Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі ў 1830-1850-я гг.

Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст. | Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст. | Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст. | Рэлігійныя адносіны. | Этнічныя працэсы. | Адукацыя і навука. | Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 cтст. | Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г. | Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і Беларусь. |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  3. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
  4. АНДАЛЫ В ШТОРМОВЫХ ЗЕМЛЯХ
  5. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  6. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
  7. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі

Падаўленне паўстання 1830-1831 гг. прывяло да заняпаду грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі Беларусі. Большасць дзеячоў польскага нацыянальна-вызваленчага руху эмігравала. Пераважная частка мясцовай шляхты перайшла на пазіцыі згодніцтва з царскім урадам. У грамадскім жыцці ўзмацняюцца ідэі кансерватызму. Цэнтрамі распаўсюджання кансерватыўных ідэй становяцца польскамоўныя перыядычныя выданні, якія выходзілі як у Вільні (“Рубон”), так і за межамі тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай (“Пецярбургскі штотыднёвік”).

Разам з тым у абмежаваных формах працягвалася дзейнасць польскага нацыянальна-вызваленчага руху. На працягу 1830-х гг. ажыццяўляліся спробы засылкі на тэрыторыю былога ВКЛ эмісараў польскіх эмігранцкіх арганізацый, якія павінны былі ствараць з мясцовых жыхароў узброеныя атрады для разгортвання партызанскай барацьбы. Найбольш значнай такой спробай з’яўляецца “Экспедыцыя палкоўніка Ю. Заліўскага” 1833 г. Аднак істотных вынікаў падобныя акцыі не атрымалі. Большасць эмісараў арыштоўваліся ўладамі.

У 1830-1840-я гг. у розных гарадах былога ВКЛ узнікалі падпольныя арганізацыі польскага нацыянальна-вызваленчага руху: “ Садружнасць польскага народа ”, якая мела свае аддзяленні на тэрыторыі былога ВКЛ (1835-1837), “ Дэмакратычнае таварыства ” ў Вільні (1836-1838), “ Брацкі саюз літоўскай моладзі ” (1846-1849) з аддзяленнямі ў Вільні, Ашмянах, Гродне, Лідзе і Мінску, Мінская тайная арганізацыя (1848-1849). Пераважную большасць членаў дадзеных арганізацый складалі прадстаўнікі радыкальна настроенай шляхецкай моладзі. Дадзеныя арганізацыі разам з патрабаваннямі аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай змяшчалі ў сваіх праграмах патрабаванні істотных грамадска-палітычных пераўтаварэнняў у будучай нележнай дзяржаве. Найлепшай формай дзяржаўна-палітычнага ўладкавання абвяшчалася дэмакратычная рэспубліка, у межах якой павінны гарантавацца свабода і роўнасць усіх людзей, падрэслівалася неабходнасць ліквідацыі саслоўных прывілеяў і прыгоннага права. У якасці шляху да рэалізацыі сацыяльна-палітычных ідэалаў сцвярджалася нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя, рухаючай сілай якой павінны былі стаць усе сацыяльныя слаі грамадства, а не толькі шляхта.

Аднак істотнага ўплыву на грамадска-палітычныя працэсы на землях Беларусі дадзеныя арганізацыі не мелі. Усе яны былі выкрыты царскімі ўладамі, а іх дзеячы рэпрэсіраваны.

 

Асноўныя паняцці:

Беларускае каталіцкае біскупства, гарадская дума, генерал-губернатарства, губерня, губернскія і павятовыя дваранскія сходы, губерня, мяжа яўрэйскай аселасці, павет, падушны падатак, “разбор шляхты”, рэкруцкая павіннасць, Варшаўскае герцагства, Часовая ўрадавая камісія ВКЛ, Каралеўства Польскае, масоны, польскі нацыянальна-вызваленчы рух, дзекабрысты, філаматы, прамяністыя, філарэты, шляхецкі рэвалюцыянарызм, “Патрыятычнае таварыстыства”, “Бабруйскі план паўстання”, “Таварыства ваенных сяброў”, паўстанне 1830-1831 гг., Віленскі цэнтральны камітэт, “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, русіфікацыя, “Северо-Западный край”, Полацкі сабор 1839 г., заходнерусізм, “Садружнасць польскага народа”, “Дэмакратычнае таварыства”, “Брацкі саюз літоўскай моладзі”.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Які характар мела сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на тэрыторыі Беларусі пасля яе далучэння ў склад Расійскай імперыі? Якія былі сфарміраваны адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі?

2. Дайце характарыстыку сістэмы дзяржаўнага кіравання, якая склалася на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 стст.?

3. Параўнайце прававое становішча шляхты беларускіх зямель да і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай? Якія прывілеі былі захаваны за шляхтай і якія былі страчаны?

4. Растлумачце, у чым палягала сутнасць палітыкі “разбору шляхты”? Чаму палітыка царызму адносна дробнай шляхты мела рэпрэсіўны характар?

5. Прааналізуйце, як змянілася становішча гарадскога насельніцтва пасля падзелаў Рэчы Паспалітай? Якія новыя павіннасці былі ўведзены для мяшчанства?

6. У чым адлюстроўвалася ўзмацненне эксплуатацыі сялянства пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі? Якім чынам змяніліся дзяржаўныя павіннасці сялянства?

7. Вызначце асноўныя накірункі палітыкі царызму ў дачыненні яўрэяў? Паспрабуйце растлумачыць, чым было абгрунтавана з боку царскіх улад увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці?

8. Параўнайце прававое становішча рымска-каталіцкай і ўніяцкай цэркваў у Расійскай імперыі? Растлумачце, у чым палягае прычына адрозненняў?

9. Растлумачце, чаму царскія ўлады захавалі на тэрыторыі сваёй дзяржавы дзейнасць ордэна езуітаў, нягледзячы на яго роспуск паводле ініцыятывы папства?

10. Якія пазіцыі займалі прадстаўнікі палітычнай эліты былога ВКЛ напярэдадні вайны 1812 г.?

11. Якія характар мелі баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў першы перыяд вайны 1812 г.? Растлумачце прычыны першапачатковых перамог французкага войска?

12. Які характар мелі адносіны розных груп насельніцтва Беларусі да французкіх улад на акупаванай тэрыторыі? Растлумачце прычыны і матывы тых ці іншых адносін?

13. Прааналізуйце асноўныя накірункі палітыкі французкай адміністрацыі на землях былога ВКЛ? Вызначце характар і матывы дадзенай палітыкі?

14. Вызначце характар баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў апошні перыяд вайны 1812 г.? Растлумачце прычыны паражэнняў французкага войска?

15. Якія вынікі прынесла вайна 1812 г. для розных груп насельніцтва Беларусі?

16. Чым можна растлумачыць ажыўленне грамадска-палітычнага жыцця на землях былога ВКЛ у другой палове 1810 – пачатку 1820-х гг.? Якія ў гэты час функцыяніруюць грамадскія арганізацыі?

17. Прасачыце, якім чынам змянялася палітыка царызму ў адносінах да “польскага пытання” на працягу другой паловы 1810 – першай паловы 1820-х гг.? Да якіх гэта прывяло палітычных наступстваў?

18. Якія накірункі меліся ў межах апазіцыйнага руху на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 1820-х гг.? Якія паміж імі меліся агульныя рысы і разыходжанні?

19. Ахарактарызуйце сацыяльныя і ідэйныя асновы польскага нацыянальна-вызваленчага руху першай паловы 1820-х гг.? Растлумачце сутнасць ідэі шляхецкага рэвалюцыянарызму?

20. Растлумачце, хто такія дзекабрысты? Дайце характарыстыку ідэалогіі і сацыяльнага складу дзекабрысцкага руху.

21. Вызначце прычыны і перадумовы паўстання 1830-1831 гг.

22. Якія мерапрыемствы ажыцяўляліся паўстанцкімі ўладамі Польшчы ў 1830-1831 гг.? Вызначце характар дадзеных мерапрыемстваў?

23. Якія палітычныя плыні меліся сярод удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг.?

24. Якія тэрыторыі ахапіў паўстанцкі рух у 1830-1831 гг. ў Беларусі? Якія сацыяльныя групы насельніцтва пераважна ўдзельнічалі ў паўстанні?

25. Якія можна вылучыць асноўныя прычыны паражэння паўстання 1830-1831 гг.?

26. Якія можна вылучыць асноўныя накірункі палітыкі царызму пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг.?

27. Абгрунтуйце прычыны ўзмацнення русіфікатарскай палітыкі царызму пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг.?

28. Паспрабуйце вызначыць, якія сацыяльныя групы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі найбольш пацярпелі ў выніку рэпрэсіўнай палітыкі царызму ў 1830-1850-я гг. і чаму?

29. Чым можна растлумачыць змены ў канфесійнай палітыцы царызму ў 1830-1850-я гг.?

30. Які характар меў польскі нацыянальна-вызваленчы рух ў 1830- 1850-я гг. на тэрыторыі Беларусі?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Фарміраванне расійскай сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 стст.

2. Шляхта Беларусі ў пачатку 19 ст.

3. Яўрэі Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.

4. Дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Расійскай імперыі.

5. Землі Беларусі ва ўмовах французкай акупацыі 1812 г.

6. Дзейнасць масонскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі (другая палова 1810 – пачатак 1820-х гг.).

7. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас паўстання 1830-1831 гг.

8. Ліквідацыя уніяцкай царквы на тэрыторыі Расійскай імперыі.

 

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 114 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.| Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)