Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Готическое направление в белорусском искусстве.

Читайте также:
  1. Военно-патриотическое направление
  2. Глава 2. ПОВЕДЕНЧЕСКОЕ НАПРАВЛЕНИЕ
  3. Музыкальное направление
  4. НАПРАВЛЕНИЕ
  5. Направление воздушного потока в общем носовом ходе
  6. НАПРАВЛЕНИЕ И СКОРОСТЬ ВЕТРА 1 страница

Гатычнае выяўленчае мастацтва даволі слаба прадстаўлена у сучасных айчынных помніках, што было выклікана неаднаразовымі разбурэннямі беларускіх гарадоў i мястэчак у час шматлікіх войнаў, разрабаваннем тутэйшых прыватных калекцый i значнымі перабудовамі большасці мясцовых храмаў. Менавіта па гэтай прычыне у Беларусі не захавалася ніводнага прыкладу гатычных фрэсак, хаця аб ix існаванні вядома з дакументальных крыніц. Разам з тым творы "русінаў" (мастакі з ВКЛ) ацалелі ў храмах Любліна, Кракава i Сандаміра, дзе яны з'явіліся пасля Крэўскай уніі.

Таксама не выяўлена у Беларусі i тагачасных абразоў (з пісьмовых помнікаў вядома пра ix існаванне ў XIX ст.). Згодна апісанням гатычныя традыцыі тут цесна перапляталіся з візантыйскімі i праяўляліся ў нервовай, ломкай лініі, якой мадэліраваліся рысы твару i рук, імклівым, кінутым у бок позірку, вытанчаным сілуэце i ў выразным рытме складак адзення.

Пад уплывам готыкі зарадзіўся i свецкі партрэт. Дагэтуль у Швецыі захавалася некалькі выяў вялікага князя Жыгімонта I Старога, напісаных беларускімі мастакамі. Готыка тут спалучалася з рэнесансам i прасочвалася у застылым, амаль безжыццёвым твары, які больш адпавядаў іканапіснай традыцыі. Ацалелі фрэскавыя выявы Ягайлы у Любліне i Bітaутa ў Троках пачатку XV ст. Вядома, што у Віцебску на сцяне Міхайлаўскай царквы таксама меўся партрэт Альгерда з жонкай Ульянай.

Адчувала уплыў готыкі i скульптура XV—XVI стст. Яе праявай сталі жорсткія складкі адзення, дэтальная прапрацоўка дробных рыс, выцягнутасць постацей. Падобныя скульптуры захаваліся ў касцёлах в. Мсцібава (Ваўкавыскі раён) i в. Новая Мыш (Баранавічскі раён).

Гатычныя традыцыі адчуваюцца i ў шэрагу гравюр, змешчаных у кнirax Ф. Скарыны. Тэхніка ix выканання з панаваннем контура над разнастайнай штрыхоўкай была запазычана першадрукаром у творах познегатычнага нямецкага мастака А. Дзюрэра. Праявамі готыкі ў скарынінскіх гравюрах таксама былі: пэўнае парушэнне прапорцый чалавечага цела, дробнасць малюнка i перанасычанасць кампазіцыі складанымі шматфігурнымi сцэнамі ("Суд Саламона","Саламон i царыца Сауская", "Памазанне Давіда", "Давід перад каучэгам", "Будаўніцтва Іерусалімскага храма", "Аблога Іерусаліма").

У дэкаратыуна-прыкладным мастацтве найбольш яскрава готыка адчуваецца у ацалелых да нашых дзён пацipax. Так, срэбраны з пазалотай пацір з Навагрудскай Барысаглебскай царквы XVI ст. вызначаецца масіўнасцю пра­порцый, якія падкрэсліваюцца характэрным гатычным пандусам i складанай формы падстаўкай.

У цэлым готыка ахапіла практычна усе кірункі тагачаснай айчыннай архітэктуры i мастацтва. Яе пашырэнне у ВКЛ азначала пачатак пераарыентацыі беларускай культуры з візантыйсгіх традыцый на еўрапейскія i падрыхтавала глебу для распаўсюджання наступных заходніх стыляў.

 


Дата добавления: 2015-10-21; просмотров: 111 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Определение и сущность понятий « историко-культурное наследие» и «историко-культурные ценности». Классификация памятников истории и культуры Республики Беларусь. | Законодательство РБ об охране и использовании памятников отечественной истории и культуры. | Историческая и художественная ценность, конструктивные особенности Новогрудского и Гродненского замков. | Историческая и художественная ценность Мирского замка. | Влияние готики на культовую архитектуру Беларуси XIV– XVI вв. | Превращение белорусских замков в дворцово-парковые комплексы в период Ренессанса XVI– середина XVIIвв. | Памятники дворцово-замкового зодчества (Мир, Гольшаны, Несвиж). | Культовая архитектура Беларуси в стиле барокко (XVI– XVIIIвв.). | Влияние барокко на развитие искусства Беларуси (XVI– XVIIIвв.). |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Историческая и художественная ценность церквей оборонного типа в д.Сынковичи и Маломожейковской церкви в д.Мурованка.| Ренессанс в отечественном градостроении XVI– середина XVIIвв.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)