Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў
  7. Трэнінг уменняў

Заданне 1. Прачытайце тэкст і складзіце пытанні да яго. Дайце агульную характарыстыку тэксту (тып маўлення, стыль, тэма, ідэя, сродкі ўнутранай арганізацыі).

 

* На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сёння здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранёў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Усё гэта водгалас старажытных сувязей, былой блізкасці продкаў славян. Але ж праславянская мова, зразумела, не была аднастайнай на ўсёй тэрыторыі, відавочна, яна мела дыялектныя адрозненні. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у межах праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак большасць вучоных лічыць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце. Сведчанне таму — шматлікія рысы, якія звязваюць яе, з аднаго боку, з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (напрыклад, на фанетычным узроўні: поўнагалоссе (ва ўсіх усходнеславянскіх мовах), аканне (у беларускай і рускай мовах), а з другога — з мовамі заходніх славян, разам з якімі зведала яна такія агульныя моўныя працэсы, як дзеканне, цеканне, страту мяккага [р’], падаўжэнне зычных і інш. Многа агульнага ў лексіцы, граматыцы мае беларуская мова з мовамі паўднёвых славян.

Стан вывучэння беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дае магчымасці канчаткова вызначыць месца «прабеларусаў» у праславянскай моўнай прасторы, але верагодна, што яно знаходзілася хутчэй за ўсё ў цэнтры, чым на перыферыі (Л. І. Сямешка).

 

 

Заданне 2. Параўнайце ўрыўкі з беларускіх твораў розных гістарычных часоў. Вызначце ў іх найбольш істотныя адрозненні (у правапісе, граматычных формах, ужыванні слоў) у параўнанні з сучаснымі нормамі літаратурнай мовы.

* 1. Иже пребывши неколика время в монастыри, и потом испроси тогда сущаго епископа, нарицаемого Илья, правящаго стол святыя Софеи в Полотсте, дабы ей повелел ту пребыти — во церкви святыя Софии и каменныя, в голубници. И повелел ей да пребывает. И ту, въшедши, нача книгы писати своими руками. И наем емлюще требующем даяше... (Жыціе Ефрасінні Полацкай).

2....Того же року 88, от семое суботы аж до Рожства Христова, велми великая была непогода и неуставичность. В лете дожду не было, а у восень снегу не было, толко ветры а дожды. У восень о святом Покрове велми поводок великий был, аж по лугам пошла, праве яко на весне велика была. А до Рожства Христова у Днепра вода прибывала и з берегов выливалася (Баркулабаўская хроніка).

3. Дзецюкі! Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць; но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзявацца чаго для нас альбо для дзяцей нашых. Я, дзецюкі, лепш знаючы ад вас, напісаў пісьмо, каб не маглі туманіць розуму вашага. Для таго чытайце з увагаю, а як перачытаеце, давайце да другой вёскі («Мужыцкая праўда», К. Каліноўскі).

 

 

Заданне 3. Вызначце адметныя асаблівасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў наступных словах:

 

* Выживати, семъ, жывот, вжо, тры, аржаный, довгий, илжывый, ильвица, кровъ — крыви, крычати, крывда, иншы, голубъ, веселле, блескъ — блищати, иржа, гром — грымети, сыпъ, церковъ, даканаець, восень, прышовъ, имгла, глотка — глытати, дзюравый, дзякло.

 

 

Заданне 4. Пазнаёмцеся з прыказкамі і прымаўкамі, напісанымі паводле граматыкі Б. Тарашкевіча. Вызначце характэрныя рысы беларускага правапісу, што існаваў да арфаграфічнай рэформы 1933 г.

 

* Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Адвага не зьнявага. Ад цяплосьці не баляць косьці. Распусьціўся, як старэцкая пуга. На сваім сьметніку і певень сьмелы. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. За баляваньнем ходзіць галадаваньне.

 

Заданне 5. Прачытайце наступныя словы і адзначце асаблівасці беларускай мовы ў першых лексікаграфічных працах.

 

* Агаткі ж. мн. — кошачьи лапки (бот. Antennaria L); аднавок м. — циклоп (зоол. Cyclops). ЗТ. і інш.), арцабы м. мн. (устарелое) — шашки; асэсар м. (устар.слово) — заседатель; зрада ж. — (ст-рус. ізрада) — измена), бабусенька ж. — ласк. аб бабуся; Багданчук м. — уменш. от Багдан; даражэнькі — ласкат. от дарагі; грыбы м. мн. — губы (насмешливо); капцан м. — аборванец (бран.); коламаз м. — намазывающий колеса (унич.) (М. Байкоў, С. Некрашэвіч. Расійска-беларускі слоўнік. Мн., 1928).

 

Заданне 6 *. Складзіце падрабязны план адказу на пытанне «Беларуская мова як дзяржаўная ў Вялікім княстве Літоўскім».

Заданне 7 *. Раскажыце, якія этапы перадгісторыі і гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: ІІІ—І тысячагоддзі да н. э., VI—VIII стст., IX—XII стст., XIV—XVI стст., XIX—XX ст.?

 

 

Заданне 8 *. Падрыхтуйце паведамленне на адну з прапанаваных тэм.

 

1. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

2. «Катэхізіс» С. Буднага — першая беларуская кніга.

3. Кастусь Каліноўскі — змагар за Бацькаўшчыну.

4. Мікола Гусоўскі і яго паэма «Песня пра зубра».

5. Тадэвуш Касцюшка — выдатны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

6. Мітрафан Доўнар-Запольскі — бацька беларускай гістарычнай навукі.

7. Яўхім Карскі — бацька беларускай філалогіі.

8. Вацлаў Ластоўскі — выдатны палітычны і культурны дзеяч.

9. «Залаты век» у гісторыі беларускай дзяржавы.

10. Славутыя жанчыны Беларусі.

11. Крыж Еўфрасінні Полацкай — выдатны помнік старажытнага мастацтва.

12. Прадвеснік Адраджэння: Францішак Багушэвіч.

13. Адам Міцкевіч — славуты паэт, вялікі сын нашага народа.

14. Слуцкія паясы.

Бягучы кантрольны тэст *

1. Адзначце функцыі, якія мова выконвае ў грамадстве:

а) камунікатыўная;

б) валюнтатыўная;

в) жыццядзейная;

г) экспрэсіўная;

д) рэгулюючая.

 

 

2. Адзначце гіпотэзы паходжання мовы:

а) тэорыя Энгельса;

б) лагасічная;

в) тэорыя агульнага навучання;

г) тэорыя фізічных навыкаў;

д) выклічнікавая.

 

3. Адзначце аўтара наступнага выказвання: «З’яўленне мовы — з’ява натуральная, яна была абумоўлена сацыяльнымі і біялагічнымі фактарамі.»:

а) Дарвін;

б) Патабня;

в) Энгельс;

г) Гумбальт;

д) Фердынанд дэ Сасюр.

 

4. Адзначце правільнае: «Мова — з’ява...»

а) індывідуальная;

б) сямейная;

в) сацыяльная;

г) біялагічная;

д) псіхічная.

5. Адзначце формы існавання нацыянальнай беларускай мовы:

а) нацыянальная;

б) дыялектная;

в) кадыфікаваная;

г) літаратурная;

д) калектыўная.

 

6. Адзначце асаблівасці дыялектнай мовы:

а) неўнармаванасць;

б) кадыфікаванасць;

в) тэрытарыяльная неаднароднасць;

г) існуе ў пісьмовай форме;

д) існуе ў вуснай форме.

 

7. Адзначце асаблівасці літаратурнай мовы:

а) нарматыўнасць;

б) аднафункцыянальнасць;

в) існуе ў вуснай і пісьмовай формах;

г) неапрацаванасць;

д) кадыфікаванасць.

 

8. Адзначце дыялекты, якія існуюць на тэрыторыі Беларусі:

а) паўднёва-ўсходні;

б) паўднёва-заходні;

в) паўночна-заходні;

г) паўночна-ўсходні;

д) усходне-заходні.

9. Адзначце правільнае: «Прынятае, агульнапрызнанае і замацаванае ў моўнай практыцы правіла называецца...»:

а) закон;

б) норма;

в) палажэнне;

г) гіпотэза;

д) меркаванне.

 

10. Адзначце нормы сучаснай беларускай мовы:

а) арфаграфічныя;

б) заканадаўчыя;

в) візуальныя;

г) пунктуацыйныя;

д) арфаэпічныя.

 

11. Адзначце правільнае: «Пісьмовая фіксацыя моўнай нормы ў граматыках, даведніках і слоўніках называецца...»

а) ратыфікацыяй;

б) субстытуцыяй;

в) кадыфікацыяй;

г) уніфікацыяй;

д) мадыфікацыяй.

 

12. Адзначце этапы развіцця беларускай мовы:

а) індаеўрапейскі;

б) праславянскі;

в) агульнаўсходнеславянскі;

г) старабеларускі;

д) перыяд сучаснай беларускай мовы.

 

13. Адзначце, час існавання індаеўрапейскай мовы:

а)... да I тыс. да н. э.;

б)... да III тыс. да н. э.;

в)... да III тыс. н.э;

г)... да II тыс. да н. э.;

д)... да II тыс. н. э.

 

14. Адзначце праславянскі перыяд існавання мовы:

а) з III тыс. да н. э.- па VI ст. да н. э.;

б) з III тыс. да н. э.- па VI ст.н. э.;

в) з III тыс. н. э.- па VI ст.н. э.;

г) з III тыс. да н. э.- па VIII ст.н. э.;

д) з III тыс. н. э.- па V ст.н. э.

 

15. Адзначце час існавання агульнаўсходнеславянскай мовы:

а) з X ст. па XII ст;

б) з VI ст. па XI ст;

в) з III тыс. да н. э. па II ст;

г) з IVст. па XI ст.;

д) з XII ст па XX ст.

 

16. Адзначце творы старабеларускага пісьменства:

а) Літоўская метрыка;

б) Статут ВКЛ;

в) Біблія;

г) Слова пра паход Ігаравы;

д) Песня пра зубра.

17. Адзначце, у якой дзяржаве старабелаурская мова мела статус дзяржаўнай?

а) Рэч Паспалітая;

б) Полацкае княства;

в) Кіеўская Русь;

г) Вялікае княства Літоўскае;

д) Валынскае княства.

18. Адзначце год, у якім была забаронена старабеларуская мова:

а) 1566;

б) 1588;

в) 1696;

г) 1721;

д) 1812.

19. Назавіце пісьменнікаў, якія друкавалі свае творы па-беларуску ў ХІХ стагоддзі:

а) Фр.Скарына;

б) Кастусь Каліноўскі;

в) В. Дунін-Марцінкевіч;

г) Янка Купала;

д) Францішак Багушэвіч.

20. Адзначце перыяд сучаснай беларускай мовы:

а) XII ст. — нашыя дні;

б) V ст. — X ст;

в) I ст. — II ст;

г) XI ст. — нашыя дні;

д) пач. XX ст. — нашыя дні.

 

21. Адзначце газету, вакол якой у пачатку ХХ ст. групаваліся асноўныя сілы беларускай інтэлегенцыі:

а) «Наша воля»;

б) «Наша ніва»;

в) «Наша хата»;

г) «Наша вёска»;

д) «Наш край».

22. Адзначце, хто быў аўтарам першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918)?:

а) Янка Купала;

б) Якуб Колас;

в) Браніслаў Тарашкевіч;

г) Максім Багдановіч;

д) Карусь Каганец.

 

23. Адзначце год правядзення арфаграфічнай рэформы «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу»:

а) 1917;

б) 1922;

в) 1933;

г) 1937;

д) 1940.

 

24. Адзначце, у якім годзе Вярхоўны Савет БССР прымае закон «Аб мовах у Беларускай ССР»:

а) 1989;

б) 1990;

в) 1991;

г) 1992;

д) 1993.

 

25. Адзначце, у якім годзе руская мова побач з беларускай набыла статус дзяржаўнай мовы:

а) 1993;

б) 1994;

в) 1995;

г) 1996;

д) 1997.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 262 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.022 сек.)