Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні

Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Важнейшыя падзеі | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці |


Читайте также:
  1. ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
  2. ПЫТАННІ да ЗАЛІКУ па раздзелу ПС і Т.
  3. Пытанні для самакантролю

 

1. Прадмет курса “Гісторыя Беларусі”. Асноўныя метадалагічныя прынцыпы, крыніцы і значэнне яго вывучэння. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

2. Першыя цывілізацыі ў свеце. Вытокі еўрапейскай цывілізацыі.

3. Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі. Балты і славяне: вынікі іх узаемадзеяння.

4. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы. Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе.

5. Дзяржаваўтваральныя працэсы на ўсходнеславянскіх землях.

Пачатак Русі. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае,

Тураўскае і іншыя).

6. Хрысціянства і яго распаўсюджванне на ўсходнеславянскіх землях. Прычыны і значэнне яго прыняцця як афіцыйнай рэлігіі.

7. Культура Беларусі ІХ–ХІІІ стст., яе хрысціянскі характар.

8. Заходняя Еўропа ў ХІІІ – ХVІ стст. Утварэнне цэнтралізаваных дзяржаў.

9. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага і яго тэрытарыяльны рост. Цэнтра-лізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх.

10.Барацьба Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць. Збліжэнне ВКЛ з Польшчай: Крэўская унія і яе вынікі.

11.Органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529 г. і 1566 г.

12.Узаемадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам. Абвастрэнне барацьбы за гегемонію ва Усходняй Еўропе (канец ХV – ХVІ стст.).

13.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё.

14.Эпоха Адраджэння і распаўсюджанне ідэй гуманізму ў Еўропе. Рэфармацыя і контррэфармацыя, іх асаблівасці на Беларусі.

15.Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Завяршэнне працэсу станаўлення беларускай народнасці (ХІV–ХV стст.).

16.Культура Беларусі (ХІV–ХVІ стст.) і яе месца ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

17.Пачатак Новага часу. Эканамічныя і палітычныя змены ў Еўропе і свеце (ХVІ–ХVІІ стст.).

18.Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе аб’яднанай дзяржавы. Статут ВКЛ 1588 г.

19.Рэлігійна-царкоўныя адносіны на тэрыторыі ВКЛ (канец ХVІ –ХVІІ стст.). Утварэнне уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы і яе значэнне.

20.Рэч Паспалітая ў войнах ХVІІ – ХVІІІ стст. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, іх эканамічныя і дэмаграфічныя наступствы.

21.Нарастанне заняпаду і праявы крызісу Рэчы Паспалітай. Спробы рэфармавання палітычнага ладу. Першы падзел яе тэрыторыі суседнімі краінамі.

22.Уплыў Вялікай французкай рэвалюцыі на краіны Еўропы. Прыняцце Канстытуцыі ў Рэчы Паспалітай. Другі і трэці падзелы яе тэрыторыі. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.

23.Эпоха Асветніцтва. Уплыў ідэй еўрапейскага Асветніцтва на

развіццё культуры Беларусі.

24.Станаўленне “індустрыяльнага грамадства” і палітычная ма-дэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы. Рэвалюцыйныя падзеі 1848 –1849 гг.

25.Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага самаўладдзя на Беларусі (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ стст.).

26.Беларусь у вайне 1812 г. Наступствы вайны для Беларусі.

27.Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830 – 1831 гг. Змены ў палітыцы царызму на Беларусі.

28.Культурнае жыццё ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Станаўленне беларускай мовы і літаратуры, першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі.

29.Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі. Аграрная рэформа 1861 г. і яе правядзенне на Беларусі.

30.Буржуазныя рэформы 60 – 70 гадоў XIX ст. у Расійскай Імперыі і асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

31.Асаблівасці сацыяльна-эканамічная развіцця Беларусі у другой палове ХІХ ст.

32.Паўстанне 1863 – 1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі: яго мэты, вынікі і значэнне.

33.Народніцкі рух 70 – 80-х гадоў ХІХ ст. Прапаганда беларускімі народнікамі ідэі нацыянальнага адраджэння.

34.Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ стст.). Развіццё беларускай літаратурнай мовы і нацыянальна-культурны рух. Роля газеты “Наша ніва” у беларускім нацыянальным адраджэнні.

35.Узнікненне палітычных арганізацый і партый у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады, яе праграмныя мэты і дзейнасць.

36.Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Расіі і рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі.

37.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа.

38.Першая сусветная вайна і Беларусь (1914 – люты 1917 г.).

39.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. ў Расіі і на Беларусі. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух і яго праграма.

40.Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі і ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі. Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальным пытанні. І Усе-беларускі з’езд.

41.Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе дзейнасць.

42.Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

43.Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны 1919 – 1920 гг.: дзяржаўна-тэрытарыяльныя змены рэспублікі, другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор і яго наступствы для Беларусі.

44.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, ідэй-нага і культурнага развіцця свету ў міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.).

45.Стан Беларусі пасля грамадзянскай вайны. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць і вынікі.

46.Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі на пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Утварэнне Саюза ССР. Узбуйненне тэрыторыі рэспублікі.

47.Згортванне НЭПа і стварэнне дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі. Вынікі індустрыялізацыі і асноўныя наступствы калек-тывізацыі.

48.Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ва ўмовахаднапар-тыйнай сістэмы(канец 20-х гадоў – 1939 г.). Палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў.

49.Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Сацыяльна-эканамічная і нацыянальная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.).

50.Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.).

51.Палітыка беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.: яе сутнасць, асноўныя напрамкі і вынікі. Дасягненні, цяжкасці і супярэчнасці развіцця культуры ў 30-я гады.

52.Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

53.Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

54.Акупацыйныя планы фашысцкай Германіі і іх рэалізацыя ў Беларусі. Праявы і прычыны калабарацыянізму.

55.Партызанскі і падпольны рух на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

56.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў дасягненне перамогі і яго страты ў Другой сусветнай вайне.

57.Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету пасля Другой сусветнай вайны.

58.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1946–1955 гг.).

59.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі з сярэдзіны 50-х – да першай паловы 80-х гадоў ХХ ст. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі.

60.Грамадска-палітычнае і нацыянальна-культурнае жыццё БССР (сярэдзіна 50-х – першая палова 80-х гадоў ХХ ст.).

61.Пошук новай мадэлі грамадскага ладу ў канцы 80-х гадоў ХХ ст. Канцэпцыя і палітыка перабудовы ў СССР.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 106 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ| Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)