Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Хадайніцтвы, скаргі, даносы

Голад 1946—1947 гг. | Жыллёвая праблема | Пашпартная сістэма | Сямейныя праблемы | Найбольш распаўсюджаныя віды злачынстваў |


Распаўсюджаным у той час было напісанне даносаў, хадайніцтваў, скаргаў на крыўдзіцеляў. Больш за тое, даносы на грамадзян заахвочваліся, а тыя, хто іх рабіў, даволі часта лічылі сябе патрыётамі. Улады, як правіла, рэагавалі на ўсе “сігналы”. Але пераважная большасьць такіх сігналаў была насамрэч звычайнымі даносамі, якія рабіліся з карыслівых ці кар’ерных меркаванняў. Напрыклад, справа В.М.Стрэчань, якую арыштавалі 29 снежня 1944 г. па абвінавачанні ў тым, што яна ў сакавіку 1944 г. нібыта аддала нямецкім карным органам двух партызанак. Аднак пасля высветлілася, што ўсе сведчанні грунтаваліся на словах іншай жанчыны, П.Мароз, якая мела асабістую непрыязнасць да В.М.Стрэчань. Таму справа была спынена.

Даносчыкі маглі быць у любой установе і арганізацыі. Пры напісанні даносаў часта карысталіся тыповымі вызначэннямі вобраза ворага, каб паказаць вінаватасць чалавека. Маглі нават фальсіфікаваць узрост абвінавачаных, калі справа датычыла непаўнагадовых. Напрыклад, Н.І.Шышко быў непаўнагадовым падчас вайны, але яго крыўдзіцелі адмыслова паказалі на тое, што ён нібыта быў старэйшы, каб абвінаваціць яго ў тым, што ён быў паліцэйскім. Малады чалавек праседзеў у турме 3 гады (з 23 снежня 1944 г. да 20 сакавіка 1947 г.).

Дзяржава заахвочвала даносы, бо выкарыстоўвала іх для збору кампраметавальнай інфармацыі, кантролю за грамадзянамі, службовымі асобамі, а грамадзяне імкнуліся такім чынам скарыстаць дзяржаву для сваіх мэтаў. Пакрыўджаныя, у сваю чаргу, часта помсцілі. І ўсё разам гэта стварала надзвычай змрочную атмасферу страху і ўсеагульнай падазронасці.

Скаргі і хадайніцтвы мелі дзве формы — лістоў і хаджэнняў на асабісты прыём да службовых асоб. Насельніцтва часта не давярала мясцовым уладам, таму лісты правадырам сталі важнай формай “пошуку праўды”. Як правіла, просьбы былі невялікія — вырашыць жыллёвыя, сямейныя ці іншыя праблемы. Вышэйшыя інстанцыі, да якіх звярталіся грамадзяне, каб “праверыць інфармацыю” накіроўвалі заявы назад у рэспубліканскія, абласныя, раённыя арганізацыі. І вырашэнне пытання заяўніка магло патрапіць (і часта трапляла) у рукі таго, супраць каго ён змагаўся. У выніку заяўніка маглі пераследаваць, выкарыстоўваючы самыя розныя ўскосныя сродкі і метады.

У ліку найбольш характэрных — скаргі на тое, што ў сялян адбіраюць зямлю ці адразаюць зямельныя ўчасткі, на павелічэнне паставак дзяржаве, нявыдачу прадуктаў па картках. Распаўсюджанымі былі скаргі па судова-следчых пытаннях, просьбы аб памілаванні і зняцці судзімасці. Напрыклад, на аснове скаргі 13-гадовага піянера В.Гуто была праверана справа па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці яго бацькі І.С.Гуто. І было прызнана, што ён быў асуджаны памылкова. Але пераважна скаргі вырашаліся нездавальняюча — іх разгляд зацягваўся, не заўсёды яны разглядаліся тымі, каму накіроўваліся, кантроль за разглядам і праходжаннем скаргаў адсутнічаў. Тым, хто падаваў скаргі, не заўсёды паведамлялі пра прынятыя меры.

Стратэгіямі пасіўнага супраціўлення былі таксама апатычная праца, пазбяганне партыйных актывістаў, уцёкі з сельскай мясцовасці і інш... Супраціўленне было звязана ў тым ліку з рэлігіяй. Прызнанне сябе вернікам пры агульнай атэістычнай прапагандзе стала формай пратэсту, які пераследаваўся. У той самы час рэлігійнасць бацькоў часта рабілася перашкодай пры паступленні ў ВНУ, была прычынай выгнання з навучальнай установы.

Сыход

Сыход (эскейпізм — уцёкі), міграцыя насельніцтва з’яўляліся важнай жыццёвай стратэгіяй у БССР. Матывы пераезду былі рознымі, часам змешанымі — пошук лепшай долі, адукацыі, заробку, уцёкі ад пагрозы рэпрэсій. У асноўным уцякала сельскае насельніцтва ў гарады. Рабілася гэта праз адыходы на промыслы, працяг адукацыі, мабілізацыю ў Чырвоную Армію. Большасць пакідала вёску назаўсёды, а тыя, хто заставаўся, як правіла, былі маральна зламанымі людзьмі.

Але і ў горадзе было не нашмат лягчэй. Той, хто збягаў, сутыкаўся з цяжкімі ўмовамі працы, інтэнсіўнай стамляючай працай на мяжы немагчымага, з крымінальнай адказнасцю за спазненні, прагулы, бытавой незабяспечанасцю. Звальненне было праблематычным, бо гэта пагражала тым, што чалавек мог патрапіць у катэгорыю г.зв. “летуноў”, якіх маглі выслаць у адміністратыўным парадку ў аддаленыя мясцовасці. У Заходняй Беларусі была яшчэ адна магчымасць сыходу — праз абмен насельніцтвам з Польшчай, у часе якога прыехала ў БССР 27.806 і выехала 241.152 чалавек. Вялікая колькасць тых, хто з’ехаў і жадаў гэтага, нават не з’яўляючыся палякам, паказала, што такім чынам людзі выказвалі сваю нязгоду з рэжымам — галасавалі супраць “нагамі”.

Некаторыя беглі нават праз межы іншых рэспублік, як, напрыклад, настаўнікі з Маладзечна М.А.Аверчанка і К.А.Казлоўская, якія ў ноч з 14 на 15 студзеня 1950 г. перайшлі іранскую мяжу. Затрыманныя на іранскім баку, яны заявілі, што баяліся пераследу МДБ. У дакументах перапіскі савецкіх і іранскіх службоўцаў адзначалася, што яны стаялі на ўліку як па-антысавецку настроеныя асобы. Адпаведныя карныя органы сабралі ўсю магчымую інфармацыю, каб скампраметаваць іх ды абвясціць уцекачоў здраднікамі, якія пазбеглі кары (закладнікамі апынуліся сваякі ўцекачоў; некаторыя былі асуджаны як антысаветчыкі).

Дзесяткі тысяч беларускіх жыхароў, што былі добраахвотна ці прымусова вывезены на тэрыторыю Германіі ў часе вайны, знайшлі прытулак на Захадзе, не жадаючы вяртацца ў СССР. Сярод тых, хто застаўся ў эміграцыі, найбольш было сялянаў і жыхароў мястэчак Заходняй Беларусі.

Самазабойствы былі яшчэ адной жахлівай стратэгіяй сыходу. Самазабойствы, як правіла, старанна расследавалі. Але найчасцей трактавалі іх як доказ віны чалавека.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 77 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Актыўнае і пасіўнае прыстасаванне| Актыўны супраціў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)