Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница | Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян | Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

 

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, подле абятніцы жыцця ў Хрысту Ісусу, 2 Цімоху, любоваму дзяцяці: ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спадара нашага.

3 Дзякую Богу, Катораму служу ад прабацькоў з чыстым сумленьням, як штачасна ўспамінаю цябе ў маленьнях сваіх ноч і дзень, 4 Жадаю бачыць цябе, успамінаючы сьлёзы твае, каб імне напоўніцца радасьцяй, 5 Успамінаючы шчырую веру тваю, што был а ўперад у бабулі тваёй Лоідзе і ў матцы тваёй Еўніццы, і я пераканаўшыся, што і ў табе.

6 3 гэтае прычыны дамяняю табе разьдзьмухаваць поламя дару Божага, каторы ў табе пераз узлажэньне рук маіх; 7 Бо даў нам Бог духа ня боязьні, але магутнасьці а міласьці а самавалоданьня. 8 Дык не саромся сьветчаньня Спадара нашага ані мяне, вязьня Ягонага; але цярпі з Дабравесьцяй подле магутнасьці Божае, 9 Каторы спас нас і пагук а ў нас сьвятым пагук а ньням ня подле ўчынкаў нашых, але подле собскага зам е ру Свайго і ласкі, данае нам у Хрысту Ісусу перад вечнымі часамі, 10 А выяўленае цяпер зьяўленьням Спаса нашага Ісуса Хрыста, Каторы памярцьвіў сьмерць і вынес на сьвятліню жыцьцё і нераскладальнасьць пераз Евангелю, 11 Да каторае я прызначаны за агалашэньніка а апостала а вучыцеля народаў.

12 3 гэтае прычыны я й цярплю гэта; але не саромлюся. Бо я ведаю, у каго я ўверыў, і я пераканаўшыся, што Ён дуж захаваць задатак мой аж да тога дня.

13 Моцна дзяржыся зразы здаровых слоў, што ты чуў ад мяне ў веры а міласьці, каторыя ў Хрысту Ісусу. 14 Сьцеражы добры задатак, давераны Духам Сьвятым, Каторы жыхара ў нас.

15 Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсі аскія, з каторых Фіґель а Гэрмаґен. 16 Няхай Спадар зьмілуецца над домам Анісіфаровым, бо ён часта чырсьцьвіў мяне і не сароміўся зялезаў маіх, 17 Але, прыбыўшы да Рыму, рупна шукаў мяне і знайшоў. 18 Хай дасьць яму Спадар знайсьці міласэрдзе ў Спадара таго дня; а колькі ён служыў у Ефесе, ты вельма добра ведаеш.

2 Дык, дзяцё мае, мацуйся ў ласцы, каторая ў Хрысту Ісусу; 2 I што чуў ад мяне ў прытомнасьці шмат сьветак, давер верным людзём, каторыя был і б здольныя і іншых навучаць.

3 Цярпі болі, як добры жаўнер Ісуса Хрыста. 4 Ніякі жаўнер не мяшаецца ў справы жыцьця, каб угадзіць таму, хто запісаў яго за жаўнера. 5 I калі хто дужаецца, яму не даюць вянка, калі ня дужаецца праўна. 6 Ралейніку, каторы працуе, належыцца першаму паспытацца пладоў.

7 Скумай тое, што я кажу, бо Спадар дасьць табе зразуменьне ўсяго.

8 П а мятуй Ісуса Хрыста з насеньня Давідавага, ускрэслага зь мертвых подле мае Дабравесьці, 9 У каторай я цярплю аж да путаў, як ліхадзей, але Слова Божае ня спутанае. 10 Затым я ўсе цярплю дзеля абраных, каб і яны маглі адзяржаць сп а сеньне ў Ісусу Хрысту зь вечнай славаю.

11 Слова вернае, бо калі мы памерлі разам ізь Ім, дык будзем таксама жыць разам; 12 Калі церпім, будзем таксама караляваць разам; калі выпераемся, Ён таксама выпрацца нас; 13 Калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Ён ня можа выперціся Самога Сябе.

14 Дамяняй ім гэта, сьветчачы ўрочыста перад Спадаром, каб не сьперачаліся за словы, што бескарыснае, але адно да бур а ньня слухачых. 15 Сілуйся, каб стаць да Бога ўзумелым работнікам, што ня мае за што сароміцца, рэжучы проста слова праўды. 16 А сьцеражыся сьвецкае пустое чаўпні, бо яна павядзець да большае нязбожнасьці, 17 I слова іхнае, як ганґрэна, будзе мець пажыву. Зь іх ё Гімен а Філіт, 18 Што зблудзілі з дарогі праўды, кажучы, што ўскрысеньне ўжо сталася, і яны пераварачаюць веру некатрых.

19 Цьвярды, адыл і, под Божы стаіць, маючы гэтую пячаць: „Спадар знае Сваіх"; і: „Кажны, што мянуе імя Спадарова, няхай адыходзе ад бяспраўя".

20 Але ў вялікім доме ё ня толькі залатое а срэбнае судзьдзё, але таксама дзярвянае а глінянае, некатрыя да сьці, а некатрыя да несьці. 21 Дык, калі хто ачысьціцца ад гэтых, будзе судзіною да сьці, пасьвячаны, карысны Гаспадару, прыгатаваны да кажнага добрага ўчынку.

22 Але ад маладзёнскіх ж а длівасьцяў уцякай, а імкніся да справядлівасьці, веры, міласьці, супакою з тымі, што гук а юць Спадара з чыстага сэрца. 23 Ад дурных а ненавуковых сьпярэчак адмаўляйся, ведаючы, што ад іх родзяцца в а ды; 24 Нявольнік Спадароў ня мае в а дзіцца, але быць лагодным да ўсіх, умелым вучыць, выбачным, 25 Лагодна навучаючы спраціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог к а яты да пазнаньня праўды, 26 Каб яны вывальніліся ад сіл а дзявальскага, што ўхапіў іх у сваю волю.

3 А ведай, што ў вапошнія дні настануць часы цяжк і я. 2 Бо людзі будуць самалюбы, грашалюбы, хвалькі, пышкі, блявузґаньнікі, непаслухменыя бацьком, няўдзячныя, несьвятыя, 3 Бяз прыродных нахінаў, няўмольныя, абмоўцы, няўзьдзержлівыя, неміласьц і ўныя, ня любячыя дабра, 4 Зраднікі, нядбайлыя, надзьмутыя, любячыя балей прыемнасьці, чымся любячыя Бога, 5 Што маюць хормы набожнасьці, але адракліся сілы яе. Адварачайся ад іх.

6 Бо з гэтых тыя, што лісьл і васьцяй улазяць да дамоў і зводзяць недасьціпныя жанкі, ацяжараныя, грахамі, воджаныя рознымі ж а длівасьцямі, 7 Што заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да супоўнага пазнаньня праўды.

8 Вось жа, як Янн а Ямра працівіліся Масею, так і гэтыя працівяцца праўдзе, людзі папсаванага розуму, распусныя ўзглядам веры. 9 Але яны далёка не пасунуцца наперад, бо дурнота іхная выявіцца ўсім, як гэта сталася і з гэнымі.

10 Але ты дакладна пайшоў за імною навукаю, паступкам, заданьням, вераю, цярплівосьцяй, міласьцяй, трывалкосьцяй, 11 Перасьледав а ньнямі, цярпеньнямі, што стрэліся імне ўв Антыёсе, Іконі, Лістрах, таковыя перасьледав а ньні я ператрываў, і з каторых усіх Спадар выбавіў мяне.

12 I запраўды ўсі, што зычаць набожна жыць у Хрысту Ісусу, будуць перасьледав а ны. 13 А нягоднікі а ашуканцы будуць мець дасьпех у ліху, ашукуючыя й ашукаваныя.

14 А ты трывай у тым, чаго навучыўся, і ў чым ты пэўны, ведаючы, у каго ты навучыўся, 15 I што з маленства ты знаеш Сьвятыя Пісьмы, каторыя могуць цябе ўчыніць мудрым да сп а сеньня вераю ў Хрыста Ісуса. 16 Кажнае Пісьмо натханае Богам і карыснае да вучэньня, да вінаваньня, да паправы, да навучаньня ў справядлівасьці, 17 Каб людзіна Божая был а дасканальная, супоўна прыгатаваўшыся да кажнага добрага ўчынку.

4 Урочыста паручаю табе перад Богам а Хрыстом Ісуеам, Каторы будзе судзіць жывых і мертвых у зьяўленьню Сваім і ў гаспадарстве Сваім: 2 Агалашай слова, будзь упорысты ўпару і вонках пары, вінуй, гань, захочуй із ўсёй цярплівосьцяй і навукаю.

3 Бо прыйдзе час, калі здаровае навукі ня сьцерпяць, але подле собскіх жадаў сваіх, маючы сьвярбячыя вушы, будуць набіраць сабе вучыцеляў; 4 I адвернуць вушы свае ад праўды, і зьвернуцца да байкаў.

5 Але ты будзь цьвярозы ў вусім, цярпі ат у гі, рабі работу евангелістага, паўні службу сваю.

6 Бо я ўжо выліваны, і пара адходу майго настала. 7 Я бег у добрых выперадках, бег скончыў, веру захаваў. 8 Адгэтуль карона справядлівасьці адкладзена імне, каторую дасьць імне Спадар, справядлівы Судзьдзя, таго дня; і не адно імне, але таксама ўсім, што ўлюбілі зьяўленьне Яго.

9 Сьпяшайся прыйсьці да мяне ўборзьдзе. 10 Бо Дзімас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў да Салуня, Крыськент да Ґаляты, Ціт да Далматы; 11 Адзін Лука з імною. Марку вазьмі й прывядзі із сабою, бо ён імне патрэбны да службы. 12 А Тыхіка я паслаў да Ефэсу.

13 Як пойдзеш, прынясі ахілім, каторы я пакінуў у Троадзе ў Карпы, і зьвіткі, асабліва скураныя.

14 Аляксандра катляр шмат ліха ўчыніў імне. Няхай яму Спадар адплаце подле ўчынкаў ягоных. 15 Сьцеражыся яго й ты, бо ён вельма працівіўся словам нашым.

16 У часе першае абароны мае нікога ня было з імною, але ўсі мяне пакінулі. Няхай ім не залічыцца гэта! 17 Але Спадар стаяў ля мяне і даў імне змогу, каб перазь мяне агалашэньне было поўна зроблена, і ўсі народы пачулі; і я быў вывальнены зь лявінае ляпы. 18 Выбаве мяне Спадар ад кажнага нягоднага ўчьінку і захавае мяне да нябёснага гаспадарства Свайго. Яму слава на векі вякоў. Амін.

19 Паздаровай Прыску а Аквілу і дом Анісіфараў. 20 Ераст застаўся ў Корынце, а Трахіма я пакінуў у Мілеце хворага.

21 Пабарзьдзі прыйсьці да зімы. Здароваюць цябе Еўвул а Пуд а Лін а Кляўда а ўсі браты.

22 Спадар Ісус Хрыстос із духам тваім. Ласка з вамі. Амін.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 55 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха| Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)