Читайте также:
|
|
Войны другой паловы 17 – пачатку 18 стст. нанеслі гарадам і мястэчкам яшчэ большыя страты, чым сельскай гаспадарцы. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разрабаваны і спалены. Падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг. рамеснікі хрысціянскага веравызнання ў масавым парадку прымусова вывозіліся ў Масковію. Вынікам стала тое, што ў сярэдзіне 18 ст. у гарадах стала дамінаваць яўрэйскае насельніцтва. Унутраны рынак рэзка звузіўся. Частка гарадскіх рамеснікаў была вымушана перасяляцца ў вёску або займацца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў.
Ва ўмовах заняпаду гарадоў магнаты, выкарыстоўваючы свае прывілеі і вайсковыя сілы, рабавалі купецкія абозы, самавольна патрабавалі грошай з гарадоў, а часам проста ажыццяўлялі рабаўнічыя напады на гарады і рынкі. Ствараліся прыватныя ўнутраныя мытні ва ўладаннях магнатаў. Значна выраслі падаткі з дзяржаўных гарадоў, і адначасова раслі юрыдыкі.
З аднаўленнем сельскай гаспадаркі паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюцца буйныя гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Менск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Новагародак – у іх лягчэй было з дапамогай права абмежаваць магнацкае свавольства. У найбольшай ступені насельніцтва гарадоў і мястэчак павялічвалася за кошт яўрэяў, паколькі прыток людзей з вёскі быў складанай справай з-за панавання прыгоннага права.
У гарадах у першай палове 18 ст. адраджаецца рамесная вытворчасць, адзначаецца спецыялізацыя раёнаў. У Віцебску ў першай палове 18 ст. пашыралася гарбарная вытворчасць, апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва; у Магілёве – вытворчасць мыла і пальчатак; у Слуцку – пярсцёнак. Адраджэнне рамяства суправаджалася аднаўленнем цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка-пасярэдніка паміж вытворцам і рынкам. Гэтай справай займаюцца не толькі гандлёвыя людзі, але і цэхавыя майстры. Цэхі ўжо не ахопліваюць большасць рамеснікаў горада. Павялічваецца праслойка нецэхавых рамеснікаў. Узрастае канкурэнцыя паміж цэхамі і нецэхавымі рамеснікамі.
У сярэдзіне 17 ст. прыкметна звузіўся памер унутранага і знешняга гандлю. Прычынамі былі агульны заняпад гаспадаркі; збядненне асноўнай масы насельніцтва; вузкасць унутранага рынку і г.д. З сярэдзіны 18 ст. гандаль у гарадах некалькі ажывіўся за кошт вывазу на экспарт вырабаў сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Увозілі ў якасці імпартных тавараў тканіны, палотны, жалеза і вырабы з яго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырыліся гандлевыя сувязі з Прыбалтыкай і Расіяй.
Такім чынам, на працягу другой паловы 17 – першай паловы 18 стст. гарадская гаспадарка знаходзіцца ў стане моцнага крызісу. К сярэдзіне 18 ст. назіраецца некаторае ажыўленне. Аднак тым не менш разбураная інфраструктура гарадоў, адсутнасць значнага мяшчанскага капіталу, які б мог стаць асновай пашыранага развіцця эканомікі садзейнічалі захаванню сярэднявечных форм эканамічнай дзейнасці.
Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 112 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст. | | | Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст. |