|
На канцы запазычаных слоў, а таксама ва ўласных назвах пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кабернэ, каратэ, дэкальтэ, Мерымэ, Душанбэ, Морзэ. Але: філе, піке, камюніке.
Літара э ці е ў запазычаных словах пасля губных зычных і пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем: капэла, сэрвіс, газета, сервіз.
ПРАВАПIС СПАЛУЧЭННЯЎ ГАЛОСНЫХ
IНШАМОЎНЫХ СЛОВАХ
Беларускай мове не ўласцiва ў межах слова спалучэнне галосных гукаў, таму ў большасцi iншамоўных слоў пры iх вымаўленнi памiж галоснымi ўзнiкае гук [ й], напрыклад: бi[й’о] лаг. На пiсьме падобныя спалучэннi гукаў перадаюцца лiтарамi iё (ыё), iя (ыя), iе (ые), еа (эа) i iнш.
Спалучэнне ио ў беларускай мове пад нацiскам перадаецца паміж зычнымі праз спалучэнне iё (ыё), а не пад нацiскам – праз iя (ыя): бiёлаг, бiялогiя, патрыёт, патрыятызм, чэмпiён, чэмпiянат, кіёск – кіяскёр, аўдыя-. Але: мiльён, трыльён, шампiньён, Эфiопiя, эфiоп. У пачатку іншамоўных слоў пад націскам пішацца спалучэнне іо: іон, не пад націскам – іа: іанізацыя, на канцы іншамоўных слоў пішам іа (ыа): Токіа, трыа. Але: радыё.
Спалучэнне иа перадаецца праз iя (ыя) незалежна ад нацiску: варыянт, дыяметр, энтузiязм, медыя-. Але: мiльярд, брыльянт.
Спалучэнне ие перадаецца праз лiтары iе (ые): гiгiена, пацыент. Але: езуiт.
Спалучэнне ео пад нацiскам перадаецца праз ео (эо), а не пад нацiскам – праз еа (эа): iдэолаг, iдэалогiя, геолаг, геалогiя, відэа-.
Спалучэнне еа перадаецца лiтарамi еа (эа): рэакцыя, Неапаль. Але: акiян.
Спалучэнне йо пад нацiскам перадаецца праз ё, а не пад нацiскам – праз я: раён, Нью-Ёрк, маёр, маярат. У словах з першай часткай ёд-, ёт заўсёды пішацца ё: ётацыя, ётаваны, ёдаформ.
Спалучэнне йе перадаецца праз е: канвеер, Феербах.
Спалучэнне йя перадаецца праз я: Мая, Савоя.
ПРАВАПIС ПРЫСТАЎНЫХ ГАЛОСНЫХ
У пачатку слова перад збегам зычных гукаў, першым з якiх з’яўляецца м, р, л, узнiкаюць прыстаўныя галосныя а, i.
Лiтара а пiшацца ў некалькiх словах: амшара, амшаннiк, амшэлы, аржаны, аржанiшча (можна: iмшара, iмшаннiк, iмшэлы, iржышча, iржаны).
Лiтара i заўсёды пiшацца перад збегам зычных, якi пачынаецца з м: iмгла, iмгненне, iмчацца.
Перад збегам зычных, якi пачынаецца з л, р прыстаўны i пiшацца, калi папярэдняе слова заканчваецца на зычны: пад iльдом, заараць iржышча; пасля знакаў прыпынку: Крыгаход. Iльдзiны налятаюць адна на адну.
Калi папярэдняе слова заканчваецца на галосны, прыстаўны перад л, р не пiшацца: на льдзiне, луста ржанога хлеба.
Прыстаўныя галосныя не пiшуцца пасля прыставак на галосны: памчацца, зардзецца, памкнуцца, а таксама пасля першай часткi складанага слова: вокамгненна.
Дата добавления: 2015-11-16; просмотров: 68 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ПРАВАПIС Е, Ё, Я | | | ПРАВАПIС ЛIТАР Ў, У |