Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Папулярных сёньня сярод сьвядомай моладзі.

Таўкачыкі. | Грачанікі. | Юрачка. | Пады(э)спань. | Кракавяк. |


 

Традыцыйныя беларускія танцы былі папулярнымі прыкладна да 40-50-х гг XIX ст. Яны былі шчыльна звязаны з песняй. Шматлікія даследчыкі ўвогуле лічуць,што танец без песні не з’яўляецца народным, так як ні ў воднага з першабытных народаў не выяўлена танцаў без песеннага суправаджэння. Інструментальнае суправаджэнне танца з’яўляецца, па сутнасці, як бы перакладам вакальнай мелодыі на мову інструменталізму. Кароткія прыпеўкі, якімі часта суправаджаецца выкананне танцаў у народным побыце – гэта ў большасці выпадкаў рэшткавыя тэксты карагодных песень.

Таньчыкі на Беларусі звалі “скокамі”. Да прыкладу, у вёсцы Віцкаўшчына (за 20 вёрст ад Менска), населенай вольнымі людзьмі, на пач. ХХ ст скокамі захаплялася пераважна моладзь, для якой скокі былі найлепшай уцехай; дзеці больш за ўсё любілі гульні, а людзі сталыя і старыя – пагаманіць пра гаспадарку, пра навакольныя навіны і пра тое, “як даўней было”. Жанатыя і замужнія віцкаўцы, нават калі ім было толькі крыху за дваццаць, танцавалі вельмі мала: лічылася, што гэта не надта прыстойна. М. М. Доўнар-Запольскі пісаў, што нявеста, становячыся пасля замужжа маладухай, пакідае ранейшае вясёлае жыццё з сяброўкамі: песні, танцы, вясёлы здаровы смех на доўгіх зімовых вячорках; усё гэта... павінна стаць для яе, чужым, забароненым. Пра тое, што старэйшага веку людзі не прымалі ўдзел у танцах, паведамляе і Міхал Федароўскі. Значна шырэй, чым у вольных, распаўсюджаны былі скокі ў былых прыгонных сялян.

За савецкім часам абмяжаванні зняліся. Інфарматары паведамляюць, што “...у клуб...хадзілі і старыя...і жанатыя пары хадзілі...танцавалі... А старыя сядзелі кругом... Ага, усё роўна – камісія...”

[2;с. 169, 271], [6; с. 528], [8; с. 121-122], [10; с. 147, 149].

 

Танцы, якія ўзыходзяць да татэмізму – адны з найбольш старажытных. У іх выяўляюцца старажытныя вераванні і культ птушак, імітуюцца вобраз і звычкі татэма. У глыбокай старажытнасці таньчыліся падчас татэмных свят. [12;с. 197, 493].


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 104 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Действие первое| Верабей.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)