Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница | Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян | Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Паўла а Сілван а Цімох - царкве Салунскай у Богу, Айцу нашым, а Спадару Ісусу Хрысту: 2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста.

3 Мы маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, як належа, бо вера ваша вельма расьцець, і міласьць кажнага з усіх вас аднаго да аднаго множыцца; 4 Так што мы самы хвалімся вамі ў цэрквах Божых трывалкосьцяй вашай і вераю ў вусіх перасьледав а ньнях а атугах, каторыя вы пераносіце. 5 Гэта яўны довад справядлівага суду Божага, каб вы был і годныя гаспадарства Божага, дзеля каторага церпіце. 6 Бо запраўды справядліва ў Бога адплаціць н е марасьцяй тым, каторыя вас н е марасьцяць, 7 А вам, н е марашчаным, супачынак із намі ў часе зьяўленьня Спадара Ісуса зь неба, з ангіламі магутнасьці Ягонае,

8 У палаючым агню, імсьцячыся тым, каторыя ня знаюць Бога, і тым, каторыя не паддаюцца Дабравесьці Спадара нашага Ісуса Хрыста, 9 Каторыя будуць плаціць кару вечнае загубы, ад віду Спадаровага і ад славы магутнасьці Ягонае, 10 Як Ён прыйдзе таго дня ўславіцца ў сьвятых Сваіх, і захопяцца Ім усі верачыя, бо паверылі сьветчаньню нашаму вам.

11 Дзеля гэтага мы заўсёды молімся за вас, каб Бог наш учыніў вас годнымі пагук а ньня і споўніў усе зычэньне дабрыні і ўчынак веры ў магутнасьці, 12 Так што ўславіцца імя Спадара нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, подле ласкі Бога нашага а Спадара Ісуса Хрыста.

2 Цяпер жа, браты, просім вас прыходам Спадара нашага Ісуса Хрыста і зьберцям нашым да Яго. 2 Не сьпяшайцеся хістацца ў розуме сваім або трывожыцца ані ад духа, ані ад слова, ані ад лісту, бы ад нас, быццам дзень Хрыстоў настаець. 2 Няхай ніхто ня ізводзе вас ніякім парадкам, бо гэтага ня будзе, пакуль ня прыйдзе ўперад адступленьне і не аб'явіцца чалавек бяспраўя, сын загубы, 4 Што працівіцца й вывышаецца над усе, менаванае Богам, альбо годнае кланяньня, ажно ён сядзе ў доме Божым, прыдаючыся Богам.

5 Ці ня п а мятуеце, што, будучы яшчэ з вамі, я казаў вам гэта? 6 I цяпер вы ведаеце, што зьдзержуе аб'явіцца яму ў сваім часе. 7 Бо тайна бяспраўя ўжо дзее, адно там ё тый, хто цяпер узьдзержуе, пакуль ня будзе ён вонках асяродку. 8 I тады аб'явіцца бяспраўнік, каторага Спадар Ісус заб'ець духам вуснаў Сваіх і зьнішча зьяўленьням зыркага прыходу Свайго.

9 Таго, бяспраўніка прыход, подле дзеяньня шайтана, будзе з усёй сілаю а знакамі а чудосамі манлівымі 10 А з усёю несправядліваю ашукаю гінучых, бо не прынял і міласьці праўды, каб спасьціся. 11 I за гэта пашлець ім Бог дзеяньне абмылы, каб верылі мане, 12 Каб был і засуджаны ўсі, каторыя ня верылі праўдзе, але ўпадабалі несправядлівасьць.

13 Мы ж маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, умілав а ныя Спадаром браты, што Бог ад пачатку абраў вас да спасеньня ў пасьвячэньню Духа і ў веры праўды. 14 Да гэтага Ён пагук а ў вас Дабравесьцяй нашай да дасягненьня славы Спадара нашага Ісуса Хрыста. 15 Дык, браты, стойце й дзяржыце паданьні, каторых вы навучаны або словам або лістам нашым.

16 Сам жа Спадар наш Ісус Хрыстос а Бог і Ацец наш, што ўмілав а ў нас і даў вечную пацеху а добрую надзею ласкаю, 17 Хай пацеша сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кажным добрым учынку й слове.

3 Наапошку, маліцеся, браты, за нас, каб Слова Спадарова шырылася і ўславілася запраўды, як і ў вас; 2 I каб нам збавіцца ад нягодных а благіх людзёў, бо ня ў вусіх вера. 3 Але верны Спадар, Каторы ўмацуе вас і ўсьцеражэць ад злога. 4 А мы пераканаўшыся ў Спадару ўзглядам вас, што вы робіце і будзеце рабіць, што мы расказуем. 5 А Спадар хай ськіруе сэрцы вашыя да міласьці Божае і да цярплівосьці Хрыстовае.

6 Расказуем жа вам, браты, імям Спадара нашага Ісуса Хрыста, каб вы адступалі ад кажнага брата, дзяньгубна жывучага, а ня подле паданьня, што вы прынял і ад нас, 7 Бо вы самы ведаеце, як маеце пераймаць у нас, бо мы ня жыл і дзяньгубна ў вас, 8 Ані елі хлеба ў каго з вас дарм а, але ў гарапашнасьці а натузе працавалі ноч і дзень, каб не цяжарыць каго з вас; 9 Не каб мы ня мелі права, але каб самых сябе даць вам за зразу, каб вы пераймалі ў нас.

10 Бо й як мы был і ў вас, дык расказалі гэта: калі хто ня хоча працаваць, тый ня еж. 11 Бо чуем, што некатрыя ў вас жывуць дзяньгубна, нічога ня робяць, а мітусяцца. 12 Вось жа, такім расказуем і навучаем Спадаром Ісусам Хрыстом, каб моўчыкам робячы, елі хлеб свой.

13 Вы ж, браты, не слабянейце, добра робячы. 14 Калі ж хто не паслухае слова нашага гэтым лістам, таго зацемце і не ўзаемцеся зь ім, каб ён засароміўся. 15 Ня майце, адыл і, яго за н е прыяцеля, але дамяняйце, як брата.

16 Сам жа Спадар супакою дасьць вам супакой заўсёды на кажнай сьцежцы. Спадар із усімі вамі.

17 Здарованьне маёй рукою Паўлавай, каторая ё знакам у кажным лісьце; гэтак я пішу:

18 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 57 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян| Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)