Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі.



Читайте также:
  1. Акты Президента Республики Беларусь
  2. АКЦИЗЫ, ВЗИМАЕМЫЕ ПРИ ВВОЗЕ ТОВАРОВ НА ТЕРРИТОРИЮ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ.
  3. Беларусь
  4. БЕЛАРУСЬ
  5. Беларусь
  6. Беларусь в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг. Высшие органы государственной власти и управления БССР в годы Великой Отечественной войны
  7. Беларусь на пути к провозглашению государственной независимости. Конституция Республики Беларусь 1994 г.

Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця краіны пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Пазіцыі буржуазных і дробнабуржуазных партый, накіраваныя на падтрымку Часовага ўрада, на захаванне адзінай і непадзельнай Расіі. Палітычная лінія партыі бальшавікоў.

Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця.

Становішча Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Змены ў палітычным жыцці Беларусі. Красавіцкі, чэрвеньскі і ліпеньскі крызісы Часовага ўрада і іх уплыў на абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы ў Беларусі. Крызіс парламенцкай дэмакратыі і яго асаблівасці ў Беларусі. Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі агульнарасійскіх партый. Асноўныя палітычныя плыні, арганізацыі і партыі беларускага нацыянальнага руху, іх праграмы і дзейнасць. Праграмныя мэты і дзейнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады у новых умовах. Раскол у беларускім нацыянальным руху на правую і левую плыні.

Дзейнасць бальшавікоў Беларусі па аб’яднанню рэвалюцыйных сіл. Уздым рабочага, сялянскага і салдацкага руху. Барацьба працоўных Беларусі супраць карнілаўскага мяцяжу. Бальшавізацыя саветаў.

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса ў Расіі восенню 1917 г. Узброенае паўстанне ў Петраградзе. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі і на Заходнім фронце. Барацьба супраць меншавіцка-эсэраўскага “Камітэта выратавання рэвалюцыі”. Разгортванне грамадзянскай вайны. З’езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту. Утварэнне абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзаха) і абласнога Савета Народных Камісараў (СНК).

Кастрычніцкая рэвалюцыя – заканамерны вынік грамадскага развіцця Расіі, пачатак навейшага часу ў айчыннай гісторыі.

Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. Раскол БСГ. Праграма Вялікай беларускай рады (ВБР). Стварэнне новых беларускіх нацыянальных партый. Пераарыентацыя беларускага нацыянальнага руху: адказ ад ідэі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі і пераход да ідэі нацыянальнага самавызначэння.

І Усебеларускі з’езд. Рашэнне з’езда аб утварэнні новага краявога органа ўлады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Разгон з’езда. Узмацненне канфрантацыі палітычных сіл Беларусі пасля разгону з’езда.

Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага. Мэты і вынікі.

Беларусь ва ўмовах пашырэння германскай акупацыі. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва.

Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Пашырэнне германскай акупацыі ў лютым 1918 г. Брэсцкі мірны дагавор, яго вынікі для Беларусі. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Беларускі нацыянальны рух на захопленай ворагам тэрыторыі. Тры Устаўныя граматы аб абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзейнасць урада БНР – Народнага сакратарыята.

Заканчэнне першай сусветнай вайны. Версальска-Вашынгтонская сістэма і планы пасляваеннай перабудовы Еўропы і ўсяго свету. Утварэнне новых дзяржаў. Адраджэнне Польшчы. Праблема польскіх межаў. Дзяржаўнае будаўніцтва ў краінах Балтыі. Фарміраванне тэрыторыі сучаснай Літвы.

Скасаванне Брэсцкага мірнага дагавора. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад германскіх акупантаў. Дзейнасць Рады і ўрада БНР у канцы 1918 г. – пачатку 1919 г.

Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР. Праблема беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Розныя пазіцыі па гэтаму пытанню кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкамзаха, Абласнога СНК і Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б). Пастанова пленума ЦК РКП(б) ад 24 снежня 1918 г. VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя ў Смаленску,. Абвяшчэнне канферэнцыі І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі і яго рашэнні. Маніфест Часовага ўрада ад 1 студзеня 1919 г. аб утварэнні БССР.

І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Прыняцце Канстытуцыі БССР, вызначэнне тэрыторыі рэспублікі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Рашэнне з’езда аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР. Утварэнне аб’яднанай дзяржавы – (Літбела).

Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі.

Савецка-польская вайна. Пачатак польскай інтэрвенцыі.

Беларускі нацыянальны рух ва ўмовах польскай інтэрвенцыі. Аднаўленне Беларускай ССР. Тактыка беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый у адносінах да акупацыйных улад. Дзейнасць Рады БНР ва ўмовах польскай інтэрвенцыі. Распад беларускага нацыянальнага руху. Утварэнне новай – Народнай рады.

Наступленне войск Заходняга фронту ў ліпені 1920 г. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. Прычыны паражэння Чырвонай Арміі ў Вісленскай (Варшаўскай) аперацыі. Контрнаступленне польскіх войск. Паўторны захоп часткі тэрыторыі Беларусі.

Ліквідацыя Літбела. Аднаўленне Беларускай ССР. ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў. Заканчэнне савецка-польскай вайны. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.

 

ТЭМА VII. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ ВА УМОВАХ НОВАЙ

ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ І ПАБУДОВЫ

САЦЫЯЛІЗМУ. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД

УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921–1939 гг.)

Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі на Беларусі. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі. Прычыны адмены палітыкі “ваеннага камунізму”. Новая эканамічная палітыка і яе сутнасць. Замена харчразвёрсткі харчпадаткам. Гаспадарчы разлік і самафінансаванне прамысловых прадпрыемстваў. Развіццё дзяржаўнага і прыватнага гандлю як асноўных форм эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Грашовая рэформа. Роля крэдытных устаноў у развіцці прыватных, кааператыўных і дзяржаўных прадпрыемстваў. “Ножніцы цэн” і крызіс збыту прамысловай прадукцыі. Прынцыпы матэрыяльнага стымулявання ў развіцці таварна-грашовых адносін. Карэнная перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання.

Аднаўленне і будаўніцтва прадпрыемстваў. Энергазабеспячэнне. Творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы. Працоўны энтузіязм. Маральныя стымулы. Павышэнне матэрыяльнага дабрабыту працоўных.

Узмацненне абкладання прыватнага капіталу. Адзяржаўленне дробнай вытворчасці і гандлю. Прычыны паступовага згортвання новай эканамічнай палітыкі.

Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю і асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы. Аб’ектыўная неабходнасць правядзення новага эканамічнага курсу. XIV з’езд ВКП(б) (снежань 1925 г.). Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Сутнасць і змест палітыкі індустрыялізацыі. Погляды “новай апазіцыі”. Асаблівасці правядзення палітыкі індустрыялізацыі ў БССР: паслядоўнасць развіцця галін прамысловасці, сродкі для капітальнага будаўніцтва, тэрміны і тэмпы індустрыялізацыі.

Вынікі першай пяцігодкі. Адміністрацыйна-камандная сістэма. Поспехі ў развіцці прамысловасці ў другой і трэцяй пяцігодках. Пераўтварэнне БССР у індустрыяльна-аграрную рэспубліку.

Падрыхтоўка высокакваліфікаваных інжэнерна-тэхнічных і рабочых кадраў. Вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Сацыялістычнае спаборніцтва. Ударніцтва. Рух гаспадарчаразліковых брыгад і іх роля ў павышэнні прадукцыйнасці працы. Дасягненні і недахопы. Фармалізм, прыпіскі, заарганізаванасць.

Сацыяльная структура грамадства. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1939 г. Матэрыяльнае становішча працоўных.

Памылкі і недахопы ў правядзенні палітыкі індустрыялізацыі.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Каапераване ў БССР, формы сельскагаспадарчай кааперацыі. Перасяленне сялянскіх гаспадарак, стварэнне хутароў. Аб’ектыўная неабходнасць карэннай перабудовы сельскай гаспадаркі. XV з’езд ВКП(б) (снежань 1927 г.). Курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі. Палітыка калектывізацыі сельскай гаспадаркі, яе сутнасць. Прымусовасць уступлення сялян у калгасы, паскарэнне тэмпаў калектывізацыі, калгасы як асноўная форма кааператыўнага будаўніцтва, дзяржаўная дапамога перабудове вёскі. Ліквідацыя кулацтва як класа. Палітыка “правага ўхілу”. “Нацыянал-дэмакратызм” у БССР. Перагібы і памылкі ў калгасным будаўніцтве.

Завяршэнне калектывізацыі ў Беларусі. Наладжванне кіравання калгасна-саўгаснай вытворчасцю. Сацыяльныя змены на вёсцы. Узмацненне калгасаў. Дырэктыўнае планаванне. Парушэнні калгаснай дэмакратыі, адступленне ад прынцыпаў сацыялістычнай законнасці. Адміністрацыйна-бюракратычнае кіраванне калгасамі. Рэшткавы прынцып фінансавання сельскай гаспадаркі. Перавага калектыўных форм гаспадарання. Стварэнне буйных, механізаваных, высокатаварных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – магістральны шлях развіцця аграрнага сектару эканомікі.

Грамадска-палітычнае жыццё. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства. Супярэчнасці грамадска-палітычнага жыцця на Беларусі. Пашырэнне кампетэнцыі Саветаў як органаў улады, іх ажыўленне і дэмакратызацыя. Мясцовыя Саветы. Раянаванне рэспублікі і пашырэнне правоў мясцовых органаў улады. Канстытуцыя БССР 11 красавіка 1927 г. Барацьба грамадска-палітычных сіл Беларусі за выбар шляхоў развіцця. Станаўленне аднапартыйнай сістэмы, месца і роля Камуністычнай партыі Беларусі ў сістэме дыктатуры пралетарыяту. Уваходжанне Беларусі ў склад СССР, яе статус ў новай дзяржаве.

Пераўтварэнне палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарнага цэнтралізму. Унутрыпартыйная барацьба ў КП(б) Беларусі. “Чысткі”, “выкрыванні”. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму.

Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя. Асаблівасці нацыянальнага складу насельніцтва Беларусі. Перадумовы палітыкі беларусізацыі, яе сутнасць. Роля дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі беларусізацыі. Рашэнні КП(б) Беларусі ў галіне нацыянальнай палітыкі. Спецыяльная камісія па беларусізацыі.

Узбуйненне тэрыторыі Беларусі ў 1924 і 1926 гадах. Беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, кіруючага адміністрацыйнага корпуса.

Ваенная рэформа, яе сутнасць. Беларусізацыя ў воінскіх часцях і злучэннях. Беларусізацыя ў галіне нацыянальна-культурнага будаўніцтва: агульнаадукацыйная і вышэйшая школа, навука, выдавецкая справа і перыядычны друк.

Супярэчнасці, цяжкасці і недахопы ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі. Вынікі палітыкі беларусізацыі.

Беларускае замежжа. Прычыны эміграцыі, яе хвалі. Спробы кансалідацыі беларускіх нацыянальных сіл замежжа. Стварэнне эмігранцкіх цэнтраў і культурна-асветніцкіх арганізацый. Неаднароднасць эмігранцкага руху і ўплыў на яго з’яў грамадска-палітычнага жыцця ў Савецкай Беларусі.

II Беларуская нацыянальная нарада ў Берліне і прызнанне ёю БССР як цэнтра кансалідацыі беларускага народа і адраджэння яго самабытнай культуры.

Палітычныя рэпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі. Сутнасць і прычыны палітычных рэпрэсій. Развіццё нацыянальнай свядомасці. Розныя падыходы да нацыянальнай палітыкі і шляхоў сацыяльна-палітычнага развіцця краіны. Абвастрэнне класавай барацьбы. Наступленне на нацыянальна-дэмакратычныя плыні. Справа “Саюз вызвалення Беларусі” як форма фізічнага знішчэння “нацдэмаў”. Атмасфера падазронасці, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу ў працэсе кампаніі выкрыцця “ворагаў народа”. Парушэнні сацыялістычнай законнасці. Памеры і вынікі палітычных рэпрэсій ў Беларусі.

Культурнае будаўніцтва. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі. Рэспубліканская надзвычайная камісія – орган кіраўніцтва работай па ліквідацыі непісьменнасці. Дапамога ўрада РСФСР Беларусі. Роля грамадскіх арганізацый у справе ліквідацыі непісьменнасці. Таварыства “Прэч непісьменнасць”. Як праводзілася ліквідацыя непісьменнасці дарослых? Новая сістэма ліквідацыі малапісьменнасці дарослых, яе асноўныя звенні, асаблівасці. Фарміраванне сістэмы народнай адукацыі Беларусі. Падрыхтоўка і ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і паступовы пераход да ўвядзення ўсенавуча на базе сямігадовай школы. Як гэта рабілася? Увядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання – агульнацывілізацыйнае дасягненне.

Падрыхтоўка спецыялістаў для гаспадаркі і культуры. Адкрыццё БДУ. Стварэнне навучальных устаноў па падрыхтоўцы педагагічных, медыцынскіх, інжынерна-тэхнічных і сельскагаспадарчых кадраў. Рэарганізацыя навучальных устаноў. Новая сістэма і сетка ВНУ.

Развіццё сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Роля школ ФЗН у вырашэнні праблемы забеспячэння прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі кваліфікаванымі рабочымі. Стварэнне сістэмы працоўных рэзерваў СССР і БССР.

Беларуская савецкая навука і яе ўплыў на далейшае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Інбелкульт. Беларуская Акадэмія навук. Вядомыя беларускія вучоныя: М.Ф. Бліадухо, М.А. Прыляжаеў, У.В. Шкатэлаў, А.К. Кедраў-Зіхман, Ц.М. Годнеў, Я.М. Афанасьеў, М.А. Дарожкін, У.І. Пічэта.

Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”. Беларускія празаікі і паэты: Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, З. Бядуля, А. Гурло, К. Крапіва, М.Зарэцкі, К. Чорны, М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча, П. Глебка, М. Лужанін, А. Бабарэка. Паглыбленне гістарызму ў творчасці пісьменнікаў – адметная рыса літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў. Сувязь беларускай літаратуры з літаратурай іншых народаў. Саюз пісьменнікаў БССР.

Сцэнічнае тэатральнае мастацтва, асаблівасці і працэс станаўлення. І. Буйніцкі, Ф. Ждановіч, У. Фальскі. Адкрыццё БДТ-1. Мастацкая майстэрня У. Галубка. БДТ-2 у Віцебску. Гомельскі Беларускі Дзяржаўны тэатр (БДТ-3). Роля новай драматургіі Беларусі ў станаўленні новага грамадства, сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі. Таленавітыя артысты, гонар беларускай культуры – У. Крыловіч, У. Уладамірскі, Г. Глебаў, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая, Л. Рахленка, П. Малчанаў, А. Ільінскі, Р. Кашэльнікава, М. Звездачотаў, Дз. Арлоў.

Музычнае мастацтва. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя як цэнтр падрыхтоўкі музычных кадраў. Адкрыццё Беларускага тэатра оперы і балета. Беларуская дзяржаўная філармонія, яе роля ў музычным жыцці Беларусі.

Кінамастацтва. Кінахроніка, дакументальныя і мастацкія фільмы.

Жывапіс, скульптура і архітэктура. Роля музеяў у культурна-асветніцкім жыцці грамадства. Мастацкія выстаўкі як фактар кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі. Віцебскі мастацкі тэхнікум – цэнтр падрыхтоўкі мастацкіх кадраў, асяродак кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі. Прынцыпы педагагічнай сістэмы Ю. Пэна, М. Шагала. Характар і тэматыка жывапісу першых гадоў Савецкай улады. Творчасць В.В. Волкава, Г.С. Віера, М.М. Філіповіча, А.М. Шаўчэнкі. Саюз мастакоў БССР.

Беларуская графіка: малюнак, акварэль, лінагравюра, ксілаграфія, афорт, літаграфія. Віцебская школа. Я. Мінін, Ф. Фогт.

Скульптура. Спалучэнне народных традыцый з дасягненнямі тагачаснага майстэрства. Майстры жанра А. Грубэ, А. Бразер, З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, А. Арлоў.

Архітэктура – сваеасаблівы “мураваны летапіс”. Рэарганізацыя народнай гаспадаркі як стымул развіцця прамысловай архітэктуры. Рэканструкцыя і забудова гарадоў. Помнікі дойлідства Г. Лаўрова, А. Воінава, У. Лангбарда. Саюз архітэктараў БССР – цэнтр развіцця творчай думкі.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель. Рыжскі дагавор 1921 г. і падзел Беларусі. “Усходнія крэсы” Польшчы. Прамысловасць і сельская гаспадарка Заходняй Беларусі. Асадніцтва. Камасацыя і хутарызацыя. Узровень жыцця рабочых і сялян. Міграцыя беларусаў у краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Паліцэйскі тэрор. Пацыфікацыі. Дэфензіва.

Нацыянальна-вызваленчы, рабочы і сялянскі рух. Партызанская вайна 1921–1925 гг. Утварэнне і дзейнасць Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Формы нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў 1926–1939 гг. Утварэнне і дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады. Дэманстрацыя 3 лютага 1927 г. у Косаве. Сусветны эканамічны крызіс 1929–1933 гг. і абвастрэнне барацьбы працоўных за свае правы, за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Барацьба за стварэнне адзінага народнага антыфашысцкага фронту. Забастоўкі рабочых у Гродне і Брэсце. Кампанія за выратаванне жыцця С.В. Прытыцкага. Выступленне нарачанскіх рыбакоў. К. Арлоўскі, С. Ваўпшасаў, А. Валынец, В. Корж, Ф. Маркаў, Б. Тарашкевіч, В. Харужая, І. Царук – змагары за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных, за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ў адзінай дзяржаве.

Заходнебеларуская культура ў 20–30-я гады. Палітыка польскіх улад. Школа, друк, літаратура і мастацтва. Роля Таварыства беларускай школы ў захаванні і развіцці культуры на заходнебеларускіх землях.

 

ТЭМА IX. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І

КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ. БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ

АРЭНЕ (1946–1985 гг.)

Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Становішча рэспублікі пасля вайны. Ваенныя разбурэнні і велізарныя страты. Гераічная праца беларускага народа па адраджэнні рэспублікі. Дапамога саюзных рэспублік у аднаўленні народнай гаспадаркі. Першы этап аднаўлення эканомікі: металаапрацоўка, машынабудаванне, электраэнергетыка, чыгуначны транспарт. Забеспячэнне патрэб фронту. Першапачатковыя меры па паляпшэнні становішча насельніцтва. Другі этап аднаўлення. Задачы чацвёртага пяцігадовага плана і яго рэалізацыя. Стварэнне новых галін вытворчасці. Пераўтварэнне машынабудавання і металаапрацоўкі ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Паскораныя тэмпы індустрыялізацыі. Аднаўленне калгасна-саўгаснай сістэмы. Цяжкасці пасляваеннага развіцця вёскі. Завяршэнне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі. Высокія тэмпы індустрыялізацыі ў заходніх раёнах. Вырашэнне сацыяльных праблем, становішча працоўных горада і вёскі. Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі, стварэнне ўмоў для далейшага яе развіцця.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў. Асноўныя тэндэнцыі эканамічнага развіцця рэспублікі. Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у СССР у 50–60-я гады. Уплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўмовах НТР. Структура прамысловасці і асаблівасці яе развіцця. Уклад Беларусі ў вывучэнне і асваенне космасу. Спробы ўздыму сельскай гаспадаркі. Павышэнне нарыхтоўчых цэн, змяненні ў сістэме дзяржпаставак, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі. Вырашэнне праблемы вытворчасці збожжа. Прыняцце рашэння аб асваенні цалінных і абложных зямель і ўдзел Беларусі ў гэтай справе.

Будаўніцтва новых прадпрыемстваў і пашырэнне вытворчых магутнасцей дзеючых. Тэхнічная рэканструкцыя і мадэрнізацыя. Укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі, тэхнікі, перадавога вопыту. Эканамічныя праблемы першай паловы 60-х гадоў і пачатак эканамічнай рэформы, яе асноўныя накірункі. Паступовае згортванне рэформы. Прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, гандаль у канцы 60-х гадоў.

Асноўныя напрамкі і тэмпы развіцця эканомікі ў 70-я – першай палове 80-х гадоў. Адыход ад планаў рэформ і далейшае ўзмацненне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіраўніцтва эканомікай. Дынаміка развіцця прамысловасці, змены ў яе структуры. Развіццё нафтаперапрацоўкі, прыборабудавання, хімічнай і іншых перспектыўных галін. Новае будаўніцтва. Увядзенне ў строй дзеючых Бабруйскага шыннага камбіната, Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, Беларускага металургічнага завода і іншых. Канцэнтрацыя вытворчасці. Далейшае развіццё транспарта і будаўніцтва трубаправодаў. Уступленне ў эксплуатацыю Мінскага метрапалітэна (першая чарга). Сельская гаспадарка: поспехі і праблемы. Эканоміка БССР ва ўсесаюзным народнагаспадарчым комплексе.

Развіццё сацыяльнай сферы. Грамадскія фонды спажывання. Жыллёвае будаўніцтва.

Прычыны зніжэння тэмпаў эканамічнага развіцця. Адставанне ад тэмпаў НТР. Уплыў сусветнага рынка на савецкую эканоміку. Нарастанне негатыўных з’яў у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Неабходнасць змен.

Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура Беларусі. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця. Аднаўленне даваеннай палітычнай сістэмы. Асноўныя тэндэнцыі развіцця савецкага грамадства. Змены ў грамадска-палітычным жыцці ў 50–60-я гады, спробы дэмакратызацыі. Палітычныя і адміністрацыйныя рэформы. Непаслядоўнасць і супярэчлівасць працэсу дэмакратызацыі савецкага грамадства. Роля Саветаў, Кампартыі Беларусі, камсамола, прафсаюзаў у жыцці грамадства. Кіраўніцтва рэспублікі. Дзейнасць П.М. Машэрава.

Узмацненне палітычнага дыктату ў духоўным жыцці. Ідэйны крызіс грамадства. Вынікі грамадска-палітычнага развіцця ў 50-я – першай палове 80-х гадоў.

Асноўныя дасягненні ў развіцці культуры. Адукацыя і навука. Змяненні ў сістэме агульнаадукацыйнай школы ў 50–60-я гады. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя. Адкрыццё новых ВНУ. Далейшае развіццё матэрыяльнай і даследча-эксперыментальнай базы навукі. Дзейнасць Акадэміі навук БССР. Навуковыя школы.

Дасягненні рэспублікі ў сферы адукацыі і навукі ў 70-я – першай палове 80-х гадоў.

Установы культуры і выдавецкая дзейнасць.

Развіццё літаратуры. Тэатральнае мастацтва. Дзейнасць беларускіх рэжысёраў. Выдатныя беларускія акцёры. Музычная культура. Творчасць выдатных беларускіх кампазітараў. Музычныя калектывы і тэатры. Выдатныя артысты беларускай оперы і балета. Выяўленчае мастацтва – жывапіс, графіка, скульптура. Жанры і накірункі ў мастацтве. Манументальнае мастацтва: ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску, мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой” і інш. Месца беларускай культуры сярод культур народаў СССР. Уплыў культуры на духоўнае жыццё грамадства.

Беларусь на міжнароднай арэне. Месца Беларусі ў сусветным супольніцтве ў пасляваенныя гады. Кампетэнцыя саюзных рэспублік у галіне знешняй палітыкі. Прадстаўніцтва БССР у ААН. “Халодная вайна” і міжнародныя адносіны. Удзел БССР у барацьбе за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку.

Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі. Эканамічныя сувязі прадпрыемстваў рэспублікі, удзел у міжнародных кірмашах, гандлёва-прамысловых выставах. Пашырэнне вытворчай кааперацыі.

Культурныя, навуковыя, спартыўныя, турысцкія сувязі БССР. Дзейнасць Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Культурны абмен. Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Турызм. Сувязі гарадоў-пабрацімаў.

 

ТЭМА X. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПРАВЯДЗЕННЯ РЭФОРМ:

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І

КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ. ЗАМЕЖНЫЯ СУВЯЗІ.

БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА (1985–2001 ГГ.).

Грамадска-палітычнае жыццё. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. аб паскарэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Распрацоўка палітыкі перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. КПСС – ініцыятар перабудовы. Стварэнне міфаў аб савецкай сістэме і ўнясенне іх у грамадскую свядомасць. Адступленне ад першапачатковых задумак і пераўтварэнне палітыкі перабудовы ў сродак капіталістычнай рэстаўрацыі. Утварэнне і дзейнасць палітычнай апазіцыі. Крах палітыкі перабудовы.

Крызіс аднапартыйнай савецкай сістэмы. КПСС – з’ява ў структуры савецкага грамадства: пярвічныя партарганізацыі як структурныя збудаванні працоўных калектываў, партыйныя камітэты як аснова сістэмы ўлады і кіравання, г.зн. дзяржавы, арганізацыйна з ёю не злітыя. КПСС – носьбіт у першую чаргу сацыялістычнай ідэалогіі. Дзяржаў, свабодных ад ідэалогіі, у свеце не існуе. Наступленне на КПСС з боку сіл капіталістычнай рэстаўрацыі ў гады перабудовы. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Чым быў абумоўлены канчатковы зыход з арэны КПСС як палітычнага кіраўніка дзяржавы? Памылкі і пралікі ў дзейнасці КПСС – КПБ: адсутнасць канкрэтнай, навукова абгрунтаванай праграмы перабудовы, прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі КПСС, Савецкай дзяржавы, савецкага ладу жыцця, дасягненняў краіны; адарванасць вярхоў КПСС ад народа і радавых камуністаў; пратэкцыянізм, хабарніцтва, карупцыя, бюракратызм, падаўленне іншадумства і г.д.; здрада партыі і народу з боку генсека, Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПСС. Антыканстытуцыйныя рашэнні аб прыпыненні дзейнасці КПСС, КП РСФСР і КПБ. Трагедыя і віна КПСС.

Намаганні Захаду і “дэмакратычнай” апазіцыі па развалу СССР. Стварэнне “фондаў”, “цэнтраў”, “саветаў”, “асацыяцый”, якія працавалі пад кантролем заходніх спецслужб. Матэрыяльная і фінансавая дапамога Захаду “дэмакратычнай” апазіцыі СССР. Пачатак развалу СССР. Дамаганні народных дэпутатаў СССР ад Літвы, Латвіі і Эстоніі. Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Дзяржаўны пераварот у Маскве і далейшы развал СССР летам – восенню 1991 г. Змена назвы “БССР” на назву “Рэспубліка Беларусь”. Герб “Пагоня”; бела-чырвона-белы сцяг – дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Дэнансацыя 8 снежня 1991 г. у Віскулях (Белавежская пушча) дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР і канчатковае знішчэнне вялікай і магутнай дзяржавы. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Разгром КПСС і развал СССР – самыя драматычныя падзеі сусветнай гісторыі XX ст.

Прыняцце 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 г. Наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай мовай. Чаму на рэферэндуме большасць беларускага народа адмовілася ад герба “Пагоня” і бела-чырвона-белага сцяга і падтрымала прапамову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь? Канфрантацыя палітычнай апазіцыі з уладнымі структурамі ў 1995–1996 г. Усебеларускі народны сход 19–20 кастрычніка 1996 г. Рэспубліканскі рэферэндум 24 лістапада 1996 г. Чаму на рэферэндуме большасць беларускага народа падтрымала прапанову аб перанясенні Дня незалежнасці (Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня? Іншыя пытанні, вынесеныя на рэферэндум. Стварэнне двухпалатнага Нацыянальнага Сходу. Далейшая дэмакратызацыя беларускага грамадства. Зацвярджэнне музыкі і слоў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум і выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне новага складу Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2004 г. Трэці Усебеларускі сход. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гг. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (сакавік 2006 г.).

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы.


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 459 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)