Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР. | Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР. | Адукацыя і культура. | Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1921-1926 гг. | Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг. | Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг. | Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР. | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. | Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944). |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  3. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
  4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
  6. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
  7. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі

З лета 1943 г., пасля Курскай бітвы, савецкія войскі канчаткова завалодалі ініцыятывай ў Вялікай Айчыннай вайне. Восенню – зімой 1943 – 1944 гг. мела месца буйнамаштабнае наступленне Чырвонай арміі на тэрыторыі ад Вялікіх Лук да Чорнага мора. Падчас яго ў верасні 1943 г. савецкія войскі занялі тэрыторыі на ўсходзе Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. У лістападзе былі ўзяты Рэчыца і Гомель, а ў студзені 1944 г. Мазыр і Калінкавічы.

Да лета 1944 г. становішча на савецка-германскім фронце склалася на карысць Чырвонай арміі, якая атрымала стратэгічную ініцыятыву. Лінія фронту ў Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, Бабруйска, далей на захад ад Мазыра і па рацэ Прыпяць да Ковеля, і ўяўляла сабой выступ, які атрымаў назву “Беларускі балкон”. Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі наступлення Чырвонай арміі ў бок Германіі. Тут была створана моцная сістэма абароны, якую нямецкія ўлады назвалі “ Фатэрлянд ” (“Айчына”). Абарону ўтрымлівалі 63 дывізіі і 3 брыгады ў колькасці 1,2 млн чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 баявых самалётаў.

У красавіку-маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай арміі распрацаваў план наступальнай аперацыі па выгнанні нямецка-фашыцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, якая атрымала кодавую назву “Баграціён”. Для яе ажыццяўлення прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы Г.Захараў), З-га Беларускага (камандуючы I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы I. Баграмян). У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, французскі авіяполк “Нармандыя-Нёман”. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і Г.Жукаў. Агульная колькасць савецкіх войскаў складала 2,4 млн чалавек, 36400 гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артылерыйскіх установак і 5300 самалётаў. Такім чынам, перавага Чырвонай арміі ў вайсковай сіле і баявой тэхніцы склалася ў 2-4 разы.

Аперацыя “Баграціён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пачатак аперацыі супаў па часе з разгромам савецкімі войскамі ў першай палове 1944 г. буйных груповак нямецка-фашысцкіх войскаў пад Ленінградам, у Правабярэжнай Украіне і Крыме; адкрыццём у чэрвені 1944 г. другога фронту супраць Германіі і яе саюзнікаў ў Францыі англа-амерыканскімі войскамі. Наступленне Чырвонай арміі на тэрыторыі Беларусі пачалося ў чатырох асноўных напрамках: віцебскім, багушэўскім, аршанскім, бабруйскім. Актыўную дапамогу савецкім войскам аказвалі партызаны. 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызвалены Віцебск і Жлобін, 27 чэрвеня – Орша, 28 чэрвеня – Магілёў, Асіповічы. 3 ліпеня 1944 г. савецкімі войскамі быў узяты Мінск.

У ходзе аперацыі “Баграціён” стварылася некалькі акружаных груповак германскіх войскаў – так званыя “катлы” (Віцебскі, Бабруйскі). У выніку баёў на захад ад горада ўтварыўся “ Мінскі кацёл”, у які трапіла 100-тысячная групоўска германскіх войскаў (каля 70 тыс. нямецкіх салдат загінула, каля 35 тыс. здалася ў палон).

У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 4 ліпеня вызвалілі Полацк, 5 ліпеня – Маладзечна, 8 ліпеня – Баранавічы, 9 ліпеня – Навагрудак, 10 ліпеня – Слонім, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна, 28 ліпеня – Брэст. У выніку аперацыі “Баграціён” Чырвоная армія таксама заняла большую частку Літвы, частку Латвіі, усходніх раёнаў Польшчы.

У ходзе праведзенай наступальнай аперацыі уся тэрыторыя БССР была вернута пад кантроль савецкіх улад. З 110 дывізій і брыгад германскіх войскаў, якія прымалі ўдзел у баях, амаль 70 былі разгромлены, у тым ліку каля 20 знішчаны цалкам.

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі паспрыяў іншым паспяховым наступальным аперацыям, праведзеным Чырвонай арміяй і войскамі дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, што прывяло да поўнага разгрому войскаў нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. У 1944 – 1945 гг. у Чырвоную армію было мабілізавана 755 тыс. жыхароў Беларусі; усяго ў Чырвонай арміі ваявала каля 1 млн. 300 тыс. беларускіх жыхароў. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала канец Вялікай Айчыннай вайны. 2 верасня 1945 г. акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія – скончылася Другая сусветная вайна.

Такім чынам, у выніку паспяховай наступальнай аперацыі “Баграціён” нямецка-фашысцкія войскі былі выгнаны з тэрыторыі Беларусі і была адноўлена савецкая ўлада.

Вялікая Айчынная вайна і германская акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя страты. Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі загінула больш за 2 млн. 200 тыс. жыхароў, на 85-90% скарацілася прамысловая вытворчасць, напалову – сельскагаспадарчая вытворчасць.

 

Асноўныя паняцці:

Другая сусветная вайна, нацызм, “пакт Рыбентропа-Молатава”, паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, Дагавор аб дружбе і граніцы паміж Германіяй і СССР 28 верасня 1939 г., Народны сход Заходняй Беларусі, Катынскі расстрэл, дэпартацыі, “Барбароса”, група армій “Цэнтр”, Заходні фронт, Вялікая Айчынная вайна, антыгітлераўская кааліцыя, абарона Брэсцкай крэпасці, рэйхскамісарыят “Остланд”, генеральная акруга “Беларусь”, генеральны камісарыят, ахоўныя дывізіі, СС, “Ост”, канцэнтрацыйныя лагеры, гета, Халакост, калабарацыя, Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, партызанскі рух, антыфашысцкае падполле, мінскае партыйнае падполле, партызанскія брыгады і злучэнні, “Суражскія вароты”, Цэнтральны штаб партызанскага руху, Беларускі штаб партызанскага руху, партызанскія зоны, “рэйкавая вайна”, Армія Краёва, Украінская паўстанцкая армія, “Беларускі балкон”, “Фатэрлянд”, аперацыя “Баграціён”, “Мінскі кацёл”.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Калі пачалася Другая сусветная вайна? Якія міжнародныя падзеі ёй папярэднічалі?

2. Што такое “пакт Рыбентропа-Молатава”? Калі ён быў заключаны і што паводле яго прадугледжвалася?

3. Калі савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны? Які характар мела наступленне Чырвонай арміі на заходнебеларускіх землях?

4. Якім чынам склаліся межы межы паміж Германіяй і СССР паводле Дагавору аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г.?

5. Калі быў праведзены Народны сход Заходняй Беларусі? Які характар мелі выбары ў склад дадзенага органа? Якія рашэнні былі прыняты падчас яго пасяджэнняў?

6. Калі адбылося юрыдычнае замацаванне заходняй Беларусі ў складзе БССР і СССР? Падумайце, чаму савецкі ўрад вырашыў перадаць тэрыторыю Віленшчыны Літве?

7. Якія мерапрыемствы былі праведзены бальшавіцкай уладай у Заходняй Беларусі ў сацыяльна-эканамічнай і сацыяльна-культурнай галінах? На падтрымку якіх сацыяльных слаёў насельніцтва былі перадусім накіраваны дадзеныя мерапрыемствы?

8. Падумайце, чаму ў той час, калі ва ўсходняй Беларусі палітыка беларусізацыі ў 1930-я гг. была згорнута, у Заходняй Беларусі яна актыўна праводзілася ў 1939-1941 гг.?

9. Якія групы насельніцтва Заходняй Беларусі падлягалі дэпартацыі ў 1940-1941 гг.? Чым гэта было выклікана?

10. Паспрабуйце даць агульную характарыстыку вынікаў і значэння далучэння Заходняй Беларусі да БССР і СССР.

11. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна? Якімі былі суадносіны сіл германскіх і савецкіх войскаў на мяжы БССР напярэдадні вайны?

12. Якія асаблівасці мелі баявыя дзеянні на першым этапе Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі БССР?

13. У якіх мясцовасцях БССР праходзілі найбольш значныя баі ў чэрвені – жніўні 1941 г.?

14. Дайце агульную характарыстыку мабілізацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі БССР на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У якіх рэгіёнах БССР яны праводзіліся найбольш эфектыўна?

15. Падумайце, ці можна вылучыць якія-небудзь з’явы грамадскага жыцця ў СССР, якія сведчылі пра ўзмацненне таталітарнага рэжыму падчас вайны?

16. У склад якіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў была ўключана тэрыторыя Беларусі ва ўмовах германскай акупацыі?

17. Якія органы ўлады былі створаны на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах акупацыйнага рэжыму? Чым адрознівалася адміністрацыйная ўлада на тэрыторыях рэйхскамісарыятаў і тылу групы армій “Цэнтр”?

18. Ахарактарызуйце асноўныя мэты германскіх уладаў, якія яны мелі пры правядзенні сваёй палітыкі на землях Беларусі?

19. Дайце характарыстыку палітыкі масавых рэпрэсій, праводзімай германскімі ўладамі ў Беларусі ў 1941-1944 гг. Чым можна абумовіць рэпрэсіўны характар нацысцкай улады?

20. Якія Вам вядомыя буйнейшыя канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Беларусі? На якія катэгорыі падзяляліся лагеры?

21. Прывядзіце доказы на карыць таго, што палітыка нацысцкіх улад на тэрыторыі Беларуі мела характар генацыду?

22. Што такое калабарацыя? Якія Вы ведаеце плыні ў межах калабаранцкага руху на тэрыторыі Беларусі?

23. Якія мэты мелі перад сабой тыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якія падтрымлівалі акупацыйны рэжым? Назавіце асноўныя арганізацыі беларускай калабарацыі.

24. Калі ў Беларусі ўзніклі падпольныя арганізацыі? Якія яны ставілі перад сабой асноўныя задачы?

25. У якіх беларускіх гарадах дзейнічалі найбольш значныя падпольныя арганізацыі? Якіх Вы ведаеце дзеячоў антыфашысцкага падполля.

26. Калі адбываецца ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі партызанскіх атрадаў? Якія Вы ведаеце найбольш буйныя партызанскія фарміраванні?

27. Калі партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі набывае масавы характар? Чым можна патлумачыць пераход да масавай барацьбы супраць акупантаў?

28. Што такое партызанскія зоны? Назавіце найбольш буйныя сярод іх.

29. Што такое “рэйкавая вайна”? Вылучыце яе асноўныя этапы?

30. Які характар меў антыфашысцкі рух сярод яўрэйскага насельніцтва?

31. Дайце агульную характарыстыку дзейнасці польскага і ўкраінскага падполля на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.

32. Паспрабуйце вызначыць, якую ролю адыграў антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце Вялікай Айчыннай вайны?

33. Калі пачалося выгнанне нямецка-фашыцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі? Якія раёны першымі былі вызвалены войскамі Чырвонай арміі?

34. Калі пачалося правязенне аперацыі “Баграціён”? Якімі былі суадносіны сіл на савецка-германскім фронце напярэдадні яе правядзення?

35. Назавіце асноўныя падзеі, звязаныя з правядзеннем аперацыі “Баграціён”. Якія страты панесла германскае войска ў яе выніку?

36. Укажыце асноўныя вынікі правядзення аперацыі “Баграціён”. Калі нямецка-фашысцкія войскі канчаткова былі выгнаны з тэрыторыі Беларусі?

37. Калі скончыліся Вялікая Айчынная і Другая сусветная вайна? Якімі былі іх вынікі?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Удзел беларускага насельніцтва ў Другой сусветнай вайне ў верасні 1939 г.

2. Дэпартацыі насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1940 – 1941 гг.

3. Абарона Брэсцкай крэпасці.

4. Абарона Магілёва войскамі Чырвонай арміі ў ліпені 1941 г.

5. Генацыд яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.

6. Беларуская калабарацыя ў 1941-1945 гг.

7. Дзейнасць мінскага партыйнага падполля ў 1941-1944 гг.

8. Партызанскія зоны: фарміраванне і функцыянаванне.

9. Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі.

10. Аперацыя “Баграціён” і “рэйкавая вайна”.

 

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 118 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.| Аднаўленне эканамічнай сістэмы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)