Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1 *.Вызначыць стыль тэкстаў

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Вызначыць стыль тэкстаў. Назваць сінтаксічныя канструкцыі, характэрныя для гэтых стыляў.

1. Над зямлёй — красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.

Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавіта-цёмная, — і там, дзе ўлонне яе толькі што раскрыта для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў.

Сёння ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечыні пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, па лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэчанька...

На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозках над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыллямі шпакі...
(Я. Брыль).

 

2. Бухгалтарская справаздачнасць павінна быць адкрытайдля такіх карыстальнікаў, як заснавальнікі і ўдзельнікі, інвестары, крэдыторы, крэдытныя арганізацыі, пакупнікі, пастаўшчыкі і інш. Арганізацыя павінна забяспечыць падачу гадавой бухгалтарскай справаздачнасці кожнаму заснавальніку ў вызначаны тэрмін. Па адным экземпляры справаздачнасці арганізацыя перадае бясплатна органу дзяржаўнай статыстыкі і іншым органам кіравання, пералік якіх прадугледжаны заканадаўствам. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, арганізацыя публікуе справаздачнасць разам з выніковай часткай аўдытарскага заключэння. Публікацыя бухгалтарскай справаздачнасці ажыццяўляецца не пазней 1 чэрвеня года, наступнага за справаздачным (А. П. Шаўлюкоў).

 

 

Заданне 2. Прачытаць тэкст. Вызначыць, які (прамы ці адваротны) парадак слоў уласцівы яму. Чым гэта абумоўлена?

 

◊ Вынікам продажу маёмаснага комплексу могуць быць чысты прыбытак або чыстыя страты, якія разлічваюцца як рознасць паміж выручкай ад продажу і разліковай вартасцю актываў з дабаўленнем расходаў на ажыццяўленне здзелкі. Для такога спынення дзейнасці існуе адзіная дата заключэння дагавора, хаця фактычны пераход права ўласнасці можа адбывацца і на больш познюю дату. Пры спыненні дзейнасці шляхам продажу асобных актываў і пагашэння абавязацельстваў адсутнічае адзіная дата заключэння дагавора аб продажы. Продаж актываў і пагашэнне абавязацельстваў можа адбывацца на працягу некалькіх месяцаў. Фінансавы вынік у такім разе разлічваецца як рознасць паміж рыначнай і рэшткавай вартасцю актываў з дабаўленнем расходаў на ажыццяўленне здзелак
(А.П. Шаўлюкоў).

 

▲ Функцыянальная характарыстыка сацыяльных з’яў звычайна суправаджаецца аналізам іх выніковасці. У самым агульным плане пад эфектыўнасцю права можна разумець выніковасць уздзеяння права на грамадскія адносіны, на дзяржаву і на асобу. Выніковасць можа быць дакладна вымерана, вызначана праз супастаўленне права з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі пры вырашэнні адных і тых самых задач. Толькі пры гэтай умове можна зрабіць выснову аб тым, наколькі вынікова права вырашае тыя задачы, якія вынікаюць з яго структурных сувязей з грамадствам, дзяржавай і асобай. Без параўнання вынікаў уздзеяння права на таварна-грашовыя адносіны і адносіны, якія шчыльна з імі ўзаемазвязаны, з уздзеяннем на гэтыя самыя грамадскія адносіны іншых сацыяльных рэгулятараў аб выніковасці права разважаць немагчыма. Але паколькі абсалютна зразумела, што толькі права можа вырашыць тыя задачы адносна грамадства цалкам, дзяржавы і асобы, аб якіх было адзначана ніжэй, і ніякі іншы сацыяльны рэгулятар зрабіць гэта не можа па сваёй прыродзе, то ў метадалагічных адносінах пастаноўка пытання аб эфектыўнасці права з’яўляецца некарэктнай.

 

■ Статычная вызначальнасць, невызначальнасць і зменлівасць механічных сістэм залежыць ад валентнасці сувязей. Можна гэтыя ж характарыстыкі сістэм звязаць з колькасцю рэакцый простых сувязей, якая роўна валентнасці сістэмы сувязей. Таму можна сцвярджаць: несвабоднае цвёрдае цела ў плоскасці ўяўляе статычна вызначальную сістэму, калі пасля вызвалення ад сувязей да яго прыкладзены тры рэакцыі.

Пры праектаванні трывалых механічных сістэм неабходна вызначаць надзейныя геаметрычныя параметры сувязей, якія залежаць ад велічыні рэакцый. Каб вызначыць рэакцыі, cкладаюцца так званыя статычныя ўмовы раўнавагі, якія маюць форму алгебраічных ураўненняў. Для плоскай сістэмы сіл можна запісаць тры такія ўраўненні і вызначыць з іх тры невядомыя рэакцыі. Адсюль і паходзіць тэрмін статычна вызначальныя сістэмы. Калі рэакцый больш за тры, то іх нельга знайсці з трох ураўненняў; таму механічную сістэму называюць статычна невызначальнай. Заўважым, што ў якасці невядомых могуць выкарыстоўвацца і геаметрычныя параметры.

 

 

Заданне 3 *. Скласці словазлучэнні наступных дзеясловаў з назоўнікамі. Якія з гэтых словазлучэнняў могуць ўжывацца ў навуковым стылі? Складзіце з імі два-тры сказы.

 

Правесці, зрабіць, выканаць, ажыццявіць, завяршыць, закончыць.

 

Словы для даведак: даследаванне, заўвага, вывад, заданне, назіранні, загад, просьба, мэта, мара, праца, работа, праект, намер, план.

 

 

Заданне 4. Прачытайце тэксты. Вызначце прыметнікі. Якую ролю яны адыгрываюць у прапанаваных тэкстах.

 

1. * Вось падуў сівер, і папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым, холодныя, непрыветныя, і завалаклі ўсё неба. Вось, ціха лётаючы па ветры, закружыўся белы лёгкі пушок, камячок снегу, перавярнуўся некалькі разоў, памкнуўся з аднаго боку ў другі, як бы выглядаючы лепшае месца, і нячутна лёг на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё часцей, усё гусцей залёталі гэтыя белыя халодныя матылёчкі зімы і пасыпаліся на зямлю. Валяць і валяць белыя сняжынкі. Борзда бялее зямля. Снег роўна кладзецца на хаты, на гумны, на парканы, на платы, на шулы, на ўсё, што ні сустрэне перад сабою (паводле Я. Коласа).

 

2. ◊ Інфляцыя ўяўляе сабой працэс абясцэнення грошай у выніку іх празмернага выпуску (эмісіі) або скарачэння таварнай масы ў абарачэнні пры нязменнай колькасці выпушчаных грошай.

Інфляцыя суправаджаецца ростам цэн на тавары і паслугі, падзеннем рэальнай заработнай платы і ўзроўню жыцця людзей, зніжэннем курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют. Адрозніваюць віды (тэмпы) інфляцыі: паўзучую (умераную), калі адбываецца рост цэн у межах 10% за год; галапіруючую — імклівы рост цэн ад 20 да 200% за год, гіперінфляцыю — выключна хуткі рост і таварных цэн, і грашовай масы ў абарачэнні (50% у месяц, што найчасцей абумоўлена вайной або эканамічнай разрухай).

 

▲ У сучасных дзяржавах, якія пабудавалі сваю ўладу на прынцыпах яе падзелу на самастойныя галіны ўлады, найбольшую цікавасць уяўляе падзел усіх органаў і ўстаноў дзяржавы па іх функцыянальнаму прызначэнню. Па дадзенай прымеце ўсе органы і ўстановы дзяржавы падзяляюцца на:

1) органы, якія галоўным чынам фармулююць (выдаюць) агульнаабавязковыя правілы паводзін — нормы права. Часцей за ўсё гэтыя органы ўлады называюцца заканадаўчымі. Але заканадаўчыя органы (парламент) на самай справе з’яўляюцца толькі часткай органаў дзяржавы, якія ствараюць нормы права;

2) выканаўчыя і распарадчыя органы дзяржавы, асноўнай прыметай якіх з’яўляюцца правядзенне ў жыццё і рэалізацыя агульнаабавязковых правілаў паводзін — норм права, а таксама і дзеянні распарадчага характару, без якіх немагчыма выкананне агульнаабавязковых правілаў паводзін;

3) органы судовай улады, галоўным прызначэннем якіх з’яўляецца ўсталяванне правапарадку шляхам вырашэння разнастайных спрэчак і разгляду правапарушэнняў, якія ўзнікаюць у жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства і г.д.

 

■ Першаснымі (элементарнымі) статычна вызначальнымі называюцца сістэмы, утвораныя з цвердых цел ці з матэрыяльных пунктаў, якія не дзеляцца на самастойныя статычна вызначальныя сістэмы. Падзяленне сістэмы на больш простыя часткі выконваецца шляхам ўяўнага поўнага ці частковага вызвалення яе ад сувязей з абавязковым захаваннем цэласнасці ўваходзячых у сістэму цел: сістэму «рэжуць» на часткі па сувязях.

Да свабодных першасных сістэм адносяцца: адно цела з трохвалентнай сістэмай свабодных сувязей і сукупнасць трох цвёрдых цел, змацаваных паміж сабою з дапамогай двухвалентных сувязей А, В, С; кожная з іх можа быць заменена дзвюма простымі сувязямі.

 

 

Заданне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Прааналізуйце, якія часціны мовы пераважаюць, якую ролю яны выконваюць.

 

◊ Бухгалтерские счета представляют собой способ экономической группировки объектов с целью отражения их начального и конечного состояния, а также изменений, происходящих с ними в результате хозяйственных фактов. Перечень применяемых на практике счетов, их классификация и содержание определяются нормативными документами. В условиях ручной обработки информации повышение уровня аналитичности бухгалтерских счетов было ограничено возможнocтями применяемых учетных регистров (ведомостей, журналов-ордеров и др.). При компьютеризации бухгалтерского учета аналитичность самих регистров значительно повышается. Информация об учитываемых объектах накапливается по определенной структуре: синтетический счет, субсчет, счет аналитического учета первого порядка, счет аналитического учета второго порядка и т.д., характеристики дополнительных параметров объекта. Более того, компьютерная обработка данных на счетах управленческого учета позволяет аккумулировать информацию о планируемых операциях.

 

▲ Инновационное перспективное значениеимеет научно-практическое исследование проблемы криминалистического обеспечения экономической деятельности государства. Одной из главных стратегических задач исследования проблемы является разработка криминалистического обеспечения налоговой деятельности как одной из наиболее уязвимых форм государственной деятельности, которая сопровождает такое масштабное понятие, как экономическая безопасность государства в сфере налоговой деятельности.

Экономическая безопасность должна основываться на процессах реального криминалистического обеспечения. В связи с изложен ным предпринято многостороннее исследование проблемы безопасности Республики Беларусь и ее элементов, в связи с чем открылись новые перспективные криминалистические аспекты обеспечения объектов экономической безопасности.

 

■ Фрезерование в настоящее время является наиболее распространенным методом обработки плоских поверхностей. В массовом производстве фрезерование вытеснило применявшееся ранее строгание.

Фрезерование осуществляется на фрезерных станках. Фрезерные станки разделяются на горизонтально-фрезерные, вертикально-фрезерные, универсально-фрезерные, продольно-фрезерные, карусельно-фрезерные, барабанно-фрезерные и многоцелевые.

Существуют следующие виды фрезерования: цилиндрическое, торцовое, двустороннее, трехстороннее.

Широкое применение находит в настоящее время фрезерование торцовыми фрезами, а при достаточно больших диаметрах фрез (свыше 90 мм) — фрезерными головками (торцовыми фрезами со вставными ножами).

 

 

Заданне 6. Параўнайце сказы з аднароднымі членамі. Для чаго ўжываюцца аднародныя члены сказа ў навуковым і мастацкім стылях?

1. *Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-наперш намаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім белыя-белыя аблокі. Затым намаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазануў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, а па тых лугах-мурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... І якіх толькі красачак не з’явілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць!
(К. Каліна).

2. ◊ Эканамічныя адносіны фарміруюцца паміж пэўнымі сацыяльнымі аб’ектамі — вытворцамі і спажыўцамі матэрыяльных і духоўных даброт, кожны з якіх мае свае асабістыя патрэбы інтарэсы. Выдзяляюць асабістыя, калектыўныя і грамадскія інтарэсы.

 

▲ Як вядома, функцыі дзяржавы ажыццяўляюцца праз тры універсальныя формы: праваствараючую, правапрымяняльную і праваахоўную. У сваю чаргу, асноўнымі формамі, якія забяспечваюць існаванне і функцыянаванне права, таксама з’яўляюцца такія формы функцыянавання дзяржавы, як яе ўздзеянне на права пры яго фармаванні (стварэнні права), яго рэалізацыі і ахове (абароне).

 

■ Валентнасць сістэмы знешніх сувязей падсістэм служыць вызначальнай характарыстыкай іх узроўню ў складанай сістэме. Па гэтай прыкмеце будзем адрозніваць базісныя (ніжэйшы ўзровень), надбудаваныя (вышэйшы) і прамежныя (сярэдні) падсістэмы. Складаная сістэма можа ўключаць падсістэмы трох тыпаў: дзве базісныя, адну прамежкавую і дзве надбудаваныя.

 

 

Заданне 7. Перакладзіце сказы на беларускую мову, уважліва ставячыся да дзеепрыметнікаў. Ці ёсць адметнасць ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах?

 

◊ 1. Правовое обеспечение бухгалтерской информационной системы представляет собой совокупность норм, выраженных в нормативных актах. 2. Собственность — отношения между людьми, выражающие определенную форму присвоения материальных благ и средств производства. 3. Владение представляет собой начальную форму собственности, отражающую юридическую, документально закрепленную фиксацию субъекта собственности. 4. Кредит — форма движения денежного капитала, предоставляемого в ссуду на условиях возвратности и прибыльности. 5. Банковский вексель — инструмент, представляющий собой чек, выписываемый фирмой поставщику за товар с условием оплаты в определенный срок в будущем.

 

▲ 1. Личность в криминалистике может рассматриваться как случайное скопление индивидуальных факторов или как целое, наделенное собственной исконной экономической спецификой, — на самом деле не является альтернативой в истинном смысле. 2. Достижение экономической безопасности страны — важнейшая функция государства, оказывающая прямое влияние на общую безопасность страны в целом. 3. Вполне оправданно рассматривать экономическую безопасность как динамично развивающуюся систему, обладающую определенными уровнями экономической и криминалистической защищенности. 4. Ситуационный подход к экономической безопасности является интенсивной технологией, комплексирующей на своей платформе различные продуктивные технологии, что постоянно преобразует универсальность возможностей для использования системотехнологий, проектирующих и преобразующих опасные ситуации. 5. Тактический уровень предполагает решение задач, связанных с ликвидацией самих угроз или предотвращением их воздействия на экономическую сферу.

 

■ 1. В наиболее часто используемых шлицевых соединениях прямоугольного профиля сопряженные детали центрируются тремя способами. 2. К корпусам относят детали, содержащие систему отверстий и плоскостей, координированных друг относительно друга. 3. Черновое фрезерование шлицев, в особенности больших диаметров, иногда производится фрезами на горизонтально-фрезерных станках, имеющих делительные механизмы. 4. В массовом производстве фрезерование вытеснило применявшееся ранее строгание. 5. Различают силовые зубчатые передачи, предназначенные для передачи крутящего момента с изменением частоты вращения валов, и кинематические передачи, служащие для передачи вращательного движения между валами при относительно небольших крутящих моментах.

Заданне 9. Прачытайце тэкст. Адзначце марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага выкладу.

 

◊ Кампаніі могуць атрымліваць капітал, прадаючы акцыі ці аблігацыі. І хоць і тое, і другое мае вынікам адно — грошы для кампаніі, паміж імі ёсць адрозненні. Па-першае, аблігацыі — гэта пазыковы капітал, які пацвярджае і абараняе пазыкі для кампаній, тады як акцыі — сведчанне частковага валодання кампаніяй і частковага інвеставання ў яе. Таму ўладальнікі аблігацый — гэта крэдыторы кампаніі, а акцыянеры — яе супольнікі. Акцыі звычайна гарантуюць вяртанне грошай і забяспечваюцца залогавым коштам уласнасці кампаніі. Інвестыцыі акцыянераў цалкам вяртаюцца тады, калі кампанія ліквідуецца пад час плацежаздольнасці. Так што апошняе інвеставанне тоіць у сабе рызыку. Важнае камерцыйнае адрозненне ў тым, што дывідэнды на акцыі могуць быць заплочаны толькі з прыбыткаў, і таму мяркуецца, што год будзе прыбытковы, а працэнты на аблігацыі могуць сплочвацца непасрэдна з капіталу. Таму ўладальнік аблігацый атрымлівае плату за пазыку незалежна ад таго, мае кампанія прыбытак ці церпіць страты.

Аблігацыі звычайна выпускаюцца дзеля часовага фінансавання да мяжы, акрэсленай у статуце кампаніі. Аблігацыі могуць быць як пагашальныя, так і непагашальныя. Пагашальныя аблігацыі аплочваюцца пасля ўстаноўленага тэрміну і выпускаюцца, калі ўзнікае неабходнасць часовага фінансавання ці калі працэнтная стаўка высокая і напэўна знізіцца. І наадварот, непагашальныя аблігацыі не аплочваюцца, пакуль кампанія не спыняе дзейнасці або калі яна няздольная аплаціць неабходныя працэнты. Яны выпускаюцца, калі ўзнікае неабходнасць доўгачасовага фінансавання або калі працэнтная стаўка нізкая і напэўна вырасце.

Многія фірмы могуць атрымліваць ільготныя крэдыты (овэрдрафты) ад сваіх банкаў, якія зладжваюць ваганні іх «грашовай плыні». Аб’ём і тэрмін ільготнага крэдыту залежыць пераважна ад рэпутацыі кампаніі. Дырэктары малых кампаній часта даюць персанальную гарантыю пад доўг банка (Дж. Бэрджоў).

 

▲ Асобнае месца ў прававой сістэме займае суд і звязанае з яго дзейнасцю правасуддзе. Сутнасць судовай улады, на наш погляд, зводзіцца да таго, каб забяспечыць уласцівы той альбо іншай супольнасці нармальны, правільны, справядлівы і выніковы шлях фармавання, усведамлення, замацавання і рэалізацыі прававых эквівалентаў. Такім чынам, судовая ўлада ўяўляе нейкую асобную функцыю грамадства, а яе носьбіт суд асобны, незалежны ад заканадаўчай і правапрымяняльнай частак прававой сістэмы сродак захавання, развіцця і функцыянавання права і прававой сістэмы на ўсіх этапах іх станаўлення і існавання. Адсюль вынікае, што самастойнасць, незалежнасць судовай улады не нейкая тэарэтычная канструкцыя, модны тэзіс, а безумоўнае, найістотнейшае патрабаванне, што вынікае з самой сутнасці права.

Прававая сістэма кожнай дзяржавы адлюстроўвае заканамернасці развіцця грамадства, яго гістарычныя, нацыянальныя, культурныя асаблівасці, адметнасць станаўлення, развіцця і функцыянавання права кожнай супольнасці. На змест і дынаміку прававой сістэмы ўздзейнічае ўся духоўная культура грамадства: рэлігія, філасофія, мараль, мастацкая культура, навука. Вялікі ўплыў аказвае таксама дзяржава, палітыка цалкам, палітычная культура. Кожная дзяржава мае сваю прававую сістэму, якой уласцівы свае спецыфічныя, адметныя рысы. Разам з тым у ёй прысутнічаюць і нейкія рысы, якія існуюць у прававых сістэмах іншых дзяржаў. Па свайму падабенству, адзінству прававыя сістэмы дзяржаў аб’ядноўваюцца ў групы, «прававыя сем’і». Аб’яднанне прававых сістэм у сем’і адбываецца на падставе юрыдычнага інструментарыя: крыніц права, месца суда ў прававой сістэме, дзялення дзеючых норм права на матэрыяльныя і працэсуальныя, а таксама на нормы публічнага і прыватнага права
(М. У. Сільчанка).

 

■ Бэлькамі будзем называць прамалінейныя стрыжні, якія замацаваны гарызантальна і ўспрымаюць пераважна вертыкальную нагрузку. Сустракаюцца і нахіленыя бэлькі. Сувязі, пры дапамозе якіх бэлькі ўтрымліваюцца ў раўнавазе, называюць апорамі. Апоры могут быць рухомымі і нерухомымі. Па сваіх ўласцівасцях яны аналагічны ідэальным рухомым і нерухомым цыліндрычным шарнірам.

Адлегласць паміж суседнімі апорамі называюць пралётам бэлькі. Бэлька, якая мае адзін або два выступы (кансолі) за межы апораў называецца двухапорнай адна- або двухкансольнай.

Бэлька з жорсткім прымацаваннем называецца проста кансольнай ці кансоллю. Стрыжні, якія не падзелены на часткі шарнірамі, называюцца суцэльнымі. Бэлькі, якія складаюцца з аднаго суцэльнага стрыжня і дзвюх апораў ці са стрыжня з жорсткім прымацаваннем, называюцца простымі. Калі правядзём сінтэз простых бэлек, гэта значыць аб’яднаем іх па вызначанаму правілу, то атрымаем адну шматпралётную (састаўную) бэльку. Яе можна ўтварыць інакш: доўгую суцэльную бэльку падзяліць пры дапамозе шарніраў на часткі і адначасова павялічыць колькасць апор. Шматпралётныя бэлькі з шарнірамі, у адрозненне ад суцэльных, часам называюць разразнымі.

Сілавому разліку шматпралётных бэлек папярэднічае аналіз іх структуры, гэта значыць дзяленне на простыя бэлькі з вызначэннем іх узроўню: ніжэйшы (базісныя бэлькі), сярэдні (прамежныя) і вышэйшы (надбудаваныя).

Схема ўзаемадзеяння выкарыстоўваецца пры пабудове бэлькі для вызначэння паслядоўнасці мантажу (зборкі) яе частак. Спачатку на апорах замацоўваюць простыя бэлькі ніжэйшага ўзроўню, затым прамежкавыя. Завяршаюць мантаж бэлькамі вышэйшага ўзроўню — надбудаванымі.

 

 

Заданне 10. Перакладзіце ўрывак з тэксту. Назавіце марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

 

◊ В сфере розничной торговли региональные управляющие сбытом могут периодически встречаться для обсуждения общих проблем, координации стратегии сбыта и обмена информацией о продукции. В компаниях наукоемких отраслей ключевые руководители среднего звена из производственных, маркетинговых и проектно-исследовательских отделов встречаются для координации действий по обновлению продукции. На основе базовой технологии компании могут выпускать разнообразные продукты, поэтому чрезвычайно важно через проектно-исследовательский отдел получать информацию о том, чего хочет рынок. Это позволяет организации сохранить близость к потребителю и продолжать эффективно удовлетворять его запросы.

 

▲ Многофункциональные подходы к пониманию сущности и роли экономической безопасности отражают важнейшие характеристики понятия и многогранно отражают собой различные формы, средства и методы криминалистического многовариантного и разнонаправленного обеспечения экономической безопасности, которые могут технологически обеспечиваться. Многофункциональный и многовариантный подход необходим для того, чтобы можно было разработать адекватную систему криминалистического противодействия системе угроз.

 

■ В зависимости от способа образования зубьев различают два метода зубонарезания: копирование и обкатку. Оба метода используют на различных зубообрабатывающих станках.

Распространенной разновидностью метода копирования является зубофрезерование. Зубофрезерование осуществляется на зубофрезерных вертикальных и горизонтальных станках-полуавтоматах. На зубофрезерных станках производят нарезание цилиндрических зубчатых колес по методу обкатки или копирования. Нарезание зубьев по методу копирования осуществляют модульной дисковой или модульной концевой фрезой. Нарезание, по существу, представляет собой разновидность фасонного фрезерования. Режущие кромки зубьев дисковой или концевой фрезы изготовляют по форме впадины между зубьями колеса, и при фрезеровании они копируют форму впадины, создавая, таким образом, две половины профилей двух соседних зубьев.

 

 

Заданне 11 *. Вызначце тыпы тэкстаў (апiсанне, апавяданне, разважанне) з пункту гледжання выкладання iнфармацыi. Назавiце моўныя сродкi, якiя дазволiлi вам аднесцi той цi iншы тэкст да пэўнага тыпу. Адкажыце, якiя спосабы выкладання iнфармацыi найбольш характэрныя для навуковага стылю мовы?

 

1. Грошы — гэта асобы тавар, які выконвае ролю ўсеагульнага эквіваленту пры абмене тавараў. Грошы як усеагульны эквівалент выконваюць некалькі функцый. Асноўныя з іх — мера вартасці (каб ацаніць кошт тавару, неабходна параўнаць яго з коштам грошай), сродак абарачэння (за куплены тавар прадавец выручае грошы, за якія купляе новы тавар), сродак накаплення (калі пасля рэалізацыі тавару грошы выключаюцца з абарачэння).

 

2. Многія тавары павінны прайсці праз некалькі стадый вытворчасці перад тым, як яны дасягнуць канчатковай формы. Возьмем такі прадукт, як хлеб; спачатку неабходна вырасціць пшаніцу, затым змалоць яе на муку, мука ператвараецца ў цеста і выпякаецца хлеб, і, нарэшце, тавар трэба прадаць спажыўцу. Агульнай вартасцю хлеба ў нацыянальным прадукце будзе яго канчатковая прадажная цана. Метад падліку нацыянальнага прадукту паводле выдаткаў патрабуе абагульнення ўсіх выдаткаў на канчатковы прадукт.

Хлеб, безумоўна, — канчатковы прадукт, бо яго спажываюць і ён знікае з працэсаў эканомікі. Аднак прадаецца і купляецца шмат прамежкавых прадуктаў, і калі мы вывучаем іх вартасць, дык зможам выявіць вартасць, што дадаецца эканоміцы (дадатковая вартасць) кожнай галіной вытворчасці. Мы можам таксама прыйсці да яшчэ аднаго крытэрыю нацыянальнага прадукту, які называецца «нацыянальны аб’ём вытворчасці» (Дж. Бэрджоў).

 

3. Грошы і грашовае абарачэнне на тэрыторыі сучаснай Беларусі зарадзіліся ў канцы ІІ — пачатку ІІІ ст. н. э. У перыяд разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэння феадальных адносін у якасці грошай як сродка абмену ў асноўным выкарыстоўвалася хатняя жывёла і футры. У ІХ—ХІІІ стст. гэтыя тэрміны з’яўляліся ўжо анахранізмамі і выходзілі з ужывання. Аднак для абазначэння тэрміна «грошы» ў некаторых пісьмовых крыніцах таго часу тэрмін «куны» сустракаецца яшчэ даволі часта.

Для насельніцтва сучаснай Беларусі самымі старажытнымі манетамі былі рымскія сярэбраныя дынарыі, якія атрымалі распаўсюджанне задоўга да ўзнікнення на яе тэрыторыі першай раннефеадальнай дзяржавы — Полацкага княства. Аб гэтым сведчаць знаходкі больш 2 тыс. антычных манет, галоўным чынам рымскіх сярэбраных дынарыяў І—ІІІ стст. н. э. Невялікія, але тоўстыя сярэбраныя манеты з вобразамі рымскага імператара або імператрыцы і даволі выразнымі лацінскімі надпісамі былі першымі манетамі, з якімі пазнаёмілася старажытнае насельніцтва Беларусі (В. І. Галубовіч).

 

 

Заданне 12. Выпiшыце з прапанаванага тэксту: а) абстрактныя назоўнiкi;
б) аддзеяслоўныя назоўнiкi; в) назоўнiкi роднага склону; г) зваротныя дзеясловы;
д) безасабова-прэдыкатыўныя словы. Ахарактарызуйце ролю названых лексiка-граматычных сродкаў у арганiзацыi навуковага стылю мовы.

 

◊ Менеджмент прадстаўляе сабой сукупнасць прынцыпаў, метадаў, сродкаў і формаў кіравання вытворчасцю ва ўмовах рыначнай эканомікі. Сучасны менеджмент узнік ў пачатку ХХ ст. у ЗША. Яго сутнасцю з'яўляецца пошук аптымальных рашэнняў і распрацоўка эфектыўных метадаў рэалізацыі прадукцыі. Правільнае і своечасова прынятае рашэнне з'яўляецца вызначальным фактарам выжывання прадпрыемстваў ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы. Важнае значэнне маюць нестандартныя, творчыя рашэнні. Аб'ектамі кіравання на фірме з'яўляюцца тры кампаненты: матэрыяльна-рэчавы (прадукцыя, абсталяванне і інш.), інфармацыйны (дакументы, праекты, праграмы і інш.) і чалавечы — асабовы. Менавіта з гэтага пачынаецца комплекснае кіраванне якасцю — сучасная форма менеджменту. У яе аснове ляжаць наступныя прынцыпы: ясная стратэгія фірмы і свабода пошуку ў яе межах; інтэграцыя асабістых інтарэсаў і мэт даследаванняў; стварэнне пэўнай сістэмы (фармальнай і нефармальнай) збору спецыялізаванай інфармацыі знешніх сувязей, абмену персаналам і ўнутры, і паміж фірмамі, актыўнага пошуку новых ідэй; сістэма матывацыі, заснаваная на задаволенасці працай, на яе адпаведнасці асабістым інтарэсам, прэстыжы і грамадскай ацэнцы руху па службе (адміністрацыйнай і прафесіянальнай), матэрыяльным стымуляванні, якое залежыць ад канчатковых вынікаў дзейнасці.

 

▲ Калізіённыя нормы — гэта правілы, якія дазваляюць вырашыць супярэчнасці, якія па самых розных прычынах узнікаюць паміж дзеючымі нормамі права. Пры функцыянаванні норм права ўзнікаюць калізіі самага рознага характару — тэмпаральныя, прасторавыя, іерархічныя, змястоўныя і г. д. Для іх вырашэння ў заканадаўстве сфармуляваны разнастайныя па зместу правілы. Асобныя аўтары, якія адносяць калізіённыя нормы права да нетыповых, лічаць, што гэта «нормы аб нормах». Згодна з нашай пазіцыяй, якая выказана была больш за дзесяць гадоў таму, калізіённыя нормы адносяцца да «першасных» норм, г. зн. норм аб нормах, і таму класічным прыкладам калізіённага правіла з’яўляецца норма права, якая ўтрымліваецца ў арт. 137 Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь: «Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У выпадку разыходжання закону, дэкрэта ці ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя. У выпадку разыходжання дэкрэта ці ўказа з законам закон мае вяршэнства толькі тады, калі паўнамоцтвы на выданне дэкрэта ці ўказа былі прадстаўлены законам».

 

■ У інжынернай практыцы сустракаюцца задачы адваротнага зместу, у якіх неабходна вывучыць уласцівасці ўжо існуючай механічнай сістэмы, у прыватнасці, даследаваць яе статычную вызначальнасць. З гэтай мэтай выконваецца аналіз структуры існуючай сістэмы: дзяленне яе на першасныя элементы — падсістэмы. Паслядоўнасць аналізу адваротна сінтэзу: спачатку выдзяляюцца надбудаваныя падсістэмы, затым прамежныя і базісныя.

Калі ў выніку аналізу («дэмантажу») высветліцца, што дадзеная сістэма складаецца з разгледжаных раней першасных падсістэм, то яна статычна вызначальная.

Сілавы разлік падсістэм выконваецца ў такой жа паслядоўнасці, як і структурны аналіз. Пры гэтым прымаецца да ўвагі уласцівасць формулы будовы. Формулу структурнага сінтэзу сістэмы можна выкарыстоўваць для яе сілавога аналізу, калі ўлічыць наступную выдатную ўласцівасць формулы: дзеянне нагрузкі, прыкладзенай да якой-небудзь падсістэмы, не перадаецца на элементы, якія раз мешчаны ў формуле будовы справа ад нагружанай падсістэмы.

 

 

Тэма 4


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 254 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.022 сек.)