Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1.Запішыце словы паводле прыведзеных значэнняў.

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў
  7. Трэнінг уменняў

Заданне 1. Запішыце словы паводле прыведзеных значэнняў.

 

◊ 1. Грашовая сума або іншая маёмасная каштоўнасць, якая выдаецца ў залік будучых плацяжоў. 2. Матэрыяльны рэсурс і іншая маёмасная і інтэлектуальная каштоўнасць, якая ўкладваецца ў аб’екты прадпрымальніцкай і іншых відаў дзейнасці, у выніку якой утвараецца прыбытак або дасягаецца сацыяльны эфект. 3. Пастаянны наведвальнік, пакупнік, заказчык. 4. Афіцыйнае зніжэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або зніжэнне яе курсу ў адносінах да валют іншых краін. 5. Дзелавая папера, якая пацвярджае права на што-небудзь, служыць доказам чаго-небудзь. 6. Спецыяліст, які вядзе бухгалтарскі ўлік па рахунках (запіс фінансавых і гаспадарчых аперацый, падлік даходаў і расходаў). 7. Матэрыяльныя каштоўнасці (рэчы, прадметы, зямля, будынкі і інш.), якія належаць каму-небудзь.
8. Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-небудзь справы, што прыносіць прыбытак. 9. Аплата, узнагарода за што-небудзь, пакрыццё выдаткаў, затрат. 10. Даведнік цэн па відах i гатунках тавараў або па відах паслуг.

▲ 1. Права грамадзян абскарджваць дзеянні службовых асобаў, дзяржаўных органаў. 2. Пісьмовае паведаленне аб выкананых аперацыях па рахунках кліентаў, якое адна ўстанова банка пасылае другой. 3. Уласнасць на адну і тую ж маёмасць дзвюх ці больш асобаў — удзельнікаў агульнай уласнасці. 4. Адна з прававых формаў уздзеяння на парушальнікаў працоўнай дысцыпліны. 5. Закон, які дапаўняе палажэнні Канстытуцыі. 6. Тэрмін, на працягу якога даўжнік адказвае перад крэдыторам за дабраякаснасць перададзенай рэчы ці выкананай працы. 7. У праве: структурная частка нормы права. 8. Спыненне працы як крайні сродак вырашэння калектыўных працоўных спрэчак. 9. Скарга на прысуд або рашэнне суда, якія не набылі законнай сілы. 10. Шлюбныя зносіны, не аформленыя ва ўстаноўленым законам парадку.

 

■ 1. Загадзя зададзенае, зразумелае і дакладнае прадпісанне магчымаму выканаўцу здзейсніць пэўную паслядоўнасць дзеяння для атрымання рэшэння задачы за канчатковы лік крокаў. 2. Раздзел матэматыкі, які вывучае выказванні, якія разглядаюцца з боку іх лагічных значэнняў і лагічных аперацый над імі. 3. Рэалізацыя электроннай схемы, якая выконвае некаторую функцыю, у выглядзе адзінага паўправадніковага крышталю, у якім выраблены ўсе кампаненты, неабходныя для ажыццяўлення гэтай функцыі. 4. Як называецца вытворчасць, у якой пры дастаткова вялікай колькасці аднолькавых выпускаў вырабаў выраб іх вядзецца шляхам бесперапыннага выканання на рабочых месцах адных і тых жа аперацый, якія пастаянна паўтараюцца. 5. Як называюць паверхню дэталі, якой яна ўстанаўліваецца для апрацоўкі ў пэўным становішчы адносна станка (ці прыстасавання) і рэжучага ці другога рабочага інструмента. 6. Сукупнасць няроўнасцей з адносна малымі крокамі, якія ўтвараюць рэльеф паверхні і разглядаюцца ў межах участка, даўжыня якога выбіраецца ў залежнасці ад характару паверхні і роўная базавай даўжыні. 7. Інтэрвал часу, праз які перыядычна адбываецца выпуск дэталей пэўнага наймення, тыпупамеру і выканання. 8. Тонкі, стальны дыск, які варочаецца ад электрарухавіка. 9. Працэс чыставой апрацоўкі паверхні мяккім кругам з нанесеным на яго дробназерністым абразіўным парашком, змешаным са змазкай. 10. Шматразовыя разнавіднасці працэсу апрацоўкі паверхні ціскам без зняцця стружкі шляхам трэння слізгання ці качэння.

 

Заданне 2. Вызначце, якія словы з’яўляюцца запазычанымі. Назавіце прыметы запазычаных слоў.

 

◊ Акварыум, возера, гравюра, фрагмент, інфляцыя, лявоніха, брыфінг, сенажаць, эпас, шчаслівы, дэфект, вакантны, сыравіна, філасофія, сонца, дэвальвацыя, волат, чалавек, арэол, лазня, інцыдэнт, камуфляж, поспех, маркетынг, фундатар.

 

▲ Абаліцыя, гравюра, імпічмент, бюджэт, лявоніха, афект, эпас, шчаслівы, аферта, вакантны, аванс, філасофія, авіза, сенажаць, волат, гіпотэза, інвестыцыя, чалавек, арэол, інцыдэнт, камуфляж, поспех, возера, агрэсія, працэс.

 

■ Кансіліум, эластычнасць, луг, гравюра, фрагмент, вытворчасць, шліфоўка, лявоніха, абсталяванне, сенажаць, станок, паверхня, шчаслівы, разьба, брак, сыравіна, волат, шурпатасць, чалавек, абразіўны, дом, камуфляж, поспех, фрэзероўшчык, калібраванне.

 

 

Заданне 3. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі, выкарыстоўваючы словы для даведак.

 

* Антыкварны, гігант, інцыдэнт, індыферэнтны, вакантны, карпарацыя, ландшафт, сімптом, шэф, паўза, утрыраваць, прыярытэт, сэрвіс, сінхронны, сурагат, аратар, фантом, фіяска, гуманны, традыцыя, фіксаваць, контур, шэраг, аграрны, адукацыя, аргумент, афарызм, дыкцыя, рэзюме, арфаграфія, аўдыенцыя, індустрыя, эксперымент, дэфект, брокер, дэбаты.

Словы для даведак: раўнадушны, чалавечны, кароткі выклад, адначасовы, аб’яднанне, старадаўні, велікан, прамысловасць, здарэнне, няўдача, абыякавы, вымаўленне, свабодны, прымета, перапынак, пераважаць, перавага, адхіленне, заменак, прамоўца, прывід, правал, звычай, адзначаць, абрысы, мясцовасць, мноства, сельскагаспадарчы, навучанне, доказ, перабольшваць, правапіс, афіцыйны прыём, абслугоўванне, выслоўе, дослед, пасрэднік, спрэчкі, недалік, кіраўнік, прыбытковы.

 

 

Заданне 4. Выпішые словазлучэнні, у якіх выдзеленыя курсівам словы адносяцца да спецыяльнай лексікі.

 

◊ Валодаць красамоўствам, вячэрнія сустрэчы, муфта счаплення, імкненне да дасканаласці, прамавугольная матрыца, вытворчыя выдаткі, неабсяжнасць Бацькаўшчыны, кінуць позірк, гіпертанічны крыз, чароўнасць лесу, прыватызацыя маёмасці, матчына пяшчота, агульная рэнтабельнасць, рэгрэсіўная асіміляцыя, каштоўныя паперы, цяжкія хмары, гарачая спрэчка, эканамічная эфектыўнасць, збалансаваная інфляцыя, невялікая вуліца.

 

▲Удзельнікі крымінальнага працэсу, вячэрнія сустрэчы, муфта счаплення, імкненне да дасканаласці, аднаўленне крымінальнай справы, залік сустрэчных патрабаванняў, вытворчыя выдаткі, неабсяжнасць Бацькаўшчыны, кінуць позірк, гіпертанічны крыз, чароўнасць лесу, прыватызацыя маёмасці, матчына пяшчота, адваротная сіла закона, рэгрэсіўная асіміляцыя, абскарджанне дзеянняў службовай асобы, цяжкія хмары, гарачая спрэчка, асабістыя немаёмасныя правы, невялікая вуліца.

 

■ Доўгачаканая сустрэча, выдаліць камп’ютарны вірус, цыліндрычныя колы, кінуць вокам, метад абкаткі, мэтазгоднасць выкарыстання метадаў, блочныя зубчатыя колы, жаданне перамагчы, маласерыйная вытворчасць, даць лататы, шырокае ўкараненне, бяздумны позірк, псіхалагічная падрыхтоўка, шліфавальнае кола, рухацца па дарозе, гарачая спрэчка, распаўсюджаны спосаб, адно слова, правільны выбар, прыцірачныя станкі.

Заданне 5. Да якой групы паводле сферы выкарыстання адносяцца прыведзеныя ніжэй словы?

 

◊ Вёска, заўтра, гаварыць, мой, балбатаць, два, далёка, акцыянернае таварыства, яечко, файны, інфляцыя, кагадзе, датацыя, самафінансаванне, паралелепіпед, меланхолік, грашовыя фонды, картопля, думаць, аптовы гандаль, жбан, тавар, плаксіць, кол, хвост, продкі, чыталка, вінда, касаўё, размеркаванне прыбытку, клава.

 

▲ Адвакат, паслязаўтра, танцаваць, мой, балбатаць, два, далёка, тэрмін даўнасці, яечко, файны, бюджэтнае права, кагадзе, скарга, заканадаўства, паралелепіпед, крымінальны вышук, меланхолік, спадчыннае права, картопля, думаць, прысуд, жбан, плаксіць, кол, хвост, продкі, чыталка, вінда, касаўё, цяжар пакарання, клава.

 

■ Лёс, размаўляць, лёх, станок, скурпулёзны, дэфармацыя, дасведчанасць, хвартух, пагрэшнасць, напружанне, гладыш, фермер, скавытаць, наваколле, любіць, даследаванне, верыць, прыпуск, смяяцца, прыцірка, класуха, лісце, вуркатанне, апрацоўка, шатун, каліна, зруб, вёрстка, бацян, сумленне, натхненне.

 

Заданне 6. Выпішыце словы, якія адносяцца да пасіўнай лексікі.

 

* Скібка, інфляцыя, маланкагромны, лёкай, гайдук, пейджар, бурун, уезд, дылер, дызель, палкаводзец, фундатар, апрацоўка дэталей, слёзнавокі, атрамант, янычар, грош, спраўнік, асадка, журавель, хлебадайны, айчына, паветра, раць, метад даследавання, перст, скурганелы, штатная колькасць, эмісія, ярмо, сумны, абдожджаны, доўбня, гута, лізінг, травень, гала-канцэрт, андарак, псіхалагічны стан, саета, жонка, бяроза, дызайн, мройнавокі, чынш, уласнік.

 

Заданне 7. Да ўстарэлых слоў падбярыце агульнаўжывальныя словы. Пры неабходнасці карыстайцеся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы».

 

* Дынама, дырэкторыя, аснач, кляса, сеча, прохаладзь, салаш, жомчуг, рагавень, кожан, жырандоль, кроза, імбрычак, аргумант, дэбаркадэр, фурманшчык, земства, выраза, клітка, арала, кляйноты, закляцце, улітаваць, чало, залатоўка, гэст, лгар, жаўнер, блюзка, закладная, упрашаць, пілігрым, магнэс, булат, вятрыла.

 

 

Заданне 8. Складзіце невялікі слоўнік дыялектных слоў, якія ўжываюцца ў вашай мясцовасці.

 

* Узор: Лёх, м. Падвал. У лёсе добре лежыць і бульба, і буракі, і яблыка (в. Альшаны Столінскага раёна).

 

 

Заданне 9 *. Раскажыце пра які-небудзь цікавы выпадак, захоўваючы асаблівасці гаворкі вашай мясцовасці.

 

Заданне 10 *. Размяркуйце прыведзеныя словы на асобныя групы ў залежнасці ад іх ужывальнасці. Запоўніце табліцу і растлумачце, чым адрозніваюца гэтыя словы паміж сабой. Дапоўніце табліцу іншымі вядомымі вам словамі. Пры выкананні задання выкарыстайце «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы».

 

Актыўная лексіка Устарэлыя словы
гістарызмы архаізмы

 

Вакацыі, берэйтар, метад, ураднiк, прыём, лазарэт, сустрэча, гісторыя, вока, нэпман, меч, лемантар, асвета, крыніца, літаваць, будзёнаўка, павет, пенаты, пікет, месяц, стаханавец, жырандоль, сонца, народ, князь, места, ратай, сеча, бярозка, смута, чало, баярын, аброк, войт, саета, чырвонаармеец, валока, раць, веча, перст, рамёны, калчан, тартак, земства, гута, дзiда, скрыжалi.

 

 

Тэма 2


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 240 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)