|
Лакальныя назвы “Грэчка”, “Грэчачка”. Танец бытуе ў асноўным на Пд. Беларусі, нясе рысы падабенства з украінскай харэаграфіяй. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях “Грачанікі” таньчылі часам на вяселлях парамі пад інструментальны найгрыш ці прыпеўкі:
Ці я ў полі не жняя,
У доме не хазяйка.
Тры дні печы не тапіла,
А ў печы жарка.
Гоп, мае грачанікі,
Гоп, мае ячныя.
Чаму ж мае грачанікі
Не ўдаліся смачныя?
На Гомельшчыне ў танцы паказвалі, як месяць цеста, як пякуць аладкі.
Выконвалі і іншыя прыпеўкі. Напрыклад, на Панямонні выконваўся цэлы сюжэтны твор:
Ішоў я да дзевак
Сярод цёмнай ночы,
Сядзіць жаба на купіне,
Вытрашчыла вочы.
Прыпеў:
Гоп, мае грачанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, грачанікі
Такія нясмачны. (паўтараецца пасля кожнага куплета)
Прыйшоў я да дзевак
Сказаліі мне сесці,
Паставілі картошачку
З мандарамі есці.
Я на гэту бульбу
Коса паглядаю,
На паліцы вараніцы,
Я на іх маргаю.
Пасцялілі мне пасцель
І сказалі спаці.
Я за гэтыя бліны,
Давай уцякаці.
А не папаў я ў дзверы,
А ў печ галавою,
А Піліпа стара баба
Па мне качаргою.
А як уцякаў я
Чэраз агароды,
Учапіўся ў гарбузы,
Нарабіў я шкоды.
Цікава, што спявалі гэтую прыпеўку ад мужчынскай асобы выканаўцы ў асноўным аднароднага жаночага складу.
На Магілёўшчыне таньчылі на вяселлі, калі пяклі грачаныя бліны.
Блінцы на Беларусі былі пераважна святочнай стравай. Таму можна дапусціць, што калісьці “Грачанікі” былі абрадным танцам.
[3; c. 29], [5; c. 476, 564], [7; c. 258-259], [10; c. 166], [12; c. 158].
Танцавальныя гульні вядуць паходжанне ад старажытных гульнёвых карагодаў. [8; с. 76].
Цяцерка.
Зафіксавана ў Смаргонскім раёне. Пэўна, як і гульня “Жаніцьба Цярэшкі” ўзыходзіць да перадшлюбных гульбішчаў. Паходжанне назвы: падчас гульні дзяўчаты з хлопцамі выкрнваюць ролі “цяцеркі” і “цецерука”, суправаджаючы дзеянне прыпеўкай:
Я цяцерку пасу. Ух, я!
На пановым лугу. Ух, я!
А цяцерка пад мост. Ух, я!
Я цяцерку за хвост. Ух, я!...
[12; с. 527]
Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 227 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Таўкачыкі. | | | Юрачка. |