Читайте также: |
|
1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, сьвятым а верным у Хрысту Ісусу, каторыя ў Ефесе: 2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, і Спадара Ісуса Хрыста.
3 Дабраславёны Бог і Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы падабраславіў нас кажным духоўным дабраславенствам у нябёсах у Хрысту; 4 Як Ён абраў нас у Ім перад закладзінамі сьвету, каб мы был і сьвятыя а бязгрэшныя перад Ім у міласьці, 5 Наканаваўшы ўсынавіць нас Сабе перазь Ісуса Хрыста, подле зычлівае волі Свае, 6 На хвалу славы ласкі Свае, каторай Ён ласку ўчыніў нам у Ўмілаваным, 7 У Каторым мы маем адкупленьне крывёй Ягонай, дараваньне выступаў, подле багацьця ласкі Ягонае, 8 Каторай Ён забагаціў нас усёй мудрасьцяй а разуменьням, 9 Аб'явіўшы нам тайну волі Свае подле зычлівасьці Свае, каторую Ён замерыў у Самым Сабе, 10 да загады паўнінёю часоў, каб усе нябёснае й земнае задзіночыць пад галавою Хрыстовай;
11 У Ім, у Каторым і спаў спадак нам, наканав а ным подле зам е ру Таго, Каторы ўсе дзее подле рады волі Свае, 12 Каб мы былі да хвалы славы Ягонае, мы, што перш спадзяваліся ў Хрысту; 13 I ў Каторым і вы, пачуўшы слова праўды, Дабравесьці сп а сеньня свайго, у Каторага таксама ўверыўшы, запячатаваны абяцаным Сьвятым Духам, 14 Каторы ё задатак спадку нашага на адкупленьне прыдбанае собскасьці да хвалы славы Ягонае.
15 Затым і я, пачуўшы празь веру вашу ў Спадара Ісуса а празь міласьць да ўсіх сьвятых, 16 Бязупынку дзякую за вас Богу, мянуючы вас у малітвах сваіх, 17 Каб Бог Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў нам духа мудрасьці а аб'яўленьня да супоўнага пазнаньня Яго, 18 I асьвяціў сьвятлом вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што за надзея пагук а ньня Ягонага, і што за багацьце славы спадку Ягонага ў сьвятых, 19 I што за нязьмерная вялікасьць сілы Ягонае ў нас, што верым подле дзеяньня магутнасьці сілы Ягонае, 20 Каторай Ён дзеяў у Хрысту, ускрысіўшы Яго зь мертвых і пасадзіўшы паправе Сябе на нябёсах, 21 Над кажнае князства а ўладу а сілу а панаваньне а кажнае імя, менаванае ня толькі ў гэтым веку, але і ў прыйдучым,
22 I ўсе паддаў пад ногі Ягоныя, і даў Яго над усе - за галаву царквы, 23 Каторая ё цела Ягонае, паўніня ўсе ў вусім Напаўняючага.
2 І вас, мертвых у выступах а грахох вашых, 2 У каторых вы некалі хадзілі, подле звыч а ю сьвету гэтага, подле дзяржаўцы ўлады ў паветру, духа, што цяпер дзее ў сынох непаслухменства, 3 Памеж каторых і мы ўсі жыл і калісь у жадах цела нашага, робячы зычэньне цела й разуменьня, і з прыроды былі дзецьмі гневу, як і іншыя,
4 Бог, багаты міласэрдзям, зь вялікае міласьці Свае, каторай умілаваў нас, 5 I нас, мертвых у выступах, ажывіў з Хрыстом, 6 I ўскрысіў разам, і пасадзіў у нябёсах у Хрысту Ісусу, 7 Каб паказаць у прыйдучых вякох нязьмернае багацьце ласкі Свае з дабрыні да нас у Хрысту Ісусу.
8 Бо вы спасёны ласкаю перазь веру, і гэта не ад вас, Божы дар: 9 Не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся. 10 Бо мы - твор Ягоны, створаны ў Хрысту Ісусу да добрых учынкаў, каторыя Бог наканаваў, каб мы хадзілі ў іх.
11 Дык п а мятуйце, што вы, калісь пагане подле цела, каторых звалі неабразанымі званыя абразанышм на целе, зробленым рукамі, 12 Што в.ы былі таго часу бяз Хрыста, адд а леныя ад грамадзтва Ізраельскага, чужыя да ўмоваў абятніцы, надзеі нямаючыя, і бяз Бога на сьвеце; 13 А цяпер у Хрысту Ісусу вы, што былі калісь далёкія, сталі блізк і я крывёю Хрыстоваю. 14 Бо Ён ё супакой наш, Каторы ўчыніў з абодвых адно і паламіў перагародку, што стаяла пасярэдзіне, 15 Памярцьвіў н е прыязьньства целам Сваім, Закон расказаньняў у вуставах Ён абурыў, каб із двух учыніць у Сабе Самым аднаго новага чалавека, робячы супакой, 16 I ў вадным целе пагадзіць абодвых із Богам пераз крыж, забіўшы н е прыязьньства на ім;
17 I, прышоўшы, абяшчаў Дабравесьць супакою вам, далёкім і блізкім, 18 Бо перазь Яго абодвы маем прыступ да Айца, у вадным духу. 19 Дык вы ўжо не чужнікі ані чужаземцы, але суграмадзяне сьвятых і дамовы Божае, 20 Быўшы пабудаваныя на подзе апосталаў а прарокаў, маючы вугольным каменям самога Ісуса Хрыста, 21 На Каторым уся будоўля, тарнуючыся разам, вырастае ў сьвяты дом Спадароў, 22 У каторым і вы будуецеся разам на сялібу Божую ў Духу.
3 3 тае прычыны Я Паўла стаў вязьням Хрыста Ісуса за вас, народы. 2 Як запраўды вы чулі праз загаду ласкі Божае, данае імне дзеля вас, 3 Што пераз аб'яўленьне паведамлена імне тайна (праз што я пярвей пісаў коратка); 4 3 чаго, чытаючы, можаце зразумець разуменьне мае тайны Хрыстовае, 5 Каторая ў іншых пакаленьнях ня была паведамлена сыном людзкім, як цяпер аб'яўлена сьвятым апосталам Ягоным а прарокам Духам, 6 Каб народы маглі быць суспадкаемцамі а супольным целам а сучасьнікамі абятніцы Ягонае ў Хрысту Ісусу перазь Евангелю, 7 Каторае слугачым стаў я з дару ласкі Божае, данае імне дзеяньням магутнасьці Ягонае. 8 Імне, найменшаму з усіх сьвятых, дана ласка гэтая - абяшчаць народам Дабравесьць недасяжнага багацьця Хрыстовага, 9 I асьвяціць усіх сьвятлом, чым ёсьць загада тайны, схаванае ад вякоў у Богу, Каторы стварыў усе Ісусам Хрыстом,
10 Каб цяпер стала ведамнай пераз Царкву князствам а ўладам на нябёсах найразьнейшая мудрасьць Божая, 11 Подле спрадвечнага зам е ру, каторы Ён зам е рыў у Хрысту Ісусу, Спадару нашым, 12 У Каторым мы маем адвагу а прыступ із даверам вераю ў Яго. 13 Затым прашу ня кволець з прычыны мае атугі дзеля вас, каторая ваша слава.
14 Дзеля таго клякаю перад Айцом Спадара нашага Ісуса Хрыста, 15 Ад Каторага кажнае айцоўства мянуецца на небе й на зямлі, - 16 Каб даў вам, подле багацьця славы свае, дужа ўмацавацца Духам Ягоным у нутраным чалавеку, 17 Каб Хрыстос усяліўся вераю ў сэрцы нашыя, каб вы, будучы ўкарэнены а закладзены ў міласьці, 18 Маглі спатачыць із усімі сьвятымі, што шырыня й даўжыня, і глыбіня й вышыня, 19 I пазнаць міласьць Хрыстову, што пераходзе веду, каб вы напоўніліся ўсялякай паўнінёю Божай.
20 А Таму, хто дзеючай у нас магутнасьцю можа зрабіць нязьмерна больш за ўсе, чаго просім альбо праз што думаем, 21 Таму слава ў Царкве і ў Хрысту Ісусу ў вусіх пакаленьнях на векі вякоў. Амін.
4 Дык я, вязень у Спадару, малю вас хадзіць годна пагук а ньня, да каторага вы пагук а ны, 2 3 усёю пакораю а лагоднасьцю, зь цярплівосьцю, выбачаючы адзін аднаму ў міласьці, 3 Сілуючыся заховаваць суцэльнасьць Духа ў зьвязе супакою. 4 Адно цела й адзін дух, як вы й пагук а ны ў ваднэй надзеі пагук а ньня свайго; 5 Адзін Спадар, адна вера, адзін хрэст, 6 Адзін Бог і Ацец усіх, Каторы над усімі, і пераз усіх, і ў вусіх нас.
7 Кажнаму ж з нас д а на ласка подле меры дару Хрыстовага. 8 Затым кажа: „Узышоўшы на вышыню, апаланіў палон і даў дары людзём". 9 Але тое, што ўзышоў, што гэта, як ня тое, што таксама зышоў да найніжшых часьцяў зямлі? 10 Тый, што зышоў, ё Тый самы, што і ўзышоў над усі нябёсы, каб напоўніць усе.
11 I Ён прызначыў некатрых за апосталаў, а некатрых за прарокаў, а некатрых за евангелістых, а некатрых за пастыроў а вучыцеляў, 12 Да дасканальненьня сьвятых, да справы службы, да будаваньня цела Хрыстовага, 13 Пакуль усі ня прыйдзем у суцэльнасьць веры і супоўнае пазнаньне Сына Божага, у мужа вырослага, у меру поўнага росту Хрыстовага; 14 Каб мы ня былі балей бязьлеткамі, веянымі а ношанымі кажным ветрам навукі ў падходзе людзкім, у лісьлівай хітрыні абмылы; 15 Але, будучы праўдамоўнымі ў міласьці, усяляк урасталі ў Тога, Каторы галава, Хрыстос, 16 3 Каторага ўсе цела, належна злучана а зьвяз а на ўзаемна кажнай суставаю, у меру дзеяньня кажнае часьці, дзее прырост да збудаваньня самога сябе ў міласьці.
17 Затым я кажу й сьветчу Спадаром, каб наперад вы не хадзілі, як ходзяць пагане, подле марнасьці розуму свайго, 18 Будучы зацемненыя ў розуме, адд а леныя ад жыцьця Божага з прычыны н е ведзі, каторая ў іх, з прычыны закалянасьці сэрцаў іхных; 19 Яны, стаўшы нячульлівымі, аддаліся аблуду, каб дзеяць усялякую нечысьціню із жадою.
20 Але вы ня так пазналі Хрыста, 21 Калі вы запраўды чулі Яго і был і навучаныя ў Ім, што праўда ў Ісусу, 22 Каб ськінуць усе, што датыкаецца пярэдняга паступку старога чалавека, што раскладаецца ў вашукных жадах, 23 I аднавіцца духам розуму свайго, 24 I адзецца ў новага чалавека, створанага подле Бога ў справядлівасьці а сьвятасьці праўды.
25 Затым, адхінуўшы ману, кажыце праўду кажны бліжняму свайму, бо мы сучаланы адзін аднаму. 26 Абураючыся, не грашыце; сонца хай ня зойдзе ў вугневаньню вашым. 27 I не давайце месца дзяблу. 28 Хто краў, няхай не крадзець, але валей няхай працуе, робячы рукамі сваімі добрае, каб меў удзяліць патрабуючаму.
29 Ніякае гнілое слова хай ня выходзе з вуснаў вашых, але калі якое добрае да патрэбнага збудаваньня, каб дало ласку слухаючым. 30 I не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Каторым вы запячатаваны на дзень адкупленьня.
31 Усялякая гарчэль а гнеў а абурэньне а вераск а блявузґаньні няхай будуць адд а лены ад вас. з усёй злоснасьцяй; 32 I будзьце зычлівыя адзін да аднаго, спагадлівыя, даруючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысту дараваў вам.
5 Дык будзьце перайманьнікамі Бога, як мілав а ныя дзеці; 2 I хадзіце ў міласьці, як і Хрыстос мілаваў нас і выдаў Сябе за нас, дар а аброк Богу на прыемны пах. 3 А бязулства а ўсялякая нечысьціня або жада няхай ня будуць нават менаваны памеж вас, як лець сьвятым. 4 I брыда, і дурная гаворка альбо шкелі, усе нягожае, але валей дзякаваньне; 5 Бо ведаеце, што ніякі бязуля, альбо нячысты, альбо прагавіты, каторы балвахвал, ня будзе мець спадку ў гаспадарстве Хрыста а Бога.
6 Няхай ніхто не ашукуе вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзе гнеў Божы на сыноў непаслухменства; 7 Дык ня будзьце сябрамі іхнымі. 8 Бо вы был і калісь цямнота, а цяпер - сьвятліня ў Спадару: хадзіце, як дзеці сьвятліні 9 (бо плод сьвятліні ў кажнай дабрыні а справядлівасьці а праўдзе), 10 Прабуючы, што падабае Спадар.
11 I ня майце ўчасьця зь бясплоднымі ўчынкамі цямноты, але валей ганьце. 12 Бо праз тое, што яны робяць пат а й, сорамна й г у каць. 13 Усеж, упіканае сьвятлінёю, робіцца яўным; бо ўсе, што робіцца яўным, сьвятліня ё; 14 Затым кажа: „Устань сьпячы, і ўскрэсьні зь мертвых, і асьвеце цябе Хрыстос".
15 Дык бачча, як вам хадзіць асьцярожна, не як нямудрым, але як мудрым, 16 Важачы час, бо дні благія. 17 Затым ня будзьце дурныя, але разумеючыя, што ё воля Спадарова. 18 I ня ўпівайцеся віном, у каторым бязулства, але поўніцеся Духам, 19 Размаўляючы мяжсобку псальмамі а гімнамі а песьнямі духоўнымі, пяючы а напяваючы сэрцам сваім Спадару, 20 Дзякуючы заўсёды за ўсё Богу а Айцу, у імя Спадара нашага Ісуса Хрыста.
21 Паддаючыся адзін аднаму ў страху Хрыстовым.
22 Жонкі, паддавайцеся мужом сваім, як Спадару, 23 Бо муж ё галава жонцы, як і Хрыстос галава Царкве, Ён Спас цела; 24 Але як Царква паддана Хрысту, так і жонкі мужом сваім у ўсім.
25 Мужы, любіце жонкі свае, як і Хрыстос любіў Царкву і аддаўся за яе, 26 Каб усьвяціць яе, ачысьці5'шы абмыцьцём водным у слове; 27 Каб пастанавіць яе Сабе славутаю Царквою, плямы ня маючай, маршчака альбо чаго-колечы такога, але каб был а сьвятой а беззаганнай.
28 Ды так маюць мужы любіць жонкі свае, як собскае цела свае: хто любе жонку сваю, любе самога сябе. 29 Бо ніхто ня мае ў ненавісьці собскага цела свайго, але жыве а кукобе, як і Хрыстос Царкву; 30 Бо мы чаланы цела Ягонага, ад цела Ягонага і ад косьцяў Ягоных. 31 Затым хай „пакіне чалавек айца свайго і маці сваю і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адно цела".
32 Тайна гэта вялікая, але я кажу ўзглядам Хрыста і ўзглядам Царквы. 33 Вось жа, кажны з вас няхай любе жонку сваю, як самога сябе; жонка ж хай баіцца мужа.
6 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у Спадару, бо гэта справядліва. 2 „Сьці айца свайго і маці", гэта - першае расказаньне з абятніцаю: 3 „Каб было табе добра, і каб ты быў даўгавечны на зямлі".
4 I, бацьк і не квяліце дзяцей сваіх да гневу, але гадуйце іх у зыру а навуццы Спадаровай.
5 Нявольнікі, слухайце гаспадароў сваіх подле цела, з боязьняю а дрыжэньням, у прасьціні сэрца свайго, як Хрыста, 6 Ня дзеля вока служыце, як угоднікі людзк і я, але як нявольнікі Хрыстовы, чынячы волю Божую ад душы, 7 Служачы шчыра, як Спадару, а ня людзём, 8 Ведаючы, што кажны адзяржыць гд Спадара подле дабра, каторае ён "Шабіў, ці нявольнік, ці вольнік.
9 А вы, гаспадары, рабіце тое самае ўзглядам іх, пакідаючы пагрозы, ведаючы, што Гаспадар іхны й ваш у нябёсах і што няма ў Яго прыяньня асобам.
10 Наапошку, браты, мацуйцеся ў Спадару і Ў магутнасьці сілы Ягонае; 11 Адзеньцеся ў поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці хітрыкаў дзябальскіх; 12 Бо наша бітв а ня з крывёю а целам, але з князствамі, з уладамі, ізь сьветнымі панамі цямноты гэтае, з духовай гарыннай сілаю нягоднасьці. 13 Дзеля гэтага вазьміце поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці ў благі дзень і, учыніўшы ўсе, вытрываць.
14 Дык станьце, падперазаўшы сьцёгны свае праўдаю, і адзеўшыся ў панцыр справядлівасьці, 151 азуўшы ногі свае ў гатоў дабравесьці супакою. 18 Апрача ўсяго, возьміце шчыт веры, каторым зможаце згасіць усі распаленыя стрэлы нягоднага; 17 Вазьміце таксама шолам сп а сеньня і меч Духа, каторым ё слова Божае; 18 Усялякаю малітваю а просьбаю маліцеся кажнага часу ў Духу, і рупцеся да гэтага самага з усёй кажначаснасьцяй і маленьням за ўсіх сьвятых 19 I за мяне, каб імне дана была вымоўнасьць у вадчыненьню вуснах сваіх паведамляць адважна тайну Евангелі, 20 Да каторае я пасол у зялезах, каб я адважна, як мае быць, г у каў.
21 А каб і вы ведалі узглядам мяне, што я раблю, умілав а ны брат і верны слугачы ў Спадару, Тыхік, праз усе накажа вам, 22 Каторага я паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся праз справы нашы, і каб ён пацешыў сэрцы вашы.
23 Супакой братом а міласьць ізь вераю ад Бога Айца і Спадара Ісуса Хрыста. 24 Ласка з усімі, што мілуюць Спадара нашага Ісуса Хрыста міласьцяй непсавальнай.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 45 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | | | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян |