Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сацыяльнае развіццё.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР. | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. | Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944). | Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. | Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг. | Аднаўленне эканамічнай сістэмы. | Палітычная сістэма. | Адукацыя, навука, культура. | Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. | Развіццё прамысловасці. |


Індустрыялізацыя і значны эканамічны рост прывялі да істотных змен у сацыяльнай структуры грамадства. Хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася урбанізацыя. За 1960 – 1985 гг. удзельная вага гарадскога насельніцтва БССР павялічылася з 32% да 62%.

Характэрнай з’явай у дынаміцы сацыяльнай структуры грамадства выступае хуткі рост рабочага класа і служачых. Удзельная вага рабочых сярод занятага насельніцтва за 1960 – 1985 гг. павялічылася з 45% да 60%, служачых – з 14,6% да 25,4%. У той жа час удзельная вага калгаснікаў зменшылася за гэты перыяд з 40,4% да 14,6%. Разам з тым павялічваецца грамадскае значэнне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі (наменклатуры). Толькі за 1970 – 1987 гг. колькасць партыйна-дзяржаўнага апарату ўзрасла з 435 тыс. да 695 тыс. чалавек; расходы на яго ўтрыманне за 1960 – 1985 гг. павялічыліся ў 3 разы. Абапіраючыся на ўладныя паўнамоцтвы, бюракратычная эліта пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г.д.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. У перыяд “хрушчоўскай адлігі” быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на аслабленне эксплуатацыі працоўных:

- скасаванне крымінальнай адказнасці за парушэнні працоўнай дысцыпліны і абмежаванняў на свабодную змены месца працы (1956);

- пераход на 5-дзённы працоўны тыдзень (1957);

- устанаўленне мінімальных памераў пенсій (1956);

- адмена абавязковых аблігацыйных займаў (1957);

- зніжэнне падаткаў з насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва адлюстроўваюць наступныя з’явы:

1) Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва за 1960 – 1985 гг. у 3 разы. Пры гэтым характэрнай выступае тэндэнцыя да ўраўнавання даходаў розных сацыяльных груп працоўных (так, калі ў 1970 г. заработная плата калгаснікаў складала 53% ад заробкаў рабочых і служачых, то ў 1985 г. – 89%). Разам з тым сярэдні ўзровень даходаў насельніцтва БССР быў ніжэйшы ў параўнанні з агульнасавецкім (91% на 1985 г.).

2) Фарміраванне сістэмы гарантаванага пенсійнага забеспячэння: з 1967 г. пенсійнае забеспячэнне стала ўсеагульным.

3) Рост грамадскіх фондаў спажывання: дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, выплату пенсій, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, культурную сферу і г.д.

4) Рост жыллёва-камунальнага будаўніцтва: за 1956 – 1985 гг. у БССР пабудавана 120 млн. м² жылля.

5) Развіццё сістэмы сувязі: рост прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, значнае павелічэнне колькасці персанальных тэлефонных апаратаў, масавае з’яўленне ў быту радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў.

6) Развіццё сістэмы аховы здароўя. Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. працягласць жыцця ў БССР складала 73 гады, значна знізілася смяротнасць, павялічыўся прырост насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва, высокі ўзровень рэгулявання дзяржавай сацыяльнага развіцця дазваляюць сцвярджаць пра фарміраванне ў БССР мадэлі “ сацыяльнай дзяржавы ”. Яе ажыццяўленне прывяло да істотнага змяншэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. У той жа час узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў БССР, як і ў цэлым у СССР, быў ніжэйшы ў параўнанні з развітымі краінамі Захаду.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 98 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сельская гаспадарка| Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)