Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг. | Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг. | Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР. | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. | Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944). | Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. | Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг. | Аднаўленне эканамічнай сістэмы. | Палітычная сістэма. |


Читайте также:
  1. There stood the Miller(там стоял Мельник)with a lantern in one hand(с фонарем в одной руке)and a big stick in the other(и большой палкой в другой).
  2. А. ДРУГОЙ НАРОДНОСТИ?
  3. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
  4. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  5. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  6. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
  7. Беларусь у Першай сусветнай вайне.

У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарызму.

Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы вярхоўная ўлада апынулася ў руках новага генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964). Перыяд яго праўлення атрымаў у гісторыі назву “ хрушчоўская адліга ”. Ключавой падзеяй дадзенага перыяду з’яўлялася правядзенне ХХ з’езду КПСС у лютым 1956 г., на якім была прынята пастанова, што змяшчала ў сабе вострую крытыку культу асобы І. Сталіна, асуджэнне рэпрэсій. Разам з тым асновы існуючага ў СССР грамадскага ладу, закладзеныя ў перыяд сталінізму, прызнаваліся адпавядаючымі “прынцыпам сацыялізму”; лічылася неабходным удасканаліць гэты лад шляхам пераадолення “памылак” сталінізму.

Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці:

1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій (у БССР рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек).

2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій.

3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік: з 1957 г. уводзілася самастойнасць рэспубліканскіх органаў улады ў сферы прыняцця прававых кодэксаў; у падпарадкаванне рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў пераходзілі многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія раней падначальваліся саюзным уладам. У 1956 г. упершыню першым сакратаром ЦК КПБ стаў беларус К. Мазураў (1956 – 1965).

4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў: ім перадаваліся правы накіравання фінансавых сродкаў на жыллёвае будаўніцтва, камунальную гаспадарку, сацыяльную сферу за кошт звышпланавых накапленняў прадпрыемстваў. У Саветах з’явіліся камісіі па народнай адукацыі, культурна-асветніцкай працы, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву. Аднак выбары ў Саветы па-ранейшаму мелі фармальны, безальтэрнатыўны характар.

5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаў: на буйных і сярэдніх прадпрыемствах вытворчыя нарады пераўтвараліся ў пастаянна дзеючыя пад кантролем прафсаюзаў; прафсаюзы сталі ўдзельнічаць у размеркаванні жылля, пуцёвак.

6) Скарачэнне бюракратычнага апарату; абмежаванне права на займанне вышэйшых партыйных пасад трыма тэрмінамі).

7) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1962 г., у выніку якой ў БССР была падзелена на 6 абласцей: Мінскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую.

Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г.

У выніку дзяржаўнага перавароту 1964 г. М. Хрушчоў быў адхілены ад улады. Генеральным сакратаром ЦК КПСС замест яго стаў Леанід Брэжнеў (1964 – 1982). Пасля яго смерці дадзеную пасаду займалі Юрый Андропаў (1982 – 1984) і Канстанцін Чарненка (1984 – 1985). У БССР у гэты час пасаду першага сакратара ЦК КПБ займалі П. Машэраў (1965 – 1980), Ц. Кісялёў (1980 – 1983), М. Слюнькоў (1983 – 1987).

У цэлым грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1960-х – першай паловы 1980-х гг. працягвала традыцыі “хрушчоўскай адлігі”. У той жа час былі адменены некаторыя рэформы папярэдняга перыяду: зняты абмежаванні на права займання вышэйшых партыйных пасад; замаруджаны працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Галоўным накірункам дзейнасці ўлады з’яўлялася захаванне палітычнай стабільнасці.

У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. У афіцыйнай ідэалогіі ў гэты час адбываецца пераход ад лозунгаў аб пабудове камунізму да канцэпцыі “ развітога сацыялізму ”, якая падкрэслівала дасягненні савецкага ладу. У межах дадзенай канцэпцыі развівалася таксама ідэя аб фарміраванні ў межах СССР новай супольнасці – савецкага народа, які падмяняў сабой паступова ранейшыя нацыі. Дадзеная ідэя выступала абгрунтаваннем праводзімай у БССР палітыкі русіфікацыі.

Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “ эпоха застою ”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. Адметнымі рысамі гэтага перыяду з’яўляліся:

- істотнае разрастанне партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, карупцыі і пратэкцыянізму ў межах апарату;

- штучны рост шэрагаў партыі (колькасць членаў КПБ павялічылася за 1965 – 1986 гг. з 319 тыс. да 668 тыс. чалавек);

- узмацненне фармалізму ў працы партыйна-дзяржаўнага апарату;

- шырокая прапаганда з дапамогай СМІ “дасягненняў савецкага ладу”, стварэнне ў пэўнай ступені культу кіраўнікоў партыі, асабліва Л. Брэжнева.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі. У той жа час забаранялася дзейнасць любых палітычных і грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, правядзенне сходаў, акрамя афіцыйных; захоўваўся жорсткі цэнзурны кантроль за ўсімі сродкамі масавай інфармацыі; працягвалася дыскрымінацыя правоў рэлігійных арганізацый і вернікаў; абмяжоўваліся магчымасці выезду за мяжу. У дадзеных умовах прадугледжвалася крымінальная адказнасць за праявы іншадумства; шырокія маштабы прыняў кантроль з боку органаў дзяржбяспекі. У той жа час маштабы і ступень палітычных рэпрэсій істотна зменшыліся ў параўнанні з перыядам сталінізму. За антысавецкую дзейнасць у БССР у 1953 – 1985 гг. асуджана ўсяго 137 чалавек.

Сталінскія рэпрэсіі ў дачыненні нацыянальнай інтэлектуальнай эліты, хуткая ўрбанізацыя ў пасляваенны перыяд і нізкі статус беларускай мовы стварылі сітуацыю слабой нацыянальнай самасвядомасці беларускага насельніцтва і кіраўніцтва БССР. Беларуская мова яшчэ больш звузіла сферу свайго ўжытку, што непакоіла нацыянальную інтэлігенцыю. У 1968 г. група студэнтаў філалагічнага факультэту БДУ накіравала ліст у ЦК КПБ з патрабаваннем аб выкладанні ў ВНУ на беларускай мове. Гэты ліст быў расцэнены як “нацыяналістычны”, і яго ініцыятараў А. Разанава і В. Яраца выключылі з ўніверсітэта. У 1972 г. беларускі пісьменнік І.Мележ накіраваў зварот да ЦК КПБ з просьбай паклапаціцца аб выданні нацыянальнай літаратуры. На гэты раз дзяржава задаволіла пажаданне пісьменнікаў – было створана выдавецтва “Мастацкая літаратура” для выдання кніг на беларускай мове. Аднак, калі ў красавіку 1974 г. на XXVI з’ездзе КПСС адбыўся разгром “нацыяналістаў”, у БССР таксама абвастрылася неабгрунтаваная крытыка дзеячоў культуры.

Міжнародная палітыка БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. працягвала заставацца ў рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР. У той жа час магчымасці ўдзелу БССР у міжнароднай дзейнасці Савецкага Саюза пашыраліся дзякуючы адмаўленню савецкага кіраўніцтва з другой паловы 1950-х гг. ад палітыкі жорсткай ізаляванасці ад астатняга свету, абвяшчэнню прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з супрацьлеглымі грамадскімі сістэмамі. Разам з тым “халодная вайна” працягвалася фактычна да сярэдзіны 1980-х гг.

Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый і пагадненняў, то ў сярэдзіне 1980-х гг. – 168. У гэты прамежак часу яна прымала ўдзел у працы амаль 70 міжнародных арганізацый і іх органаў. Для падтрымання рэгулярных кантактаў з імі былі створаны пастаянныя прадстаўніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), пры ЮНЕСКА ў Парыжы (1962), пры міжнародных арганізацыях у Вене (1982). У 1974 – 1975 гг. БССР з’яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН. У 1972 г. у Мінску былі адчынены генеральныя консульствы Польшчы і ГДР, у 1990 г. – Балгарыі. БССР наведалі дэлегацыі, кіраўнікі розных краін, палітычныя і грамадскія дзеячы. Дэлегацыі БССР таксама выязджалі ў іншыя краіны. Пашыраліся грамадскія, эканамічныя, навуковыя, культурныя сувязі з замежнымі дзяжавамі. Шырокі размах набыў рух пабрацімскіх сувязяў паміж беларускімі гарадамі і гарадамі іншых дзяржаў.

У той жа час саюзныя ўлады не ўзгаднялі з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі свой знешнепалітычны курс, не інфармавалі аб плануемых ініцыятывах і прапановах у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Нават бягучыя пытанні адносін БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся саюзнымі органамі. Улады БССР падтрымалі ўсе міжнародныя акцыі СССР і інтэрвенцыі савецкіх войскаў у Венгрыю (1953 г.), Чэхаславакію (1968 г., К. Мазураў кіраваў арыштам чэшскага кіраўніцтва), Афганістане (1979 – 1989 гг.), беларусы прынялі актыўны ўдзел у баявых аперацыях.

Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. адбываўся працэс паступовай трансфармацыі таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР і СССР у аўтарытарна-бюракратычны. У гэты перыяд некалькі павялічваецца аўтаномія БССР у межах СССР у эканамічных пытаннях, пашыраецца яе міжнародная дзейнасць пры захаванні кантролю з боку саюзных органаў улады.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 271 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адукацыя, навука, культура.| Развіццё прамысловасці.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)