Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кракавяк.

Папулярных сёньня сярод сьвядомай моладзі. | Верабей. | Таўкачыкі. | Грачанікі. | Юрачка. |


Лакальныя назвы – “Куркуяк”, “Карколік”, “Каркавяк”, “Кыркавяк”. Польскі традыцыйны танец. Узнік у Кракаўскім ваяводстве. У 19 – пач. 20 ст. на яго аснове быў створаны бальны танец, які стаў папулярным у многіх краінах Еўропы. Пашыраны ў розных формах і варыянтах, парных, тройкамі, парна-гуртавых. Танцы тройкамі характэрны больш для танцавальнай традыцыі Падзвіння, чым для іншых рэгіёнаў. У сучасных колах рэканструктараў кракавяк у тройках завуць “латышскім”. На Паазёр’і часта пад танец спявалі прыпеўку:

“Рускі, немец і паляк

Танцавалі кракавяк.

Яны гэтак, яны так –

Не выходзіць кракавяк.”

 

На Падняпроўі:

Дзеўкі, скачце “Кпакавяк”,

А я буду “Польку”.

Вы любіце Васіля,

А я буду Кольку.

 

П. М. Шпілеўскі павядамляе аб кракавяку ў шэрагу танцаў, якія шляхта таньчыла ў сяр. ХІХ ст на т. зв. рэдутах, ці рэсурсах. Гэта было штосьці наконт сабранняў для танцаў, якія ладзіліся на грошы, сабраныя з кожнага памешчыка, падпанка і гарадскога снобса, якія любілі разгульныя забавы, падчас кірмаша ў Кобрыне, які памешчыкі звалі “кантрактамі”. Таньчылі адчайна да ўпаду ўвесь тыдзень пасля 22 чэрвеня, пакуль доўжыўся кірмаш, каб не дарма былі ахвяраваны грошы.

Я. Карскі згадвае кракавяк у шэрагу самых любімых танцаў побач з кадрэляй, лявоніхай, казачком, полькай, англезам, вальсам і мяцеліцай. Паведамляе таксама, што кракавяк, як і кадрэлю, польку, вальс, сяляне ў асноўным таньчылі гэтак жа, як прынята ў інтэлегентных колах, хоць, вядома, далёка не так умела і правільна – са спрашчэннямі і пераробкамі на свой густ.

Некаторы час на пач. ХХ ст кракавяк нават быў найбольш папулярным танцам.

Часта кракавяк таньчыўся на сялянскіх “скоках”. Яшчэ ў кан. 60-х – пач. 70-х гг ХХ ст таньчылі пад радыёлу ў клубе в. Лявонавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобласці. У некаторых мясцовасцях кракавяк быў пашыраны яшчэ ў кан. 80-х гг ХХ ст. Акрамя таго, што добра захаваўся, кракавяк даволі трывала засвоіўся беларускай Традыцыяй: носьбіты мясцовых традыцый на Падзвінні называюць яго ў шэрагу “простых” танцаў

[1; c. 197], [2; с. 291], [5; c. 475, 476, 477], [6; c. 526, 527, 593], [7; c. 8, 118, 144], [8; с. 121], [9; c. 116, 161], [11; c. 47], [12; c. 270].

Лысы.

Паходзіць ад паўднёваамерыканскага тустэпу, які прыйшоў у Расею і Беларусь пасля 1ай сусветнай вайны. У беларускіх вёсках ён атрымаў каляровыя мясцовыя назвы: “Карапет”, “Лысы”, “Бедны”, “Муха”, “Рыжы”, “Бледны”, “Дзевачка Надзя”, “Сідар”, “Ізво(з)шчык”, “(Зялёная) рошча”, “Зялёны гай”, “Сустэп”, “Дустэп”. Пра паўднёваамерыканскае паходжанне танца ўскосна нагадвае прыпеўка:

 

“Ой, дзевачка Надзя,

А што ж табе нада?

- Нічога не нада,

Кроме шакалада.”

 

І вось яшчэ прыпеўка:

 

Танцавалі “Карапет”,

Пабілі бацінкі.

Асталіся на нагах

Чулкі ды разінкі

 

Вядома, што “Лысага” скакалі дзяўчаты ў доме нявесты ў дзень вяселля.

Носьбітамі мясцовых традыцый на Падзвінні “Ду стэп” згадваецца ў ліку “простых” танцаў.

[1; c. 246], [5; с. 475], [6; с. 527], [7; c. 207, 266], [9; c. 161],

Спіс выкарыстанай літаратуры:

1. Беларусы. Сям’я. Мн, “Беларуская навука”, 2001.

2. Вяселле. Абрад. Мн, “Беларуская навука”, 2004.

3. Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі. Мн, “Беларуская навука”, 2003.

4. Пяткевіч Часлаў. Рэчыцкае Палессе. Мн, “Беларускі кнігазбор”, 2004.

5. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мн, “Беларуская навука”, 2001.

6. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мн, “Беларуская навука”, 2004

7. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 3, кніга 2. Гродзенскае Панямонне. Мн, “Вышэйшая школа”, 2006.

8. Улашчык Мікалай. Выбранае. Мн, “Беларускі кнігазбор”, 2001.

9. Чурко Ю. Белорусский народный танец. Мн, “Беларусь”, 1972.

10. Чурко Ю. М. Белорусский хореографический фольклор. Мн, “Вышэйшая школа”, 1990.

11. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. Мн, “Беларусь”, 2004.

12. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн, “Беларуская савецкая энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1989.

 

 


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 143 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пады(э)спань.| АВТОРИТЕТНЫЕ МОРСКИЕ ОРГАНИЗАЦИИ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)