Читайте также: |
|
34 „I кажу вам: тае ночы будзе двух у вадным ложку; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены. 35 Дзьве будуць малоць разам; адна будзе ўзята, а другая пакінена. 36 Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены". 37 I, адказуючы, сказалі яму: „Ідзе, Спад а ру?" Ён жа сказаў ім: „Ідзе цела, там арлы зьбяруцца".
18 I сказаў таксама прыпав е сьць ім праз тое, што надабе заўсёды маліцца і ня кволець, 2 Кажучы: „У вадным месьце быў якісь судзьдзя, што не баяўся Бога і не шманаў людзёў. 3 I был а ўдава ў тым месьце, і яна прышла да яго, кажучы:,Абарані мяне ад праціўніка майго'. 4 I ён доўга не хацеў, але потым сказаў сам сабе:,Хоць я, праўда, Бога не баюся і людзіны не шманаю, 5 Адылі́, каб гэтая ўдава не дакучала імне, абараню яе, каб яна наапошку не стаміла мяне, кажначасна прыходзячы' ". 6 I Спадар сказаў: „Слухайце, што несправядлівы судзьдзя кажа. 7 Ці Бог не абароне абраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, дарма што адвалакае ім? 8 Кажу вам, што абароне ўборзьдзе. Як, адылі, Сын Людзкі прыйдзе, ці запраўды знойдзе веру на зямлі?"
9 I сказаў таксама да некаторых, самапэўных, што яны справядлівыя, а іншых улегцы мелі, гэткую прыпавесьць: 10 „Двух увыйшло ў сьвятыню маліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік. 11 Фарыеэй, стоячы, гэтак маліўся ў сабе:,Божа, дзякую Табе, што я не такі, як засталыя людзі, грабежнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
12 Постую двойчы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдб а ю'. 13 А мытнік, стоячы воддаль, ня ўзьняў на'т аччу сваіх да неба, але біўся ў грудзі, кажучы: "Божа, будзь міласэрны да мяне грэшнага!" 14 Кажу вам: гэты пайшоў да дому свайго аправены балей за гэнага; бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, павышаны будзе".
15 I прыносілі да Яго таксама дзеткі, каб Ён даткнуўся да іх, але в у чанікі, бачачы, г а нілі іх. 16 Ісус жа, гукн у ўшы іх, сказаў: „Дазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо таковых ё гаспадарства Божае. 17 Запраўды кажу вам: хто ня прыйме гаспадарства Божага, як дзецянё, ня ўвыйдзе ў яго".
18 I якісь старац папытаўся ў Яго, кажучы: „Вучыцелю добры, што зрабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?" 19 Ісус сказаў яму: „Чаму завеш Мяне добрым? ніхто ня добры, толькі адзін Бог. 20 Знаеш расказаньні:,Не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьветч хвальшыва, сьці айца свайго й маці сваю'." 21 Ён жа сказаў: „Усе гэта дзяржаў я з маладосьці свае". 22 Пачуўшы гэта, Ісус сказаў яму: „Аднаго не стаець яшчэ табе: прадай усе, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; і, прышоўшы, ідзі за Імною". 23 Ён жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў надта багаты.
24 I Ісус, бачачы, што ён засмуціўся, сказаў: „Як цяжка маючым багацьце ўвыйсьці ў гаспадарства Божае, 25 Бо лацьвей вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму увыйсьці ў гаспадарства Божае".
26 Тыя, што чулі, сказалі: „Хто ж можа спасьціся?" 27 Але Ёя сказаў: „Немагчымае людзём, магчыма Богу".
28 А Пётра сказаў: „Вось, мы пакінулі ўсе і пайшлі за Табою". 29 Ён жа сказаў ім: „Запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бьі дом, альбо бацькоў, альбо братоў, альбо жонку, альбо дзеці дзеля гаспадарства Божага, 30 I не адзяржаў бы шмат балей у гэтым часе, і ў прыйдучым веку жыцьця вечнага".
31 I, узяўшы двананцацёх, сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і зьдзеецца ўсе, напісанае прарокамі праз Сына Людзкога. 32 Бо Ён будзе выданы народам, і асьміяны, і зьняв а жаны, і апліваны. 33 I, біўшы пугамі, яны заб'юць Яго; і на трэйці дзень ускрэсьне". 34 Але яны нічога з гэтага не разумелі; слова гэтае было схав а на ад іх, і яны не разумелі сказанага.
35 I сталася, як Ён падыходзіў да Ерыхону, што адзін нявісны сядзеў ля дарогі, просячы. 36 I, пачуўшы мінаючую гурбу, папытаўся, што гэта было б. 37 I паведамілі яму, што Ісус Назарэцянін тудэй праходзе. 38 I ён гукнуў, кажучы: „Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!" 39 Ідучыя ж сьпераду г а нілі яго, вымагаючы, каб ён змоўк; але ён шмат балей гук а ў. „Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!". 40 I Ісус, адзяржаўшыся, расказаў прывесьці яго да сябе; і, як тый дабліжыўся, папытаўся ў яго: 41 „Чаго ты хочаш, каб Я ўчыніў табе?" Ён жа сказаў: „Спад а ру, каб я празерыў". 42 I Ісус сказаў яму: „Празер; вера твая ўздаравіла цябе". 43 I якга ён празерыў і пайшоў за Ім, славячы Бога; і ўвесь люд, бачачы гэта, даў хвал у Богу.
19 I ўвыйшоў у Ерыхон, і праходзіў перазь яго. 2 I вось, муж, званы Закхеям, а ён быў начэльнік мытнікаў, і быў багаты, 3 I жадаў бачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог за гурбаю, бо быў малога росту. 4 I, забегшы наперад, узьлез на дзік у ю фіґу, каб магчы бачыць Яго, бо тудэй меў неўзабаве прайсьці. 5 I, прышоўшы да таго месца, глянуўшы ўгару, Ісус абачыў яго й сказаў яму: „Закхею, баржджэй зьлезь далоў, бо сядні Я маю застацца ў доме тваім". 6 I ён борзда зьлез, і веціў Яго з радасьцяй. 7 I ўсі, бачачы гэта, наракалі, кажучы: „Ён зайшоўся гасьцяваць да дому грэшнае людзіны". 8 А Закхей, стаўшы, сказаў Спадар у: „Спад а ру, вось, палавіцу маемасьці свае я аддам убогім,і, калі каго чым укрыўдзіў, аддам чатыры разы толькі". 9 I Ісус сказаў яму: „Сядні прышло сп а сеньне дому гэтаму, бо й ён сын Абрагамаў; 10 Бо Сын Людзкі прыйшоў шукаць а спасьці загінулых".
11 Як жа яны слухалі гэта, дадаў прыпавесьць, бо Ён быў блізка да Ерузаліму, і яны думалі, што гаспадарства Божае мае неўзабаве зьявіцца. 12 Дык сказаў: „Якісь чалавек высокага роду пайшоў да далёкага краю, каб адзяржаць сабе гаспадарства і зьвярнуцца. 13 I, гукн у ўшы дзесяцёх слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім:,Таргуйце, пакуль я прыйду'. 14 Але грамадзяне ягоныя ненавідзілі яго і паслалі за ім пасолства, кажучы:,Мы ня хочам, каб гэты чалавек гаспадарстваваў у нас". 15 I сталася, як ён зьвярнуўся, адзяржаўшы гаспадарства, што ён казаў пагук а ць да сябе тых слугаў, каторым даў грошы, каб даведацца, колькі кажны зь іх прыдбаў, таргуючы. 16 I прышоў першы, кажучы:,Спад а ру, міна твая прыспарыла дзесяць мінаў'.
17 I ён сказаў яму: Добра, добры слуга; за тое, што ты ў малым быў верны, май уладу над дзесяцьма местамі'. 18 I прышоў другі, кажучы:,Спадаґру, міна твая прыспарыла пяць мінаў'. 19 Сказаў і гэтаму:,І ты будзь над пяцьма местамі'. 20 I прышоў іншы, кажучы:,Спад а ру, во міна твая, каторую я хаваў у хустцы; 21 Бо я баяўся цябе, бо ты людзін а стродкая: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў'. 22 Ён кажа яму:,Вуснамі тваімі я суджу цябе, нягодны слуга; ты ведаў, што я стродкая людзін а, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў; 23 Дык чаму ты не аддаў грошы маіх на стол, і я, прышоўшы, адзяржаў бы з прыбыткам?'. 24 I сказаў тым, што тут стаялі:,Вазьміце ад яго міну і дайце таму, хто мае дзесяць мінаў'. 25 (I сказалі яму:.Спад а ру, ён мае дзесяць мінаў'). 26,Бо кажу вам, што кажнаму маючаму дасца; а ад нямаючага адыймецца й тое, што мае. 27 Н е прыяцеляў жа маіх гэтых, што не хацелі, каб я гаспадарстваваў у іх, прывядзіце сюды й забіце перад імною' ".
28 Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далёй, узыходзячы да Ерузаліму. 29 I сталася, як дабліжыўся да Віффаґі а Віфані, да гары, званае Аліўнай, паслаў двух в у чанікаў Сваіх, 30 Кажучы: „Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывяз а нае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце. 31 I калі хто папытаецца ў вас:,Нашто адвязуеце?' скажыце яму гэтак:,Бо Спадар яго патрабуе'".
32 I пасланыя, пайшоўшы, знайшлі, як Ён сказаў ім. 33 Як жа яны адвязавалі асьлянё, гаспадары сказалі ім:„Нашто адвязуеце асьлянё?" 34 А яны адказалі: „Бо Спадар патрабуе яго". 35 I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы адзецьце свае на асьлянё, пасадзілі на яго Ісуса.
36 I як Ён ехаў, расьсьцілалі адзежы свае на дарозе. 37 А як Ён бліжыўся да схону Аліўнае гары, уся множасьць в у чанікаў пачал а, цешачыся, вялікім голасам хваліць Бога за ўсі магучыя ўчынкі, што яны бачылі, 38 Кажучы: „Дабраславёны Кароль, што йдзець у імя Спадарова! супакой на нябёсах і слава на вышах!"
39 Але некатрыя з фарысэяў з гурбы сказалі Яму: „Вучыцелю, згань в у чанікаў сваіх". 40 I, адказуючы, сказаў ім: „Кажу вам, калі гэтыя будуць маўчэць, камян і загук а юць".
41 І, як дабліжыўся, бачачы места, плакаў па ім, 42 Кажучы: „Калі б і ты ведала, нават ты, прынамся гэтага дня твайго, што ё да супакою табе, але схавана гэта цяпер ад аччу тваіх; 43 Бо прыйдуць на цябе дні, што н е прыяцелі твае акружаць цябе валам, і аблягуць цябе, і сьціснуць цябе адусюль, 44 I зрынуць цябе на зямлю, і дзеці твае ў табе, і не пакінуць у табе каменя на каменю, бо не пазнала пары даведаньня свайго". 45 I, увыйшоўшы да сьвятыні, пачаў аддаляць прадаючых і купляючых у ёй, 46 Кажучы ім: „Пісана: Дом Мой ё дом малітвы', а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў".
47 I навучаў кажнага дня ў сьвятыні. Найвышшыя ж сьвятары а кніжнікі а старцы люду шукалі загубіць Яго. 48 I не знайшлі, што зрабіць, бо ўвесь люд, не адступаючы, слухаў Яго.
20 I сталася аднаго з тых дзён, як Ён навучаў люд у сьвятыні і абяшчаў дабравесьць, што найвышшыя сьвятары а кніжнікі із старцамі прышлі 2 I сказалі Яму, кажучы: „Скажы нам, якой уладаю Ты гэта робіш, альбо хто даў Табе ўладу гэтую?". 3 А Ён, адказуючы, сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас адно, і скажыце Імне: 4 Хрэст Яанаў зь нябёс быў ці ад людзёў?" 5 I яны разважалі мяжсобку, кажучы: „Калі скажам:,3ь нябёс', Ён скажа:,Чаму ж вы не паверылі яму?'. 6 А калі скажам:,Ад людзёў', увесь люд укамянуе нае, бо яны пераканаўшыся, што Яан быў прарока". 7 I адказалі, што ня ведаюць скуль. 8 I Ісус сказаў ім: „Не скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю".
9 I пачаў Ён казаць люду прыпавесьць гэтую: „Адзін чалавек засадзіў вінішча, і выдаў яго вінаром, і пакінуў край на даўгі час. 10 I ўпару паслаў да вінароў слугу, каб яны дал і яму з пладоў вінішча, але вінары, набіўшы яго, адаслалі бязь нічога. 11 I ўзноў паслаў другога слугу, але яны, набіўшы яго таксама й зьняважыўшы, адаслалі бязь нічога. 12 I ўзноў паслаў трэйцяга, але яны й яго ранілі й выгналі. 13 I сказаў спадар вінішча:,Што імне рабіць? Пашлю любовага сына свайго; хіба, абачыўшы яго, замеюць звагу'. 14 Але вінары, абачыўшы яго, разважалі мяжсобку, кажучы:,Гэта спадкаемца; забіма яго, каб спадак быў нашы'. 15 I, выпхнуўшы яго вонкі зь вінішча, забілі. Дык што спадар вінішча зробе ім? 16 Прыйдзе, і выгубе тых вінароў, і аддасьць вінішча іншым".
Пачуўшы гэта, яны сказалі: „Крый, Божа!". 17 Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: Дык што ё гэта, што напісана:,Камень, каторы адхінулі будаўнічыя, тый стаў галавою вугла'. 18 Кажны, хто зваліцца на гэты камень, разаб'ецца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле". 19 I тае ж гадзіны шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі накласьці рукі на Яго, бо ведалі, што празь іх сказаў Ён гэтую прыпавесьць, але баяліся люду.
20 I, назіраючы, паслалі падкупленых людзёў, што прыдав а ліся справядлівымі, каб тыя маглі злавіць Яго ў мове, так што яны маглі б выдаць Яго ўраду а ўладзе намееьніка. 21 I тыя пыталіся ў яго, кажучы: „Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзіва г у каеш а навучаеш і не зважаеш на асобы, але ў праўдзе дарогі Божае навучаеш; 22 Належа нам даваць падачкі цэсару ці не?" 23 Але, зацеміўшы падход іхны, Ён сказаў ім: „Чаму спакушаеце Мяне? 24 Пакажыце імне дынар; чый на ім абраз а напіс?" I, адказуючы, яны сказалі: „Цэсараў". 25 Ён жа сказаў ім: „Дык аддавайце цэсарава цэсару, а Божае - Богу". 26 I не маглі злавіць Яго ў слове перад людам, і, дзівуючыся з адказу Ягонага, змоўклі.
27 I некатрыя із садукеяў, што пярэчаць быцьцю ўскрысеньня, папыталіся ў Яго, 28 Кажучы; „Вучыцелю, Масей напісаў нам, што калі чый брат, маючы жонку, памрэць бязьдзетны, брат ягоны мае ўзяць жонку і ўзьняць насеньне брату свайму. 29 Было сямёх братоў. Першы, ажаніўшыся, памер бязьдзетным. 30 I другі ўзяў тую жонку, і памер бязьдзетны. 31 I трэйці ўзяў яе, і падобна таксама сямёх, не пакінулі дзяцей і памерлі. 32 I просьле ўсіх памерла таксама жонка. 33 Дык у ўскрысеньню каторага зь іх будзе яна жонкаю, бо сямёх мелі яе за жонку?" 34 I Ісус сказаў ім: „Сынове гэтага веку жэняцца й выходзяць замуж; 35 Але тыя, што будуць уважаныя за гожых таго веку і ўскрысеньня зь мертвых ані жэняцца, ані замуж выходзяць; 36 Бо ані памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя з ангіламі, і ё сынамі Божымі, будучы сынамі ўскрысеньня. 37 А што памерлыя ўскрэснуць, і Масей паказаў у Кусьце, як назваў Спадара Богам Абрагама а Богам Ісак а а Богам Якава. 38 Бог жа ня ё Бог мертвых, але жывых, бо ўсі Яму жывыя". 39 I некатрыя з кніжнікаў, адказуючы, сказалі: „Вучыцелю, Ты добра сказаў". 40 I ўжо ня важыліся праз што-колечы пытацца ў Яго.
41 Ён жа сказаў ім: „Як кажуць, што Хрыстос мае быць сын Давідаў? 42 А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў:,Сказаў Спадар Спадару майму: сядзі па правіцы Маёй, 43 Пакуль не пастанаўлю н е прыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае'. 44 Значыцца, Давід завець Яго Спадаром, дык як жа Ён сын ягоны?".
45 I як увесь люд слухаў, Ён сказаў в у чанікам Сваім: 46 „Сьцеражыцеся кніжнікаў, каторыя любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і любяць здарованьні на таргох, і пярэднія седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах, 47 Каторыя зжыраюць дамы ўдоваў пад прыклепам даўгіх малітваў. Яны адзяржаць стродшы суд".
21 I глянуўшы, Ён абачыў багатых, што кі́далі ў скарбонку падаркі свае; 2 Але абачыў таксама бедную ўдаву, што ўкінула ў яе два медзякі. 3 I сказаў Ён: „Запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула балей за ўсіх; 4 Бо ўсі тыя із бытку свайго ўкінулі на дар Богу, а яна зь нястачы свае ўкінула ўвесь пражытак, які мела".
5 I як некатрыя сказалі празь сьвятыню, што яна прыбрана харошым каменьням а дарамі, Ён сказаў: 6 „Прыйдуць дні, калі з таго, што вы бачыце, не застан е цца камень на каменю, каторы ня быў бы ськінены".
7 I папыталіся ў Яго, кажучы: „Вучыцелю, калі гэта будзе? і якая пазнака, калі гэта мае стацца?"
8 I сказаў Ён: „Уважайце, каб вас не зьвялі, бо шмат хто прыйдзе ў імя Мае, кажучы:,Гэта Я', і,час дабліжыўся'. Не хадзіце за імі. 9 Як жа пачуеце праз войны а замятні, не палохайцеся, бо гэта мае стацца ўперад, але ня з а раз канец".
10 Тады сказаў ім: „Народ паўстане на народ, і гаспадарства на гаспадарства; 11 Будуць вялікія трасеньні зямлі ў розных месцах а галадові а ліпучкі а страшныя зьявы а вялікія знак і зь неба. 12 Але наўперад накладуць на вас рукі свае і будуць перасьледаваць, выдаючы ў бажніцы й вязьніцы, прыводзячы да каралёў а дзяржаўцаў за імя Мае. 13 Будзе ж гэта вам на сьветчаньне.
14 „Затым пакладзіце ў сэрцы свае не абдумаваць з а гадзя абароны; 15 Бо Я вам дам вусны а мудрасьць, каторым ня будуць магчы перачыць ані працівіцца ўсі праціўнікі вашыя. 16 I вы будзеце выданы нават бацькамі а братамі а сваякамі а прыяцельмі, і заб'юць нека
торых із вас; 17 I будуць ненавідзіць вас усі за імя Мае. 18 Але й волас із галавы вашае не загіне. 19 Цярплівай трывалкосьцяй сваёй прыдб а еце душы свае.
20 „А як і абачыце Ерузалім абступлены войскам, тады ведайце, што спустошаньне яго дабліжылася. 21 Тады тыя, што ў Юдэі, уцякайце ў горы; і хто ў ім, выходзь ізь яго; і хто ў ваколіцы, ня ўходзь у яго; 22 Бо гэта дні помсты, каб усе напісанае выпаўнілася. 23 I бяда цяжарным а соячым тых дзён, бо будзе вялікая нястача на зямлі і гнеў на люд гэты. 24 I падуць ад ляза мяча, і будуць заведзены ў палон да ўсіх народаў; і Ерузалім будзе таптаны народамі, пакуль ня скончацца часы народаў.
25 „I будуць знакі на сонцу а месяцу а гвездах, і на зямлі трывога народаў у замятні, равеньне а хваляваньне мора. 26 Людзі будуць паміраць із страху а спадзяваньня прыходзячага на ўвесь сьвет, бо сілы нябёсныя захістаюцца.
27 „I тады абачаць Сына Людзкога, у булакох ізь сілаю а славаю вялікай ідучага. 28 Як жа пачнець гэта дзеяцца, глядзіце і ўзьнімайце галавы свае, бо бліжыцца адкупленьне вашае".
29 I сказаў ім прыпавесьць: „Глядзіце на фіґу а на ўсі дзервы. 30 Як яны ўжо пукаюцца, то ведаеце самы, гледзячы на гэта, што лета блізка. 31 Дык таксама, як абачыце, што гэта дзеецца, ведайце, што гаспадарства Божае блізка. 32 Запраўды кажу вам, што ня мінець род гэты, як усе станецца. 33 Неба й зямля мінуць, але словы мае а ніяк ня мінуць. 34 Шануйцеся, каб сэрцы вашыя наагул не цяжарыліся пярэсыцьцю а п'янствам а жыцьцявымі р у патамі, і каб дзень тый не засьпеў вас якга, неўспадзеўкі; 35 Бо, як п а садка, ён прыйдзе на ўсіх тых, што жывуць на відзе ўсяе зямлі.
36 Дык будзьце чукавыя кажнае пары, молячыся, каб вы маглі ўсьцерагчыся ад усяго таго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Людзкім".
37 I ўдзень Ён навучаў у сьвятыні, а ночы, выходзячы, заставаўся вонках на гары, званай Аліўнай. 38 I ўвесь люд прыходзіў рана нараніцы да Яго, слухаць Яго.
22 Бліжылася сьвята Праснакоў, званае Пасхаю. 2 I шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі, як загубіць Яго, бо баяліся люду.
3 I ўвыйшоў шайтан у Юду, званага Іскарыёт, каторы быў зь ліку двананцацёх. 4 I ён пайшоў, і гутарыў із найвышшымі сьвятарамі а ўраднікамі, як бы Яго ім выдаць. 5 Яны ўзрадав а ліся і згадзіліся даць яму грошы. 6 I ён згадзіўся зрабіць гэта, і шукаў прыгоднага часу выдаць Яго ім бяз гурбы.
7 I настаў дзень Праснакоў, каторага мела быць зарэзана пасха. 8 I паслаў Пётру а Яана, кажучы: „Ідзіце й прыгатуйце есьці нам пасху". 9 I яны сказалі Яму: „Ідзе хочаш, каб мы прыгатавалі?" 10 I сказаў Ён ім: „Вось, як вы ўвыйдзеце ў места, стрэнецца вам чалавек, нясучы жбан вады; ідзіце за ім да дому, да каторага ён увыйдзе; 11 I скажыце гаспадару дому:,Вучыцель кажа тэ: ідзе гасьцінны пакой, у каторым бы Імне есьці пасху з в у чанікамі Сваімі?' 12 I тый пакажа вам вялікі верхні пакой засланы; там прыгатуйце". 13 I, пайшоўшы, знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху. 14 I, як настала гадзіна, Ён узьлёг за стол, і апосталы зь Ім. 15 I сказаў ім: „Жаданьням жадаў Я есьці гэтую пасху з вамі перад Сваім цярпеньням; 16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня зьдзеецца ў гаспадарстве Божым". 17 I ўзяўшы чару, і ўчыніўшы падзяку, сказаў: „Вазьміце яе і падзяліцеся мяжсобку; 18 Бо кажу вам, што ня буду піць із плоду віннога, пакуль ня прыйдзе гаспадарства Божае". 19 I ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: „Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю". 20 Таксама чару па вячэры, кажучы: „Гэтая чара ё новая змова ў крыві Маёй, што за вас разьліваецца.
21 „I вось, рука таго ізраджаючага Мяне з Імною за сталом, 22 Бо Сын Людзкі запраўды йдзець, як наканав а на; бяда, адылі́, чалавеку таму, каторым Ён ізраджаецца". 23 I яны пачалі разважаць мяжсобку, хто зь іх быў бы, што зробе гэта.
24 Был а ж і сьпярэчка памеж іх, хто зь іх здаецца быць вялікшым. 25 I сказаў Ён ім: „Каралёве народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі завуцца дабрадзеямі. 26 А вы ня так: але вялікшы з памеж вас будзь, як малодшы, і р а дзячы, як слугуючы. 27 Бо хто вялікшы, хто ўзьляжыць, ці хто слугуе? ці ня тый, што ўзьляжыць? Але Я сярод вас як тый, што слугуе.
28 „Але вы тыя, што ператрывалі з Імною ў спакусах Маіх; 29 I Я прызначаю вам, як Айцец Мой прызначыў Імне, гаспадарства, 30 Каб вы маглі есьці й піць за сталом Маім у Маім гаспадарстве і сядзелі на пасадах, судзячы двананцаць пакаленьняў Ізраелявых".
31 I Спадар сказаў: „Сымоне, Сымоне, гля, шайтан дужа прасіў, каб ён мог сеіць сітам вас, як пшонку; 32 Але Я маліў за цябе, каб ня скволела вера твая; і ты н е калі, навярнуўшыся, мацніў братоў сваіх". 33 I ён сказаў Яму: „Спад а ру, з Табою Я гатоў у вязьніцу й на сьмерць ісьці". 34 Ён жа сказаў: „Кажу тэ, Пётру, перш чымся певень запяець сядні, ты трэйчы выпрашся, што знаеш Мяне". 35 I сказаў ім: „Як пасылаў Я вас без капшука а без хатуля а бяз вобую, ці мелі вы ў чым нястачу?" Яны сказалі: „Ні ў чым". 36 Тады кажа ім: „Але цяпер, хто мае капшук, няхай возьме яго, таксама й хатуль; а хто ня мае, прадай адзецьце свае й купі меч; 37 Бо кажу вам, што напісанае мае выпаўніцца на Імне:,І залічаны да бяспраўнікаў'. Бо запраўды ўзглядам Мяне прыходзе да канца". 38 I яны сказалі: „Спад а ру, во тут два мячы". I Ён сказаў ім: „Досыць".
39 I, вышаўшы, пайшоў, подле звыч а ю Свайго, на гару Аліўную; і в у чанікі таксама пайшлі за ім. 40 I, як быў на месцу, сказаў ім: „Маліцеся, каб ня л у чыць у спакусу". 41 I Ён адхінуўся ад іх, як дапусьціць камень, і, уклякшы, маліўся, 42 Кажучы: „Войча, калі Ты хочаш, аддаль гэтую чару ад Мяне! адыл і не Мая воля, але Твая станься".
43 I ангіл ізь неба стаў да Яго, мацнячы Яго. 44 I, труднячыся, уляглівей маліўся; і стаўся пот Ягоны, як капкі крыві, на зямлю капаючыя.
45 I, устаўшы з малітвы, пайшоў да в у чанікаў, і засьпеў іх сьпячых з гора, 46 I сказаў ім: „Што вы сьпіц е? устаньце й маліцеся, каб ня л у чыць у спакусу".
47 Як Ён яшчэ казаў, вось гурба, і званы Юдаю, адзін із двананцацёх, сьпераду іх, і ён дабліжыўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго. 48 I Ісус сказаў яму: „Юда, цалаваньням выдаеш Сына Людзкога?"
49 I бачачы тыя, што был і зь Ім, да чаго даходзе, сказалі: „Спад а ру, ці ня выцяць нам мячом?" 50 I выцяў адзін із памеж іх слугу найвышшага сьвятара, і адцяў яму правае вуха; 51 I адказуючы, Ісус сказаў: „Пакінь, досыць" і, дакрануўшыся да вуха ягонага, уздаравіў яго.
52 I сказаў Ісус найвышшым сьвятаром а ўраднікам сьвятыні а старцом, што вышлі супроці Яго: „Як на грабежніка вышлі вы зь мячамі а кіямі. 53 Як кажны дзень бываЎ Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі рук сваіх на Мяне; але цяпер ваша гадзіна і ўлада цямноты".
54 I, узяўшы Яго, павялі яго і прывялі да дому найвышшага сьвятара. Пётра ж ішоў за Ім воддаль. 55 I, як расклалі цяпло сярод панадворку і селі разам, Пётра сеў памеж іх. 56 I адна дзеўка згледзела, як ён сядзеў ля сьвятла, і ўцяміўшыся ў яго, сказала: „I гэты быў зь Ім". 57 Але ён выперся, кажучы: „Жонка, я ня знаю Яго". 58 I за часін у другі, абачыўшы яго, сказаў: „I ты зь іх". Але Пётра сказаў: „Чалавеча, я не". 59 Потым блізу за гадзіну іншы станаўко цьвердзіў: „Запраўды й гэты быў зь Ім, бо ён запраўды Ґалілеяні́н". 60 Але Пётра сказаў: „Чалавеча, ня ведаю, што ты кажаш". I якга, як яшчэ ён казаў, певень запяяў. 61 I Спад а р, абярнуўшыся, глянуў на Пётру, і Пётра ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў яму: Дерш чымся певень запяець, ты трэйчы выпрашся Мяне'. 62 I Пётра, вышаўшы, горка плакаў.
63 I людзі, што дзяржалі Яго, насьміхаліся зь Яго, б'ючы; 64 I, накрываючы Яго, пыталіся ў Яго, кажучы: „Прарачы, хто выцяў Цябе?" 65 I г у калі шмат блявузґанага на Яго.
66 I як настаў дзень, зьберліся старцы люду, найвышшыя сьвятары а кніжнікі і ўвялі Яго ў сынэдрыён свой, кажучы: 67 „Ці Ты Хрыстос? скажы нам". Ён жа сказаў ім: „Калі скажу вам, вы ані не паверыце; 68 I калі папытаюся ў вас, вы ані не адкажыце Імне і не адпусьціце Мяне. 69 Адгэтуль Сын Людзкі будзе сядзець па правіцы моцы Божае". 70 I ўсі сказалі: „Дык Ты Сын Божы?" I Ён сказаў ім: „Вы кажаце, што Я". 71 І сказалі: „Нашто нам надабе балей сьветак? бо мы самы чулі з вуснаў Ягоных".
23 I ўся множасьць іх, устаўшы, павялі Яго да Пілата. 2 I пачал і жалаваць на Яго, кажучы: „Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль". 3 Пілат жа папытаўся ў Яго, кажучы: „Ці Ты кароль Юдэйскі?" I, адк а зуючы, Ён сказаў яму: „Ты кажаш". 4 I Пілат сказаў найвышшым сьвятаром а гурбе: „Я не знаходжу выступу ў гэтым чалавеку". 5Але яны ўпіраліся, кажучы: „Ён узрушае люд, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі аж дагэтуль". 6 Пілат' жа, пачуўшы „Ґалілея", папытаўся, ці гэты чалавек быў Ґалілеянін. 7 I даведаўшыся, што Ён быў прысуду Гірадавага, адаслаў Яго да Гірада, каторы сам таксама быў у Ерузаліме тых дзён.
8 Гірад, абачыўшы Ісуса, вельма ўсьцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо чуў шмат празь Яго і спадзяваўся бачыць які-колечы знак, учынены Ім. 9 I шмат пытаўся ў Яго, але Ён нічога яму не адказаў. 10 А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго. 11 I Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата. 12 I сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны был і ў н е прыязьньстве із сабою.
13 А Пілат, пагук а ўшы найвышшых сьвятароў а дзяржаўцаў а люд, 14 Сказаў ім: „Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым ж а луеце на Яго; 15 Ані Гірад, бо я паслаў вас да яго, і вось, нічога вартага сьмерці ня зроблена Ім. 16 Дык, пакараўшы, звольню Яго". 17 Ён быў абавяз а ны звольніць ім аднаго на сьвята. 18 Але яны закрычэлі разам із усім грудам, кажучы: „Вон ізь Ім! вазьмі гэтага! а вывальні нам Вараўву", 19 Каторы быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт, узьняты ў месьце, і за ўбіўства. 20 Дык Пілат ізноў заг у каў, зычачы звольніць Ісуса. 21 Але яны, адк а зуючы, крычэлі: „Укрыжуй, укрыжуй Яго!"
22 I ён сказаў ім трэйці раз: „Што ж благога ўчыніў Ён? я не знайшоў у Ім ніякае прычыны да сьмерці. Дык, пакараўшы, звольню Яго". 23 Але яны был і ўпорыстыя, вялікімі галасамі просячы, каб Ён быў укрыжаваньг. I перамаглі галасы іхныя а найвышшых сьвятароў. 24 I Пілат рассудзіў досыць учыніць жаданьню іхнаму. 25 I ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю.
26 I як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяні́на, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам.
27 I йшлі за Ім вялікія множасьці люду а жанок, каторыя плакалі а галасілі па Ім. 28 А Ісус, абярнуўшыся да іх, сказаў: „Дачкі ерузалімскія, ня плачча па Імне, але плачча па самых сабе а па дзяцёх сваіх; 29 Бо вось, надыходзяць дні, каторых скажуць:,Шчасьлівыя бясплодныя а ўлоньне, што не радзі́ла, і пелькі, што не саілі!' 30 Тады пачнуць казаць горам:,3валіцеся на нас!' і ўзгоркам: Дакрыйце нас!' 31 Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?"
32 Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў. 33 I як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве.
34 I казаў Ісус: „Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць". I, дзелячы адзецьце Ягонае, кі́далі на жэрабя.
35 I стаяў люд, гледзячы; і старцы таксама насьміхаліся, кажучы: „Іншых спасаў, няхай спасець Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, абранец Божы". 36 Таксама й жаўнеры насьміхаліся зь Яго, падыходзячы, і падаючы Яму воцат, 37 I кажучы: „Калі Ты Кароль Юдэйскі, спасі Сябе Самога".
38 I быў над Ім надпіс грэцкімі а рымскімі а гэбрэйскімі літарамі: „Гэта Кароль Юдэйскі".
39 Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: „Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас". 40 Але другі, адказуючы, зганіў яго, кажучы: „Ці не баішся Бога, ты, што пад тым самым рассудкам? 41 I мы запраўды справядліва, бо адзяржалі справядлівую заплату за тое, што мы зрабілі; а Ён нічога благога не зрабіў". 42 I сказаў Ісусу: „Успомні Мяне, Спад а ру! як прыйдзеш да гаспадарства Свайго". 43 I сказаў яму Ісус: „Запраўды кажу табе, сядні будзеш із Імною ў раю".
44 I было каля шостае гадзіны, і сталася цемнь па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае. 45 I сонца зацьмела, і запона ў сьвятыні разьдзерлася па сярэдзіне. 46 I Ісус, загук а ўшы вялікім голасам, сказаў: „Войча, у рукі Твае аддаю дух Мой!" I, сказаўшы гэта, выпусьціў дух.
47 Сотнік жа, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: „Запраўды чалавек гэты быў справядлівы". 48 I ўсі гурбы, што зышліся на гэту від а ль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся. 49 1 ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 47 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Евангеля подле сьвятога Лукі 3 страница | | | Евангеля подле сьвятога Лукі 5 страница |