Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дзяржаўны лад, органы кіравання ВКЛ.

Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. | Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад. | Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст. | Феадальная раздробленасць Полацкага княства | Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі. | Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст. | Утварэнне ВКЛ. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове 13 – 14 стст. | Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі. |


Читайте также:
  1. III. Медицинское освидетельствование граждан, поступающих на военную службу по контракту, службу в органы
  2. III. Порядок формирования Молодежного парламента. Органы управления Молодежного парламента
  3. ВНЕЗАРОДЫШЕВЫЕ ОРГАНЫ
  4. Внешние женские половые органы: топография, строение.
  5. Вопрос № 1 Правоохранительные органы: понятие, функции, институционально-правовые особенности.
  6. Высшие судебные органы ВКЛ.
  7. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае на працягу 14-16 стст. эвалюцыянуе ад феадальнай патрыярхальна-вотчыннай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

Феадальная патрыярхальна-вотчынная манархія характарызуецца ўладай манарха згодна з замацаванымі звыячаямі на тэрыторыі, якая з’яўляецца яго спадчыннай вотчынай; падданыя манарха не маюць акрэсленых палітычных правоў.

Саслоўна-прадстаўнічая манархія абапіраецца на прынцып сумеснага кіравання дзяржавай манарха і саслоўных прадстаўнікоў, найперш прадстаўнікоў шляхты, якая атрымлівае правы пануючага саслоўя.

Пры ўваходжанні асобных зямель у склад ВКЛ удзельныя княствы і асобныя гарады заключалі з вялікім князем дагаворы аб яго вярхоўнай уладзе і захаванні мясцовага самакіравання земляў.

Вялікі князь з’яўляўся галавой дзяржавы. У яго функцыі ўваходзілі:

- абарона дзяржавы, кіраўніцтва войскам;

- кіраванне правядзеннем унутранай палітыкі;

- ажыццяўленне вышэйшага суда;

- кіраўніцтва адміністрацыйным апаратам дзяржавы;

- кіраванне ажыццяўленнем міжнародных адносін;

- распрацоўка і выданне заканадаўчых актаў.

Улада вялікіх князёў мела спадчынны характар. З 14 ст. кіруючай была дынастыя Гедымінавічаў (Ягелонаў). З канца 15 ст. фарміруецца прынцып выбарнасці вялікіх князёў Панамі Радай і соймам з ліку прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў. Аднак фармальна права спадчыннасці трону захоўвалася да 1564 г. З другой паловы 15 ст. усе свае асноўныя функцыі вялікі князь ажыццяўляў сумесна з Панамі Радай.

Паступова ў дзяржаўна-палітычным жыцці ўзрастае роля такога органа ўлады як Паны Рада. Дадзены орган сфарміраваўся на аснове нарад вялікіх князёў у 13-14 стст. з васальнымі князямі і найбольш уплывовымі баярамі.З канца 15 ст. Паны Рада пераўтвараюцца ў пастаянна дзеючы вышэйшы орган цэнтральнай улады ў ВКЛ, што было замацавана прывілеямі 1492 і 1506 гг. Склад Паноў Рады не быў строга вызначаны, у яе ўваходзіла 30-40 асоб. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі і асобныя запрошаныя арыстакраты.

Функцыі Паноў Рады:

- удзел у выбарах вялікага князя;

- кантроль за дзейнасцю вялікага князя;

- ажыццяўленне міжнародных адносін;

- кіраўніцтва вышэйшымі цэнтральнымі і мясцовымі органамі кіравання;

- прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады;

- абмеркаванне і прыняцце законаў;

- ажыццяўленне вышэйшага суда. Большасць з гэтых функцый Паны Рада ажыццяўляла з пачатку 16 ст. разам з вялікім князем, а таксама па ўсіх пытаннях яна магла склікаць сойм.

Сойм фарміруецца ў 15 ст. як з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВКЛ. Да сярэдзіны 16 ст. сойм мог склікацца па рапараджэнню вялікага князя ці Паноў Рады па меры патрэбы. На соймавых пасяджэннях мог прымаць удзел кожны шляхціц. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сойма, строга вызначыны не былі. Гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтавалі вялікі князь ці Паны Рада. Часцей за ўсё соймы вырашалі наступныя пытанні:

- пытанні аб вайне ці міры, міжнародных адносінах;

- збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;

- прыняцце законаў.

У 1566 г. у выніку правядзення т.зв. “паправы статута” была праведзена рэформа сойма. З гэтага часу ўстанаўлівалася вызначаная сістэма выбараў дэпутатаў (паслоў) на соймы. З кожнага павета або ваяводства, якое не падзялялася на паветы, выбіраліся на сходах мясцовай шляхты (сойміках) па два паслы. У той жа час прадстаўнікі буйных арыстакратычных родаў мелі права самастойна прымаць удзел у пасяджэннях сойму. Па сутнасці галоўную ролю на пасяджэннях соймаў мелі Паны Рада, якія вырашалі, якую пастанову ўхваліць сойм.

Вышэйшыя пасады дзяржаўнага кіравання:

Маршалак земскі – старшыня на паседжаннях Паноў Рады і сойма, кіраўнік вялікакняскай адміністрацыі.

Маршалак дворны – загадчык гаспадарчымі справамі вялікакняскага двара.

Гетман найвышэйшы – кіраўнік узброенымі сіламі дзяржавы. Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.

Канцлер – кіраўнік канцылярыі ВКЛ – ведамства, якое ажыццяўляла дзяржаўнае справаводства, захавальнік дзяржаўнай пячаткі ВКЛ. Намеснік канцлера – падканцлер.

Падскарбі земскі – захавальнік дзяржаўнай казны (скарба). Яго намеснік – падскарбі дворны.

Ніжэйшыя служачыя – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і судоў.

На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі арыстакратыі пажыццёва вялікім князем са згоды Паноў Рады. Сярод іх – Астрожскія, Гаштольды, Хадкевічы, Радзівілы, Валовічы, Кезгайлы, Гальшанскія, Глябовічы, Збаражскія, Кішкі, Забярэзінскія. Афіцыйнай мовай дзяржаўнага справодства ў ВКЛ была старабеларуская мова.

Доўгі час ВКЛ не мела аднастайнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. У склад ВКЛ уваходзілі ўдзельныя княствы, што кіраваліся сваімі княскімі дынастыямі, а таксама намесніцтвы на чале з прызначанымі вялікім князем чыноўнікамі. Паступова ўдзельныя княствы ліквідаваліся, расла колькасць намесніцтваў. У 15 – першай палове 16 стст. буйныя намесніцтвы пераўтвараліся ў ваяводствы. Буйныя ваяводствы ў сваю чаргу падзяляліся на паветы. У першай палове 16 ст. існавалі Віленскае, Троцкае, Полацкае, Віцебскае, Наваградскае ваяводствы. Усяго ў гэты час існавала каля 20 адміністрацыйных акруг, межы іх дакладна вызначаны не былі. Розныя часткі дзяржавы мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так, Полацкае і Віцебскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы, дзе пацвярджаліся значныя правы на самакіраванне. У 1565-1566 гг. праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, згодна з якой тэрыторыя ВКЛ была падзелена на 13 ваяводстваў, а тыя ў сваю чаргу на паветы.

Органы мясцовага кіравання

Ваявода – кіраўнік адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства. Абавязкі ваяводы: падтрыманне парадку; кіраванне дзяржаўнай і вялікікняскай маёмасцю ў ваяводстве; арганізацыя ўзброеных сіл ваяводства; ажыццяўленне суда ў гродскім (замкавым) судзе.

Кашталян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка ваяводы і апалчэння ваеннаабавязаных ваяводства.

Падваявода – намеснік ваяводы, кіраўнік сцовай канцылярыі.

Стараста – кіраўнік адміністрацыі павета. Яго намеснік – падстараста.

Харужы – кіраўнік павятовага шляхецкага апалчэння.

Дзяржаўцы (цівуны) – кіраўнікі асобных дзяржаўных маёнткаў.

Прызначэнні на дадзеныя пасады ажыццяўлялі вялікі князь і Паны Рада пажыццёва (у Полацкім і Віцебскім ваяводствах – са згоды мясцовага баярства). Найбольш прэстыжнымі былі пасады віленскага і троцкага ваяводы і кашталяна, якія разам з віленскім каталіцкім біскупам займалі важнейшыя месцы ў складзе Паноў Рады.

Судовая сістэма ВКЛ

Агульнадзяржаўныя суды:

Вялікакняскі суд, які паступова аб’яднаўся з судом Паноў Рады – вышэйшая апеляцыйная інстанцыя, якая ажыццяўляла разгляд дзяржаўных злачынстваў, скаргі на вышэйшых асоб дзяржавы, пытанні прыналежнасці да шляхты і г.д.

Камісарскі суд – разглядаў спрэчкі аб межах феадальных і дзяржаўных зямельных уладанняў. Справы разглядаліся на месцы камісарамі, якіх прызначаў вялікі князь з Панамі Радай.

Мясцовыя суды:

Гродскі (замкавы) суд (у ваяводствах, паветах, староствах) – разглядаў самае шырокае кола пытанняў, што датычыліся ўсіх саслоўяў. Узначальваў суд кіраўнік мясцовай адміністрацыі.

Земскі павятовы суд, створаны паводле Бельскага прывілею 1564 г. – разглядаў справы ў межах шляхецкага саслоўя. У склад суда ўваходзілі выбарныя суддзі, абраныя шляхтай з ліку мясцовых адукаваных шляхціцаў.

Падкаморскі суд разглядаў справы аб межах феадальных землеўладанняў у павеце на чале з прызначанымі вялікім князем суддзямі.

Існавалі таксама асобныя суды для сялян, мяшчан, яўрэяў і г.д.

Прававая сістэма

У другой палове 13 – пачатку 16 стст. у розных частках дзяржавы дзейнічалі асобныя нормы звычаёвага права. Перыядычна выдаваліся агульнадзяржаўныя і мясцовыя прывілеі вялікіх князёў.

У 1468 г. вялікім князем Казімірам выдадзены Судзебнік. Ён уяўляў з сябе зборнік норм крымінальнага права. Сярод гісторыкаў няма адзінства паводле пытання, ці распаўсюджваўся ён на ўсю тэрыторыю ВКЛ. У дадзеным прававым зборы ўпершыню былі ўведзены прынцып індывідуалізацыі пакарання (абмяжоўвалася адказнасць дзяцей і жонкі за злачынствы мужа), а таксама прынцып неадваротнасці пакарання (раней злачынца мог адкупіцца).

Новы этап эвалюцыі заканадаўства звязаны з выданнем Статутаў ВКЛ, у якіх права было сістэматызавана і кадыфікавана.

У 1529 г. выдадзены першы Статут ВКЛ – зборнік норм права, якое распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю ВКЛ. У ім было праведзена размежаванне права па асобных галінах (13 раздзелаў, 282 артыкулы). Дзякуючы Статуту ВКЛ увайшла ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяржаўнага жыцця.

Далейшае развіццё нормы агульнадзяржаўнага права атрымалі ў другім Статуце ВКЛ, які пачаў дзейнічаць у 1566 г. У яго межах былі адлюстраваныя праведзеныя ў 1563 – 1565 гг. дзяржаўныя рэформы (новы парадак дзейнасці сойма, увядзенне соймікаў і земскіх судоў).

Такім чынам, на працягу 15 – першай паловы 16 стст. у ВКЛ паступова сфарміравалася саслоўна-прадстаўнічая манархія, у межах якой галоўная роля належала феадальнай арыстакратыі. У гэты час у дзяржаве сфарміравалася адзіная сістэма дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, што сведчыла аб станаўленні ВКЛ як цэнтралізаванай дзяржавы.

 

Асноўныя паняцці:

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, канцэпцыі ўтварэння ВКЛ, Новагародскае княства, Літва, жамойты, яцвягі, бітва пад Сінімі водамі 1362 г., Крэўская унія, дынастычная унія, вялікакняскія прывілеі, цэнтралізацыя, намесніцтва, Гарадзельская унія, Грунвальдская бітва 1410 г., грамадзянская вайна 1432 – 1439 гг., Маскоўскае княства, Крымскае ханства, Клецкая бітва 1506 г., Аршанская бітва 1514 г., феадальная патрыярхальна-вотчынная манархія, саслоўна-прадстаўнічая манархія, вялікі князь, Паны Рада, сойм, шляхта, маршалак земскі, маршалак дворны, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводства, павет, ваявода, кашталян, стараста, вялікакняскі суд, камісарскі суд, гродскі (замкавы) суд, земскі павятовы суд, падкаморскі суд, Судзебнік 1468 г., Статут ВКЛ 1529 г., Статут ВКЛ 1566 г.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Назавіце асноўныя канцэпцыі стварэння ВКЛ? Як Вы лічыце, якая з канцэпцый найбольш абгрунтаваная?

2. Якія асноўныя прычыны ўтварэння ВКЛ?

3. Якія рэгіёны з’яўляліся цэнтральным ядром фарміравання ВКЛ? Чым гэта можна патлумачыць?

4. Назавіце асноўныя падзеі, звязаныя з узнікненнем ВКЛ?

5. Якія дзяржавы супрацьдзейнічалі стварэнню ВКЛ? Ахарактарызуйце ў цэлым палітыку Міндоўга.

6. Вызначце асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ у апошняй трэці 13 – пачатку 14 стст.

7. З якімі дзяржавамі ВКЛ ваявала ў другой палове 13 – 14 стст.?

8. Пры якіх князях адбываецца набольшы тэрытарыяльны рост ВКЛ?

9. Ахарактарызуйце асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ падчас княжання Гедыміна і Альгерда.

10. Назавіце асноўныя шляхі ўваходжання розных зямель у склад ВКЛ у 14 ст. Якім чынам складваліся адносіны вялікакняскай улады і далучаных рэгіёнаў у ВКЛ?

11. Якія былі асноўныя прычыны Крэўскай уніі? Дайце кароткую характарыстыку грамадска-палітычнай сітуацыі ў ВКЛ напярэдадні уніі.

12. Якія асноўныя палажэнні прадугледжвала Крэўская унія. Падумайце, якая дзяржава мела больш выгады з дадзенага саюзу – Польшча ці ВКЛ?

13. Якія можна вылучыць наступствы Крэўскай уніі для ВКЛ. Якія яна выклікала перамены ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы?

14. Паспрабуйце вызначыць, ці адбылося аб’яднанне ВКЛ і Польшчы пасля Крэўскай уніі ў адну дзяржаву. Абгрунтуйце сваю думку.

15. Дайце агульную характарытыку ўнутранай палітыкі Вітаўта. На якія сацыяльныя слаі абапіраўся ў першую чаргу Вітаўт?

16. Якім чынам складваліся адносіны ВКЛ і Польшчы падчас княжання Вітаўта?

17. Вызначце асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ падчас княжання Вітаўта.

18. Якія можна вылучыць прычыны і наступствы грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1432 – 1439 гг. Чым абумоўлена перамога ў вайне прыхільнікаў Жыгімонта Кейстутавіча?

19. Якія істотныя змены ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ адбываюцца ў другой палове 15 – першай палове 16 стст.?

20. Якія новыя знешнепалітычныя праціўнікі з’яўляюцца ў ВКЛ у канцы 15 – першай палове 16 стст.?

21. Назавіце, якія Вам вядомыя войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы 15 – першай палове 16 стст. Да якіх яны прывялі вынікаў?

22. Калі ў ВКЛ фарміруецца шляхецкі палітычны рух? Якія ён выстаўляе патрабаванні? Назавіце асноўныя дзяржаўна-палітычныя рэформы 1560-х гг.

23. Якія факты сведчаць пра тое, што ў ВКЛ ў 14 – першай палове 16 стст. адбываецца эвалюцыя ў бок саслоўна-прадстаўнічай манархіі?

24. Што такое Паны Рада? Якім чынам адбываецца фарміраванне гэтага органа дзяржаўнай улады?

25. Вызначце паўнамоцтвы вялікага князя і Паноў Рады ў дзяржаўна-палітычнай сістэме ВКЛ.

26. Што такое сойм? Прасачыце яго эвалюцыю ў дзяржаўна-палітычнай сістэме ВКЛ.

27. Якім чынам адбываліся змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме ВКЛ у 14 – 16 стст.?

28. Якія Вы ведаеце асноўныя пасады ў сістэме цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага кіравання ВКЛ.

29. Назавіце асноўныя органы цэнтральнай і мясцовай судовай улады ў ВКЛ.

30. Якім чынам адбывалася развіццё прававой сістэмы ў ВКЛ у 15 – першай палове 16 ст. Назавіце асноўныя зборнікі права гэтага перыяду.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Гістарычныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ: агульная характарыстыка.

2. Уваходжанне Полацкага княства ў склад ВКЛ: перадумовы, вынікі.

3. Дзяржаўна-прававыя ўзаемаадносіны ВКЛ і Польскага каралеўства ў канцы 14 – першай палове 16 стст.

4. Палітыка ВКЛ падчас княжання Вітаўта ў адносінах Залатой Арды.

5. Паўстанне М. Глінскага 1508 г.: прычыны, ход, вынікі.

6. Шляхецкі палітычны рух у ВКЛ у сярэдзіне 16 ст.: перадумовы, вынікі.

7. Эвалюцыя сістэмы мясцовага дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ у 14 – першай палове 16 стст.

8. Статуты ВКЛ 1529 і 1566 г.: гісторыя стварэння, асноўны змест.

 

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 179 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у 15 – першай палове 16 стст.| Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)