Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Крынiца. Гiдралагiчны помнiк прыроды

Читайте также:
  1. Крынiца

Гiдралагiчны помнiк прыроды. Знаходзiцца на ўсход ад вёскi Мохаў, у далiне Дняпра каля Мохаўскага возера. Крынiца дабраўпарадкавана у пачатку ХХІ стагоддзя.

Казярогі.

Вядома з канца ХYІІІ стагоддзя, вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў Юдзіцкіх.

У 1795 годзе было 23 двары, больш за 100 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя 131 двор, каля 780 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года працавалі 2 ветраныямлыны, кузня, цагельны завод, сячкарня. У гэты час тут былі найбольш распаўсюджаны прозвішчы Барысенка, Бондар, Канцавы, Кулага.

У 1943 годзе гітлераўскія акупанты спалілі 166 двароў і загубілі 27 жыхароў.

Па перапісу 1999 года ў вёсцы Казярогі пражывала 187 чалавек, з іх 86 мужчын і 101 жанчына, працаваў магазін паўсядзённага попыту, сельскі клуб і бібліятэка.

Памятныя мясціны.

Селішча перыяду ранняга сярэднявякоўя.

Археалагiчны помнiк. Выяўлены вясной 2007 года ў паўднёвай частцы вёскі на Фядотавым пагорку, што месціцца ў адгалінаванні двух рукавоў рачулкі-ручая Вітач.

Стан войска Вялікага княства Літоўскага.

Помнік казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. Знаходзiцца на адлегласці 3 км на паўдзень ад Казярог ва ўрочышчы Млінок злева ад рэчкі Вітач. Захавалася пляцоўка авальнай формы 160-25 метраў выцягнутая ў мерыдыяльным накірунку і абвалованая трымя валамі вышынёй да двух метраў. У гістарычных крыніцах згадваецца як “вялікі акоп” або “гарадок”.

 

Мемарыяльны знак у памяць загінуўшых у Лоеўскай бітве 31 ліпеня 1649 года паміж войскам Вялікага княства Літоўскага польнага гетмана Януша Радзівіла і казацка-сялянскім войскам наказнога гетмана Міхаіла Крычаўскага.

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

 

Помнік казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. Устаноулены на адлегласцi 3 км на паўдзень ад Казярог на ўскрайку Гладкага поля з правага боку ад Вiтача. Знак - трохмятровы шасцiканцовы крыж з надпiсам на гiпсавай пласцiне " На гэтым полi 31 лiпеня 1649 года пачалася Лоеўская бiтва. Упакой, Госпадзi, душы палеглых у гэтай бiтве ". Устаноўлены ў жнiўнi 1997 года.


Дата добавления: 2015-08-05; просмотров: 203 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Туман ярам | Шумныя бярозы | Ад зляку | Крынiца |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Помнiк на месцы фарсiравання Дняпра.| Памятныя месцы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)