Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі

Перыядызацыя гісторыі Беларусі | Крыніцы і гістарыяграфія | Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека | Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў | Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў | Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў | Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага | Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ | Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу | Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  3. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
  4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
  6. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі

У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрымаў таму, што ў гэты час чалавек навучыўся здабываць першы метал – медзь і на яго аснове рабіць бронзавыя прылады працы. На Беларусі гэты перыяд насіў умоўны характар, бо тут адсутнічалі радовішчы медзі і іншых металаў, неабходных для вырабу бронзы. Тут увесь час па-ранейшаму выкарыстоўваліся каменныя, касцяныя і драўляныя прылады. Тэхніка апрацоўкі каменю дасягнула найвышэйшага ўзроўню, выкарыстоўваліся прыёмы шліфавання, свідравання, пілавання і рэтушы. Бронзавых вырабаў было няшмат, у асноўным яны прадстаўлены зброяй і ўпрыгажэннямі. Яны дастаўляліся на тэрыторыю Беларусі шляхам менавага гандлю з плямёнамі Каўказа і Карпат.

Бронзавы век звязаны з пачаткам новага этнічнага этапу ў гісторыі Беларусі. У гэты час адбываецца рассяленне індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская супольнасць узнікла прыкладна ў V – IV тысячагоддзі да н.э. Наконт яе прарадзімы да гэтага часу вядуцца навуковыя спрэчкі. У XIX ст. была пашырана версія пра Германію як магчымае месца нараджэння індаеўрапейцаў. Пазней узнікла версія, што рассяленне гэтай супольнасці адбывалася з поўдня Еўропы на поўнач, у выніку ўзнікла канцэпцыя яе Балканскага паходжання. Аднак на сёняшні час найбольш абгрунтаванай з’яўляецца тэорыя, распрацаваная савецкімі навукоўцамі В. Івановым і Т. Гамкрэлідзэ, у аснову якой пакладзены лінгвістычныя даследаванні, падмацаваныя археалагічнымі матэрыяламі. Згодна з ёй, прарадзіма індаеўрапейцаў знаходзілася ў межах Усходняй Анатоліі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У IV тысячагоддзі да н.э. качавыя індаеўрапейскія народы ў выніку дэмаграфічнага выбуху пачалі рассяленне праз Іранскае пласкагор’е ў бок Афганістана і Індыі. Гэта былі інда-іранскія плямёны (арыйцы). Частка індаеўрапейцаў прайшла праз Сярэднюю Азію і рушыла на Захад, у Паўночнае Прычарнамор’е і ў Прыкаспійскія стэпы. У той жа час другая іх частка пайшла з Анатоліі на захад, праз Малую Азію выйшла да Эгейскага мора і перасялілася на Балканы, дзе заняла тэрыторыі Прычарнамор’я аж да правабярэжжа Дняпра. Так склаліся першыя самастойныя моўныя групы індаеўрапейцаў: грэка-армянская, анаталійская, іранская (арыйская). Пазней адбылося рассяленне індаеўрапейцаў па ўсёй Еўропе. Па сваіх занятках індаеўрапейскія плямёны былі жывёлаводамі – качэўнікамі, яны вынайшлі кола для ажыццяўлення далёкіх вандраванняў. Індаеўрапейцы перайшлі да новай сацыяльнай арганізацыі – патрыярхальнай сям’і, пачалося вядзенне радаводаў па мужчынскай, а не па жаночай, лініі.

На рубяжы III – II тысячагоддзяў да н. э. з Балкан і Прычарнаморскіх стэпаў пачынаецца масавая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў у Заходнюю, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу (так званае першае Вялікае перасяленне народаў). На гэтых землях пражывала аўтахтоннае насельніцтва, якое асіміліравалася ці выцяснілася ў перыферыйныя раёны. У выніку складаных і шматвяковых міжэтнічных стасункаў адбыўся далейшы падзел індаеўрапейцаў на моўныя групы. Тэрыторыю Заходняй Еўропы занялі плямёны германскай моўнай супольнасці; на поўначы адбылося нараджэнне кельтскіх плямён; паміж Віслай, Одэрам і Эльбай закладваецца ядро славянскіх народаў (праславяне). Тэрыторыя Беларусі, паміж Заходняй Дзвіной, Дняпром і Прыпяццю, стала прарадзімай для балтаў. Балты – першыя індаеўрапейцы на тэрыторыі нашай краіны. У далейшым яны будуць выціснуты на поўнач, на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, славянамі. Сучасныя нашчадкі балтаў – літоўскі і латышскі этнасы.

Увесь бронзавы век балты панавалі на тэрыторыі Беларусі, яны не мелі моцных ворагаў, таму іх жыццёвы ўклад быў даволі мірным. Пасяленні балтаў – у асноўным неўмацаваныя адкрытыя селішчы. Балты вялі аседлы лад жыцця, аб чым сведчыць пласкадонны посуд, які можна ставіць на плоскую паверхню стала. У папярэднія часы посуд быў вострадонным, каб яго было зручна замацоўваць на зямлі падчас вандровак. Посуд балтаў меў адметную рысу – адбітак шнура, таму балцкія археалагічныя культуры называюць культурамі шнуравой керамікі. Другая адметная рыса балтаў – наяўнасць вялікай колькасці каменных добраапрацаваных сякер, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Таму балцкія культуры таксама называюць культурамі баявых сякер. Балты займалі большую частку Беларусі, на паўднёвым усходзе імі была створана Сярэднедняпроўская культура, на захадзе Палесся – культура шнуравой керамікі, у раёне Панямоння – Прыбалтыйская (Вісла-Нёманская) культура. Аб іх балцкай этнічнай прыналежнасці сведчаць не толькі археалагічныя матэрыялы, але і дадзеныя лінгвістыкі, у асаблівасці тапанімікі. Асноўная частка гідронімаў (водных аб’ектаў – рэк, азёраў, балот) з’яўляецца балцкай па свайму паходжанню, а гідронімы з’яўляюцца найбольш старажытнай часткай геаграфічных назваў, яны замацоўваюцца і передаюцца іншым этнічным супольнасцям амаль у нязменным выглядзе, таму вельмі часта страчваецца іх першапачатковы сэнс.

Менавіта тапаніміка дае нам падставы меркаваць, што балты засялілі не ўсю Беларусь. На поўначы, у раёне Віцебскага Паазер’я, у бронзавым веку захаваліся старажытныя народы фінна-угорскай моўнай групы, якія стварылі там Паўночнабеларускую археалагічную культуру. Частка гідронімаў на поўначы Беларусі мае фінна-угорскае паходжанне, тут знойдзены гладкасценны посуд, што сведчыць аб сур’ёзных адрозненнях гэтых народаў ад балтаў.

У канцы бронзавага веку на поўдні Беларусі, у арэале папярэдніх культур шнуравой керамікі Палесся і на ўсходзе сярэднедняпроўскай культуры з’явілася Тшцінецкая культура, а на ўсходзе Беларусі – Сосніцкая археалагічная культура. Цюльпанападобны посуд тшцінецкай культуры дае падставу некаторым навукоўцам меркаваць пра яе славянскі характар.

Самі балты вялі аседлы лад жыцця, займаліся земляробствам лядна-агнявога тыпу. Яны перыядычна расчышчалі ад лесу зямельныя ўчасткі, выкарыстоўвалі іх на працягу некалькіх год, а потым, калі ураджайнасць з-за адсутнасці агратэхнікі падала, пераходзілі на новыя землі. Таксама значную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Паляванне і рыбалоўства мелі ўжо толькі дапаможны характар. Важная роля адводзілася рамёствам. З бронзай першымі на Беларусі пазнаёміліся плямёны Сярэднедняпроўскай культуры.

Сацыяльнай арганізацыяй балтаў стала класічная патрыярхальная сям’я. Вылучаўся адзін мужчына – бацька, вакол якога групіраваліся яго родныя: жонка, дзеці і ўнукі. Сыны да смерці бацькі працягвалі жыць разам з ім пад адным дахам, толькі дачкі маглі перайсці жыць да сваіх мужоў. Некалькі вялікіх патрыярхальных сем’яў, аб’яднаных шлюбнымі сувязямі, складалі род.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 144 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі| Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)