спасеш самога сябе і тых, што слухаюць цябе.
5 Ня гань старога, але навучай, як айца; маладых, як братоў; 2 Старыя жанкі, як маткі; маладыя, як сёстры, з усёй чысьцінёю.
3 Удовы паважай, запраўдныя ўдовы. 4 Калі ж якая ўдава мае дзеці альбо ўнукаў, дык хай яны перш вучацца паказаць набожнасьць сваю да радзімы свае і адплачаваць бацьком, бо гэта прыемна Богу.
5 Запраўдная ўдава і адзінотная спадзяецца на Бога і трывае ў маленьнях а малітвах ноч і дзень; 6 Але каторая жывець патураючы самой сабе, тая жывая памерла.
7 I гэта загадуй ім, каб был і беззаганныя. 8 Калі ж хто праз сваіх собскіх і асабліва праз хатніх ня рупіцца, тый выперся веры і горшы за няверніка.
9 Удава мае быць запісаваная да сьпісаньня ня меней, як шасьцьдзесятгодняя, каторая был а жонкаю аднаго мужа, 10 Маючая сьветчаньне праз добрыя ўчынкі, калі выгадавала дзеці, калі частавала падарожных, калі ўмывала ногі сьвятым, калі памагала гаротным, калі ўлягала ў кажную добрую справу.
11 Малодшым жа ўдовам адмаўляй, бо калі яны стануць ж а длівыя напярэк Хрыста, хочуць выходзіць замуж, 12 I гэтак падпадалі б пад засуджэньне, бо ўзрушылі б першую веру. 13 Ды ў тым самым часе яны вучацца быць дзяньгубнымі, ходзячы ад дому да дому; ды ня толькі дзяньгубнымі, але й брахлівымі, мяшаюцца ў чужыя справы, г у каючы няпрыходнае.
14 Дык я хачу, каб малодшыя выходзілі замуж, радз і лі дзеці, кіравалі дом, не давалі праціўніку прыклепу да абмовы. 15 Бо некатрыя ўжо абярнуліся за шайтаном. 16 Калі які вернік альбо верніца мае ўдовы, няхай памагае ім, а не цяжарыць царквы, каб яна магла памагаць удовам запраўдным.
17 Старшыя, што кіруюць добра, няхай будуць уважаны за годных падвойнай сьці, асабліва працуючыя ў слове а навуццы. 18 Бо Пісьмо кажа: „Ня кілзай вала малоцячага"; і: „Працавень годны заплаты свае".
19 На старшых ня прыймай вінаваньня, хіба з дзьвюма альбо трыма сьветкамі. 20 Тых, што грэшаць, вінуй перад усімі, каб і засталыя страх мелі.
21 Асьвятчаю перад Богам а Хрыстом Ісусам а абранымі ангіламі, каб ты дзяржаў гэта без засуджэньня наперад, нічога ня робячы з прыхіннасьці.
22 Не сьпяшайся на нікога ўскладаць рук і ня будзь учасьнікам у грахох іншых. Захавай сябе чыстага.
23 Наперад пі не адну ваду, але ўжывай троху віна дзеля трыбуха свайго і частых няўздоленьняў сваіх.
24 Грахі некатрых людзёў яўныя, вядучы да суду, а грахі іншых ідуць за імі. 25 Аднолькава й добрыя ўчынкі яўныя, а калі не таковыя, ня могуць быць схаваныя.
6 Усі тыя нявольнікі, што пад ігом, няхай уважаюць гаспадароў сваіх за годных усялякае сьці, каб і мя Божае і навука ня был і блявузґаны. 2 Тыя ж, што маюць гаспадароў-вернікаў, хай ня маюць іх улегцы, затым што яны браты, але тым балей няхай служаць ім із падданьням, бо верныя й мілав а ныя тыя, што карыстаюць із добрае службы іхнае. Гэтага вучы й захочуй. 3 Калі хто вуча накш і не згаджаецца із здаровымі словамі Спадара нашага Ісуса Хрыста і навукаю ўзглядам набожнасьці, 4 Тый пыхаты, нічога ня цяме, хворы на супарства а сьпярэчкі праз словы, з каторых паўстаюць з а відасьць, нязгоды, блявузґаньне, благія падазрэньні, 5 Штачасныя сваркі людзёў папсаванага розуму і спабытае праўды, каторыя думаюць, што набожнасьць ё дзеля прыбытку.
6 Вялікае прыдбаньне набожнасьць із здаволеньням. 7 Бо мы нічога ня прын е сьлі на сьвет; ясна, што нічога ня можам і вынесьці. 8 Але, маючы еміну й адзежу, будзем здаволіўшыся з гэтага. 9 А зычачыя багацець упадаюць у спакусу а пасадку і ў шмат неразумных а шкодных жаданьняў, каторыя топяць людзёў у загубу а разьвярненьне; 10 Бо карэнь усяго ліха ё любосьць грошы, за каторымі гонячыся, некатрыя адышлі ад гэтае веры і працял і самы сябе шмат якімі болямі.
11 Але ты, о чалавеча Божы, уцякай ад гэтага і ганіся за справядлівасьцяй, набожнасьцяй, вераю, міласьцяй, цярплівосьцяй, лагоднасьцяй; 12 Змагайся добрым змаганьням веры, ухапіся за вечнае жыцьцё, да каторага ты пагук а ны і вызнаў добрае вызнаньне перад шмат сьветкамі.
13 Перад Богам, што даець жыцьцё ўсім, і перад Хрыстом Ісусам, Каторы асьветчыў перад Понтам Пілатам добрае вызнаньне, 14 Расказую табе зьдзяржаць расказаньне беззаганна, бязупічна аж да зьяўленьня Спадара нашага Ісуса Хрыста, 15 Каторае ўпару пакажа дабраславёны й адзіны Гаспадар Кароль каралёў і Спадар спадароў, 16 Адзіны, Каторы мае бясьсьмерце, жыхара ў непрыступной сьвятліні, Каторага ніякая людзіна ня бачыла ані можа бачыць, Катораму чэсьць і вечная ўлада. Амін.
17 Расказуй багатым цяперашняга веку, каб яны ня был і пыхатыя ані здаваліся на няпэўнае багацьце, але на Бога, Каторы даець нам шчодра ўсяго на любату, 18 Рабіць дабро, быць багатым добрымі ўчынкамі, быць шчодрымі а ўдзельлівымі, 19 Кладучы сабе добры под пад будучыню, каб ухапіцца за жыцьцё запраўднае.
20 О Цімоша, сьцеражы даверанае, адварачайся ад сьвецкае пустое чаўпні і перачэньняў, хвальшыва менаваных ведаю, 21 Каторую некатрыя вызнаючы, адхінуліся ад веры. Ласка з табою.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 73 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | | | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха |