Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Шумныя бярозы

 

Шумныя бярозы

Пабяліў мароз.

Хацеў бы я плакаць,

Ды не маю слёз.

 

Хацеў бы я пеці

Аб сваёй бядзе.

Маё сэрца ные,

Песенька ня ідзе.

 

Хацеў бы каб воля

Гуляла са мной,

Каб сонейка грэла,

Як грэе вясной.

 

Але, Божа мілы,

Волі не відаць.

Кайданы няволі

На руках звіняць.

 

Гэй, пайду ў поле

Долечку шукаць.

З востраю касою,

Як на сенажаць.

 

Ой, пайду я ў поле,

Як бы на вайну.

Шукаць сабе волю,

Шаблечкай махну. Запісала Дзям’нчык Таццяна

 

 

ПРЫПЕЎКІ

 

Запісана ад Лазарэвіч Ганны Рыгораўны 1937 года нараджэння

 

Я частушак многа знаю

І харошых і плахіх.

Харашо таму паслухать,

Хто не знае ніякіх.

 

Я частушак многа знаю,

Пачынаю першую.

Праклінаю я мілёнка,

За любоў няверную.

 

Ах спасіба табе мамка,

Што весёлу радзіла.

Мне хоць гора, хоць бяда,

Я вясёлая ўсягда.

 

Мяне мамачка радзіла,

Ды ў пялёнкі павіла.

Ціска ножак не сціскала,

Каб танцоркаю была.

 

Ай пайду я танцаваць,

Выхадку паказываць.

Вот і танцы, вот і я,

Вот і выхадка мая.

 

Гарманіст, гарманіст,

Харашо іграеце.

Пачаму ж вы гарманіст,

Са мною не гуляеце?

 

Гарманіста любіць нада.

Нада чыста ходзіць.

Нада пудрыцца, румяніцца,

І бровы падвадзіць.

 

Гарманіст, гарманіст

Я у вас улюбляюся.

Калі ёсць у вас жана,

То я ізвіняюся.

 

Гарманіст, гарманіст

Шырокія плечы.

Я б з такою гармошкай,

Сядзела б на печы.

 

Трактарыста палюбіць,

Трэба прыгатовіцца.

Тону мыла закупіць,

А потым знаёміцца.

 

Я іду, іду, іду…

На хаду разуюся.

Бяруць мілага ў салдаты,

А я завярбуюся.

 

Мой мілёнак, як цялёнак,

Толькі розніца адна.

Мой мілёнак п’е з стакана,

А цялёнак – із вядра.

 

Мяне мілы не цалуе,

Гаварыт: Патом! Патом!

Я іду, а ён на печы,

Трэніруецца з катом. Запісала Трасцян Аня

 

 

Запісана ад Анісавец Ганны Іванаўны 1937 года нараджэння

Гарманіст, гарманіст

Розавыя шчочкі.

Цераз цябе гараніст

Не даспала ночкі.

 

Мяне мілы ізменіў,

Дзевочку бядовую.

Сам другую палюбіў

Дзесяціпудовую.

 

Я любіла, ты адбіла,

Я не супярэчыла.

Я нашла сабе другога,

За чатыры вечары.

 

Я бывала запяю,

Дзярэў’я закачаюцца.

А цяпер як запяю,

Ізмена палучаецца

 

Я седзела на лугу,

Шыла кофту галубу.

Па бакам карманчыкі,

Каб любілі мальчыкі.

 

Гарманіста я любіла,

Не папала за яго.

Не хапіла капіталу,

У папашы маяго. Запісала Яблонсая Вольга.

 

Брындзі, брындзі балалайка

Пад сталом сядзіць хазяйка

А на вуліцы вайна

Хлопцы рэжуць кабана.

 

Сербіяначка Наташа,

Не хадзі на вуліцу.

Хлопцы рукі паламаюць,

Будзеш нача курачка.

 

Дзед пайшоў па грыбы,

Баба - па суніцы.

Дзед прыйшоў без штаноў,

Баба - без спадніцы. Запісаў Літвін Дзяніс.

 

 

Запісана ад Харошка Яўдакіі Ціханаўны 1950 года нараджэння

 

Я на Колеву гармошачку

Павесіла сірэнь,

Кабы Колева гармошачка

Зайграла вясялей

 

У майго мілёначка

Адна кабылёначка.

Закацілася ў равы,

Заклявалі журавы. Запісаў Харошка Пётр

 

Запісана ад Трасцян Галіны Андрэеўны 1928 года нараджэння

Рассвет ідёт, а я стаю.

Прашчай мілка - дамой пайду

 

Ах ты міленькі ты мой,

Які ты харошы.

Купіў мне ты грабяшок,

Купі і галошы.

 

А ў маёй мілашачкі,

Голас як у пташачкі.

Дзень лятае, ноч пяе,

Мне спакою не дае.

 

Запісана ад Бондар Вольгі Яўдакімаўны 1942 года нараджэння

 

Разрешите в вашем садзе,

Пару яблочек сорвать.

Разрешите ваше имя

И фамилию узнать.

 

Хоть пой, хоть не пой.

Ты не можешь подводить.

Тебе только на базаре

Старца за руку водить.

 

Хоть пой, хоть не пой,

Ты не подпевица.

Ты ни девка, и не баба,

И не молодица. Запісаў Бондар Пётр

 

 

Запісана ад Прымак Анастасіі Кірылаўны.

 

Шуміць гай, шуміць гай,

Шуміць і сасёнка.

На работу не выходзіць.

Старшынова жонка.

 

Палюбіла лётчыка,

Думала лятае.

Прыхажу на аэрадром,

А ён падмятае. Запісала Дзягцярэнка Марыя.

Запісана ад Кулага Кацярыны Сямёнаўны.

 

Палюбіла я парнішку,

А ён дзевачкі яўрэй.

Я яму на конт любові,

А ён мне на конт курэй. Запісаў Кулага Сяргей

Запісана ад Лёля Вольгі Сяргееўны

А ў Валодзі, на гародзе

Расцвітае красны мак.

Усе хлопцы пажанілісь,

А Валодзя ходзіць так.

 

Палюбіла Васіля

За талерку кісяля.

Пакуль кісель лопала,

Васіля прахлопала. Запісаў Трасцян Жэня.

Запісана ад Прымак Валянціны Андрэяўны 1954 года нараджэння

 

Палюбіла лётчыка

Дай думала будзе мой.

Ён завёз мяне ў Гомель

І сказаў: “Ану дамой”.

 

Цераз рэчку быструю,

Я масточак выстраю.

Хадзі мілы, хадзі мой,

Хадзі летам і зімой. Запісала Прымак Людміла.

Запісана ад Лёля Вольгі Сяргееўны

Чуб, чуб, валной.

Гаварыла табе мілы:

-Не хадзі за мной!

 

Адзін Коля, дровы коле.

Другі ў скірдачку кладзе.

Адзін Коля мяне любіць,

А другога зло бярэ.

Запісала Лёля Алена

 

Мой мілёнак, як цялёнак,

Толькі розніца адна.

За цялёнка даюць грошы,

А мілёнку – грош цана.

 

Гарманіста палюбіць

Мілка сабіраецца.

Пудрыць шчокі, красіць губы,

Да не умываецца. Запісаў Шундзік Саша.

А я свайму міламу

Павесіла чайнік.

І ён ходіць, барабаніць.

Думае начальнік.

 

Я пайшла к мілому ў хату.

Вся сям’я абедае.

А свякроўка, як чартоўка

З палонікам бегае.

 

А мой мілы лётчык.

Я – яго нявеста.

А як села ў самалёт.

Самалёт – ні з места.

 

Колькі я ні прыглядаўся,

Колькі я ні выбіраў.

За курносаю ганяўся,

Даўганосую ўзяў. Запісала Рабус Таня

Запісана ад Краўчанка Сафіі Андрэеўны 1922 года нараджэння

 

Ой, хто едзе і не мой

На кабыле вараной

Дуга пісаная

Шуба плісавая.

 

Дзевачкі ў полі вецер.

Дзевачкі ў полі дожд.

Дзевачкі ў ваенна врэмя,

Уся пагібла маладзёж.

 

Дзевачкі ў полі вецер.

Ёлкі паінелі.

А мой міленькі ў баю

На пярэдней лініі.

 

А мой міленькі ў баю.

Я ні с кім не гавару.

Ні с кім не сустракаюся,

З бою дажыдаюся.

 

Мілы мой, пайдзём дамой,

Бо на зару займаецца.

Позна з вечара гуляць,

Мамачка ругаецца.

 

Ой якая баявая

Я ўсё іграю, ды пяю

Хоць на сэрцы гора многа,

Нікаму не гавару.

 

Ты з падружкаю дружы,

Падружцы праўду не кажы.

Бо падружка верная

Ліхадзейніца первая.

 

Свайго Колю засцяколю,

Рамачку павыкрашу.

Як панравіцца другі,

Тады Колю выбрашу. Запісала Трестян Каця.

Запісана ад Коваль Кацярыны Пятроўны 1951 года нараджэння.

Сербіянка, сербіянка,

Сербіянка модная.

Бяры ложку – еш картошку.

Не хадзі галодная.

 

Ах Сямёнаўна,

Ты мая Сенечка.

Ах палюбі мяне

Ты харашэнечка. Запісаў Каранчук Руслан.

Запісана ад Анісавец Ганны Іванаўны 1930 года нараджэння

 

Я іду, а мне на сустрач

Не бярозы, дык дубы.

Не хадзі мілы напрасна,

Прападуць твае труды.

 

Коля, Коля, твае коні,

Із калодца воду п’юць.

Коля, Коля, твае вочы,

Мне пакоя не даюць.

 

Не хадзіце дзеўкі замуж,

Замужам не весела.

Адна дзеўка замуж вышла,

Галаву павесіла. Запісала Кухарчык Кацярына.

Запісана ад Рабус Вольгі Цімафееўны 1952 года нараджэння

 

Председателю колгаса

Пред’явлі куры шчот.

Каль куратнік не пастроіць,

Яйкі сам няхай нясёт.

 

На горэ рвануў рэактар,

Под горой паша трактар.

Калі б шведы не сказалі,

Мы б і зараз там пахалі.

 

Што б ты мілы посінеў,

Як осіна сіняя.

Я іду, а ён гаворыць.

Што я некрасівая. Запісаў Рабус Саша

Запісана ад Дарашковай Ганны Іванаўны 1960 года нараджэння

 

Гарманіста я любіла,

Гарманіста цешыла.

На плячо яму сама,

Я гармошку вешала.

 

Я сядзела на дзіване

Вышывала платок Ване,

Не паспела падарыць,

Вязуць Ваню хараніць.

 

Я сядзела на канапе,

Чысціла картошку.

Вдруг Гагарын прыляцеў

Заіграў у гармошку.

 

Як была я маладая,

Дык была я рэзва.

Наелася гарбуза,

Тры дні на печ лезла. Запісаў Дарашкоў В і таль

 

 

ШЧАДРОЎНЫЯ ПЕСНІ

Вішанька

А ў полі, полі вішанька стаяла.

На той вішанцы свечачка гарэла.

Іскарка ўпала, возерца растала,

А ў тым возерцы сам Бог купаўся.

З Ісусам Хрыстом Вас, святым Ражаством!

 

Святое Ражаство нам радасць прынясло.

Іван Хрысціцель ваду пахрысціў.

На ўвесь свет пусціў.

Добры вечар! Святы вечар!

Шчадрую, шчадрую.

Каўбасу чую.

А ты бабка не зявай.

Па 100 рублікаў давай!

Добры вечар! Святы вечар! Запісала Дылькова Наташа.

* *

*

Хадзіў пахадзіў месяц па небу.

Святы вечар!

Ой зваў, перазваў зоры з сабою.

Святы вечар!

Хадзіце, зоры, услед за мною,

Услед за мною, Бога шукаці,

Не знайшлі Бога, Ісуса Хрыста

Святы вечар!

З Ісусам Хрыстом,

Святым Ражаством.

Святое Ражаство

Нам радасць прынясло.

А Іван Хрысціцель

Нам ваду пахрысціў,

На белы свет пусціў.

Добры вечар!Святы Вечар! Запісаў Анісавец Іван

Пайшла каляда калядуючы.

Пайшла каляда калядуючы.

Ой, каляда!

А за ёю дзеўкі шчадруючы.

 

Пайшла каляда ў адну хату,

А ў гэтай хаце куццю таўкуць.

Пайшла каляда ў другую хату.

А ў гэтай хаце сала шыпіць.

Пайшла каляда ў трэцюю хату.

А ў трэцяй хаце медзь звініць.

Пайшла каляда ў чацвёртую хату.

А ў гэтай хаце серабро брынчыць.

Пайшла каляда ў пятую хату.

А ў гэтай хаце золата блішчыць.

Пайшла каляда ў шостую хату.

А ў гэтай хаце каўбасу пякуць.

Каўбасу пякуць, ды і нам дадуць.

Хоць па маленькаму кусочку,

Каб любілі хлопцы вашу дочку. Запісала Чучвага Вольга

Ой, смародзіна, ты зялёная.

Ой, чаго ж і ты рана расцвіла?

Добры вечар, шчодры Васілей!

Расцвілі мяне люты марозы,

Добры вечар шчодры Васілей!

Люты марозы, буйныя вятры,

Добры вечар, шчодры Вассілей!

Ў нашага пана двор гароджаны,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Двор гароджаны, садам сажаны,

Добры вечар, шчодры Васілей!

А ў тым садзе хадзіла зверка,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Гэта не зверка, малада дзеўка,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Шыла – пашыла шоўкам кашулю,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Шчэ й на падоле бурыя арлы,

Добры вечар, шчодры Васілей!

А на рукавах – ясны саколы,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Бурыя арлы хочуць сядзеці,

Добры вечар, шчодры Вассілей!

Ясны сокалы хочуць ляцеці,

Добры вечар, шчодры Васілей!

 

* *

*

Ой, каля сяла грушка стаяла.

Ой, каля сяла грушка стаяла,

Шчодры вечар, грушка стаяла

Да тае грушкі сцежка топтана

Шчодры вечар, сцежка топтана

Хто яе таптаў? – Пані Раечка

Шчодры вечар, пані Раечка.

Яна таптала, грушкі збірала,

Шчодры вечар, грушкі збірала

Грушкі збірала, ў рукавец клала,

Шчодры вечар, ў рукавец клала.

У рукавец клала, дзеткам давала

Шчодры вечар, дзеткам давала.

Дзеткі паелі, яшчэ схацелі,

Шчодры вечар, яшчэ схацелі. Запісала Пугач Святлана

 

 

ВЯСКОВЫЯ ЗАГАДКІ

Адзін вол выпіў вады дол.

(Мароз).

 

Без рук, без алоўка, а малюе лоўка. (Мароз)

 

Лесамі і палямі ідзе, дзецям падаркі нясе, а прыходзіць раз ў год – якраз пад Новы год.

(Дзед Мароз)

 

Лецелі белыя гусі, крылы русы, а па пёрышку з іх не вырвеш. (Сняжынкі)

 

Многа трэба - кажа - для неба, але нікому не дае, ды сам жрэ.

(Святар)

Запісала Харошка Іна

Стаіць дом. У доме чатыры вуглы. У кожным вуглу, па чатыры мяшкі. У кожным мяшку, па чатыры кошкі. У кожнай кошкі, па чатыры кацяняці. У кожнага кацяняці, па чатыры мышаняці. Колькі ўсяго ног?

(Ног няма, у ката лапы)

 

Ад чаго гусь плавае? (Ад берага.)

 

От чего и почему сабака лает на луну. (От земли в воздух)

 

Без акон, без дзвярэй, поўна царква людей. (Гарбуза)

Запісаў Каляда Анатоль

 

Стаіць дуб з дзесяццю кокатамі, на кожным кокаце па дзесяць вяршынь. На кожнай вяршыне па дзесяць галін. На кожнай галіне па дзесяць груш. Колькі ўсяго расло груш? (На дубе грушы не растуць).

Запісаў Каляда Васіль

Поўна дзежачка віна, нідзе дзірачкі няма. (Яйцо,)

 

Сядзіць дзед, ва сто шуб адзет. Хто яго раздзявае, той слёзы пралівае.

(Цыбуля)

Еду, еду. Ні дарогі, ні следу. (Вада і човен.)

Запісаў Харошка Пётр.

 

 

ЗАМОВЫ І ЗАГАВОРЫ

 

Ад болю ў руццэ

 

Запісана ад Прымак Лізаветы Аляксееўны 1915 года нараджэння

 

Ішла бабка дубнячком, зачапілася гаплічком. А ты гаплік – адчапісь!

А ты, ручка – сунімісь!

 


Дата добавления: 2015-08-05; просмотров: 287 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Крынiца | Помнiк на месцы фарсiравання Дняпра. | Крынiца | Памятныя месцы. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Туман ярам| Ад зляку

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.045 сек.)