Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. | Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад. | Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст. | Феадальная раздробленасць Полацкага княства | Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі. | Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст. | Утварэнне ВКЛ. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове 13 – 14 стст. | Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у 15 – першай палове 16 стст. |


Читайте также:
  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
  3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР.
  4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
  5. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА МЯ­ЖЫ ХХ І ХХІ СТСТ.
  6. Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.
  7. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.

Асноўнымі заняткамі насельніцтва ў 14 – 16 стст. застаюцца земляробства, жывёлагадоўля і хатняе рамяство. Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта. Таксама вырошчваліся ячмень, пшаніца, авёс, лён, проса, каноплі, гародніна. Асноўныя прылады земляробчай працы – драўляная двурогая саха, плуг, барана. Асноўная цяглая жывёла – коні (на ўсходзе), валы (на захадзе). Пераважныя віды агратэхнікі – трохполле і двухполле. У паўднёвых і лясістых раёнах працягвала месцамі існаваць падсечна-агнявое земляробства.

Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь.

Паводле спосабу ўладання землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя.

Дзяржаўныя землі падзяляліся на дзве катэгорыі:

воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна);

гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным).

Шляхі пашырэння прыватнага землекарыстання:

- падараванні з боку вялікага князя або буйных феадалаў сваім васалам ці царкве;

- купля-продаж;

- залога (застава) з наступным адчужэннем.

Удзельная вага прыватнага землекарыстання павялічваецца з 30% у 14 ст. да 65% у 16 ст.

Формы прыватнага феадальнага землеўладання:

1) на пэўны час;

2) пажыццёва або на працягу некалькіх пакаленняў;

3) на вечнасць.

Прыватнае землеўладанне пераважае на захадзе ВКЛ; дзяржаўнае – на ўсходзе.

На працягу 14-16 стст. умацоўвалася прывілеяванае становішча феадальнага землекарыстання. Агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВКЛ гарантавалі недатыкальнасць прыватных маёнткаў, вызваленне ад натуральных і грашовых падаткаў, мытных збораў. Утвараюцца вялікія латыфундыі буйных феадалаў (Радзівілы, Гаштольды, Кішкі, Глябовічы, Валовічы, Друцкія, Астрожскія і г.д.).

Асноўнай адзінкай сялянскай гаспадаркі і адначасова адзінкай падаткаабкладання з’яўляўся сялянскі двор – дым. З некалькіх дымоў утваралася сельская грамада (абшчына). Яна арганізоўвала размеркаванне ворыва і сенакосаў паміж дымамі, выплату падаткаў і выкананне павіннасцяў. Грамадзе належалі выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы. На агульных сходах грамады выбіраліся старцы, дзесяцкія, соцкія, якія арганізоўвалі ўнутранае размеркаванне зямлі, расклад павіннасцяў пры захаванні кругавой парукі, копны (абшчынны) суд. Сялянская гаспадарка мела амаль выключна натуральны характар.

Паступова к 16 ст. феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян, выконвалі іншыя функцыі грамады (суд, раскладка павіннасцей, выбар старцаў і г.д.). За карыстанне зямельнымі надзеламі сялян абавязвалі выконваць шматлікія павіннасці, якія змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.

Да асноўных відаў сялянскіх павіннасцей належылі:

- Даніна (натуральны аброк) – асноўны да 16 ст. від павіннасцяў на карысць дзяржавы або феадала. Мела дзве формы:

– “ дзякло ” – даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам;

– “ мезлева ” – даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання.

- Паншчына – адпрацоўкі ў гаспадарскіх і панскіх дварах з дапамогай уласных прылад працы і працоўнай жывёлы (распаўсюдзілася з 15-16 стст.).

- Чынш – грашовы аброк (распаўсюдзіўся з 15-16 стст.).

- Дадатковыя павіннасці: будаўніцтва і рамонт замкаў, дарог, мастоў, удзел у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д.

Паводле юрыдычных прынцыпаў сялянскае насельніцтва падзялялася на наступныя катэгорыі:

- людзі пахожыя – сяляне, якія з’яўляліся асабіста свабоднымі і выконвалі павіннасці на карысць уладальніка зямлі; мелі права змены месца жыхарства;

- людзі непахожыя – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка і былі асабіста залежнымі ад яго; без дазволу яны не мелі права змяняць месца жыхарства;

- закупы, радовічы – сяляне, якія знаходзіліся ў часовай поўнай залежнасці ад уладальніка за атрыманую пазыку або паводле заключанага дагавору;

- халопы, чэлядзь нявольная – рабы, якія лічыліся асабістай уласнасцю ўладальніка.

Паводле спецыфікі выконваемых павіннасцяў сяляне падзяляліся на наступныя групы:

- даннікі – сяляне, што выплочвалі ўладальніку даніну прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш.;

- асадныя сяляне або чыншавікі – сяляне, якія выплочвалі грашовы падатак на карысць уладальніка;

- людзі цяглыя – сяляне, якія выконвалі на карысць землеўладальніка паншчыну;

- сяляне-слугі – прывілеяваная частка сялянства: конюхі, сельскія рамеснікі і прамыславікі, ваенна-служылыя сяляне (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры), сельскі адміністрацыйны апарат (соцкія, старцы і г.д.);

- агароднікі – збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, якім уладальнік даваў невялікі кавалак зямлі за адпрацоўкі;

- людзі лёзныя, кутнікі, халупнікі – беззямельныя сяляне, якія жылі за кошт часовых заробкаў.

У цэлым да 16 ст. у агульнай масе сялянства пераважалі асабіста свабодныя “людзі пахожыя”. Землі, якія знаходзіліся ў непасрэдным карыстанні дзяржавы або феадалаў пры двары, былі невялікімі; для іх апрацоўкі выкарыстоўвалася пераважна праца халопаў, закупаў, радовічаў. Пераважная частка зямлі знаходзілася ў карыстанні сялянскіх абшчын, якія выплочвалі ўладальніку даніну.

Такім чынам, да сярэдзіны 16 ст. сельская гаспадарка ВКЛ мела пераважна натуральны характар. У яе межах адбывалася паступовае развіццё феадальных адносін.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 102 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дзяржаўны лад, органы кіравання ВКЛ.| Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)