Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1*.Дапасаваць да лічэбнікаў словазлучэнні

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў
  7. Трэнінг уменняў

Заданне 1*. Дапасаваць да лічэбнікаў словазлучэнні. Лічбы замяніць словамі.

 

5 (пасаджанае дрэва), 3 (цёплы дзень), 4 (вялікі стол), 2 (скошаны луг), 3 (новае вядро), 6 (зялёны куст), 2 (пахучая кветка), 4 (старэйшая дачка), 2 (свежая газета), 4 (кволая вішанька), 5 (энцыклапедычны слоўнік), 2 (закаханыя дзяўчыны), 3 (дарослы сын), 7 (новы падручнік), 3 (вялікі дом).

 

 

Заданне 2 *. Утварыць словазлучэнні «дзеяслоў + займеннік», выкарыстоўваючы, дзе патрэбна, неабходныя прыназоўнікі.

 

Думаць (ты), любавацца (ён), дзякаваць (яна), цешыцца (яна), расказаць (яно), падысці (яна), патрабаваць (яны), ажаніцца (ён), ехаць (ты), прабачыць (я), пісаць (яна), сябраваць (мы), смяяцца (вы), дараваць (я), насміхацца (яна), сумаваць (ён).

 

 

Заданне 3 *. Выпішыце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дзеяслоўным кіраванні. Выпраўце памылкі.

 

Дзякаваць настаўнікам, хворы грыпам, дараваць сябра, спазніцца з-за надвор’я, кпіць з суседа, крычаць ва ўвесь голас, ажаніцца на аднакурсніцы, прабірацца праз гушчар, жартаваць над сяброўкай, аддзячыць дэлегатаў, клапаціцца аб бацьках, старэйшы за сястру, сумаваць аб восені, пісаць па адрасу, прыняць ва ўвагу.

 

 

Заданне 4 *. Адзначце правільны варыянт перакладу словазлучэнняў на беларускую мову.

 

1. а) пасмяяцца з малога; б) насмяяцца над малым;
2. а) дзякаваць сястру; б) дзякаваць сястры;
3. а) думаць пра будучыню; б) думаць аб будучыні;
4. а) сумаваў аб родных; б) сумаваў па родных;
5. а) кіламетраў за пяць ад калгаса; б) у пяці кіламетрах ад калгаса;
6. а) падобны на бацьку; б) падобны да бацькі;
7. а) загадчык бібліятэкі; б) загадчык бібліятэкай;
8. а) даражэй усяго; б) даражэй за ўсё;
9. а) будынак на пяць паверхаў; б) будынак у пяць паверхаў;
10. а) сустракацца ў выхадныя дні; б) сустракацца па выхадных днях.

Заданне 5 *. Знайдзіце памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запішыце сказы.

 

1. Узяўшы рэцэпт, Саша падзякавала цётку Марылю. 2. Міколка смялейшы ўсіх у двары. 3. Над крутым берагам Дняпра стаяць тры дубы высокіх. 4. Васіля жанілі на Кацярыне. 5. Малую Аленку паслалі да суседзяў за бацькам. 6. Дзякуем вас за ўдзел у нашай канферэнцыі. 7. Маці доўга хварэла грыпам. 8. Бярозка вырасла вышэй таго гумна. 9. Вы мяне прабачце, што да гэтага часу не зайшоў да вас. 10. У
10 кіламетрах ад горада здарылася аварыя. 11. Наша вялікае дзякуй паэту за такі цудоўны пераклад твора. 12. І заўсёды гэтаму Паўлу ахвота пасмяяцца над чалавекам, прымусіць пачырванець. 13. Раніцай выехалі за ягадамі. 14. Гаварылі, што ён хворы тыфам. 15. Маці вельмі сумавала аб сыне, які так і не вярнуўся.

 

 

Заданне 6 *. Спішыце. Раскрыйце дужкі пры ўжыванні словаформ і слоў з прыназоўнікамі.

 

Дзякаваць сястр…(у, ы), насміхацца (з сяброўкі, над сяброўкай), дараваць сябр…(а, у), ісці (па суніцы, у суніцы), прабачце (мне, мяне), ісці (па ваду, за вадой), думаць (пра, аб) вясн…(у, е), паслаць (за сястрой, па сястру), гаварыць (пра, аб) надвор…(е,і), ажаніўся (на, з) Даш…(ы, аю).

 

 

Заданне 7. Перакладзiце словазлучэннi на беларускую мову i запiшыце ix. Параўнайце асаблiвaсцi будовы словазлучэнняў у беларускай i рускай мовах.

 

◊ Смеяться над взяткодателем, удивляться цене, беспокоиться о приватизации, знать о финансовом плане, три российских рубля, радоваться успеху, поблагодарить бизнесмена, не сделал из-за конкурента, благодарить шефа, обращаться за помощью, идти за выручкой, простить менеджера, простите меня, послать за деньгами, два дня, спрашивать о государственном заказе, послать за финансовыми отчетами, говорить о готовой продукции, смеяться над самим собой, в двух шагах от офиса, забыть про денежные фонды, две международных конференции, шутить над коллегой, они умнее своих предшественников, написать по адресу, в пяти километрах от конторы, по причине занятости диспетчера, выехать за документами, не встретились из-запроисшествия, удивляться темпам экономического развития.

 

▲ Смеяться над взяткодателем, удивляться показаниям, беспокоиться о подсудимом, знать о бесспорном взыскании, три российских рубля, радоваться успеху, поблагодарить адвоката, не сделал из-за конкурента, благодарить судью, обращаться за консультацией, простить укрывателя, простите меня, послать за деньгами, два дня, спрашивать об организаторах преступления, послать за отчетами, смеяться над самим собой, в двух шагах от офиса, забыть про участников процесса, две международных конференции, шутить над коллегой, они умнее своих предшественников, написать по адресу, в пяти километрах от конторы, по причине занятости адвоката, выехать за документами, не встретились из-запроисшествия, удивляться темпам развития.

 

■ Смеяться над собой, удивляться результатам, беспокоиться о подчиненных, знать о браке продукции, три нерабочих станка, радоваться успеху, поблагодарить начальника, не сделал из-за нехватки материалов, обращаться за помощью, простить конкурента, простите меня, послать за деталями, два месяца, спрашивать об участниках встречи, послать за отчетами, смеяться над самим собой, в двух шагах от цеха, забыть про фрезеровщиков, две поточные линии, шутить над товарищем, они умнее своих коллег, написать по адресу, в пяти километрах от завода, по причине занятости мастера, выехать за документацией, не выполнили из-занеорганизованности, удивляться темпам развития.

 

Заданне 8 *. Спішыце сказы, каардынуючы выказнік з дзейнікам. Растлумачце, чаму у адных сказах выказнік ужываецца ў адзіночным ліку, а ў другіх — у множным.

 

1. Дзве дзявочыя постаці (мільгануць) на фоне лугавой зеляніны. 2. Праз хвіліну яму добра відаць, што (ісці) двое людзей. 3. Трое астатніх з цікавасцю (разглядаць) незнаёмых ім людзей. 4. (Быць) у бацькі дзве дачкі. 5. Чалавек з пяць не (прыйсці) на паседжанне кафедры. 6. Шмат хат (прытуліцца) да сцяны лесу. 7. Сямёра дзяцей (стаяць) побач са школай. 8. З таго часу (прайсці) якіх са тры гадізны. 9. Лясное птаства (расшчабятацца) — відаць, на пагоду. 10. Чацвёрка коней (стаяць) як укопаная перад самай хатай. 11. Каля заросшым дрэвамі двары (стаіць) тры дзяўчынкі. 12. Кольку з дзедам (спыніць) некалькі чалавек. 13. Герасімаўна з Іванавічам (пайсці), а стары Міканор усё яшчэ стаяў на ганку хаты, праводзячы іх сяброўскім позіркам. 14. Пасля раптоўна ля самага стога (вырасці) некалькі постацей. 15. Наперадзе (ісці) два хлопцы і (гаварыць) пра дзяўчат.

 

 

Заданне 9*. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Выпраўце памылкі.

 

1. Там стаяць некалькі хат. 2. Маці з Алеськай ехалі ў невялікую вёску. 3. Група мужчыны прыселі ля стога. 4. На луг, шэра-шызы ад ранішніх рос, з’явіліся двое. 5. Бацька з сынам зайшлі ў двор. 6. Палова людзей засталіся ў гэтым канцы вёскі, палову камандзір паслаў у другі, каб не даць немцам уварвацца з таго боку. 7. У вагоне ніхто з пасажыраў яшчэ не спалі. 8. У прыёмным пакоі яго ўжо чакалі некалькі чалавек. 9. Стомленыя за дзень хадою па шумлівым горадзе многія з пасажыраў хутка заснулі. 10. Трое коней пасвіліся на поплаве. 11. Перад домам на дарозе стаялі з дзесятак аўтамашын. 12. Калі-нікалі на зямлю спадалі некалькі кропелек дажджу. 13. Два мужчыны ішлі нацянькі па полі. 14. Пятнаццаць страшных нясцерпных гадоў штогадзінным болем адмерала свой лік у матчыным сэрцы. 15. Праз якіх паўгадзіны Сцяпан Ігнатоўскі з Валодзем выехаў на фурманцы да пасёлка.

 

 

Заданне 10 *. Выправіце ў сказах недакладнасці.

 

1. Абапал дарогі стаялі бярозы, пачалі ападаць з якіх пажоўклыя лісце. 2. Глядзеўшы фільм, я даведаўся шмат новага. 3. Бяскрайняя степь раскінулася перад намі. 4. Вядомыя артысты рэдка мяняюць свій амплуа. 5. Студэнт рашыў складаць план і выпісаць цытаты. 6. Мне некаму і некалі гаварыць аб гэтым.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 508 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)