Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэлігійныя адносіны.

Фарміраванне беларускай народнасці. | Культура ВКЛ у 14 – 16 стст. | Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі. | Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ. | Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у канцы 16 – першай палове | Сацыяльна-палітычны крызіс у ВКЛ у другой палове 17 ст. | ВКЛ у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763). | Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. | Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст. | Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст. |


Читайте также:
  1. Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у 14 – 16 стст.
  2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі

17 – першая палова 18 стст. адзначаюцца ў рэлігійным жыцці ВКЛ істотным ростам палітычнага, эканамічнага і ідэалагічнага ўплыву рымска-каталіцкай царквы. Гэтаму садзейнічала Контррэфармацыя – рух, які ахапіў усе каталіцкія краіны Еўропы і быў накіраваны на ўзмацненне ролі і значэння каталіцкай царквы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама на барацьбу з варожымі адносна царквы вучэннямі, асабліва пратэстанцкімі.

Галоўнай сілай у ажыццяўленні Контррэфармацыі становіцца створаны ў сярэдзіне 16 ст. манаскі ордэн езуітаў. На тэрыторыі ВКЛ езуіты з’яўляюцца ў 1569 г. А ўжо на пачатку 1770-х гг. тут дзейнічала каля 90 езуіцкіх устаноў. Пашыралася дзейнасць і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў (дамініканцы, францысканцы, кармеліты, бенедэктынцы, піяры, бернардзінцы, аўгусцінцы).

Асноўныя накірункі Контррэфармацыі:

- актыўная прапаганда сярод насельніцтва, асабліва шляхты, на карысць каталіцызму;

- актыўная палітычная і эканамічная падтрымка каталіцкай царквы з боку дзяржавы;

- арганізацыя сеткі каталіцкіх, найперш езуіцкіх, навучальных устаноў;

- арганізацыя пры каталіцкіх манаскіх ордэнах дабрачыннай і культурнай дзейнасці (бясплатныя шпіталі, тэатры і г.д.);

- гвалтоўныя дзеянні часткі духавенства і езуітаў у адносінах да іншаверцаў (пагромы, падпалы культавых будынкаў і г.д.). Так, па ініцыятыве езуітаў адбыліся антыпратэстанцкія пагромы ў Вільні ў 1581, 1591, 1611, 1639, 1682 гг.

Ва ўмовах Контррэфармацыі каталіцкая царква ўзмацніла намаганні, накіраваныя на падпарадкаванне праваслаўнай царквы. Вышэйшае праваслаўнае духавенства ў канцы 16 ст. прыхільна ставілася да ідэі аб’яднання з каталіцкай царквой, паколькі спадзявалася такім чынам вызваліцца з-пад апекі свецкіх апякуноў. Ідэя царкоўнай уніі знайшла падтрымку з боку дзяржаўнай улады падчас каралявання Жыгімонта Вазы.

6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Берасці большасць праваслаўных епіскапаў Рэчы Паспалітай на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам прыняла рашэнне пра далучэнне да каталіцкай царквы.

Умовы Берасцейскай царкоўнай уніі:

- праваслаўная царква Рэчы Паспалітай прызнавала ўладу рымскага папы і выходзіла з-пад падпарадкавання Канстанцінопальскага патрыярхату;

- праваслаўная царква прызнавала каталіцкае веравучэнне;

- захоўваліся ранейшыя абрады, традыцыі, мова набажэнстваў праваслаўнай царквы.

Аднак у той жа час большасць сярэдняга і дробнага праваслаўнага духавенства і некаторыя епіскапы, а таксама шырокія колы праваслаўнай шляхты і мяшчан выступілі супраць уніі. У кастрычніку 1596 г. яны правялі ў Берасці альтэрнатыўны сабор, які абвясціў адлучэнне ад царквы епіскапаў-уніятаў і пацвердзіў падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярху. Такім чынам, адбыўся раскол царквы на уніяцкую і праваслаўную.

Дзяржаўная ўлада актыўна падтрымлівала уніяцкую царкву. Афіцыйна ўсе правы і прывілеі, якія належалі праваслаўнай царкве, пераходзілі да ўніяцкай. На падставе гэтага дзяржаўныя (гарадскія) праваслаўныя цэрквы перадаваліся уніятам, а калі ў горадзе не было прыняўшых унію святароў, храмы зачыняліся. Здараліся выпадкі прымусовага навяртання праваслаўных да уніі. Праваслаўная царква была пазбаўлена фактычна сталага юрыдычнага статусу і не мела легітымнай іерархіі.

Дадзеная сітуацыя стала асновай праваслаўна-уніяцкага рэлігійнага канфлікту. Праваслаўныя спрабавалі давесці незаконнасць уніі; паміж праваслаўнымі і уніятамі ішлі пастаянныя спрэчкі за царкоўную маёмасць. Праваслаўная шляхта разам з пратэстанцкай актыўна выступала на соймах і сойміках з патрабаваннямі гарантый юрыдычных правоў для праваслаўнай царквы. Найбольшую актыўнасць у канфлікце мелі праваслаўныя і уніяцкія брацтвы, якія складаліся пераважна з ліку мяшчан. Брацтвы наладжвалі свае канфесійныя друкарні, школы, выдавалі палемічную літаратуру.

Асабліва абвастрыўся праваслаўна-уняцкі канфлікт пасля таго, як у 1620 г. іерусалімскім патрыярхам Феафанам была пасвечана новая праваслаўная іерахія. Дадзены акт фактычна абвяшчаў пазбаўленне уніяцкіх епіскапаў іх пасад. Дзяржаўныя ўлады не прызналі дадзенага пасвячэння і пачалі пераследаванні прыхільнікаў новай іерахіі. Канфлікт у некаторых месцах набыў узброеныя формы. Найбольш вядомым актам насілля стала забойства ў Віцебску ў 1623 г. полацкага уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Паступова рэлігійны канфлікт сталі выкарыстоўваць як ўнутраныя палітычныя сілы (казакі), так і знешнія (Маскоўская дзяржава), абвяшчаючы сябе абаронцамі праваслаўя у Рэчы Паспалітай.

Для суцішэння рэлігійнага канфлікту кароль Уладыслаў Ваза ў 1632 г. абвясціў пра аднаўленне правоў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай у складзе трох епархій на чале з кіеўскім мітрапалітам. Тэрыторыя ВКЛ уваходзіла ў склад Магілёўскай епархіі. Дзяржава афіцыйна прызнала правы і прывілеі праваслаўнай царквы. У 1632-1635 гг. быў прыняты шэраг дакументаў, паводле якіх адбываўся падзел храмаў і маёмасці паміж праваслаўнымі і уніятамі (толькі ў Полацку і Віцебску забаранялася дзейнасць праваслаўных храмаў). Аднак канфлікт паміж праваслаўнымі і ўніятамі працягваўся; у 1630-1640-я гг. яго галоўнай формай сталі маёмасныя спрэчкі ў судах. Гэты канфлікт адыгрываў значную ролю падчас казацкай вайны 1648-1653 гг. і вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг.

Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай захавала ранейшую структуру праваслаўнай царквы. У выніку уніі зменшыўся ўплыў свецкіх асоб. На ўзор каталіцкіх быў створаны уніяцкі манаскі ордэн базыльян, які адыгрываў вядучую ролю ў прапагандзе уніяцтва, а таксама ў развіцці уніяцкай адукацыі і літаратуры. Тым не менш да другой паловы 17 ст. уніяцтва мела значна меншую колькасць вернікаў у параўнанні з праваслаўем. У 1647 г. у Рэчы Паспалітай налічвалася каля 4 тыс. уніяцкіх абшчын, у той час як праваслаўных – каля 13,5 тыс.

Аднак дыскрымінацыя і змяншэнне аўтарытэту праваслаўнай царквы пасля “вялікага патопу”, актыўная падтрымка з боку дзяржавы прывялі да імклівага пашырэння уніяцтва ў канцы 17 – 18 стст. У канцы 18 ст. у ВКЛ уніятамі былі звыш 2/3 насельніцтва (у тым ліку сярод сялянства – каля 80%). У той жа час у гэты перыяд назіралася паступовае набліжэнне культу уніяцкай царквы да рымска-каталіцкай. Дадзеная тэндэнцыя знайшла была афіцыйна замацавана рашэннямі Замойскага сабору 1720 г.

Уплыў праваслаўнай царквы ў канцы 17 – 18 стст. істотна зменшыўся. У канцы 18 ст. праваслаўныя складалі каля 6,5% насельніцтва ВКЛ. З 1686 г. праваслаўная царква Рэчы Паспалітай перайшла ў падпарадкаванне Маскоўскага патрыярхату. Выкарыстоўваючы гэта, Маскоўская (Расійская) дзяржава часта ўмешвалася ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай на падставе абароны правоў праваслаўнай меншасці.

У выніку Контррэфармацыі пераважная большасць пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ да канца 17 ст. пераходзіць у каталіцызм. У шляхецкай свядомасці з гэтага часу замацоўваецца ўсведамленне тоеснасці паміж шляхецтвам і каталіцызмам. Шырокая падтрымка контррэфармацыйнага руху з сярэдзіны 17 ст. не толькі з боку дзяржавы, але і большай часткі шляхты прыводзіць да абмежавання рэлігійнай талеранцыі ў Рэчы Паспалітай. Гэта адлюстроўвалі наступныя заканадаўчыя акты і з’явы:

- выгнанне ў 1658-1662 гг. з тэрыторыі Рэчы Паспалітай антытрынітарыяў;

- забарона пераходу з каталіцызму ў іншыя веравызнанні паводле соймавай канстытуцыі 1668 г.;

- забарона замацоўваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, якія б прадугледжвалі карысць для асоб некаталіцкага веравызнання;

- забарона для некаталіцкай шляхты займаць дзяржаўныя пасады і выбірацца ў сойм паводле соймавых пастаноў 1717 і 1733 гг.

Пад уплывам Контррэфармацыі мела месца дыскрымінацыя правоў мяшчан праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання ў гарадах.

Аднак у той жа час юрыдычная правамоцнасць акту Варшаўскай канфедэрацыі захоўвалася да канца існавання Рэчы Паспалітай. Захоўваліся правы і прывілеі іншаэтнічных этнаканфесійных груп. Дадзеныя з’явы сведчылі аб ўздзеянні традыцыі талеранцыі ў ВКЛ.

Такім чынам, у рэлігійным жыцці ВКЛ у 17 – 18 стст. найбольш істотнымі з’явамі сталі развіццё контррэфармацыйнага руху, стварэнне і паступовае пашырэнне ўплыву уніяцкай царквы, змяншэнне ўплыву праваслаўнай і пратэстанцкіх канфесій, прававое абмежаванне рэлігійнай талеранцыі.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 99 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.| Этнічныя працэсы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)