Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Каменны век на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.1. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.3. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. | Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. | Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. | Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад. | Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст. | Феадальная раздробленасць Полацкага княства |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  2. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  3. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
  4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
  5. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
  6. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
  7. Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паводле выкарыстання асноўнага матэрыялу, з якога людзі рабілі прылады працы, археолагі першым перыядам у гісторыі чалавецтва называюць каменны век (храналагічныя межы на тэрыторыі Беларусі: 100-40 – 2 тыс. да н.э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на тры перыяды:

палеаліт (ранні каменны век; 100-40 – 10 тыс. да н.э.);

мезаліт (сярэдні каменны век; 10 – 5 тыс. да н.э.);

неаліт (позні каменны век; 5 – 3 тыс. да н.э.).

Палеаліт (100-40 – 10 тыс. да н.э.).

У гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі перыядычна наступае і адыходзіць ледавік, пануе арктычны клімат. Прыблізна 100-40 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыю Беларусі прыходзяць першыя людзі. Гэта былі неандэртальцы. Паводле сваіх фізіялагічных параметраў яны ўяўлялі з сябе людзей з сучасным памерам і будовай мозгу, але былі больш нізкарослыя, мускулістыя, з вялікімі надброўнымі дугамі і слабавыражанай сківіцай. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл. Наступленне новага ледавіку спыніла пражыванне неандэртальцаў на тэрыторыі Беларусі.

Прыблізна 40 – 30 тыс. гг. да н.э. адбываецца адліга і на поўдзень тэрыторыі Беларусі прыходзяць краманьёнцы, якія ствараюць стаянкі каля в. Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) і Бердыжа (23 тыс. гг. да н.э.). У гэты перыяд людзі жылі на невялікіх стаянках па 20-30 чалавек у шалашах і паўзямлянках, якія пакрывалі скурамі і насціламі з дрэва. Іх асноўнымі прыладмі працы былі скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва, камяні і крэмень. Выкарыстоўваўся агонь.

Галоўнымі відамі заняткаў насельніцтва з’яўляліся загоннае паляванне на буйных жывёл і збіральніцтва. Паляванне ажыццяўлялася калектыўна на мамантаў, паўночных аленяў, шарсцістых насарогаў, тураў, якіх заганялі ў ямы-пасткі і забівалі камянямі і грубаапрацаванымі сякерамі, коп’ямі.

У перыяд палеаліту складваецца першы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына. Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы:

- адзінства паходжання;

- агульная (калектыўная) ўласнасць на сродкі і вынікі працы.

Радство ў межах абшчыны вылічвалася, як правіла, па жаночай лініі (матрыярхат). Гэта пацвярджаецца наскальным роспісам і “неалітычнымі Венерамі” (лічацца скульптуркамі жаночых багінь-абярэгаў).

Прыкладна 18 – 10 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыі Беларусі адбылося новае абледзяненне, якое прывяло да адыходу людзей.

Мезаліт (10 – 5 тыс. да н.э.)

На пачатку гэтага перыяду ледавік канчаткова адыйшоў і на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася рачная і азёрная сетка, выраслі лясы, склаўся сучасны раслінны і жывёльны свет. Тэрыторыя была цалкам заселена, увайшла ў айкумену – паверхню Зямлі, дзе жыве чалавек.

Вядома каля 120 стаянак гэтага перыяду, на якіх пражывала каля 4,5-6 тыс. чалавек. Амаль усе яны знаходзіліся на берагах рэк, каля радовішчаў крэменю. Мезалітычныя стаянкі былі невялікія па памерах, складаліся з шалашоў і зямлянак. Асноўнымі заняткамі насельніцтва з’яўляліся паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства. Да ліку асноўных вынаходніцтваў дадзенага перыяду належаць:

- лук і стрэлы (дзякуючы ім паляванне набывае індывідуальны характар);

- касцяныя кручкі і гарпуны, драўляныя чоўны (дзякуючы ім узнікае рыбалоўства);

- выраб састаўных прылад працы;

- прыручэнне сабакі.

Асноўнымі відамі матэрыялу для вырабу прылад працы заставаліся крэмень, косткі і дрэва.

У сацыяльнай арганізацыі грамадства ўмацоўваецца родавая абшчына.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 103 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
У.4. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.| Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.).

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)