Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Юрачка.

Папулярных сёньня сярод сьвядомай моладзі. | Верабей. | Таўкачыкі. | Кракавяк. |


Вядомы ў Падняпроўі, Цэнтральнай Беларусі, на Усх. Палессі. Паходзіць ад назвы птушкі – юрок, якая з цягам часу перашла ва ўласнае імя. Танец быў пастаўлены на сцэне Ігнатам Буйніцкім. Выконваўся пад прыпеўку:

Ах ты, Юрачка, што не жэнішся?

Прыйдзе зімачка, дзе ж ты дзенешся?...

[9; с. 76-79], [12; с. 551].

 

У 2ой пал. XIX ст. традыцыйныя беларускія танцы пасунулі крыху кадрыль і полька.

Кадрылі меюць англійскае паходжанне. Гэта народныя танцы, вядомыя на Брытанскіх выспах пад назваю “контрдансы”. У салоны знаці яны прыйшлі з сялянскага асяродку ў XVI ст., сталі добра вядомымі ў XVII ст. У XVII-XVIII стст пад рознымі імёнамі – экасэз, кацільён, кадрыль, лансье – контрдансы распаўсюдзіліся амаль па ўсёй Еўропе.

Полька (чэш. polka) - адзін з найбольш папулярных чэшских народных танцаў. Другая назва полькі - німра, мадера. Мяркуюць, што слова "polka" звязана з узрастаннем інтарэсу да Польшчы ў час паўстання 1830-31 гг. Згодна іншай версіі, назва паходзіць ад чэшскага pulka - "паўкрока". Полька оабагульніла тыповыя рысы танцавальнай культуры Чэхіі. Жывы і просты па форме танец у пач. XX ст. стаў папулярным у Славакіі, Сербіі, Венгрыі, Аўстрыі, с 1840-х гг. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе як бальны танец. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, трансфармаваўся ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узнікалі лакальныя варыянты, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцый (2-дольнасць метра, хуткі тэмп, прастата рухаў і кампазіцыйнай пабудовы, мажорнае гучанне). Выконваецца звычайна па крузе ў парах, асноўны рух – паўкрокі з паваротам. Бытуе ў мностве музычных і харэаграфічных варыянтаў, часта суправаджаецца прыпеўкамі. У назвах беларускіх полек адлюстравана тэрыторыя пашырэння (“Барысаўская”, “Віцяблянка”), асаблівасці харэаграфічнай будовы (“Рассыпуха”, “Вязанка”), характар лексікі і выканання (, “Драпак”, “Драбятуха”, “Дробная”, “Драбнюсенька”, “Драбабец”, “З падгопам”, “З падскокам”, “З падпрыгам”, “З падчэпам”, “З падтрахамі”, “Шалёная”, “У нагу” (“У шаг”), “Цераз нагу”, “Шаламшывая”, “З адбоем”, “Крутуха”, “Ківуха”, “Макам”, “Драбней маку”, “З прысюдам”, “На пяце”, “Паважна”, “Какетка”, “У прыту(о)пачку”, “Скальзуха”(“Шмаргуха”, “Шморгалка”, “Смаргуха”, “Соўгалка”, “Смаргучка”, “Слізуха”, “Дзвіжок”), “Скакуха”, “Вінтом”,), эмацыянальны, часта гумарыстычны настрой (“Шэльма”, “Расцяпа”, “Гопсясюся”, “Злодзей”), звычкі і рухі жывёл, з’явы прыроды (“Зайчык”, “Бабачка”, “Матылёк”, “Чыжык”, “Салавей”, “Казёл”, “Пчолка”, “Дожджык”, “Вецер”), імёны дзейных асоб і колішніх лепшых выканаўцаў (“Янка”, “Альбіна”, “Агата”, “Ліз(с)авета”, “Пелагея”, “Жукаўка”), назвы старадаўніх танцаў, з якімі злілася полька (“Трасуха” (“Трасушка”), “Мазурполька”, “Полька вальсам”, “Чарда”, “Венгерка”, “Кракавяк”, “Ойра”) і інш. Дзявочыя імёны здаўна давалі існуючым мелодыям пад іншымі назвамі, паколькі яны падабаліся дзяўчатам з гэтымі імёнамі ў дадзенай вёсцы. Парою і мужчына выбіраў сабе мелодыю з рэпертуару музыкі, завучы яе сваім танцам (“мой танец”), тады назва (Нічыпараў танец, Іванаў танец) усталёўвалася ў вёсцы на доўгія гады.

Полька стала адным з самых любімых і распаўсюджаных танцаў на Беларусі. Сярод бытуючых на Падняпроўі танцавальных жанраў старэйшыя мясцовыя жыхары польку вызначаюць адным з першых. У розных месцах Магілёўскага Падняпроўя носьбіты мясцовых мастацкіх традыцый амаль аднолькавасцвярджаюць, што “першым і апошнім танцам на вечарынах (“на вечарніцы”) была полька”, “полькай пачыналася вечарына і полькай яна заканчвалася”, “польку танцавалі 100 раз на вечар: “Полька – тая, полька – гэта, полька добрая кабета!”. Тое ж паведамляюць і інфарматары з Панямоння. Заключным танцам на народных святах і маладзёжных танцавальных вечарынах Паазер’я з’яўлялася “Полька на лён” (“каб рос бальшы лён”) – “на паследак, пасля чаго разыходзяцца дадому” (зафіксавана ў Пастаўскім, Міёрскім, Шаркаўшчынскім раёнах). Полькі гэтай жа функцыі з іншымі назвамі (“Расхожая”, “Расходная”, “Расходавая”) пашыраны у Расонскім, Верхнядзвінскім, Талачынскім, Глыбоцкім раёнах.

Полька так арганічна прыжылася на беларускай глебе, што пад яе народ стварыў шматлікія прыпеўкі, як пад беларускія традыцыйныя танцы. Да прыкладу:

Я полечку танцавала,

Мне полечка шанцавала.

Перастала танцаваць,

Перастала шанцаваць.

 

Ці: Ой, ты полечка-трасуха,

Дождж ідзе, дарога суха,

Па дарозе вада скача,

Па мне мілы дома плача.

Па канавушках вада,

Нам да хлопцаў не бяда.

 

Даследчыки беларускага танцавальнага фальклору адносяць некаторыя полькі да абрадава прымеркаваных танцаў: танцы сватоў, танцы гасцей (“як канчаецца свадзьба”), (“галоўны танец на вяселлі – полька”); у абрадах каляндарнага цыклу. На панямонскім вяселлі абавязковымі былі танцы нявесткі са свякроўю і свёкрам: “На вяселлі нявестка адзявала свякроў. Ставіла яе на столак і адзявала на яе спадніцу, матроску (кофту), хвартух, хустку, паверх адзення абвязвала белай тканінай. Потым разам скакалі ў польцы. Правяралі, ці маладая не кульгавая. Таксама адзевала свёкра і са свёкрам танцавала. Таксама польку.”

Носьбіты мясцовых традыцый на Падзвінні класіфікуюць полькі як “мудрэйшыя” (“мудроныя”), “шалёныя” танцы, “танцы з выкруткай”, “крутухі”.

[2; с. 168, 275, 291], [4; с. 525], [5; c. 475-476, 477-478], [6; с. 523, 525, 527, 529, 602, 605, 655], [7; с. 7-8, 10, 150, 154, 157-186, 260-261], [10; с. 147, 216], [ 12; с. 406].

 

Гарадскія побытавыя танцы былі ў асноўным небеларускімі па паходжанні. Вядучае месца яны пачалі займаць у пач. XX ст. З гарадоў і мястэчак, часам праз панскія маёнткі, траплялі ў беларускія вёскі, засвойваліся, відазмяняліся пад уплывам народнай харэаграфіі, часамі спрошчваліся і ўспрымаліся носьбітамі Традыцыі як “свае”. Адбывалася гэта праз сыход сялян на заробкі ў горад і іх частковае вяртанне ў вёску, Першую Сусветную вайну і Кастрычніцкую рэвалюцыю. Усе гэтыя падзеі перамяшалі пласты насельніцтва, парушылі межы не толькі між горадам і вёскай, але і між нацыянальнасцямі. Амаль паўсюдна ў Беларусі распаўсюдзіўся фальклор гарадскіх ускрайкаў, узоры бальных танцаў, побытавыя танцы суседніх народаў, копіі з заходняй харэаграфіі. Традыцыйныя беларускія танцы набываюць назву “старых скокаў”.

[9;114, 116], [10;147].


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 352 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грачанікі.| Пады(э)спань.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)