Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.1. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.3. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. | У.4. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. | Каменны век на тэрыторыі Беларусі. | Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.). | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. | Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад. | Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст. | Феадальная раздробленасць Полацкага княства |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  2. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  3. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
  4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
  5. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
  6. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
  7. Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі ахоплівае перыяд 8-7 стст. да н.э. – 8 ст. н.э. У гэты перыяд асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы становіцца жалеза, якое выплаўлялася з мясцовай балотнай руды ў невялікіх гліняных печах. З дапамогай жалезных вырабаў удасканальваюцца прылады працы земляробства (наканечнікі для ралаў), ткацтва, ганчарства, пляцення, зброя. Узнікае кавальства як асобны від рамяства.

Вынікам становіцца рост прадукцыйнасці працы. Земляробства і жывёлагадоўля канчаткова замацоўваюцца ў якасці асноўных форм гаспадарання. У некаторых раёнах на змену лядна-агнявому прыходзіць ворыўнае земляробства. Распаўсюджваецца рэгіянальны абмен паміж рознымі плямёнамі. Гаспадарка і матэрыяльная культура на поўдні Беларусі ў жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэрыяльная культура развівалася больш запаволена.

Да пачатку жалезнага веку ў грамадскім жыцці канчаткова ўсталяваўся патрыярхат. У сацыяльнай арганізацыі грамадства паступова адбываецца разлажэнне родавай абшчыны, пра што сведчаць наступныя з’явы:

- разам з вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі ўзнікаюць малыя патрыярхальныя сем’і (бацька, маці і дзеці), якія маюць асабістую гаспадарку пры агульнай уласнасці абшчыны на зямлю;

- у склад абшчыны пачынаюць уваходзяць прадстаўнікі розных родаў; сувязі паміж абшчыннікамі становяца не кроўна-роднаснымі, а суседскімі;

- узмацняецца сацыяльная няроўнасць; значна павялічваецца роля ў кіраванні плямёнамі ваенных правадыроў і рода-племянных старэйшын.

- узнікае патрыярхальнае рабства.

Павелічэнне агульнай колькасці насельніцтва, рост вырабленай грамадствам прадукцыі і маёмаснае расслаенне абумовілі абвастрэнне ўзброеных сутычак паміж рознымі плямёнамі за зямлю і матэрыяльныя каштоўнасці. У гэтых умовах узнікае новы тып паселішчаў – гарадзішчы, у якіх знаходзілася сядзіба ваенных правадыроў і дзе насельніцтва хавалася падчас ваенных сутычак. Крыху пазней з’явіліся селішчы – неўмацаваныя пасёлкі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчамі. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі размяшчаліся гаспадарчыя збудаванні.

У жалезным веку завяршаецца працэс асіміляцыі мясцовага насельніцтва індаеўрапейцамі. Адбываецца дыферэнцыяцыя індаеўрапейскіх этнічных груп: балты, славяне, германцы, кельты і г.д. На тэрыторыі Беларусі складваецца некалькі асноўных археалагічных культур:

мілаградская культура (7-3 стст. да н.э.); зарубінецкая культура (3 ст. да н.э. – 2 ст. да н.э.); кіеўская культура (2-6 стст.) – поўдзень Беларусі;

паморская культура – паўднёвы захад Беларусі;

культура штрыхаванай керамікі (7 ст. да н.э. – 5 ст. н.э.) – захад і цэнтр Беларусі;

днепра-дзвінская культура (7 ст. да н.э. – 5 ст. н.э.) – поўнач Беларусі.

Культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскую большасць навукоўцаў залічваюць да балтаў. Паморская культура разглядаецца пераважна як славянская. Адносна культур на поўдні Беларусі сярод даследчыкаў няма адзінства: адны лічаць іх славянамі, другія балтамі, трэція прамежкавымі этнічнымі групамі паміж балтамі і славянамі.

У 4–8 стст. у Еўропе адбываецца працэс, які атрымаў назву “ Вялікае перасяленне народаў ”, які суправаджаўся перамяшчэннем вялікіх мас насельніцтва. У 2–4 стст. праз тэрыторыю паўднёва-заходняй часткі Беларусі праходзілі германскія плямёны готаў і гепідаў. У 5–6 стст. пачынаецца працэс пранікнення славянскіх плямёнаў. Прарадзімай славян лічыцца Вісла-Одэрскае міжрэчча (тэрыторыя сучаснай Польшчы), а таксама прылеглая частка лясной зоны (паўднёвы захад сучаснай Беларусі і паўночны захад сучаснай Украіны). З 5-6 стст. частка славянскіх плямёнаў перасяляецца на поўдзень (Балканы), частка – на ўсход і поўнач.

У 5-8 стст. на тэрыторыі Беларусі складваюцца новыя археалагічныя культуры:

пражская – на поўдні;

банцараўская – на захадзе і ў цэнтры;

калочынская – на ўсходзе.

Пражская культура лічыцца навукоўцамі славянскай. Банцараўская і калочынская культуры лічацца балцкімі, але ў іх прысутнічаюць моцныя славянскія элементы (тып жылля – паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле; простая карычневая кераміка без арнаменту; пахаванні ў паўсферычных курганах).

У 8-9 стст. пачынаецца масавае засяленне тэрыторыі Беларусі славянамі і заваяванне імі мясцовага балцкага насельніцтва. Гэты працэс расцягнуўся на многія стагоддзі; яго вынікам стала тое, што славяне падначалілі балтаў палітычна, а таксама паступова асімілявалі ў культурным плане. У гэтым працэсе славянам спрыялі іх большая скансалідаванасць, вышэйшы ўзровень развіцця гаспадаркі, больш развітыя сацыяльна-эканамічныя структуры. У славян у большай ступені, чым у балтаў праяўлялася разлажэнне родавай абшчыны, узвышэнне правадыроў і знаці, што стварала перадумовы расслаення грамадства. Неабходнасць утрымання пад уладай падначаленага насельніцтва садзейнічала ўзмацненню ўлады знаці і ўтварэння дзяржаў.

Такім чынам, у жалезным веку на тэрыторыі Беларусі канчаткова замацоўваецца вытворчая гаспадарка, адбываецца разлажэнне сацыяльных інстытутаў рода-племяннога грамадства і ствараюцца перадумовы пераходу да сацыяльна разнароднага грамадства і дзяржаўнасці.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 95 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.| Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)