Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прамысловасць.

Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст. | Рэлігійныя адносіны. | Этнічныя працэсы. | Адукацыя і навука. | Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 cтст. | Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г. | Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і Беларусь. | Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг. | Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі ў 1830-1850-я гг. |


Читайте также:
  1. Прамысловасць.
  2. Прамысловасць. Транспарт. Гандаль. Крэдыт
  3. Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль

У структуры прамысловых прадпрыемстваў дадзенага перыяду можна вылучыць тры тыпы: дробныя рамесныя прадпрыемствы, мануфактуры, фабрыкі.

 

Тып прамысловых прадпрыемстваў Спецыфіка прамысловай вытворчасці
Дробныя рамесныя прадпрыемствы Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца сіламі рамеснікаў-майстроў, членаў іх сем’яў, невялікай колькасці чаляднікаў і вучняў; выкарыстоўваюцца ручныя прылады працы; спецыялізаваны падзел працы адсутнічае.
Мануфактуры Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца калектывам рабочых, у межах якога існуе прафесійная спецыялізацыя і звязаны з ёй падзел працы; выкарыстоўваюцца ручныя прылады працы.
Фабрыкі Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца калектывам рабочых, у межах якога існуе прафесійная спецыялізацыя і звязаны з ёй падзел працы; выкарыстоўваюцца машыны ў якасці асноўных сродкаў вытворчасці.

 

Вядучую ролю ў структуры прамысловасці мелі дробныя рамесныя прадпрыемствы. У канцы 1850-х гг. на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 16,5 тыс. рамеснікаў. Большасць рамеснікаў ў разглядаемы перыяд была аб’яднана ў цэхі. Аднак пашырэнне таварна-грашовых адносін прыводзіла да ўзмацнення сацыяльнага расслаення ўнутры цэхаў. З аднаго боку, некаторыя майстэрні перарасталі ў прадпрыемствы, на якіх працавала значная колькасць наёмных рабочых; з другога, незаможныя члены цэхаў нярэдка наймаліся рабочымі на фабрыкі і мануфактуры.

На працягу першай паловы 19 ст. павялічваецца колькасць і ўдзельная вага ў структуры прамысловасці мануфактурных прадпрыемстваў. На 1861 г. налічвалася 127 мануфактур, на іх было сканцэнтравана каля ¼ усіх рабочых на тэрыторыі Беларусі. У разглядаемы перыяд існавалі мануфактуры двух тыпаў:

- вотчынныя: належалі буйным памешчыкам, дзейнічалі пераважна ў іх маёнтках, выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян;

- капіталістычныя: належалі пераважна купцам і мяшчанам, дзейнічалі пераважна ў гарадах і мястэчках, выкарыстоўвалася праца вольнанаёмных рабочых.

На пачатку 19 ст. большасць мануфактур з’яўляліся вотчыннымі. Аднак на працягу першай паловы 19 ст. частка іх была арэндавана або выкуплена купцамі і мяшчанамі. Ствараліся новыя капіталістычныя мануфактуры. Таксама адбываўся працэс узбуйнення мануфактур. Буйнейшым сярод іх быў металургічны завод у Налібоках князя Вітгенштэйна.

У 1820-я гг. на тэрыторыі Беларусі пачынаецца стварэнне прадпрыемстваў фабрычнага тыпу. Першымі з іх сталі суконныя заводы у м. Хомск Кобрынскага і м. Косава Слонімскага паветаў, якія належалі памешчыку Пуслоўскаму. У другой чвэрці 19 ст. з’явіліся паравыя рухавікі на некаторых прадпрыемствах мукамольнай, цукровай, лесапільнай, жалезаапрацоўчай і іншых галін прамысловасці.

Узнікненне фабрычных прадпрыемстваў з’яўлялецца пачаткам такого сацыяльнага працэсу як прамысловая рэвалюцыя, што азначае пераход ад працы, заснаванай на ручной тэхніцы, да машыннай індустрыі, у выніку якога прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці. У краінах Заходняй Еўропы дадзены працэс адбываецца на працягу канца 18 – першай паловы 19 стст., вынікам чаго становіцца фарміраванне індустрыяльнага грамадства. На землях Беларусі ў першай палове 19 ст. быў зроблены толькі першы крок ў стварэнні перадумоў прамысловай рэвалюцыі. Фабрыкі ў сярэдзіне 19 ст. былі невялікімі, заснаванымі на апрацоўцы мясцовай сыравіны і складалі невялікую долю ў структуры прамысловасці.

У структуры прамысловай вытворчасці на землях Беларусі ў дадзены перыяд пераважалі наступныя галіны: суконная, папяровая, харчовая, шкляная, г.зн. галіны, заснаваныя на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны.

Такім чынам, у першай палове 19 ст. назіраецца працэс паступовага развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі, узмацнення ў ёй ролі капіталістычных элементаў. Аднак панаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін замаруджвала дадзены працэс: натуральная гаспадарка ў прыгоннай вёсцы стрымлівала попыт на прамысловыя тавары; прымусовая праца прыгонных сялян на прадпрыемствах была неэфектыўнай.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 103 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.| Гарады. Гандаль.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)