Читайте также:
|
|
У словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфiка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлiвасцi тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэннi з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме давальнага склону: выбачайце мне, дараваць сябру.
Дзеясловы са значэннем руху тыпу iсцi, бегчы, плыць, а таксама волевыяўленчыя (паслаць, адправiць, выправiць) спалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкамi па, у (з назвамі грыбоў і ягад): пайсцi ў грыбы, паслаць па доктара.
Дзеясловы са значэннем думкi, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапацiцца спаалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкам пра: думаць пра будучае, разважаць пра твор, клапацiцца пра дзяцей.
Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насмiхацца, здзекавацца, кпiць кiруюць назоўнiкамi (займеннiкамi) роднага склону з прыназоўнiкам з: жартаваць з сябра, здзекавацца з палоннага.
Дзеясловы хварэць, захварэць ужываюцца з назоўнiкамi вiнавальнага склону з прыназоўнiкам на: хварэць на грып, захварэць на адзёр.
Дзеясловы ажанiць, ажанiцца ўжываюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) творнага склону з прыназоўнiкам з(са): ажанiцца з Вольгай, ажанiў сына з суседкай.
Дзеясловы i аддзеяслоўныя назоўнiкi са значэннем пачуцця жалю, смутку, тугi кiруюць назоўнiкамi ў форме меснага склону з прыназоўнiкам па: сумаваць па школе, туга па радзiме.
Дзеясловы i назоўнiкi са значэннем дзеяння ўжываюцца з назоўнiкамi меснага склону з прыназоўнiкам па: хадзiць па пакоi, вандроўка па гiстарычных мясцiнах.
У беларускай мове шмат iншых спецыфiчных словазлучэнняў: пiсаць на адрас, вызначыць на смак, смуткаваць з прычыны, адрознiвацца значэннем, малы памерам, паводле закона, паехаць да брата, дом на два паверхi, стаяць ля (каля) акна, некалькi разоў на тыдзень, на карысць каму, падобны да каго, не выканаць праз ляноту, загадчык аддзела, заляцацца да дзяўчыны, ехаць у млын, чытаць сам сабе, узяць шлюб, скасаваць шлюб, даглядаць дзіця i iнш.
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
1. Коска ставiцца памiж часткамi бяззлучнiкавых складаных сказаў, у якiх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з’явы, падзеi: Дагарэла зара ў небакраi, на зямлю спакойна ноч лягла.
2. Кропка з коскай ставiцца памiж развiтымi часткамi, у якiх могуць быць свае знакi прыпынку, або памiж часткамi з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца цiха скацiлася з горкi; месяц белы заплаканы свецiць, аглядае зоркi, цягне з возера срэбныя сецi
3. Двукроп’е ставiцца:
а) калi наступная частка (цi часткi) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi што, як, словы а iменна, i ўбачыў, што; i пачуў, што i iнш.: Недарма ў народзе кажуць: рэкi прыцягваюць дождж
б) калi другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi бо, таму што: Ранiца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы iшоў дождж.
в) калi першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокi нам: не верце цiшынi, салодкiм снам, бяда i радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькi чалавечнасць
4. Працяжнiк ставiцца:
а) калi першая частка абазначае ўмову, а другая – вынiк; перад першай часткай можна ўставiць злучнiк калi: Жураўлi ляцяць высока – зiма яшчэ далёка
б) калi другая частка паказвае вынiк таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоцiцца, будзячы нiвы, – нiвы калоссем шумяць.
в) калi змест частак супрацьпастаўляецца; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi а, але: Макар пастукаў – нiхто не азваўся.
г) калi апошняя частка абагульняе змест папярэднiх: Звоняць пiлы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва–будуецца дом
Дата добавления: 2015-11-16; просмотров: 91 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ПРАВАПIС АСАБОВЫХ КАНЧАТКАЎ | | | Соревнование будет проходить на базе Приокско-Террасного государственного биосферного заповедника, в долине р. Оки. |