|
Першым разочкам, Гасподнім часочкам. Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Дзеве памалюся. Святая Прачыстая, стань нам у помач. Каля сіняга мора стаіць дуб-цар. Пад тым дубам сядзела бабка, яна не ўмела ні прасць, ні ткаць, ні вышываць. Толькі ўмела рабу божаму зляк-пазляк здымаць: цялячы-валячы, курыны-гусіны, хлапрцкі-дзявоцкі, барабоцкі, прамыўны, прыгаворны. Усе дзяцінцы, усе злачынцы, ста сарака з крыві румянай, з мозгу слаёнага, каб ні хадзіла, ні бушавала. Святая Варвара ваду набірала, рабу божаму зляк пазляк выганяла. Я са словам, Гасподзь з помашчу, я – словам, Гасподзь – Святым духам. (Паўтарыць тры разы)
ПАГАВОРКІ
Запісана ад Савянок Надзеі Мікалаеўны 1951 года нараджэння.
Хлеб па хлебу сеяць: ні малаціць, ні веяць.
Цішэй едзеш – далей будзеш.
Рыбак вяслом, а рыба хвастом.
Чым далей у лес, тым болей дроў.
Яблыка ад яблыні далёка не падае.
Якія самі, такія і сані.
Вясенні дзень, год корміць.
Многа снегу, многа хлеба. Запісала Трасцян Іра
Запісана ад Анісаўца Дзмітрыя Фядосавіча 1928 года нараджэння
Еж, пакуль рот свеж. Запісаў Каляда Анатоль
Апісанне турыстычнага маршрута па вёсках і памятных мясцінах Каўпенскага сельскага Савета Лоеўскага раёна
Каўпенскі сельскі Савет Лоеўскага раёна быў створаны 8 снежня 1926 года. Да гэтага тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. 30 снежня 1927 года Каўпенскі сельсавет быў ліквідаваны, а яго вёскі далучаны да Крупейскага сельсавета. 16 ліпеня 1945 года Крупейскі сельсавет быў аб’яднаны з Казярожскім сельсаветам з цэнтрам у вёсцы Казярогі. У сувязі з часовай ліквідацыяй Лоеўскага раёна, Казярожскі сельсавет з 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года знаходзіўся ў складзе Рэчыцкага раёна. У 1988 годзе Казярожскі сельскі савет быў пераіменаваны ў Каўпенскі сельскі савет, цэнтрам сельсавета стала вёска Каўпень.Адмiнiстрацыйна ў склад сельсавета ўваходзяць вёскi Каўпень, Казярогi, Крупейкi, Мохаў, Пустая Града i Шчытцы
Каўпень, вёска, цэнтр сельсавета.
Вядома з канца ХYІІІ стагоддзя, вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў графаў Юдзіцкіх. У 1795 годзе 35 двароў, каля 400 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года 193 двары, 980 жыхароў, працавалі ветраны млын, швейныя і аўчынная майстэрня, кузня, крупарушка, воўначасалка, існавалі сталярны і дрэваапрацоўчы промыслы, пераважалі прозвішчы Анісавец і Краўчанка. У 1926-1927, 1988-2007 гадах -цэнтр сельсавета.
У кастрычніку 1943 года падчас баёў за вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вёска была спалена.
Па перапісу 1999 года у вёсцы Каўпень налічвалася 189 гаспадарак, 509 жыхароў, з іх 237 мужчын і 272 жанчыны, будынак адміністрацыі калгаса “Дружба” і выканкама сельсавета, базавая школа і дзіцячы сад, фельшарска—акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін, сталовая.
Дата добавления: 2015-08-05; просмотров: 132 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Шумныя бярозы | | | Крынiца |