Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян

Евангеля подле сьвятога Яана | Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница | Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян | Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Паўла, з волі Божае апостал Хрыста Ісуса, а Цімох брат, 2 Сьвятым а верным братом у Хрысту, каторыя ў Колосе: ласка вам а супакой ад Бога Айца нашага а Спадара Ісуса Хрыста.

3 Дзякуем Богу а Айцу Спадара нашага Ісуса Хрыста, кажначасна молячыся за вас, 4 Чуўшы празь веру вашу ў Хрысту Ісусу а празь міласьць, каторую вы маеце да ўсіх сьвятых 5 Дзеля надзеі, пакладзенай вам у нябёсах, праз што вы ўперад чулі ў слове праўды Дабравесьці, 6 Каторая прышла да вас, як і на ўвесь сьвет, даець плады й расьціць, як і памеж вас, з тога дня, калі вы пачулі й запраўды пазналі ласку Божую ў праўдзе, 7 Як і навучыліся ад Епафры, любовага сунявольніка нашага і вернага слугачага Хрыстовага дзеля вас, 8 Каторы і наказаў нам праз міласьць вашу ў Духу.

9 Затым і мы з тога дня, як пачулі, не перастаем маліцца й прасіць за вас, каб вы напоўніліся запраўдным веданьням волі Ягонае ў вусёй мудрасьці й разуменьню духоўным; 10 Каб хадзілі годна Спадара ў вусім годзячы, даючы плод у кажнай добрай працы і растучы праўдзівым знацьцём Бога, 11 Мацуючыся кажнай сілаю подле магутнасьці славы Ягонае ў вусёй трывалкосьці а цярплівосьці з радасьцяй, 12 Дзякуючы Айцу, Каторы ўчыніў нас годнымі да ўчасьця ў дзелі сьвятых на сьвеце, 13 Каторы выбавіў нас ад улады цемні і перавёў да гаспадарства ўмілаванага Сына Свайго, 14 У каторым мы маем адкупленьне, дараваньне грахоў, 15 Каторы ё абраз Бога нявідомага, народжаны ўперад за ўсе стварэньне; 16 Бо Ім створана ўсе, што на нябёсах і што на зямлі, відомае й нявідомае: ці пасады, ці спадарствы, ці князствы, ці ўлады, - усе Ім і дзеля Яго створана; 17 I Ён ёсьць уперад за ўсе, і ўсе Ім дзяржыцца. 18 I Ён галава цела царквы; Ён - пачатак, пяршак ізь мертвых, каб Ён меў пяршынство ў вусім; 19 Бо ўзьлюб было Айцу, каб у Ім жыхарыла ўся паўніня, 20 I каб пагадзіць Ім усе із Сабою, сьціхамірыўшы Ім, крывёй крыжа Ягонага, ці то земнае, ці то нябёснае. 21 I вас, што калісь былі адд а леныя і н е прыяцелі ў душы, робячы благія ўчынкі, 22 Цяпер Ён пагадзіў целам Сваім перазь сьмерць, каб пастанавіць вас сьвятымі а беззаганнымі а бязупічнымі перад Сабою, 23 Калі запраўды трываеце ў веры непахісныя а цьвярдыя і не адхінаецеся ад надзеі Евангелі, каторую вы чулі, каторая абяшчана ўсім стварэнцам пад небам, каторай я, Паўла, стаў слугачым.

24 Цяпер я цешуся зь цярпеньняў сваіх за вас і дапаўняю нястачу атугаў Хрыстовых на целе сваім за цела Ягонае, каторае ё Царква, 25 Каторай я стаў слугачым подле загады Божае, данае імне ўзглядам вас, каб выпаўніць слова Божае, 26 Тайну, закрытую ад вякоў і пакаленьняў, але цяпер аб'яўленую сьвятым Ягоным, 27 Каторым Бог зычыў наказаць, што за багацьце было б славутае тайны гэтае памеж народаў, каторая ё Хрыстос у вас, надзея славы, 28 Каторага мы абяшчаем, перасьцерагаючы кажную людзіну і навучаючы кажную людзіну ўсяе мудрасьці, каб пастанавіць кажную людзіну дасканальнай у Хрысту; 29 Дзеля чаго я й працую, змагаючыся подле дзеяньня Ягонага, каторае дзее ў імне магутна.

2 Бо зычу, каб вы ведалі, якое змаганьне маю я за вас і за тых у Ляодыццы, і за тых, што ня бачылі віду майго ў целе, 2 Каб пацешыліся сэрцы іхныя, задзіночаныя ў міласьці дзеля ўсяго багацьця супоўнае пэўнасьці, разуменьня і поўнага знацьця тайны Бога і Айца і Хрыста, 3 У Каторым схаваны ўсі скарбы мудрасьці а знацьця. 4 А гэта кажу я вам, каб ніхто не спадмануў вас пераконуючай моваю; 5 Бо хоць запраўды я няпрытомны целам, я, адылі, з вамі духам, цешачыся й бачачы парадак ваш і ўмацаваньне веры вашае ў Хрыста.

6 Затым, як вы прынялі Хрыста Ісуса Спадара, так і хадзіце ў Ім, 7 Укарэненыя а збудаваныя ў Ім, умацаваныя ў веры, як навучаныя, збыткуючы дзякаваньням. 8 Глядзіце, каб хто не аглабаў вас філёзофаю і пустою ашукаю, подле паданьняў людзкіх, подле навалаў сьвету, а ня подле Хрыста; 9 Бо ў Ім жыхара ўся паўніня Боства цялесна. 10 I вы паўніня ў Ім, Каторы ё галава ўсяго князства а ўлады; 11 У ім вы й абрэзаныя абразаньням ня рукамі зробленым, сьцягненьням грэшнага цела, абразаньням Хрыстовым; 12 Пахаваны зь Ім у хрысьце, у каторым і ўскрэсьлі зь Ім вераю ў дзеяньне Божае, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых, 13 I вас, каторыя был і мертвыя і ў неабразаньню цела вашага, Ён ажывіў разам ізь Ім, дараваўшы вам усі выступы, 14 Скасаваўшы рукапісы пастановаў на нас, што былі супроці нас, Ён адхінуў іх, прыбіўшы іх гваздамі да крыжа; 15 Разброіўшы князствы а ўладу, выставіў іх прынародна на паказ, перамогшы іх Сабою.

16 Дык ніхто хай ня судзе вас за ежу, альбо за піценьне, альбо за якое сьвята, альбо маладзік, альбо сыботы, 17 Каторыя сьцень прыйдучага, але цела - Хрыстова. 18 Няхай ніхто ашукна не спабывае вас нагароды самадыйнай пакораю і службаю ангілаў, мяшаючыся ў тое, чаго ня бачыў, дарм а надымаючыся цялесным розумам сваім 19 I ня дзержачыся Галавы, ад Каторае ўсе цела, суставамі а вязямі злучана, расьцець ростам Божым.

20 Дык калі вы з Хрыстом памерлі навалам сьвету, чаму вы, як жывучыя ў сьвеце, дзяржыц е пастановы: 21 „Не дакранайся, ня спытавай, не чапай", - 22 Што ўсе раскладаецца ад ужываньня, - подле забароны й навукі людзкое? 23 Каторыя маюць толькі выгляд мудрасьці ў самадыйнай службе а пакоры а стродкасьці ўзглядам цела, у некатрым улегцыменьню ўзглядам досыць учыненьня целу.

3 Значыцца, калі вы суўскрэсьлі з Хрыстом, дык шукайце гарыннага, ідзе Хрыстос сядзіць паправе Бога. 2 Праз гарыннае думайце, а не празь земнае. 3 Бо вы памерлі, і жыцьцё ваша схавана з Хрыстом у Богу. 4 Як жа Хрыстос зьявіцца, жыцьцё нашае, тады й вы зьявіцеся зь Ім у славе.

5 Дык памярцьвіце земныя чаланы вашыя: бязулства, нечысьціню, жарсьць, нягодную жадлівасьць а гальлівасьць, каторая балвахвалства, 6 За каторыя гнеў Божы прыйдзе на сыноў непаслухменства, 7 У каторых вы калісь абарачаліся, як жыл і ў іх. 8 Але цяпер і вы адкладзіце ўсе: абурэньне, гнеў, злоснасьць, блявузґаньне, брыдкую мову з вуснаў сваіх.

9 Не маніце адны адным, зьдзеўшы стар у ю людзіну з учынкамі ейнымі, 10 I адзеўшыся ў новую, што аднаўляецца ў супоўным знацьцю подле абраза Таго, Каторы стварыў яе, 11 Ідзе няма Грэка ані Жыда, абразаньня ані неабразаньня, барбара, ськіта, нявольніка, вольніка, але ўсе і ў вусім Хрыстос.

12 Дык адзеньцеся, як абранцы Божыя, сьвятыя а любовыя, у нутр міласэрдзя, дабрыню, пакору, лагоднасьць, цярплівосьць, 13 Маючы выбачнасьць адно аднаму і даруючы адно аднаму, калі хто мае жалабу на каго: як Хрыстос, запраўды дараваў вам, таксама й вы. 14 А над усім гэтым майце любосьць, каторая ё зьвязак дасканальнасьці. 15 I няхай супакой Хрыстоў мае правод у сэрцах вашых, да каторага вы й пагук а ны ў вадным целе, і будзьце ўдзячныя.

16 Слова Хрыстова няхай жыхара ў вас багата, з усёй мудрасьцяй, навучаючы а дамяняючы адно аднаму псальмамі, гімнамі, духоўнымі песьнямі, з ласкаю пяючы ў сэрцах сваіх Богу. 17 I што-колечы вы робіце словам альбо ўчынкам, рабіце ўсе ў імя Спадара Ісуса, дзякуючы перазь Яго Богу Айцу.

18 Жонкі, будзьце падданыя мужом, як прыходна ў Спадару.

19 Мужы, любіце жонкі свае і не дапушчайце да сябе гарчэлі да іх.

20 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у вусім, бо гэта люба Спадару.

21 Бацькі, не квяліце дзяцей сваіх, каб яны не безахоціліся.

22 Слугі, слухайце ў вусім гаспадароў сваіх подле цела, ня дзеля вока, як угоднікі людзкія, але ў прасьціні сэрца, баючыся Спадара. 23 Што-колечы робіце, рабіце шчыра, як Спадару, а ня людзём, 24 Ведаючы, што ад Спадара адзяржыц е заплату спадку: Спадару Хрысту вы служыце. 25 Бо крыўднік адзяржыць подле тога, што ён крыўдзіў, бо няма прыяньня асобам.

4 Гаспадарове, справядліва й пасьціва із слугамі абходзьцеся, ведаючы, што й вы маеце Гаспадара ў нябёсах.

2 Трывайце ў малітве, будучы чукавымі ў ёй з падзякаю; 3 Маліцеся заразом і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова казаць тайну Хрыстову, за каторую я спутаны, 4 Каб я аб'яўляў яе, як належа казаць.

5 3 навоннымі абходзьцеся мудра, карыстаючы з прыгоднага часу. 6 Няхай слова ваша заўсёды будзе ў ласцы, закрашана сольлю, каб вы ведалі, як адказаваць кажнаму.

7 Празь мяне паведаме вам усе Тыхік, умілаваны брат а верны слугачы а сунявольнік у Спадару, 8 Каторага я паслаў да вас дзеля тога самага, каб вы даведаліся, як мы маемся, і каб пацешыў сэрцы вашыя, 9 3 Анісімам, верным а ўмілаваным братам, каторы з вас. Яны накажуць вам праз усе туташняе.

10 Здаровае вас Арыстарх, сувязень мой, а Марка, сястрыч Варнавы (праз каторага вы адзяржалі паручэньне: як прыйдзе да вас, прыміце яго), 11 А Ісус, званы Юстам, каторыя з абразаньня. Гэта адзіныя супрацаўні дзеля гаспадарства Божага, што был і пацехаю імне.

12 Здаровае вас Епафра, з вас, нявольнік Хрыста Ісуса, што заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб трывалі дасканальныя й супоўна пераканаўшыся ў вусёй волі Божай. 13 Сьветчу празь яго, што ён мае вялікую рупатлівасьць праз вас і тых, што ў Ляодыццы а ў Гіераполю.

14 Здаровае вас Лука, лекар умілаваны, а Дзімас. 15 Паздароўце братоў у Ляодыццы а Німфу а Царкву, што ў доме ягоным.

16 Як толькі ліст гэты будзе прачыт а ны ў вас, парупцеся, каб ён быў прачытаны і ў Царкве Ляодыцкай, і каб вы таксама прачыталі, каторы зь Ляодыкі. 17 I скажыце Архіпу: „Глядзі, каб ты выпаўніў службу, каторую ты прыняў у Спадару".

18 Здарованьне рукою маёй Паўлавай. П а мятуйце на путы мае. Ласка з вамі.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 51 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян| Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)