Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Фарміраванне беларускай народнасці.

Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст. | Утварэнне ВКЛ. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове 13 – 14 стст. | Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у 15 – першай палове 16 стст. | Дзяржаўны лад, органы кіравання ВКЛ. | Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін. | Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы. | Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права. | Саслоўная структура грамадства. |


Читайте также:
  1. Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.
  2. АСАБЛIВАСЦI КIРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
  3. Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  4. Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
  5. Перадумовы фарміравання беларускай нацыі.
  6. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь

Па пытаннях узнікнення беларусаў як этнічнай супольнасці ў асяроддзі навукоўцаў розных эпох вызначаюць некалькі падходаў-канцэпцый, асноўныя з якіх:

Польская (Л. Галембоўскі): беларусы – гэта сапсаваныя рускімі князямі і праваслаўнай рэлігіяй палякі.

Вялікаруская (А. Сабалеўскі, І. Сразнеўскі): беларусы – гэта сапсаваныя польскім уплывам рускія.

Крывіцкая (Я. Карскі, В. Ластоўскі): племянны саюз крывічоў разглядаўся як вызначальны фактар у стварэнні дзяржаўных і этнічных структур сучаснай Беларусі.

Фінская (І. Ласкоў): першым гістарычна вядомым насельніцтвам Беларусі абвяшчаюцца фіна-вугорскія плямёны. Менавіта яны сталі асновай, на якой сфарміраваўся беларускі народ, з часам славянізаваны. Пацверджаннем гэтага выступаюць шэраг назваў рэк і азёраў (Дзвіна).

Балцкая (У.Сядоў): адзначаецца вядучая роля балцкіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Менавіта яны сфарміравалі культуру і антрапалагічны тып сучасных беларусаў. У выніку славянізацыі балцкага субстрату і сфарміраваліся беларусы, як рускія – у выніку асіміляцыі славянамі вугра-фінаў і татар.

Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая (М. Грынблат, М. Доўнар-Запольскі): беларуская народнасць узнікла ў выніку паступовага аб’яднання розных славянскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.

Савецкая (С. Токараў): у межах раннефеадальнай дзяржавы Кіеўская Русь у 9–13 стст. сфарміравалася т.зв. старажытнаруская народнасць, на аснове якой у 14 – 16 стст. узнікаюць рускія, украінцы і беларусы.

Працэс фарміравання этнічных супольнасцяў як аб’яднанняў людзей з аднолькавай самасвядомасцю, агульнай тэрыторыяй, эканамічным, палітычным і культурным жыццём мае складаны характар. Першаснымі і найбольш простымі формамі аб’яднання грамадства былі арганізацыі кроўных сваякоў – роды. Роды злучаліся спачатку ў плямёны, затым племянныя саюзы і іншыя этнічныя супольнасці. Тэрыторыя Беларусі ў эпоху першабытнага грамадства была заселена фінскімі і балцкімі плямёнамі, якія ў Сярэднявеччы асіміліраваліся славянамі, аднак перадалі частку сваёй культуры новым этнічным аб’яднанням. Этнакультурныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў сярэднія вякі ўключалі ў сябе славянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы, валыняне) і балцкія (літва, яцвягі) племянныя этнічныя супольнасці.

Стымулюючым фактарам этнічнай кансалідацыі было ўтварэнне ВКЛ. Падпарадкаванне на працягу другой паловы 13–14 стст. звыш двух дзесяткаў княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэнню агульнай этнічнай тэрыторыі, актывізавала культурныя сувязі паміж рознымі яе тэрытарыяльнымі часткамі. У рамках Вялікага Княства Літоўскага 14 – 18 cт. адбывалася паступовае збліжэнне палітычных, эканамічных і культурных адрозненняў асобных рэгіёнаў, пачалося фарміраванне этнічных і моўных асаблівасцяў, характэрных для беларускай народнасці. Народнасць – аб’яднанне людзей на пэўнай тэрыторыі, з агульнай гісторыяй, мовай і культурай, умовамі жыцця. Але ў межах народнасці не было моцнай агульнай самасвядомасці. У 14 – 16 стст. розныя сацыяльныя групы насельніцтва ВКЛ мелі некалькі тыпаў самасвядомасці:

- рэгіянальная самасвядомасць (палачане, віцябляне, палешукі, гарадзенцы, жамойты і г.д.);

- канфесійная самасвядомасць (Русь, русіны – г.зн. праваслаўныя; лаціняне – г.зн. католікі);

- агульнадзяржаўная самасвядомасць (літвіны, г.зн. жыхары ВКЛ).

З 16 ст. фарміруецца паняцце літоўскага палітычнага народу, пад якім разумелася ўся шляхта ВКЛ незалежна ад этнічнага паходжання і веравызнання. Шляхта разглядала сябе як самастойную супольнасць, надзеленую асобымі правамі і этнічна аддзеленую ад астатняга насельніцтва (абгрунтаванню гэтага служылі легенды пра паходжанне арыстакратыі ВКЛ ад старажытных рымлян або ад старажытных стэпавых качэўнікаў – сарматаў, што абумовіла фарміраванне ў 17 – 18 стст. ідэалогіі сарматызму).

Назва “Беларусь” узнікла і замацавалася за нашымі тэрыторыямі не адразу. У 12 ст. яна адносіцца да Ўладзіміра-Суздальскага княства. Крыжакі (напр. П. Сухенвірт у 1360) пасля сканчэння ўжывання этноніма “крывічы” у сярэдзіне 13 – 14 стст. размяшчалі Белую Русь паміж Літвой і Масквой, называючы Полацкія, Смаленскія і Пскоўскія землі. У 14 – 16 ст. канфесіёнім “рускі” азначаў праваслаўных Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад “маскавітаў” – падданых Масквы. Згодна са звесткамі паляка Я. Чарнкоўскага, Полацк называецца “крэпасцю Белай Русі”, а наёмнік-італьянец у 16 ст. А.Гваніні і яго наступнікі называюць тэрмінам “беларусцы” жыхароў Падзвіння і Падняпроўя, а жыхароў Меншчыны і Гарадзеншчыны азначаюць як “літву”, адрозніваючы ад балтамоўнай “жмудзі”. У 17 – 18 стст. Магілеўская праваслаўная епархія называлася “беларускай”. Толькі ў выніку дзейнасці стваральнікаў беларускай літаратуры і нацыянальнага руху ў 19 – пачатку 20 стст канчаткова этнонім “беларусы” замацаваўся і пачаў прызнавацца за саманазву за ўсімі жыхарамі нашай тэрыторыі.

На працэс фарміравання беларускай народнасці вялікі ўплыў аказвала станаўленне старабеларускай мовы, якая фарміруецца на аснове царкоўнаславянскай мовы і мясцовых гаворак і з 14 ст. стала выцясняць з афіцыйнага ўжытку царкоўнаславянскую мову. У 14 – 16 стст. у асяроддзі шляхты і адукаванага насельніцтва старабеларуская мова замацоўваецца ў якасці асноўнай. Гэтая мова становіцца агульнадзяржаўнай, на ёй выдаюцца дзяржаўныя дакументы, ажыццяўляецца справаводства ў канцылярыі ВКЛ і ва ўсіх рэгіянальных органах улады. З другой паловы 16 ст. у асяроддзі шляхты і адукаванага насельніцтва пачынае пераважаць польская мова. Важную ролю ў грамадскім жыцці адыгрывалі таксама лацінская мова (мова рымска-каталіцкай царквы, міжнародных зносін) і царкоўнаславянская мова (мова праваслаўнай царквы).

Такім чынам, у 14 – 16 стст. адбываецца працэс фарміравання беларускай народнасці. Аднак гэты працэс запавольваўся шматканфесійным і шматмоўным характарам насельніцтва ВКЛ, наяўнасцю розных тыпаў самасвядомасці ва ўмовах карпаратыўнага сярэднявечнага грамадства.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 118 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у 14 – 16 стст.| Культура ВКЛ у 14 – 16 стст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)