Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Таўкачыкі.

Папулярных сёньня сярод сьвядомай моладзі. | Юрачка. | Пады(э)спань. | Кракавяк. |


Адносяцца да танцаў, што імітуюць працоўную дзейнасць. Паказвае працэсы абівання і таўчэння зерня ў ступе. Найбольш старажытны варыянт “Таўкачыкаў” уяўляў сабой сольны імправізаваны танец, у якім выканаўца з двума таўкачыкамі ці кіямі ў руках імітаваў працоўны працэс: пастукваў кіямі, прытупваў і прыпяваў:

Таўкачыкі-чыкі-чыкі,

Таўкачыкі-чыкі-чыкі.

Або:

Таўкачыкі, таўчыцеся,

Багатыя, жаніцеся,

А бедныя-та дзе будуць,

Калі хлеба раздабудуць?

 

Часам выканаўцы падскоквалі як мага вышэй, уставалі на рукі. “Таўкачыкі” часам выконваліся на вяселлі (абрадава прымеркаваны танец ва усходнім Падзвінні); таксама таньчылі яго на хрэсьбінах (“танец на качарэжках”). Нярэдка танец меў прымеркаванасць да Каляд, жніва, але ў большасці выконваўся “абы-калі”: “Таўкачыкі” выконвалі “падлеткі і меншыя дзеці ў любы час, а старэйшыя хлопцы з дзяўчатамі – на вечарынцы. Нават старыя – на вяселлі.” Танец вядомы на Падзвінні, Панямонні, Палессі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў варыянт “Таўкачыкаў”, што выконваўся на крыжы, які утваралі 2 пакладзеныя на зямлю паясы (зрэдку), 2 доўгія лучыны, жэрдачкі, 2 вілачнікі (ухваты), 4 качаргі, ці вілы і чапяла, вілы і качарга. Крыж падчас выканання танца імкнуліся не закранаць, гэта было галоўнай умовай для танцораў. Падобныя танцы на крыжы пад іншымі назвамі (“Магера”, “Мікіта”, “Лучыніца”, “Заёнец” і інш.) зафіксаваны па ўсёй Беларусі; таксама вядомы на тэрыторыі сучаснай Літвы пад назвай “Таўкачыкас”.

Яшчэ цікавы варыянт прыпеўкі:

Тоўк, тоўк, таўкачыкі,

Сем год бадзяліся,

У адну ступу сабраліся.

Гоп, гоп, таўкачыкі!

[6; с. 523, 638-639], [7; с. 8, 228, 241-242], [9; с. 125, 168-170], [12; с.493].

 


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 381 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Верабей.| Грачанікі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)