|
Лакальныя назвы – Падыспант, Падыспанец. Танец быў штучна створаны ў 1898 годзе артыстам Вялікага тэатра ў Маскве А.А.Царманам “па іспанскіх матывах”(адсюль назва). Са сцэны разышлася па ўсёй Расійскай імперыі, спачатку як танец вышэйшага саслоўя. Спрошчаная, з лакальнымі асаблівасцямі, вядома на Беларусі (з пач. 20 ст.), у Літве, Латвіі, на Украіне. Розныя носьбіты мясцовых традыцый класіфікуюць Падыспань як адзін з “мелкіх” або “маднейшых” танцаў. Таньчылі яе на вяселлях, пасля –на “скоках”, у клубах. На Панямонні пад танец зафіксавана прыпеўка:
Падкінь, падбрыкінь,
Кабыла з яйком,
Пастойце, дзяўчаты,
Яешню спячом.
Падкінь, падбрыкінь,
Кабыла знеслася.
Пастойце, дзяўчаткі,
Яешня спяклася.
Перад 1914 г падэспань таньчылі самыя “модныя” хлопцы і дзяўчаты.
У 50-х гг ХХ ст “Падыспань” яшчэ таньчылі ў клубе ў пгт Пружаны Брэсцкай вобл., у 70-х – пач. 80-х гг – на вяселлях у в. Коўбча Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.
[1; c. 197], [5; с.475], [6; с. 527], [7; с. 265], [8; с. 121], [9; с. 161], [12; с. 376].
Ойра.
Інтэрнацыянальны танец. Калісьці з Прыбалтыкі трапіў у Амерыку з эмігрантамі, потым вярнуўся ў Латвію. Судзячы па ўсім, адтуль і прыйшоў на Беларусь у кан. 19 – пач. 20 стст. Назва – ад вокліка “ой-ра” ў прыпеўцы падчас выканання. Гэта нібыта ваярскі кліч старажытных балтаў. Танец так трывала ўвайшоў у беларускую Традыцыю, што на Панямонні нават з’явілася да яго прыпеўка:
Дзяўчыначка Ойра, Ойра,
Ой, якая стройна, стройна,
Дзяўчыначка, ручку дай,
Мы паедзем ў край, край.
[5; c. 475], [7; c. 262], [9; c.161], [12; c. 370].
Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 117 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Юрачка. | | | Кракавяк. |