|
Вяршэнства ў палітычнай сістэме Княства пераходзіла ад Радзівілаў да Пацаў, ад Пацаў да Сапег. У канцы XVII ст. апошнія захапілі ўсе галоўныя пасады ў палітычнай іерархіі Княства. Казімір Сапега быў вялікім гетманам, яго брат Бенідзікт — падскарбіем. Гэта дазваляла ім кантраля-ваць эканоміку, фінансы, войска. Па сведчанню сучаснікаў, Сапегі жадалі «ўпрыгожыць сябе літоўскай каронаю». Дыктатарскія памкненні Сапегаў выклікалі рашучае су-праціўленне з боку шырокіх шляхецкіх мас. Яно адлюстравалася ў прынятым літоўскім соймам 19 чэрвеня 1697 г. акце «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны». Сутнасць яго зводзілася да пашырэння шляхецкіх свабод і абмежа-вання магнацкага свавольства. Так, права збору падаткаў пераходзіла ад падскарбія да абраных шляхтай на сойме зборшчыкаў. Гетман губляў права недатыкальнасці і мог быць прыцягнуты да суда за свае супрацьпраўныя ўчынкі. Адмяняўся звычай, згодна з якім рашэнне трыбунала ўсту-пала ў сілу толькі пасля таго, як было замацавана пячат-кай вялікага канцлера. Такім чынам, істотна абмяжоўваліся прэрагатывы органаў улады ВКЛ, якія знаходзіліся ўруках магнатаў. Разам з тым уніфікацыя некаторых правоў Кня-ства і Кароны мела і адмоўны бок, бо абмяжоўвала аўтано-мію Княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
Небяспека страты дзяржаўнасці, а таксама незадаволе-насць палітычным крызісам у Рэчы Паспалітай, вы-кліканым шляхецкай анархіяй і дэцэнтралізацыяй улады, сталі прычынамі прыняцця на сойме ў Вільні 24 лістапада 1700 г. так званай «Літоўскай пастановы». Сутнасць гэтага нарматыўнага акта заключалася ў разрыве уніі з Польш-чай, усталяванні ў ВКЛ неабмежаванай манархіі. Прычы-най заняпаду Княства абвяшчаўся саюз з Польшчай, і, каб спыніць развал дзяржавы, дэпутаты патрабавалі выйс-ці з уніі, пазбавіць край ад анархіі, навязанай Польшчай, і вярнуцца да неабмежаванай улады вялікага князя, якая была пры Гедзіміне, Альгердзе, Вітаўце. Абсалютная ма-нархія бачылася залогам пераадолення магнацкага дэспа-тызму і эканамічнага росквіту Княства. Але адсутнасць ед-насці ў шляхецкім асяроддзі ВКЛ, а таксама складаныя міжнародныя адносіны (Паўночная вайна Расіі са Шве-цыяй, у якую было ўцягнута Княства) не далі магчымасці для рэалізацыі як першай, так і другой праграмы рэфар-мавання дзяржавы. Ідэі гэтых двух актаў шырока абмяр-коўваліся у 70—90-я гг. XVIII ст. і знайшлі пэўнае адлюс-траванне ў прынятых соймам законах, вядомых пад назвай Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
34. ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ РП + 36
Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вольному сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацый-ным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпра-цоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элек-цыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыц-цяўляліся на каранацыйным сойме.
Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Посольской ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асо-бы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая-воды і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 ча-лавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памян-шэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе ад-міністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычай ныя біскупы і толькі потым - свецкія службовыя асобы (каш-таляны, ваяводы і г.д.)- Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя - на лавах. Як пера-жытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары - дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры гру-пы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.
Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама не-вялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў скла-дання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяр-жаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў.
Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Полынча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэн-не кожны трэці сойм збіраць у Гародні.
Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шырокай. Практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вя-дзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для пр; іняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ей і налажыць свае "уеіо", як гэта пастанова адхілялася.
Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы.
Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то у адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", і Статутам 1588 г. Згодна з "Пакта канвента" Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны са-юз з ФранДЬіяй, пашыраць гандаль з ей Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і т.д.1. У "Генры-кавых артыкулах" змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вы-значалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адроз-ненне ад "Пакта канвента", які складаўся для кожнага прэ-тэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, "Генрыкавы артыкулы" насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры ка-ранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджа-ліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У "Артыкулах" абвяш-чаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, по-шліны і ініД- Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмо-віцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма2. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).
Такім чь'нам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. (интэррэкс).
38-37. СПРОБЫ АЖЫЦ. РЭФОРМ У ГАЛІНЕ ДЗЯРЖ.КІРАВАННЯ РП У II ПАЛ. XVIII ст.
Вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформ дзяржладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў.
У 1764 г., а затым у 1775 г. у РП уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў, адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; у 1773—1775 гг. фарміруецца адукацыйная камісія, стварэнне якой стала пачаткам рэформы ў галіне асветы. У эканамічнай сферы пэўны станоўчы вынік мелі рэформы А.Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур.
Рэформы не задаволілі магнатаў, імкнуліся да неабмежаванай улады, Расія і Прусія –саюзники их. У верасні 1764 г. на каралеўскі трон свайго стаўленніка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага і карэкціравалі яго палітычную лінію ў адпаведнасці з папярэдняй дамоўленасцю паміж сабой аб захаванні сілай зброі існуючага парадку ў Рэчы Паспалітай.
У другой палове 60-х гг. XVIII ст. перад соймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне аб ураўноўванні ў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі згодна з дагаворам 1686 г. Сойм станоўча пытанне не вырашыў. Тады пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. у Слуцку была створана праваслаўная, а ў Торуні—пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі перад сабой задачу дасягнуць роўнасці канфесій у РП. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні дысідэнтаў, а таксама прыняў закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захаванне шляхецкіх правоў і недапушчэнне рэформ дзяржаўнага ладу.
Прагрэсиуныя шляхты і буржуазіі ўтв. Паліт.блок «патрыятычная партыя».
Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, садзейнічанне буржуазным рэформам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб захаваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.
Чатырохгадовага сойма (1788—1792 гг.), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу «ліберум вета»—усе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў. Па ініцыятыве патрыётаў было прынята рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў сойма яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў дэпутатаў ад паветаў.Дадаткова было выбрана 182 дэпутаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі патрыётаў. У выніку з 359 дэпутатаў сойма 181 быў прадстаўніком шляхецка-буржуазнай патрыятычнай партыи—партыі рэформ. Каб вырашыць пытанні, мінуючы «ліберум вета», сойм у двайным складзе таксама абвясціў сябе канфедэрацыяй.
Пераўтварэнні сойм пачау з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Кардынальных правах» і прынятых у студзені 1791 г. Усяго 11 артыкулаў—гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкларацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб'яўлялася «накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай». Каб прадухіліць новы падзел, сойм аб'явіў яе недзялімай дзяржавай.
«Кардынальныя правы» надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам Рэчы Паспалітай. Так, адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх веравызнанняў. свобода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што тычыліся паную-чай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць уста-ноўлена цэнзура.
Закон аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791 г. Згодна з Законам ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аселая шляхта не маладзей за 24 гады. У адпаведнасці з Законам ад 21 красавіка мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуту 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся гарадоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках — дарадчы.
Пашырэнне сацыяльнай базы патрыётаў дало ім магчымасць яшчэ больш энергічна праводзіць рэформы дзяржаўнага ладу.Такім чынам, у перыяд са студзеня па красавік 1791 г. у выніку плённай заканадаўчай дзейнасці сойма быў прыняты шэраг законаў, якія ўвайшли ў якасці састаўной часткі ў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
Стварэнне адзінага для ўсёй Рэчы Паспалітай урада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтраль-ных органаў улады і кіравання.
Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 448 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ЛЮБЛІНСКІ СОЙМ I ЎМОВЫ АБ'ЯДНАННЯ ВКЛ 3 ПОЛЬШЧАЙ | | | КАНСТЫТУЦЫЯ 1791 |