Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.1. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.3. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. | У.4. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. | Каменны век на тэрыторыі Беларусі. | Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. | Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад. | Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст. | Феадальная раздробленасць Полацкага княства |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  2. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  3. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
  4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
  5. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
  6. Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

На Блізкім Усходзе і ў Індыі бронзавы век пачынаецца прыкладна ў 5 тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі яго храналагічныя межы: 2 – пачатак 1 тыс. да н.э.

Пачатак перыяду звязваецца з прыходам на тэрыторыю Беларусі вандроўных жывёлаводаў – індаеўрапейцаў. Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). З канца 2 тыс. да н.э. яны пачынаюць масавае перасяленне. Індаеўрапейцы былі ваяўнічымі плямёнамі, выкарыстоўвалі коней і валоў у якасці цяглай сілы ў земляробстве і міграцыях. Карысталіся коламі, вазамі, калясніцамі, баявымі сякерамі і мячамі. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыторыі – ад Індыі да Атлантычнага акіяна.

Індаеўрапейскае засяленне прывяло да таго, што асноўнымі заняткамі насельніцтва становяцца жывёлагадоўля і лядна-агнявое і матычнае земляробства. Сутнасць апошняга была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, потым іх спальвалі, баранавалі зямлю і на ўзбагачанай попелам глебе засявалі земляробчыя культуры на працягу 4-5 год; потым зноў праводзілі такую ж аперацыю на новым участку. Глебу апрацоўвалі матыкай, а таксама ралам (правобразам плуга), у які ўпрагалі валоў ці каня. Асноўнымі земляробчымі культурамі былі пшаніца, ячмень, авёс, проса, гарох, бабы. Паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства пераўтвараюцца ў дапаможныя віды заняткаў.

Асноўныя прылады працы па-ранейшаму вырабляліся з крэменю. Бронзавых рэчаў было мала, у асноўным гэта зброя і ўпрыгожванні. Паколькі асноўныя радовішчы медзі і волава знаходзіліся далёка ад тэрыторыі Беларусі (Каўказ, Карпаты), гэта вымушае насельніцтва Беларусі ўключыцца ў міжнародны абмен і гандаль. На тэрыторыі Беларусі для гаспадарчых патрэбаў выкарастоўвалі каменныя прылады, а для ўпрыгожанняў і рэлігійных патрэб – бронзавыя, таму некаторыя навукоўцы лічаць, што тут быў змешаны каменна-бронзавы век (энеаліт).

Складванне вытворчай гаспадаркі стымулявала пераход да аседлага ладу жыцця. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Істотныя змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства. Земляробства, жывёлагадоўля, а таксама войны, якія выклікалі амаль пастаянныя сутычкі індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што на першае месца ў сацыяльнай іерархіі выходзіць мужчына. Узнікае патрыярхат – галоўным у родзе становіцца мужчына; род лічыцца па бацькоўскай лініі.

Роды пачынаюць падзяляцца на вялікія патрыярхальныя сем’і са сваякоў 2-4 пакаленняў; пры захаванні родавай уласнасці на зямлю карыстанне ёю ажыццяўляецца асобнымі вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі; жывёла, жытло, прылады працы і быту, зброя становяцца ўласнасцю асобных сем’яў. Узнікае сацыяльная няроўнасць: з’яўляюцца больш багатыя і бедныя роды і сем’і; асабліва ўзрастае статус і багацце ваенных правадыроў і старэйшын плямёнаў. У той жа час асноўныя пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын; такі лад сацыяльна-палітычнай арганізацыі атрымаў назву “ ваенная дэмакратыя ”.

Індаеўрапейцы паступова асімілявалі мясцовае насельніцтва. У археалагічным плане раннія індаеўрапейцы атаясамліваюцца з культурамі баявых сякер або шнуравой керамікі. Пазней культуры шнуравой керамікі падзяляюцца на шэраг рэгіянальных культур. У другой палове 2 тыс. да н.э. яны аб’ядналіся ў тшцінецкую культуру.

На поўначы Беларусі пераважае паўночнабеларуская культура. Яна прадстаўляла даіндаеўрапейскае, відавочна, фіна-угорскае, насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем і збіральніцтвам.

Такім чынам, на працягу бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі адбываецца пераход да вытворчай гаспадаркі ў формах земляробства і жывёлагадоўлі, фарміруецца патрыярхальная родавая абшчына, замацоўваецца перавага індаеўрапейскіх культур.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 92 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.).| Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)