Читайте также: |
|
Помнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Мемарыяльны знак - вялiкi камень- валун на бетонным пастаменце. Размешчаны на адлегласцi 1,5 км на поўдзень ад вёскi Крупейкi ва ўрочышчы Красная гара. Устаноўлены ў 1947 годзе ў гонар воiнаў 65 армii, фарсiраваўшых у гэтым месцы раку Днепр 16 кастрычнiка 1943 года.
Геалагiчнае агаленне ва ўрочышчы Красная гара.
Фотаздымак Юсубава Арцёма.
Геалагiчны помнiк. Знаходзiцца на адлегласцi 500 м на паўднёвы ўсход ад в. Крупейкi ў яру, ва ўрочышчы Красная гара. У будове разрэза ўтрымлiваюцца тры рознаўзроставыя тоўшчы парод, якiя ў геалогii называюцца свiты. Унiзе залягае харкаўская свiта, у якой глаўканiтава-кварцавы пясок зеленавата-шэрага колеру, таўшчыня пласта 4-5 м. Вышэй знаходзiцца страдубская свiта алеўрытаў, глiны i пяску, пераслоеных мiж сабой. Магутнасць пласта каля 2 метраў, колер парод шэры, зеленавата-шэры, месцамi рыжы i цёмна-шэры. Яшчэ вышэй залягае пласт магутнасцю каля 20 метраў, якi атрымаў назву крупейскай свiты. Гэты пласт складаецца ў асноўным з пяску з праслойкамi глiны i алеўрытаў. Пяскi крупейскай свiты на 97-99% утрымлiваюць кварц. Зверху разрэзу крупейскай свiты знаходзiцца пласт стракатаколерных глiн таўшчынёй каля 1,5 метра.
Мохаў, вёска каля Дняпра.
Вядома з ХYІ стагоддзя. З канца ХYІІІ стагоддзя вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў Юдзіцкіх. У 1795 годзе мела 52 двары, больш за 300 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года 159 двароў, 764 жыхары, працавалі 2 кузні, 2 ветраныя млыны, воўначасальня, 2 кравецкія майстэрні на даму. Найбольш распаўсюджанымі былі прозвішчы Дзегцярэнка і Грыб. У 1926-1927 годзе-цэнтр сельсавета.
У 1943 годзе гітлераўскія акупанты спалілі 10 двароў і загубілі 23 жыхары. Каля вёскі ёсць археалагічныя помнікі – 3 гарадзішчы, бескурганны могільнік і курганны могільнік (больш 600 курганоў).
Па перапісу 1999 года ў вёсцы Мохаў пражывала 359 чалавек, з іх 168 мужчын і 191 жанчына; працавала пачатковая школа, фельшарска-акушэрскі пункт, магазін паўсядзённага попыту, клуб і бібліятэка.
Памятныя мясціны.
Дата добавления: 2015-08-05; просмотров: 94 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Крынiца | | | Крынiца |