Читайте также: |
|
Складаныя назоўнiкi пiшуцца разам, калi ёсць злучальная галосная (краявiд, параход), калi ўтвораны са спалучэння лiчэбнiка i назоўнiка (шасцiдзёнка), калi першая частка – словы сама-, многа-, мала-, шмат-, узаема-, аўта-, вела-, мота-, фота-, кiна-, аэра-, мiкра-, макра-, метэа- контр-, агра- (самавызначэнне, мнагабор’е,маланаселенасць, шматзначнасць, узаемапавага, аўтазавод, веласпорт, мотакрос, фотарэпартаж, кiнахронiка, аэраклуб, мiкрараён, макрарэльеф, метэазводка, контрудар, агракультура), агульныя назоўнiкi з часткамi паў-, поў- (паўяблыка, поўдзень), складанаскарочаныя словы (медсанбат). Разам пiшуцца назоўнiкi з першай часткай – дзеясловам у форме 2-ой асобы загаднага ладу (вярнiдуб, сарвiгалава, але: перакац i-поле, узвей- вецер ).
Праз злучок пiшуцца складаныя назоўнiкi без злучальнай галоснай (школа-iнтэрнат), уласныя назвы з часткай паў- (паў-Еўропы), складаныя адзiнкi вымярэння i iншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў свету (тона-кiламетр, але: працадзень; норд-ост), складаныя назоўнiкi з першай часткай обер-, арт-, вэб-, унтэр-, штаб-, лейб-, вiцэ-, экс-, прэс- (обер-лейтэнант, арт-сесія, вэб-дызайн, унтэр-афiцэр, штаб-кватэра, лейб-медык, вiцэ-прэзiдэнт, экс-чэмпiён, прэс-служба) i словы контр-адмiрал, прыма-балерына, састаўныя прозвiшчы, французскія імёны, геаграфiчныя назвы (Дунiн-Марцiнкевiч, Жан-Жак Русо, Буда-Кашалёва).
Міні-спадніца – спадніца міні; мідзі-паліто – паліто мідзі; максі-спадніца – спадніца максі.
Правапiс складаных прыметнiкаў
Складаныя прыметнiкi пiшуцца разам, калi ўтвораны ад складаных назоўнiкаў, што пiшуцца разам (параходны), утвораны ад словазлучэнняў назоўнiк + прыметнiк, назоўнiк + лiчэбнiк, назоўнiк + займеннiк (сельскагаспадарчы, саракатрохгадовы, усебаковы), з першай часткай многа-, мала-, шмат- (мнагазначны, малавядомы, шматбаковы).
Заўвага. Спалучэннi прыслоўе + прыметнiк (дзеепрыметнiк) пiшуцца асобна: дробна паколатыя арэхi, гладка паголены твар.
Складаныя прыметнiкi пiшуцца праз злучок, калi ўтвораны 1) ад складаных назоўнiкаў, якiя пiшуцца праз злучок (буда-кашалёўскi);2) ад двух i трох раўнапраўных прыметнiкаў (беларуска-рускi, кiсла-салодкi), а таксама прыметнікі паўночна-заходнi, паўднёва-ўсходнi, паўднёва-заходнi, паўночна-ўсходнi. Акрамя таго, праз злучок пiшуцца прыметнiкi, утвораныя шляхам паўтарэння аднаго слова (цёплы-цёплы) i з першай часткай усходне-, паўднёва-, паўночна-, заходне-, калi яны ўваходзяць у склад уласных геаграфiчных назваў (Усходне-Еўрапейская раўнiна). Параўнайце: у сходнееўрапейскiя краiны. Праз злучок пішуцца прыметнікі, утвораныя ад спалучэння імя і прозвішча: леў-талстоўскі.
Дата добавления: 2015-11-16; просмотров: 402 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ПРАВАПIС ЛIТАР Ў, У | | | Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц |