Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму. | Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі | Асаблівасці выбарчайкампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную | Пачатак індустрыялізацыі. Урбанізацыйныя працэсы | Дэмаграфічныя працэсы. Ахова здароўя | Агульная характарыстыка эміграцыйнага руху канца XIX- пачатку | Усталяванне палітычнай рэакцыі. Барацьба "заходнерускіх" і польскіхнацыяналістычных груповак з беларускімнацыянальным рухам. Увядзенне земстваў | Змены ў рабочым і сялянскім руху | Беларускі нацыянальны рух у час трэцячэрвеньскага рэжыму. | Літаратура. Друк. Мастацтва |


Читайте также:
  1. Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь
  2. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  3. Анализ рынка ИТ-аутсорсинга Республики Беларусь
  4. Анализ структуры экспорта и импорта товаров Республики Беларусь
  5. Беларусь в годы буржуазно-демократической революции 1905—1907 гг.
  6. Беларусь в годы Первой мировой войны.
  7. Беларусь в годы первой мировой войны.

Ваенна-адміністрацыйны падзел тэрыторыі. Акупацыйныя органы улады. Пасля стабілізацыі расійска-германскага фронту увосень 1915 г. пад нямецкую акупацыю трапіла 50 тыс. км2 тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Бе­ларусь (каля 25 % яе агульнай плошчы)1. У зоне акупацыі апынуліся таксама беларусы Беласточчыны, Віленскага краю і Аугустоўскага павета Сувалкаўскай губерні. Зыходзячы са сваіх геапалітычных іэканамічных інтарэсаў, Германія імкнулася адсунуць межы Расіі на усход шляхам аддзялення ад яе Польшчы, Курляндыі іЛітвы, а астатнія акупаваныя землі (фактычна беларускія) - выкарыстаць у якасці разменнай манеты на будучых Мірных перагаворах. Такім геапалітычным разладам адпавядаў ажыццёўлены немцамі ваенна-адміністрацыйны падзел былога Пауночна-Заходняга краю.

Тэрыторыя Курляндыі, Літвы і заходняй часткі беларускага этнічнага абшару была падпарадкавана Вярхоўнаму камандаванню на Усходзе іерархія акупацыйнай адмшютрацыі на гэтай прасторы узначалў начальнік штаба Усходняга фронту генерал Э. Людэн-дорф. Усходняя мяжа "зямлі Обер Ост" шла па лніі Дукшты—Нова-Свянцяны-Варняны-Медзішкі-Воранава-Ліда-Дзятлава-Ваўкавыск-Свіслач-Белавежа-Высокае - рака Буг і прыблізна акрэслівала нямецкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расіі2. Пасля некалькіх рэарганізацый да вясны 1917 г. адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура "Обер Осту" уключала тры акругі: Курляндыю (19,1 тыс. км2, 269,8 тыс. чалавек), Літву (63,3 тыс. км2, 1928,1 тыс. чалавек) і Беласток-Гродна (26,4 тыс. км, 712 тыс. чалавек)3. Землі, заселеныя беларусамі, апынуліся ў дзвюх ваенна-адміністрацыйных акругах: Літва і Беласток-Гродна. Апошняя практычна цапкам адносілася да беларускага этнічнага абшару. У яе межах знаходзілася 17 тыс. км2 сучаснай тэрыторьй Рэспублікі Беларусь з населенымі пунктамі Гродна, Ліда, Ваўкавыск, Масты, Свіслач, Дзятлава, Шчучын і інш.4

________________

1 Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской республики (На пути к
провозглашению республики. Октябрь 1917 - декабрь 1918 гг.). Мн., 1975. С.154; Туронак Ю.
Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993. С.13.

2 Победа советской власти в Белоруссии. Мн., 1967. С.389; Туронак Ю. Беларусь паД
нямецкай акупацыяй. С.13.

3 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 13.

 

 

На усход ад мяжы "Обер Осту" да лініі нямецка-расійскіх акопаў праходзіла ваенна-аперацыйная паласа У яе трапіла рэштка акупаваных беларускіх зямель плошчай каля 33 тыс. км2 з населенымі пунк­тамі Ашмяны, Навагрудак, Слонім, Баранавічы, Пінск, Пружаны, Кобрын. Гэта тэрыторыя знаходзілася пад кантролем нямецкіх этапных інспекцый. На асобым становішчы апынуўся Брэст, які падпарадкоўваўся размешчанай ў горадзе і наваколлі армейскай групоўцы. Уся ваенна-аперацыйная па­ласа мусіла стаць прадметам гандлю на будучых перагаворах адносна міру з Расіяй1.

Парадак кіравання акупаванымі землямі грунтаваўся на пастулаце, што ў занятай вобласці на першым месцы павінны стаяць інтарэсы Германскай імперыі і арміі, і толькі затым могуць улічвацца патрэбы самога краю2. Гэтаму падпарадкоўвалася ўся створаная немцамі сістэма кіравання. Узначальвала адмністрацыйную піраміду ўпраўленне "Обер Осту" у Коўне, са студзеня 1917 г. - у Беластоку, з мая 1918 г. - зноў у Коўне. Яно мела ў сваім складзе больш за дзесятак аддзелаў: палітычны і унутраных спраў (з нямецкай, польскай, літоўскай, беларускай і яўрэйскай секцыямі); аддзел фінансаў; сельскай і лясной гаспадаркі; гандлю і прамысловасці; рэдзігіі школы; прэсы і г.д.3

Управленню "Обер-Осту" падпарадкоўваліся начальн1К1 (шэфы) ваенна-адміністрацыйных адзінак са сваімі бюракратычнымі апаратамі. На чале акругі Літвы стаяў адстаўны маёр князь Ф. Ізенбург-Бірштэйн, акругу Бе­ласток-Гродна узначальвау ротмістр ландверкавалерыі Т. Хэпе4. Ваенна-адміністрацыйныя акругі падзяляліся на паветы - больш дробныя, чым ранейшыя расійскія. У акрузе Беласток-Гродна было 14 паветаў: два Гродзенскія (сельскі і гарадскі), два Беластоцкія (сельскі і гарадскі), Ваука­выскі, Свіслацк1, Ладскі, Васілішкаўскі, Радуньскі, Шчучынскі (з цэнтрам у мястэчку Плянты) і інш.5 Павятовым начальнікам падпарадкоўвалася бургамістры невялікіх гарадоў ігарадскіх валасцей, якія, у сваю чаргу, мелі зносіны з сельскімі старастаі.

У распараджэнні ваенна-адміністрацыйных начальнікаў знаходзілася жандармерыя.

Немцы стварылі ў акупаваным краі разгалінаваную сістэму сваіх судоў. Мясцовыя суды дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Шчучыне, Васілішках, Лідзе, Ваўкавыску, Саколіцы, Беластоку і г.д. Найвышэйшай інстанцыяй для іх з'яўляўся вярхоуны суд "Обер Осту". У аснову судаводства акупанты палажылі расійскае заканадаўства. Паралельна з цывільнымі шырокадзейнічалі ваенна-палявыя суды. За валоданне зброяй, выбуховымі рэчывамі, боепрыпасамі учынялася смяротнае пакаранне без суда6.

Найбольш адказныя пасады у адміністрацыйным апараце займалі самі немцы. Для кіравання толькі адной акругай Беласток-Гродна да 1918 г. былі прыцягнуты 2392 нямецкія чыноўнікі7.

________________

1Победа советской власти а Белоруссии. С.389; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С.13-14.

2ОЬег Озг,. 5.84-85; Стражас А.Ш. Колониальный режим германских империалистов в Литве в годы первой мировой войны // Вопросы истории. 1958. № 12. С.70.

НА РБ, ф.60, воп.З, спр.243, арк.401; 2етке Н. ОЬегЬе&ЫзЬаЬег Озг ипс! Аа$ 5сЬи1\уезеп т уепуа1пн1ё8Ьеге)сЬ ЬИаиеп ^аЬгепс! ёез \Уе11кпееез. ВегНп, 1936. 3.7-8.

'

Чта'е С. Ые йеийсЬе Ро1Шк ш ЫСаиеп 1т егз1еп ^еккпед. 'ШезЬаа'еп, 1965. 5.30-34.

5 Эаз ЬапсЗ ОЬег Озг. 5.432.

6ЛюдендорфЭ. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. М., 1923. Т.1. С.157,163;ЬЫе О. "»е йеи1зсЬе РоНпк т Ь11апеп Ы ег81еп ШеНпев. 3.34-36; ОЫзег 8. Окирас|а шет1еска па Ыгяае \у •аГасЬ 1915-1918: ЗЮзипИ рга^гае. 1дуо\у, 1936. 3.111-122. Победа советской власти в Белоруссии. С.391.

 

 

Палітычная дзейнасць мясцовага насельніцтва спачатку была забаронена. Палітычныя мітынгі сходы не дазваляліся, на усе астатнія сходы патрабавалася пісьмовая згода павятовага начальства. Аналагічны парадак быу установлены і ў дачыненні арганізацыі (саюзаў)1. Аднак пазней дапускаліся паслабленні ў гэтых абмежаваннях.

Выключна строга рэгуляваліся перамяшчэнні мясцовых жыхароў. Уначы дзейнічала каменданцкая гадзіна2. Кожны, хто пакінуў жыллё удзень павінен быу мець пасведчанне асобы, якое давала права на перамяшчэннё толькі ў межах павета і толькі пехатою. Для паездкі любым транспартам (нават конскай падводай ці веласіпедам) патрабаваўся асобны дазвол на­чальніка павета. Дазволіць паездку за межы павета ці ўсяго краю маглі толькі ва ўпраўленні "Обер Осту""5. Такая надзвычайная рэгламентацыя уводзілася не толькі для папярэджвання шпіянажу і барацьбы з "бандамі" (як гэта тлумачылася афіцыйна), але мела на мэце звесці да мінімуму паездкі за мяжу дзеячаў мясцовых нацыянальных рухаў, а таксама абмежаваць наведванне "Обер Осту" нямецкімі палітыкамі непажаданага для камандавання напрамку.

Эканамічная палітыка германскіх улад. Стапеюшча насельніцтва. Шквал вайны, што пранёсся у 1915 г. па Заходняй Беларусі пакінуў пасля сябе спустошаны край. У выніку эвакуацыі, бежанства, разбурэнняў, эпідэмій гарады, мястэчкі і вёскі прыкметна абязлюдзелі Насельніцтва вельмі зменшылася са 180 тыс. да 137 тыс., Беластока - са 140 тыс. да 54,3 тыс. чалавек. Колькасць жыхароў Гродна з пачатку вайны да сакавіка 1918 г. скарацілася з 43,5 тыс. да 24,5 тыс. чалавек, Брэста - з 60 тыс. да 15 тыс. (у кастрычніку 1915 г. большасць цывільнага насельніцтва была вы­селена немцамі з горада і прыгарадаў). Толькі палову даваеннай колькасці складала насельніцтва Смаргоні, Драгічына і іншых населеных пунктаў. Надзвычай зменшылася колькасць сельскага насельніцтва: у Лідскім павеце - з 205,8 тыс. да33,8 тыс., у Гродзенскім - з 247,3 тыс. да 70,8 тыс. чалавек. Некаторыя вёскі падчас вайны наогул перасталі існаваць4.

Людзі, што засталіся на месцы, пакутавалі ад катастрафічнага недахопу харчавання, паліва, прадметауў першай неабходнасці. Хутка ўзляцелі ў цане і сталі дэфіцытам мяса, масла, мука. Хлеб, які ў гарадах размяркоўвауўся па картках, быу насычаны рознымі замяняльнікамі, з-за чаго людзі часта атручваліся5. Узімку 1916/1917 года у акрузе Літва на чалавека выдавалі ў суткі па 225 г сурагатнага хлеба, 300 г бульбы, 50 г харчовага канцэнтрату; адзін раз у тыдзень дарослыя атрымлівалі па 125 г мяса або рыбы. У акрузе Беласток-Гродна нормы былі яшчэ ніжэйшымі 120 г зерня 1 200 г бульбы у суткі на чалавека6.

Нягледзячы на развал эканомікі і згаленне насельніцтва, немцы узялі курс на максімальную гаспадарчую эксплуатацыю краю. "Обер Ост' павінен быу не толькі сам задавальняць свае гаспадарчыя патрэбы, але

__________________

1БабковА.М. Захватническая политика германского империализма в Белоруссии в 1914 - 1916 гг.
4.1 // Вопросы германской истории: Русско-германские отношения нового и новейшего
времени. Днепропетровск, 1982. С.115.

2 Втан-Дубейкаўская Ю. Мае успаміны. С.41, 51, 55.

3 Паз Ьапа ОЬег ОзС. 5.167, 171, 173; ЬШе С. Ые аеШзсЬе Ро1Шк ш Шапеп шг егз1еп
\Уеккпе§. 5.39-40.

4 Победа советской власти в Белоруссии. С.388; Иеги§а А. Ъ сЫф™ зрга\уу ЫаЬгизМе) *
1а1асЬ 1917-1918 // Рг2е§1а_(1 ЮзЮгусгпу. 1968. Т.59. 2ез2.4. 5.717-719, 720-722.

5Дело народа. 1917.8 и 14 июля; 27 сент.; Вгтан-ДубейкаускаяЮ. Мае успамшы. С.42,69,75.

6Ып(1е С. ТИс скит-зсНе РоШлк т Цгапеп гт егзт.еп \\^еккпе§. 5.53-60; Гоман. 1917.25 снеж-

 

утрымліваць акупацыйнае войска іпастаўляць прадукты і сыравіну ў Германію.

Гэтым мэтам найперш служылі шматлікія рэквізіцыі: прадуктау, тытунёвых вырабаў, скуры, футра, коней і іншай жывёлы, воўны, металаў і г.д. З-за адсутнасці рэквізцыйных норм панавала суцэльнае самавольства. Толькі ў акрузе Беласток-Гродна у ліпені – верасні 1916 г. немцы рэквізавалі 1 4 тыс. коней, 31 мой 1916/1917 года - яшчэ 9,1 тыс. Нягледзячы на неўраджай п'апярэдняга года і голад, у красавіку 1917 г. з гэтай акругі ў Германію было вы­везена 30 тыс. т насеннага зерня, так патрэбнага для сяўбы на месцы.

Пад выглядам штрафаў за рэальныя і ўяўныя правіннасці (неасцярожнасдь, якая мела вынікам узнікненне пажару; утойванне звестак аб уцекачах-ваеннапалонных; укланне ад паставак іг.д.) сістэматычна ажыццяўляліся грашовыя паборы - кантрыбуцыі.

На выцягванне сродкаў з мясцовага насельніцтва была нацэлена сістэма падаткаў, пошлін, даходаў ад дзяржаўных манаполій (на гарэлку, тытунь і інш.), якая часткова захавалася з часоў расійскага кіравання. Усе асобы ва узросце 15-60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Пад прэс разнастайных пабораў трапілі землеуласнікі і прадпрымальнікі. Падаткамі былі абкладзены бойні жывёлы, кірмашы, відовішчы і нават шпітэлі1.

Для разліку немцы увялі на акупацыйнай тэрыторыі спецыяльную грашовую адзінку - обер-ост-рубель коштам 2 маркі.

кіруючыся стратэгічнымі інтарэсамі Германіі, улады "Обер Осту" раблі спробы аднавіць некаторыя гаспадарчыя структуры краю, уводзілі ў дзеянне новыя аб'екты. Паблізу фронту пачалі працаваць фабрыкі калючага дро­ту, майстэрні па рамонту зброі і вайсковага рыштунку. На патрэбы арміі былі арыентаваны існуючыя ў краі суконныя і гарбарныя прадпрыемствы, заснаваныя немцамі фабрыкі кансерваў і мармеладу. Акупацыйныя улады правялі рэканструкцыю некаторых шляхоў зносін (у прыватнасці, шашы Гродна-Ліда), адбудову мастоў.

Пэўныя захады былі зроблены па нарошчванні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Нямецкая адміністрацыя старалася забяспечыць функцыяніраванне памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак. Тыя з іх, чые уладальнікі выехалі ў Расію, а таксама былыя дзяржауныя маёнткі немцы эксплуатавалі самі2. Быу арганізаваны перанос свойскай жывёлы і уведзены жорсткія пакаранні за спробы яе утойвання.

Аднак самым прывабным аб'ектам эксплуатацыі для Германіі - традыцыйнага імпарцёра беларускай драуніны - з'яуляліся лясы Беларусі. Асабліва прынадным кавалкам выглядала Белавежская пушча: яе лясы ацэньваліся немцамі ў 700-800 млн марак3. Для арганізацыі эксплуатацыі лясоў акупацыйныя ўлады стварылі спецыяльную сістэму кіравання, аўтаномную у адносінах да мясцовых ваенна-адмірпстрацыйных органаў. Цэнтр яе знаходзіўся пры штабе "Обер Осту". Яму падпарадкоўваліся ваенна-лясныя упрауленні Курляндыя, Літва, Гродна, Беласток і Белавежа, у склад ЯК1х, у сваю чаргу, уваходзілі 42 ваенна-лясныя інспекцы4. Увесь заняты

______________

Иаз 1.апс1 ОЬег Озг.. 8.97-98, 103, 337, 345; Людендорф Э. Мои воспоминания о войне

1У14-1918 гг. Т. 1. С.146-148,159-160,162-163; Новое время. 1917. 3 (16) июня.

^ БабковА.М. Аграрная политика немецких оккупационных властей в Западной Беларуси

„??ы первой мировой войны // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы разв1цця заходняга

^пена Беларус1. Мат-лы нав.-практ. канф-цьй. 4.2. Брэст, 1998. С.97- 98.

„ Бабков А.М. Ограбление кайзеровской Германией лесных богатств Белоруссии в годы

г Р*°и мировой войны // Вопросы истории: Межведомственный сб. Вып. 10. Мн„ т983.

^•119-120.

* Эаз 1лпа ОЬег Озг. 5.266.

 

край быу пакрыты мноствам лесапільных і дрэваапрацоўчых заводау. За два гады акупацыі толькі ў Белавежскай пушчы немцы пабудавалі сем ле­сапільных і шпалапрапітачны заводаў, шэраг дробных вытворчасцей, смалакурных і шкіпінарных прадпрыемстваў1. Да верасня 1916 г. у пушчы было нарыхтавана 68,6 тыс. куб. м хваёвай драуніны і шмат бярозавай. У кастрычніку 1916 - сакавіку 1917 г. немцы нарыхтавалі ў Белавежскай пушЧЬ1 драўніны на 12,2 млн марак2.

Для працы на ваенных аб'ектах, у сельскай гаспадарцы і на лесанарыхтоўках патрабавалася шмат рабочай сілы. У сярэдзіне 1916 г. з'явілася распараджэнне аб выкарыстанні працы мужчын ва узросце 16-50 гадоу і жанчын 18-45 гадоу. На гэтай падставе сталі арганізоўвацца так званыя працоўныя роты і батальёны. Прымусова мабілізаваныя ў іх жыхары знаходзіліся ў выключна цяжкіх умовах. Нават у зімовую сцюжу немцы пасялялі іх у непрыдатных, разваленых бараках без ацяплення. Сутачныя нормы харчавання былі мізэрнымі, грашовая аплата таксама жабрацкая. Усё гэта прыводзша да знясілення і шматлікіх хвароб3.

Акрамя таго, практыкавалася прымусовая адпраука мясцовых жыхароў у Германію. Да верасня 1916 г. з Гродна і акругі такім спосабам былі накіраваны у Германію 304 рабочыя. Рабіліся спробы арганізаваць і добраахвотны выезд, для чаго ў Беластоку была створана спецыяльная біржа4.

Бедствы, якія зваліліся на плечы насельніцтва Заходняй Беларусі з прыходам кайзераўскіх войскаў, не маглі не выклікаць пратэсту. Аднак ва умовах акупацыйнага рэжыму не было магчымасці арганізаваць актыунае супраціўленне. Незадаволенасць выяўлялася пераважна ў пасіўных формах: ухіленне ад рэквізцый, паставак і прымусовых работ, ігнараванне распараджэнняў адмністрацыі. Але ў лясах, асабліва ў Белавежскай пушчы, дзейнічалі і узброеныя атрады, арганізаваныя расійскімі вайскоўцамі, што засталіся ў тыле праціўніка ці збеглі з палону, да якіх далучалсія мясцовыя жыхары5.

Нацыянальна-культурная палітыка немцау. Беларускае школьніцтва і друк. Заняўшы землі Пауночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, немцы сутыкнуліся з неабходнасцю дзейнічаць у шматнацыянальным, шматмоўным рэгіёне. Прычым за першы год вайны ранейшыя суадносіны паміж этнічнымі і канфесіянальнымі групамі краю прыкметна змянілся. Разам з велікарускімі чыноўнікамі, свяшчэннікамі, інтэлігенцыяй сышла на усход і значная частка праваслаўнага беларускага сялянства, якое да вайны колькасна дамінавала. На месцах засталіся ткія катэгорыі насельніцтва, якія не паддаліся расійскай прапагандзе і не рушылі ў бежанства: паланізаваная шляхта інтэлігенцыя, ксяндзы і сяляне-католікі, якія размаўлялі па-беларуску, але цярпелі моцны асіміляцыйны націск з боку палякаў6.

Абапіраючыся на моцныя эканамічныя пазіцыі (памешчыцкае землеўладанне) і развітую культуру, польскія элементы выяўлялі і наіболь­шую грамадскую актыунасць. 3 першых дзён акупацыі ў Вільні распаўсюджваліся нелегальныя польскія адозвы. Разгарнулі дзейнасць

_____________

1Бабков А.М. Ограбление кайзеровской Германией лесных богатств Белоруссии в годыпервой мировой войны. С. 120.

2 Там жа. 5.62-65.

3 Победа советской власти в Белоруссии. С.394.

4 Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. Т. 1. С.151; Эберхард П-
Дэмаграф1чная атуацыя на Беларуси 1898-1989. Мн., 1997. С.69; 1а1узгопек О. В1а1огизК1С
Голиаф тузкотое. 1917-1923. Шагегаша, 1995. 5.35-36.

 

 

польскія культурна-асветныя арганізацьі: Адукацыйны камітэт, таварыства "Асвета, Каталіцкае таварыства польскай народнай школы і інш.Іх нама-ганнямі ўжо ў 1915/1916 навучальным годзе толькі ў Вільні і ваколіцах было адкрыта каля 50 польскіх школ (прыкладна на 5 тыс. вучняў), у тым ліку чатыры гімназіі (больш за 800 вучняў), чатыры прафесійна-тэхнічныя школы і г.д. У Гродне у 1916 г. заснавана польская пгімназія і некалькі пачат-ковых школ1. Паспешлівае стварэнне сеткі польскіх школ, якія часта не мелі належнага матэрыяльнага і метадычнага забеспячэння, мела пэўную палітычную мэту - надаць Беларусі і Літве як мага больш выразнае '"поль-скае аблічча", каб атрымаць аргумент на карысць далучэння краю да Кара-леўства Польскага2.

Сярод тутэйшай польскай эліты рэанімаваліся мары аб адраджэнні Рэчы Паспалітай, ідэалізаваны вобраз якой традыцыйна асацыіраваўся з польскасцю. Аднак пашырэнне ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай супярэчыла палітыка-стратэгічным інтарэсам Германіі, паколькі пагражала стратай для яе Познані іншых польскіх зямель. Таму адну з задач сваей нацыянальна-культурнай палітыкі улады "Обер Осту" бачылі ў нейтралізацыі тут польскіх уплываў. Дзеля гэтага была выпрацавана лінія на падтрымку куль­тур іншых народаў краю: беларусаў, літоўцаў, яўрэяў3.

У канцы 1915 г. - пачатку 1916 г. галоўнакамандуючы германскім Усходнім фронтам П.Гіндэнбург зацвердзіў дакументы аб арганізацыі на абшары "Обер Осту" школьнай справы. 3 мэтай больш выразнага адасаблення краю ад Расіі навучанне па-руску забаранялася. Як абавязковы прадмет у школах уводзілася нямецкая мова. Выкладанне іншых дысцыплін магло ажыццяўляцца на нямецкай або на роднай мове вучня: беларускай, літоўскай, польскай, і інш. Спецыяльна падкрэслівалася, што "беларуская мова, якая не ёсць ідэнтычная рускай, дапускаецца без абмежаванняў"4. Ра­зам з іншымі мясцовымі мовамі беларуская мова пачала ўжывацца ў афіцыйных зваротах улад "Обер Осту" да насельніцтва. Друкаваліся двух-моўныя нямецка-беларускія пашпарты. На беларускай мове можна было праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, друкаваць кнігі і перыёдыку.

Узніклыя магчымасці для развіцця беларускай культуры пастараліся максімальна выкарыстаць актывісты нацыянальнага руху, якія засталіся у зоне акупацыі. Легальным цэнтрам беларускай дзейнасці і пры немцах з'яулялася ўтворанае вясной 1915г. Беларускае таварыства дапамогі пацяр-пелым ад вайны. Яно гуртавала вакол сябе нацыянальныя сілы і фактычна выконвала ролю прадстаўніка інтарэсаў беларускага насельніцтва перад акупацыйнымі уладамі.

Найважнейшым напрамкам дзейнасці таварыства стала арганізацыя бе­ларускага школьніцтва. Асабліва шмат намаганняў прыкладала да гэтага А.Пашкев1ч (Цётка). У Вільні былі адкрыты беларускія настауніцкія курсы,

_____________

1Смалянчук А.Ф. Пам1ж краёвасцю 1 нацыянальнай щэяй: Польск! рух на беларусюх 1 лиоусюх землях. 1864-1917 гг. Гродна, 2001. С.232-233, 239-240; Ляхоуст У.В. Развщцё польскага школьюцтва у заходняй частцы Беларус1 падчас нямецкай акупацьп 1915-1918 гг. // р™иныя супольнасц1 у Беларуа: псторыя 1 сучаснасць. Мат-лы навук. канф. Мн., 2001.

2 Лпкоч>Ш Сг. 2 йшапа Й21ей. \Уагехаша 1914-1915 \УЛпо. \УЛпо, 1923. 8.393.

3РгоЫет ишу ройсгаз \*ю]пу: 2Ь1бг (1окитеп1бу/, исЬ\уа1, оёег^ 1 1.р. / 2еЬга1 1 йо дхпка
Рггу

бой^а^Л. Шагзгадаа, 1918. 5.8, И; Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918гг.

Т- 1-С.144-151.

4 2етке Н. ОЬегЬе&ЫзЬаЬег Озг ипс! йаз 5сЬи1\уезеп 1т Уетакипв8Ьеге1сЬ Ькаиеп
аЬгепа сЬз ХУеккие^ез. иткип^е III. 3.111.

 

а ў лістападзе 1915 г. там пачала працаваць першая беларуская пачатковая школа. У кастрычніку наступнага года на абшарах "Обер Осту" ужо дзейнічалі восем беларускіх школ1. Пры падтрымцы ведамстваў культуры Усходняга фронту і акругі Беласток—Гродна восенню 1916 г. Свіслацкая настаўніцкая семінарыя была рэарганізавана ў беларускую. Да канца 1918г. семінарыя падрыхтавала 144 беларускіх настаўнікаў. З'яуленне беларускіх педагагічных кадраў дало магчымасць пашырыць сетку школ: паводле афіцыйных нямецкіх звестак, у снежні 1917 г. на тзрыторьі "Обер Осту" іх налічвалася 50 з 3266 вучнямі, у сакавіку 1918 г. - 893. Беларускія школы ўзнікалі таксама і ў ваенна-аперацыйнай паласе, але дакладная іх колькасць тут невядома.

Адначасова моцныя пазіцыі захоўвала польскае школьніцтва, дзейнічалі нямецкія, яўрэйскія, літоускія, украінскія школы.

На працягу 1915-1918 гг. у Вільні было выдадзена шмат навучальнай літаратуры, у тым ліку дзевяць падручнікаў для беларускіх школ: два буква-ры, тры чытанкі, беларускі правапіс, два задачнікі і літаратурная хрэстама-тыя. Укладальнікамі іх былі В.Ластоускі, А.Луцкевіч, Я.Станкевіч4.

Падручнікі, як і іншыя выданні, падлягалі нямецкай цэнзуры. Але най-больш жорсткая, двухступенная цэнзура была ўведзена для перыёдыкі. Да таго ж грамадска-палітычную інфармацыю газеты абавязаны былі ат-рымліваць ад нямецкіх улад, што з'яўлялася яшчэ адной - ускоснай фор-май цэнзуры5.

Ва умовах адміністрацыйных абмежаванняў поруч са шматлікімі ня-мецкімі выходзіла некалькі газет на мясцовых мовах: ""Dobartis ("Сучас-насць") і "Lituvos aidas" ("Літоўскае рэха") - па-літоўску, "Dziennik Wilenski" ("Віленскі дзённік") - па-польску, "Letzte Nais" ("Апошнія навіны") 1 "gidisze zagtung " ("Яўрэйская газета") - на ідыш і г. д. 15 (28) лютага 1916 г. пачала выходзіць беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета " Гоман" пад рэдакцыяй В. Ластоўскага, з красавіка 1917 г. -Я. Салаўя.. У газеце супрацоўнічалт А. і І. Луцкевічы, Ф. Аляхновіч, Ю. Мэнке і інш. Тыраж "Гоману" дасягаў 3 тыс. экземпляраў6. Выдаўцы рабілі ўсё магчымае, каб годна працягваць справу "Нашай нівы": павышаць белару­скую нацыянальную самасвядомасць, інфармаваць чытача аб бягучых падзеях, адстойваць нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Багатым быў літа-ратурны аддзел газеты: у ім друкаваліся творы Я. Коласа, Цёткі, М. Багда-новіча, 3. Бядул1, А. Гаруна, В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча. Да 1918 г. газета Гоман" была адзінай беларускай газетай на абшары "Обер Осту".

Пэўную ўвагу беларускай тэматыцы надавалі і нямецкія выданнні, што выходзілі на акупаванай тэрыторыі: "Zeitung dег 10. Агmее" ("Газета 10-й арміі"), "Сгоdпег Zeitung" (Гродзенская газета"), "Diе Wacht im Ostem

___________________

1 Вгтан-Дубейкауская Ю. Мае успамшы. С.40; Яна ж. Беларуская дзейнасць пад першаи
нямецкай акупацыяй // Затсы. Кн.12. Нью-Йорк, 1974. С.51; 2етке Н. ОЬегЬеСеЫзЬаЬег №1
ипс! Йаз ЗсЬишезеп 1т УепуакипззЪегеюЬ Ькаиеп \уаЬгепс1 скз \Уеккпе§ез. 5. 101-102.

2 2етке Н. ОЪегЪеШзЬаЪег Оз1 ипс! с!аз ЗсЬишезеп цп Уегшакип§зЪегекп Ькаиеп
\уапгепс1 скзХУеккпедез. 5.81; Веги^аА. 2 сЫе]6\узргал'уЫа}оги5к1е] \у 1аСасЬ 1917-1918.5.71Э.

3 2етке Я. ОЬегЬе&ЫзЬаЬег Озг. ипс! с!аз ЗсЫшезеп ил Уег\уакип§зЪегек:п Ькаие^
^аЬгепс! ёез \Уеккпе§ез. 5.101-104.

4 Калубовгч А. Крою гкторьп: Даследаванш, артыкулы, успамшы. Мн., 1993. С.51.

5 Ыгик С. Х)\е йеи1зсЬе РоНик т Ькаиеп 1т егз!:еп \Уеккпе§. 5.40-42.

6Вгтан-Дубейкауская Ю. Мае успамшы. С.61,64; Яна ж. Газета Томан" // Затсы. Кн. 13-Нью-Йорк, 1975. С.67; Луцкевгч А. Замест адказу (Пстарычная спраука) // Беларуская н№ (Вшьня). 1926. 25 лют.

 

 

польскія культурна-асветныя арганізацьі: Адукацыйны камітэт, таварыства "Асвета, Каталіцкае таварыства польскай народнай школы і інш.Іх нама-ганнямі ўжо ў 1915/1916 навучальным годзе толькі ў Вільні і ваколіцах было адкрыта каля 50 польскіх школ (прыкладна на 5 тыс. вучняў), у тым ліку чатыры гімназіі (больш за 800 вучняў), чатыры прафесійна-тэхнічныя школы і г.д. У Гродне у 1916 г. заснавана польская пгімназія і некалькі пачат-ковых школ1. Паспешлівае стварэнне сеткі польскіх школ, якія часта не мелі належнага матэрыяльнага і метадычнага забеспячэння, мела пэўную палітычную мэту - надаць Беларусі і Літве як мага больш выразнае '"поль-скае аблічча", каб атрымаць аргумент на карысць далучэння краю да Кара-леўства Польскага2.

Сярод тутэйшай польскай эліты рэанімаваліся мары аб адраджэнні Рэчы Паспалітай, ідэалізаваны вобраз якой традыцыйна асацыіраваўся з польскасцю. Аднак пашырэнне ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай супярэчыла палітыка-стратэгічным інтарэсам Германіі, паколькі пагражала стратай для яе Познані іншых польскіх зямель. Таму адну з задач сваей нацыянальна-культурнай палітыкі улады "Обер Осту" бачылі ў нейтралізацыі тут польскіх уплываў. Дзеля гэтага была выпрацавана лінія на падтрымку куль­тур іншых народаў краю: беларусаў, літоўцаў, яўрэяў3.

У канцы 1915 г. - пачатку 1916 г. галоўнакамандуючы германскім Усходнім фронтам П. Гіндэнбург зацвердзіў дакументы аб арганізацыі на аб-шары "Обер Осту" школьнай справы. 3 мэтай больш выразнага адасаблення краю ад Расіі навучанне па-руску забаранялася. Як абавязковы прадмет у школах уводзілася нямецкая мова. Выкладанне іншых дысцыплін магло ажыццяўляцца на нямецкай або на роднай мове вучня: беларускай, літоўскай, польскай, і інш. Спецыяльна падкрэслівалася, што "беларуская мова, якая не ёсць ідэнтычная рускай, дапускаецца без абмежаванняў"4. Ра­зам з іншымі мясцовымі мовамі беларуская мова пачала ўжывацца ў афіцыйных зваротах улад "Обер Осту" да насельніцтва. Друкаваліся двух-моўныя нямецка-беларускія пашпарты. На беларускай мове можна было праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, друкаваць кнігі і перыёдыку.

Узніклыя магчымасці для развіцця беларускай культуры пастараліся максімальна выкарыстаць актывісты нацыянальнага руху, якія засталіся у зоне акупацыі. Легальным цэнтрам беларускай дзейнасці і пры немцах з'яулялася ўтворанае вясной 1915г. Беларускае таварыства дапамогі пацяр-пелым ад вайны. Яно гуртавала вакол сябе нацыянальныя сілы і фактычна выконвала ролю прадстаўніка інтарэсаў беларускага насельніцтва перад акупацыйнымі уладамі.

Найважнейшым напрамкам дзейнасці таварыства стала арганізацыя бе­ларускага школьніцтва. Асабліва шмат намаганняў прыкладала да гэтага А.Пашкев1ч (Цётка). У Вільні былі адкрыты беларускія настауніцкія курсы,

_________________

1Смалянчук А.Ф. Пам1ж краёвасцю 1 нацыянальнай щэяй: Польск! рух на беларусюх 1 лиоусюх землях. 1864-1917 гг. Гродна, 2001. С.232-233, 239-240; Ляхоуст У.В. Развщцё польскага школьюцтва у заходняй частцы Беларус1 падчас нямецкай акупацьп 1915-1918 гг. // р™иныя супольнасц1 у Беларуа: псторыя 1 сучаснасць. Мат-лы навук. канф. Мн., 2001.

2 Лпкоч>Ш Сг. 2 йшапа Й21ей. \Уагехаша 1914-1915 \УЛпо. \УЛпо, 1923. 8.393.

 

 

а ў лістападзе 1915 г. там пачала працаваць першая беларуская пачатковая школа. У кастрычніку наступнага года на абшарах "Обер Осту" ужо дзейнічалі восем беларускіх школ1. Пры падтрымцы ведамстваў культуры Усходняга фронту і акругі Беласток—Гродна восенню 1916 г. Свіслацкая настаўніцкая семінарыя была рэарганізавана ў беларускую. Да канца 1918г. семінарыя падрыхтавала 144 беларускіх настаўнікаў. З'яуленне беларускіх педагагічных кадраў дало магчымасць пашырыць сетку школ: паводле афіцыйных нямецкіх звестак, у снежні 1917 г. на тзрыторьі "Обер Осту" іх налічвалася 50 з 3266 вучнямі, у сакавіку 1918 г. - 893. Беларускія школы ўзнікалі таксама і ў ваенна-аперацыйнай паласе, але дакладная іх колькасць тут невядома.

Адначасова моцныя пазіцыі захоўвала польскае школьніцтва, дзейнічалі нямецкія, яўрэйскія, літоускія, украінскія школы.

На працягу 1915-1918 гг. у Вільні было выдадзена шмат навучальнай літаратуры, у тым ліку дзевяць падручнікаў для беларускіх школ: два буква-ры, тры чытанкі, беларускі правапіс, два задачнікі і літаратурная хрэстама-тыя. Укладальнікамі іх былі В.Ластоускі, А.Луцкевіч, Я.Станкевіч4.

Падручнікі, як і іншыя выданні, падлягалі нямецкай цэнзуры. Але най-больш жорсткая, двухступенная цэнзура была ўведзена для перыёдыкі. Да таго ж грамадска-палітычную інфармацыю газеты абавязаны былі ат-рымліваць ад нямецкіх улад, што з'яўлялася яшчэ адной - ускоснай фор-май цэнзуры5.

Ва умовах адміністрацыйных абмежаванняў поруч са шматлікімі ня-мецкімі выходзіла некалькі газет на мясцовых мовах: ""Dobartis ("Сучас-насць") і "Lituvos aidas" ("Літоўскае рэха") - па-літоўску, "Dziennik Wilenski" ("Віленскі дзённік") - па-польску, "Letzte Nais" ("Апошнія навіны") 1 "gidisze zagtung " ("Яўрэйская газета") - на ідыш і г. д. 15 (28) лютага 1916 г. пачала выходзіць беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета " Гоман" пад рэдакцыяй В. Ластоўскага, з красавіка 1917 г. -Я. Салаўя.. У газеце супрацоўнічалт А. і І. Луцкевічы, Ф. Аляхновіч, Ю. Мэнке і інш. Тыраж "Гоману" дасягаў 3 тыс. экземпляраў6. Выдаўцы рабілі ўсё магчымае, каб годна працягваць справу "Нашай нівы": павышаць белару­скую нацыянальную самасвядомасць, інфармаваць чытача аб бягучых падзеях, адстойваць нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Багатым быў літа-ратурны аддзел газеты: у ім друкаваліся творы Я. Коласа, Цёткі, М. Багда-новіча, 3. Бядул1, А. Гаруна, В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча. Да 1918 г. газета Гоман" была адзінай беларускай газетай на абшары "Обер Осту".

Пэўную ўвагу беларускай тэматыцы надавалі і нямецкія выданнні, што выходзілі на акупаванай тэрыторыі: "Zeitung dег 10. Агmее" ("Газета 10-й арміі"), "Сгоdпег Zeitung" (Гродзенская газета"), "Diе Wacht im Ostem

___________________

1 Вгтан-Дубейкауская Ю. Мае успамшы. С.40; Яна ж. Беларуская дзейнасць пад першаи
нямецкай акупацыяй // Затсы. Кн.12. Нью-Йорк, 1974. С.51; 2етке Н. ОЬегЬеСеЫзЬаЬег №1
ипс! Йаз ЗсЬишезеп 1т УепуакипззЪегеюЬ Ькаиеп \уаЬгепс1 скз \Уеккпе§ез. 5. 101-102.

2 2етке Н. ОЪегЪеШзЬаЪег Оз1 ипс! с!аз ЗсЬишезеп цп Уегшакип§зЪегекп Ькаиеп
\уапгепс1 скзХУеккпедез. 5.81; Веги^аА. 2 сЫе]6\узргал'уЫа}оги5к1е] \у 1аСасЬ 1917-1918.5.71Э.

3 2етке Я. ОЬегЬе&ЫзЬаЬег Озг. ипс! с!аз ЗсЫшезеп ил Уег\уакип§зЪегек:п Ькаие^
^аЬгепс! ёез \Уеккпе§ез. 5.101-104.

4 Калубовгч А. Крою гкторьп: Даследаванш, артыкулы, успамшы. Мн., 1993. С.51.

5 Ыгик С. Х)\е йеи1зсЬе РоНик т Ькаиеп 1т егз!:еп \Уеккпе§. 5.40-42.

6Вгтан-Дубейкауская Ю. Мае успамшы. С.61,64; Яна ж. Газета Томан" // Затсы. Кн. 13-Нью-Йорк, 1975. С.67; Луцкевгч А. Замест адказу (Пстарычная спраука) // Беларуская н№ (Вшьня). 1926. 25 лют.

 

 

/"Стража на Усходзе"), "Deutsche Kriegszeitung von Вагаnоwitschi!" ("Баранавіцкая нямецкая ваенная газета") і інш.1.

У Вільні дзейнічалі таксама іншыя асяродкі беларускай культуры: бібліятэка і кнігарня, Беларускі клуб, у якім выступаў тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам драматурга і акцёра Ф. Аляхновіча, Беларускае навуковае таварыства (з 1918 г.) і інш.

Праблема палітычнага самавызначэння. Немінучае змяненне у выніку сусветнай вайны геапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ставіла на па-радак дня не толькі задачу развіцця нацыянальнай культуры, але і праблему палітычнага самавызначэння Беларусі Перад вайной кіраўнікі беларускага руху не былі адназначна арыентаваны на этнанацыянальную мадэль дэяр-жаўнасці. Яны разглядалі беларускі этнас як інтэгральную частку больш шырокага арганізма - краю, што гістарычна сфарміраваўся ў межах былога Вялікага княства Літоўскага і ўяўляў сабой тэрытарыяльную, эканамічную і культурную цэласнасць са сваімі палітычнымі іннтарэсамі 3 прыходам немцаў ідэя непадзельнасці Літоўска-беларускага краю ўвасобілася ў ства-рэннт Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага - блоку беларускіх, літоўскіх, яўрэйскіх і польскіх нацыянальных дзеячаў3. Праграмныя даку-менты Канфедэрацыі ВКЛ, якія распаўсюджваліся на чатырох мовах (бела­рускай, літоўскай, польскай і ідыш), пастуліравалі неабходнасць вылучэння акупаваных немцамі літоўска-беларускіх зямель з-пад юрысдыкцыі Расійскай імперыі і ўтварэння на гэтай тэрыторыі "незалежнай дзяржаўнай адзінкі" з сеймам у Вільні, сфарміраваным шляхам агульных, роўных, пра-мых выбараў пры тайным галасаванні. Адноўленае ВКЛ меркавалася спа-чатку як унітарная ("суцэльная") дзяржава без унутраных межаў. Стварэн-не асяродкаў нацыянальнай дзяржаўнасці асобных народаў не прадугледж-валася, нацыям дэкларавалася толькі свабода культурнага развіцця. У міжнародным плане будучая літоуска-беларуская дзяржава разглядалася ў якасці звяна праектаванай уплывовымі нямецкімі палітыкамі сістэмы так званай Сярэдняй Еўропы (Мitteleuгора) на чале з Германіяй4.

Прадыктаваная канкрэтна-гістарычнымі абставінамі прагерманская арыентацыя не абсалютызавалася дзеячамі беларускага руху. У маі (н.ст.) 1916 г. В.Ластоўскі і Я. Салавей на канферэнцыі паняволеных народаў Расіі ў Стакгольме разам з прадстаўнікамі фінаў, палякаў, літоўцаў, украінцаў, грузіі і іншых падпісалі зварот да прэзідэнта ЗША В.Влььсана з просьбай аб дапамозе і абароне ад асімляцьі5. Далёкасяжнай мэтай гэтага звароту было праз пасрэдніцтва ЗША заявіць аб сабе дзяржавам Антанты, выклікаць у іх зацікаўленасць праблемамі нярускіх народаў Расійскай імперыі6.

Актыўную пазіцыю занялі беларускія прадстаўнікі на III з'ездзе народаў У чэрвені 1916 г. у Л азане (удзельнічалі 400 дэлегатаў з 23 краін). У рэфераце беларускай дэлегацыі праект аднаўлення ВКЛ дапаўняўся ідэяй утварэння

______________

1Брэдэрлоу Н. Беларусь у люстэрку нямецк1х газет 1914-1918 гг. //
са№Да=™Ьагиг.Ъешса. Кн. 6: Беларусь пам1ж Усходам 1 Захадам. 4.1. Мн., 1997.
пяЛ ' СакалоУс™ У- Беларускае адраджэнне 1 далучэнне нямецк1х вучоных да

«аследавання беларускай культуры// Беларус1ка-А1Ьаш<;Ьеп1са. Кн.6. 4.2. С.61-65. 2 НавтаА. Краёвае становшгча// Спадчына. 1996. №1. С.48-52.

Мгкнгс Р. Лггва 1 Беларусь: перыпетьп дзяржаунасщ у пачатку XX ст. // °еларусша=А1Ьагшкешса. Кн.6. 4.2. С.253.

4 Лггаратура 1 мастацтва. 1990. 23 лктап.

5 ЕщвШагёгЕ. \Уе133ги1Ьеп1еп: Уо1к ипй ЪтА. Вегкп, 1943. 5.97-99.

6 Цгхамграу Л. "Стаць гаспадарам! на сваей зямлИ": Першы выхад Беларуа на
""«народную арэну // Лиаратура 1 мастацтва. 1991. 8 лктап.


цеснага саюза маладых дзяржаo ад Балтыкі да Чорнага мора. Меркавалася. што Балтыйска-ЧарнаморсКІ саюз можа змяніць традыцыйны баланс сіл у рэгіёне, паспрыяць умацаванню абараназдольнасці нованароджаиых дзяр­жаў, эфектыўнаму аднаўленню іх эканомікі1. Мемарандум, распаўсюджаны беларускімі дэлегатамі.І Луцкевічам і В.Ластоўскім на з'ездзе, упершыню падрабязна шфармаваў прадстаўнічы міжнародны форум аб гісторыі, геапалітычным, эканамічным становішчы беларускага народа і утрымліваў заклік "забяспечыць Беларусі ўсе яе палітычныя і культурныя правы" Такім чынам, у 1916 г. беларускае пытанне ўпершыню было вынесена на міжнароднае абмеркаванне.

Абвяшчэнне ў канцы таго ж года Германіяй і Аўстра-Венгрыяй намеру ад-навщь пад сваім пратэктаратам Каралеўства Польскае і стварэнне ў Варшаве Часовай Дзяржаўнай рады Польшчы ўзмацнілі ў віленскім беларускім акты­ве надзею на тое, што аналагічныя крокі будуць зроблены ў напрамку рэанімацьі ВКЛ3. Гэта тэма горача абмяркоўвалася на беларускіх нарадах і сходах, на старонках газеты "Гоман". Але адначасова з'яўляліся ўсё больш вы-разныя сімптомы, якія ставілі пад сумненне ажыццявімасць канцэпцыі су-польнай беларуска-літоўскай дзяржаўнасці. Ужо з пачатку 1916 г. ад гэтай ідэі сталі аддаляцца прадстаўнікі яўрэяў, якіх не вабіла перспектыва выхаду Беларусі і Літвы са складу Расійскай імперыі і страты, такім чынам, вялікага расійскага рынку. Большасць мясцовых палякаў імкнулася звязаць будучы-ню беларуска-літоўскага краю з Каралеўствам Польскім. Літоўскія ак-тывісты асцерагаліся верагоднага ў адноўленым ВКЛ культурна-палітычнага дамінавання палякаў і адначасова - колькаснай перавагі беларусаў. На пер-шы план літоўцы вылучалі мэту стварэння уласнай этнанацыянальнай дзяржавы, выключаючы, такім чынам, беларусаў са сваіх намераў4.

Яшчэ больш праблематычным аднаўленне ВКЛ стала выглядаць на фоне падзей ва Усходняй Беларусі Там пасля Лютаўскай рэвалюцьй 1917 г. беларускі нацыянальны рух разгортваўся на платформе аўтаноміі Беларусі у этнічных межах у рамках агульнарасійскай федэрацыі 3 такім курсам "расійскіх беларусаў" не вельмі стасавалася арыентацыя віленскага белару­скага цэнтра на супольную дзяржаву з літоуцамі не ў этнічных, а ў гістарыч-ных межах былога ВКЛ.

Германскія акупацыйныя ўлады таксама не праяўлялі зацікаўленасць у адраджэнні дзяржаўнасці ВКЛ на шматэтнічнай аснове. Немцы усё больш схіляліся да падтрымкі намаганняў па стварэнні літоўскай этнанацыяналь­най дзяржаўнай адзінкі. У верасні 1917 г. з іх санкцьй у Вільні без удзелу бе­ларусаў адбылася Літоўская канферэнцыя. Яе дэлегаты выказаліся за ўтва-рэнне незалежнай Літоускай дзяржавы ў этнічных межах і выбралі Раду Літоўскай зямлі (Тарыбу), манапольнае становішча ў якой занялі літоўскія нацыянальныя дзеячы5. Беларускія, польскія і яурэйскія арганізацыі краю заявілі аб байкоце Тарыбы.

_______________

1 Луцкевхч А. Злучаныя Штаты ад Балтыю да Чорнага мора // Свабода. 1990. №2. С-5-7,
ЦгхамграуА. Нацыянальны рух 1выпрацоукаасноузнешняйпалиъпа Беларуау 1914-1921 гг.//
Беларус1ка=А1Ъаги1:пещса. Кн.6. 4.1. С.75.

2Вольная Беларусь. 1917.4 кастр.,

3Гоман. 1917. 6 крас.

4 Мтас Р. Лггва 1 Беларусь: перыпетьп дзяржаунасщ у пачатку XX ст. С.254-255; Смал*^
чукА.Ф.
Паміж краёвасцю нацыянальнай ідэяй: ПольскГрухнабеларусшх і літоўскіх землях
С.238-239.

 

 

Усё гэта пабуджала беларускі актыў зоны акупацыі да пераасэнсавання праекта аднаўлення адзінай літоўска-беларускай дзяржавы. Летам 1917 г. заявіла аб сабе заканспіраваная трупа на чале з В.Ластоўскім - "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі". Яна выказалася за ўтварэнне на акупа-ванай тэрыторыі (поруч з літоўскай) асобнай беларускай адміністрацыйнай адзінкі. Сваім палітычным ідэалам "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі" абвясціла уз'яднанне падзеленай ваенным фронтам Беларусі ў адзіны суцэльны беларускі арганізм. "Толькі незалежная Беларусь, - гаварылася ў яе лістоўцы, - можа забяспечыць усе нашы патрэбы"1.

У студзені 1918 г. беларуская грамадскасць зоны акупацьі склікала ў Вільні Беларускую канферэнцыю, на якой быў утвораны орган беларускага прадстаўніцтва краю - Віленская Беларуская рада. Не адмаўляючыся цал-кам ад ідэі беларуска-літоўскай дзяржавы, канферэнцыя выказалася за ўтварэнне ў яе складзе дзвюх аўтаномных частак - беларускай і літоўскай, з уз'яднаннем усіх беларускіх і усіх літоўскіх зямель па абодва бакі фронту2. Рашэнні канферэнцьй сталі крокам на шляху абвяшчэння незалежнасці Бе­ларусі ў межах рассялення беларускага этнасу.

Тагам чынам, з канца 1915 г. да пачатку 1918 г. заходняя частка Беларусі перажывала складаныя, супярэчлівыя і неадназначныя па Гістарычнаму значэнню працэсы. Германскія акупацыйныя ўлады бязлітасна эксплуата-валі эканамічны патэнцыял краю, няшчадна выкарыстоўвалі яго прырод-ныя, гаспадарчыя, працоўныя рэсурсы. Насельніцтва зведала ўсе жахт ваен-на-акупацыйнага рэжыму. Разам з тым, кіруючыся уласнымі геапалітыч-нымі разлікамі, немцы адкрылі пэўныя магчымасці для беларускай культурна-асветнай працы. У легальных і заканспіраваных беларускіх асярод-ках актыўна пульсавала нацыянальная палітычная думка, якая паступова набліжалася да ідэалу незалежнай беларускай дзяржавы.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 84 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Становішча Беларусі ў пачатковы перыяд вайны| Становішча ва Усходняй Беларусі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.039 сек.)