Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Унутрыпалітычнае жыццё ў РБ у 1990-2000-я гг.

Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг. | Аднаўленне эканамічнай сістэмы. | Палітычная сістэма. | Адукацыя, навука, культура. | Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. | Развіццё прамысловасці. | Сельская гаспадарка | Сацыяльнае развіццё. | Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. | Перабудова ў БССР (1985-1991 гг.). |


Читайте также:
  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  2. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
  3. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920-я гг.
  4. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  5. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1921-1926 гг.
  6. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.
  7. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.

У сацыяльна-палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь можна вылучыць два асноўныя перыяды:

1) перыяд парламенцкай рэспублікі (1991 – 1994 гг.);

2) перыяд прэзідэнцкай рэспублікі (з 1994 г.).

У 1991-1994 гг. Рэспубліка Беларусь уяўляла з сябе парламенцкую рэспубліку. Функцыянаванне дзяржаўнай улады адбывалася на аснове Канстытуцыі 1978 г. з прынятымі папраўкамі і дапаўненнямі. Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляўся Вярхоўны Савет. Яму належала права прыняцця законаў, ратыфікацыі міжнародных дагавораў, кантроль над усімі дзяржаўнымі структурамі. Старшыня Вярхоўнага Савета лічыўся афіцыйным кіраўніком дзяржавы. Вярхоўны Савет фарміраваў і ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю Савета Міністраў, які быў вышэйшым органам выканаўчай улады. Таксама Вярхоўны Савет фарміраваў склад цэнтральных органаў судовай улады: Вярхоўнага Суда, Вышэйшага гаспадарчага суда. Аналагічная сістэма дзейнічала ў рэгіёнах: мясцовыя Саветы дэпутатаў фарміравалі мясцовыя выканаўчыя камітэты і суды.

У грамадска-палітычным жыцці гэтага перыяду адбываюцца наступныя працэсы:

- хуткае развіццё перыядычнага друку (найбольш масавымі выданнямі становяцца газеты “Народная газета”, “Советская Белоруссия”, “Рэспублбіка”, Звязда”);

- развіццё шматпартыйнасці: да 1994 г. было афіцыйна зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў (найбольш значнымі паліычнымі сіламі становяцца: рух БНФ “Адраджэнне”, Партыя камуністаў Беларусі, Аграрная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада); разам з тым большасць партый мелі невялікі колькасны склад і не аказвалі ніякага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё;

- увядзенне спрошчаных форм выезду за мяжу;

- беларусізацыя ў розных сферах грамадскага жыцця.

На працягу 1992–1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай палітычнай барацьбы розных груповак па пытаннях эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ладу дзяржавы, знешняй палітыкі. У гэты перыяд у парламенце склаліся тры асноўныя палітычныя блокі:

- “кансерватыўная” большасць, якая падтрымлівала ўрад В. Кебіча;

- “дэмакратычная” апазіцыя БНФ і блізкія да яе дэпутацкія групы;

- “цэнтрысцкая” група на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Старшынёй Вярхоўнага Савета у верасні 1991 г. быў абраны Станіслаў Шушкевіч. У сваёй палітыцы ён спрабаваў лавіраваць паміж рознымі палітычнымі групоўкамі; аднак у выніку страціў давер як з боку праўрадавых сіл, так і апазіцыі. З 1993 г. выявіўся канфлікт паміж С. Шушкевічам і кіраўніцтвам Савета Міністраў. У студзені 1994 г. депутаты адклікалі С. Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета і абралі на яе прадстаўніка парламенцкай большасці Мечыслава Грыба.

Асноўныя рознагалоссі паміж палітычнымі сіламі разгарнуліся паводле пытання аб прыняцці новай Канстытуцыі. Парламенцкая большасць і цэнтрысці блок адстойвалі ідэю фарміравання прэзідэнцкай рэспублікі. Апазіцыя БНФ настойвала на захаванні асноў парламенцкай рэспублікі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. У Канстытуцыі зафіксаваны шырокія грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды грамадзян. Асноўны закон зафіксаваў прынцып падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Уводзілася пасада прэзідэнта, які абвяшчаўся галавой дзяржавы і кіраўніком выканаўчай улады; яму надавалася права фарміравання ўрада і кантролю за асноўнымі дзяржаўнымі структурамі. Разам з тым захоўваліся значныя правы Вярхоўнага Савета, у тым ліку права зацвярджэння ўрада, фарміравання складу вышэйшых органаў судовай улады, манаполія на прыняцце дзяржаўных законаў. Уводзіўся новы вышэйшы орган судовай улады – Канстытуцыйны Суд, які фарміраваўся Вярхоўным Саветам. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 19чэрвеня 1994 г.

Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны шэсць чалавек. Асноўнымі канкурэнтамі лічыліся прэм’ер-міністр В.Кебіч і дэпутат А. Лукашэнка. Шырокую падтрымку сярод грамадзян знайшла перадвыбарная праграма А. Лукашэнкі. У ёй акцэнт рабіўся на пераадоленне эканамічнага крызісу, сацыяльную справядлівасць, барацьбу з карупцыяй, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва і г.д. Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. У наступным туры выбараў, які адбыўся 10 ліпеня, амаль 80% выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі абралі Аляксандра Лукашэнку.

20 ліпеня 1994 г. адбылося ўступленне на пасаду прэзідэнта А. Лукашэнкі. З гэтага часу пачынаецца пераход Рэспублікі Беларусь да прэзідэнцкай рэспублікі. Па ініцыятыве прэзідэнта быў сфарміраваны новы Савет Міністраў, зацверджаны Вярхоўным Саветам, на чале з Міхаілам Чыгіром. Да пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная прэзідэнту строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання – так званая “вертыкаль”. У 1994 г. быў таксама сфарміраваны вышэйшы орган судовай улады – Канстытуцыйны Суд РБ.

Палітыка прэзідэнта выклікала новае размежаванне грамадска-палітычных сіл. У апазіцыю перайшлі БНФ і блізкія да яе палітычныя групоўкі, а таксама частка былой парламенцкай большасці Вярхоўнага Савета на чале з М. Грыбам. Важным этапам барацьбы паміж урадавымі коламі і апазіцыяй сталі парламенцкія выбары, прызначаныя на 14 мая 1995 г. Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму, які прадугледжваў 4 пытанні:

- аб наданні рускай мове статусу дзяржаўнай нароўні з беларускай;

- аб увядзенні новых дзяржаўных сімвалаў (сцяга і герба) Рэспублікі Беларусь;

- аб ухваленні курсу на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй;

- аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі. Па ўсіх чатырох пытаннях большасць грамадзян станоўча адказалі на пытанні рэферэндума.

У студзені 1996 г. пачаў дзейнасць абраны ў маі – снежні 1995 г. Вярхоўны Савет ХІІІ склікання. У парламенце разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі ўлады (фракцыя “Згода”) і прыхільнікамі апазіцыі, якая ўключала ў сябе прадстаўнікоў Партыі камуністаў, Аграрнай партыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) і інш. У чэрвені 1996 г. прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме, галоўным пытаннем якога павінна было стаць прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі, згодна з якой значна ўзмацнялася ўлада прэзідэнта і змяншалася ўлада парламента. Прадугледжваліся таксама дадатковыя пытанні:

- перанясенне нацыянальнага свята Дня незалежнасці з 27 ліпеня (дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.);

- права свабоднай куплі-продажу зямлі;

- адмена смяротнага пакарання.

Падрыхтоўка да рэферэндума абумовіла абвастрэнне палітычнай канфрантацыі. Апазіцыя ў Вярхоўным Савеце, а таксама Канстытуцыйны Суд спрабавалі абгрунтаваць незаконнасць дадзенага рэферэндума, а таксама арганізаваць імпічмент прэзідэнту ў парламенце; адбываліся дэманстрацыі і сутычкі з міліцыяй прыхільнікаў апазіцыі. Напярэдадні рэферэндума апазіцыю падтрымалі прэм’ер-міністр М. Чыгір і некаторыя іншыя міністры, якія падалі ў адстаўку. У дадзеных умовах 24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. За прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі прагаласавалі каля 70% грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь пераўтваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, прызначае ўсіх вышэйшых службовых асоб, фарміруе ўрад, падпісвае законы, мае права выдання асобых актаў заканадаўчага характару – дэкрэтаў. На чале заканадаўчай улады ствараўся двухпалатны парламент — Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, абраных насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (64 дэпутаты; з іх па 8 абіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 прызначаюцца прэзідэнтам). Палата прадстаўнікоў рыхтуе праекты законаў і прымае іх; Савет Рэспублікі зацвярджае ці адмяняе гэтыя законапраекты. Захавалася права парламента зацвярджэння або вызвалення з пасадаў членаў Савета міністраў. Змяняецца парадак фарміравання Канстытуцыйнага Суда: з ліку 12 суддзяў 6 прызначаюцца прэзідэнтам, 6 – Саветам Рэспублікі.

У выніку змяненняў у Канстытуцыю Вярхоўны Савет ХІІІ склікання быў распушчаны. З ліку 110 яго дэпутатаў, якія падтрымалі вынікі рэферэндуму, была сфарміравана Палата прадстаўнікоў І склікання. Апазіцыя адмовілася прызнаваць вынікі рэферэндуму.

Пасля падзей 1996 г. адбываецца паслядоўная стабілізацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнай улады. У выніку выбараў у Палату прадстаўнікоў ІІ, ІІІ і ІV склікання ў 2000, 2004 і 2008 гг. у склад парламента ўваходзілі амаль выключна прыхільнікі ўлады. У верасні 2001 г. прэзідэнт А. Лукашэнка быў пераабраны на другі тэрмін у выніку першага туру выбараў. 17 кастрычніка 2004 г. адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, якія адмянялі абмежаванне на права займання адной асобай пасады прэзідэнта двума тэрмінамі. Большасць грамадзян падтрымалі дадзеныя змены. На выбарах прэзідэнта ў сакавіку 2006 г. і снежні 2010 г. у адпаведнасці з новымі зменамі ў Канстытуцыі А.Лукашэнка ў трэці і чацвёрты разы балатаваўся на пасаду прэзідэнта і ў абодвух выпадках атрымаў перамогу ў першым туры выбараў.

Пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі ў гэты перыяд змяняецца некалькі складаў Савета міністраў, які ўзначальвалі С. Лінг (1997–2000), А. Ярмошын (2000–2001), Г. Навіцкі (2001–2003), С. Сідорскі (2004–2010), М. Мясніковіч (з 2010 г.).

Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 1990-2000-я гг. вылучаюцца два этапы, звязаныя з функцыянаваннем парламенцкай і прэзідэнцкай рэспублікі. З сярэдзіны 1990-х гг. назіраецца паступовая стабілізацыя і цэнтралізацыя дзяржаўна-палітычнай улады ў межах развіцця інстытутаў прэзідэнцкай рэспублікі на аснове Канстытуцыі РБ са зменамі і дапаўненнямі 1996 г.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 114 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.| Знешняя палітыка РБ у 1990-2000-я гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)