Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1 *.Падбярыце самастойна навуковы тэкст

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Падбярыце самастойна навуковы тэкст. Зрабіце яго поўны стылістычны аналіз.

 

Парадак стылістычнага аналізу навуковага тэксту:

1. Стыль (навуковы).

2. Сфера выкарыстання (навука/вытворчасць/адукацыя).

3. Форма зносін (пісьмовая/вусная маналагічная).

4. Мэта (паведамленне інфармацыі).

5. Характар узаемаадносін (афіцыйны).

6. Падстыль (уласна навуковы, навучальны, навукова-папулярны).

7. Жанр.

8. Лексічныя асаблівасці.

9. Марфалагічныя асаблівасці.

10. Сінтаксічныя асаблівасці.

11. Сродкі выразнасці.

Заданне 2 *. Перакладзіце на беларускую мову. Растлумачце правілы афармлення цытат.

 

1. «Все, чем человек со своим разумом отличается от животного, — говорит В. Годвин, — является результатом жизни в обществе».
2. В. Белинский писал: «Разум дан человеку для того, чтобы он разумно жил, а не для того только, чтобы он видел, что он неразумно живет». 3. Ф. Бэкон отмечал, что «книги — корабли мысли, странствующие по волнам времени и бережно несущие свой драгоценный груз от поколения к поколению». 4. «Труд облагораживает человек», — писал В. Белинский. 5. «Человеку свойственно ошибаться, — отмечал Цицерон, — а глупцу — настаивать на своей ошибке».

Заданне 3 *. Запішыце наступныя выказванні-цытаты рознымі спосабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы; з указаннем і без указання аўтара і інш.). Растлумачце спосабы афармлення цытат.

 

Добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш... (Я. Колас).

Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар (Я. Колас).

Не ржавее і не падаецца пазалоце толькі адно пачуццё — Любоў: да зямлі, якую называеш Радзімай, да народа, якому служыш, і да дзяцей, якіх нарадзіў (І. Шамякін).

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю (Ф. Багушэвіч).

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў (Ф. Скарына).

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф. Багу-шэвіч).

Бедны той, хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных — скарбаў душы (Цётка).

 

Заданне 4 *. Запішыце скарочана наступныя словы і спалучэнні слоў.

 

Метр, стагоддзе, руская мова, рубель, складаназалежны сказ, гектар, тона, гістарычна-філасофскае аддзяленне, стагоддзі, квадратны метр, пабочнае слова, устарэлае слова, пераноснае значэнне, спецыяльны тэрмін, доктар гістарычных навук, акадэмік Карскі, напрыклад, сельсавет, стараславянскі, гэта значыць, бухгалтэрыя, каменны вугаль, так званы, загадчык, зборнік, том, старонка, завод, таварыства, сельскагаспадарчы, паўвостраў, Волга-Данскі канал, насенны фонд, дэцыметр.

 

 

Заданне 5 *. Суаднясіце ўмоўныя скарачэнні і словы, словазлучэнні, якія яны абазначаюць.

 

ДР, а. в., а. п., дадат. а. п., дадат. пат., далеж. пат., замен. пат., заяўл., інв., КА, лтд, пат., ПУ, прыяр., ТЗ, тэрмін дз. пат.

Словы для даведак: дадатковае аўтарскае пасведчанне, дзяржаўная рэгістрацыя, апісанне вынаходніцтва, аўтарскае пасведчанне, дадатковы патэнт, залежнае аўтарскае пасведчанне, залежны патэнт, таварны знак, тэрмін дзеяння патэнта, прыярытэт, патэнт, лімітэд, кампанія, інвентарны, заяўлена, заменены патэнт, прамысловы ўзор.

 

 

Заданне 6. Дайце вызначэнні тэрмінаў, аформіце іх як цытаты.

 

◊ Дагавор пазыкі, долевы інструмент, дысконт (улік) вэксаля, забеспячэнне выканання абавязацельстваў, крэдыт, крэдыторская запазычанасць.

(Літаратура: Шаўлюкоў, А. П. Бухгалтарская справаздачнасць: вучэб.-практ. дапаможнік / А. П. Шаўлюкоў. — Мн.: Соврем. шк.,
2008. — 608 с.)

 

▲ Права, прававы прэцэдэнт, праваўтварэнне, кадыфікацыя, праватворчасць, нарматворчасць, заканатворчасць, крыніца права, часовыя нормы права, дзяржаўная ўлада, сутнасць дзяржавы.

(Літаратура: Сільчанка, М.У. Агульная тэорыя права: вучэб.-метад. комплекс / М.У.Сільчанка. — Гродна: ГрДУ, 2008. — 712 с.)

 

■ Механічная сістэма, свабодны матэрыяльны аб’ект, рэакцыі сувязей, шарнір, бэлька, зменлівая механічная сістэма, трыяда, базісная падсістэма, нерухомая апора, кансоль, складанае цела.

(Літаратура: Русан, С.І. Структура плоскіх статычна вызначальных механічных сістэм [Тэкст]: вучэб.-метад. дапам. / С. І. Русан. — Баранавічы: РВА БарДУ, 2007. — 70 [1] с.)

 

Тэма 6


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 224 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)