Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Евангеля подле сьвятога Лукі 5 страница

Кніга прарокі Захары | Кніга прарокі Малаха | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 1 страница | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 2 страница | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 3 страница | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 4 страница | Евангеля подле сьвятога Марка | Евангеля подле сьвятога Лукі 1 страница | Евангеля подле сьвятога Лукі 2 страница | Евангеля подле сьвятога Лукі 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

50 I вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, - 51 Ён не згаджаўся з радаю а ўчынкам ейным, - з Арымафеі, места юдэйскага, што таксама чакаў гаспадарства Божага, 52 Прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. 53 I, зьняўшы яго, завярнуў яго ў цянюсенькае палатно, і паклаў яго ў гробе, высечаным у ск а ле, ідзе яшчэ ніхто ня быў ніколі пакладзены. 54 I быў гэта дзень прыгатовы, а сыбота наставала.

55 I пайшлі жанкі, што прышлі зь Ім із Ґалілеі, глядзець гробу і як цела Ягонае клалася. 56 I, зьвярнуўшыся, прыгатавалі пахі а масьці, і заставаліся супакойныя ў сыботу подле расказаньня.

24 Але назаўтрае па сыбоце, вельма рана нараніцы, пайшлі яны да гробу, нясучы пахі, што был і прыгатаваўшы; 2 I знайшлі камень адкочаны ад гробу, 3 I, увыйшоўшы, не знайшлі цела Спадара Ісуса.

4 I сталася, як яны был і заклапаціўшыся з гэтага, што вось, два чалавекі сталі перад імі ў зьзяючым адзецьцю. 5 I як яны працялі́ся страхам і нахінулі віды свае да зямлі, сказалі ім: „Чаму шукаеце жывога памеж памерлых? 6 Яго няма тут, але Ён ускрэс; успомніце, як Ён казаў вам, будучы яшчэ ў Ґалілеі, кажучы: 7,Сын Людзкі мае быць выданы ў рукі грэшнікаў, і мае быць укрыжаваны, і трэйцяга дня мае ўскрэснуць'". 8 I яны ўспомнелі словы Ягоныя; 9 I, зьвярнуўшыся ад гробу, асьветчылі праз усё гэта адзінанцацём а ўсім засталым.

10 Был і ж Марыя Магдалена а Яана а Марыя Якавава а іншыя зь імі, што пав е далі ўсе гэта апосталам. 11 I здалі́ся словы тыя ў вачох іхных неразумнымі, і не паверылі ім. 12 Але Пётра, устаўшы, пабег да гробу і, нахінуўшыся, бача, што палатно толькі там ляжыць, і пайяюў дамоў, дзівуючыся з таго, што сталася.

13 I вось, таго самага дня двух ізь іх падарожжавалі да сяла, званага Эммаус, што шасьцьдзясят стадаў ад Ерузаліму; 14 I мужавалі мяжсобку праз усі здарэньні. 15 I сталася, як яны мужавалі а разважалі, што Ісус Сам, дабліжыўшыся, ішоў зь імі. 16 Але вочы іхныя был і дзяржаныя так, каб не пазналі Яго. 17 Ён жа сказаў ім: „Што за гаворка ў вас, ідучы, і чаму вы смутныя?" 18 I адзін, імям Клеопа, сказаў Яму: „Ты адзін із даведаньнікаў у Ерузаліме і ня ведаеш, што сталася ў ім гэтых дзён?" 19 А Ён сказаў ім: „Што?" I яны сказалі Яму: „Празь Ісуса Назарэцяні́на, Каторы быў прарока, магучы ў вучынку і ў слове перад Богам і ўсім людам; 20 I як найвышшыя сьвятары а нашы старцы выдалі Яго на засуджэньне на сьмерць, і ўкрыжавалі Яго. 21 А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраеля; але цяпер з усім гэтым сядні трэйці дзень, як гэта сталася. 22 I некатрыя жанкі з памеж нас зумелі нас: будучы вельмі рана ў гробе, 23 I, не знайшоўшы цела Ягонага, прышлі, кажучы, што яны таксама відзелі ві́дзень ангілаў, каторыя кажуць, што Ён жывы. 24 I пайшлі некатрыя з нас да гробу, і знайшлі яго так, як жанкі казалі, але Яго ня бачылі".

25 I сказаў ім: „О неразумныя і лентага сэрца, каб паверыць усяму, што казалі прарокі! 26 Ці не належыла Хрысту цярпець усяго гэтага і ўвыйсьці ў славу?" 27 I, пачуўшы ад Масея а ад усіх прарокаў, выкладаў ім у вусіх тых Пісьмах тое, што датыкалася Яго Самога.

28 I дабліжыліся яны да сяла, да каторага йшлі, і Ён выглядаў, быццам хоча йсьці дал е й. 29 Але яны прынук а лі Яго, кажучы: „Застанься з намі, бо дзень ужо сьхінуўся да вечара". I Ён увыйшоў, каб застацца зь імі. 30 I сталася, як Ён узьляжаў зь імі: узяўшы хлеб, дабраславіў і, паламіўшы, даў яго ім. 31 I вочы іхныя адчыніліся, і яны пазналі Яго. Але Ён стаў нявідомы ім.

32 I яны сказалі адзін аднаму: „Ці не гарэла ў нас сэрца нашае, як Ён казаў нам у дарозе, і як адкрываў Пісьмы нам?"

33 I, устаўшы тае самае гадзіны, зьвярнуліся да Ерузаліму, і знайшлі адзінанцацёх, што былі зьбершыся, і тых, што был і зь імі, 34 Каторыя казалі: „Спадар запраўды ўскрэс і зьявіўся Сымону". 35 I яны павядалі, што сталася ў дарозе, і як яны пазналі Яго ў ламеньню хлеба.

36 I, як яны г у калі гэта, Ён Сам стаў сярод іх і кажа: „Супакой вам!" 37 Але яны, заклапаціўшыся а спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа. 38 I сказаў Ён ім: „Чаго засмуціліся і чаму думкі паўстаюць у сэрцах вашых? 39 Во рукі Мае і ногі Мае, што гэта Я Сам. Дакраніцеся да Мяне й бачча, бо дух ня мае цела й косьцяў, як бачыце ў Мяне". 40 I сказаўшы гэта, паказаў ім рукі й ногі Свае. 41 Як жа яны яшчэ з радасьці ня верылі і был і зьдзіваваўшыся, Ён сказаў ім: „Маеце што тут есьці?". 42 I дал і яму часьць печанае рыбы й мядовае наўзы. 43 I, узяўшы, еў перад імі. 44 I сказаў ім: „Гэта словы, што Я казаў вам, як яшчэ быў з вамі, што належа выпаўніцца ўсяму, напісанаму празь Мяне ў Законе Маееявым а ў прароках а ў псальмах". 45 Тады адчыніў ім розум разумець Пісьмы. 46 I сказаў ім: „Гэтак напісана, і гэтак належыла Хрысту цярпець, і ўскрэснуць ізь мертвых на трэйці дзень, 47 I быць абяшчанай у імя Ягонае к а яце на дараваньне грахоў у вусіх народах, пачынаючы зь Ерузаліму. 48 Вы ж сьветкі гэтага. 49 I вось, Я пашлю абятніцу Айца Свайго на вас, але вы заставайцеся ў месьце, пакуль не ахініц е ся сілаю з вышы".

50 I вывеў іх вонкі аж да Віфані, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. 51 I сталася, як дабраславіў іх, што адлучаўся ад іх і ўзносіўся на неба. 52 А яны, пакланіўшыся Яму, зьвярнуліся да Ерузаліму зь вялікай радасьцяй. 53 I кажначасна был і ў сьвятыні, хвалячы а дабраславячы Бога.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 46 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Евангеля подле сьвятога Лукі 4 страница| Евангеля подле сьвятога Яана

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)