Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ва ўмовах правядзення рыначных рэформ.



Читайте также:
  1. Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі.
  2. Гісторыя Беларусі.
  3. ГЛАВА 1. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ. ПРАВЯДЗЕННЕ ПАЛІТЫКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫІ. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ НА БЕЛАРУСІ
  4. ГЛАВА 1. БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ. УСТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ НА БЕЛАРУСІ
  5. ГЛАВА 1. ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ
  6. ГЛАВА 1. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ
  7. ГЛАВА 1. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ

Сутнасць рынка і рыначнай эканомікі. Рынак нецывілізаваны, грабежніцкі, гангстэрска-мафіёзны і рынак цывілізаваны, рэгуляваны дзяржавай, сацыяльна арыентаваны. Рынак як вынік высокай цывілізаванасці, культуры, прадукцыйнасці працы, а не як іх перадумова. Асноўныя этапы правядзення рыначных рэформ. Эканамічная рэформа як частка палітыкі перабудовы: дасягненні і памылкі. Пачатак рыначных рэформ у Беларусі ў 1990–1991 гг. Правядзенне рыначных рэформ метадам “шокавай тэрапіі” у 1992–1994 гг. Асаблівасці правядзення рыначных рэформ у Беларусі у 1994–2001 гг.

Фарміраванне рыначнай эканомікі. Прыватызацыя дзяржаўнай маёмасці і ўсталяванне розных форм уласнасці. Ці з’яўляецца форма ўласнасці рашаючым фактарам эканамічнага поспеху? Прыватызацыя і “прыхватызацыя”. Станаўленне рыначных адносін у аграрным сектары эканомікі. Праграма адраджэння беларускага сяла. Структурная перабудова эканомікі, канверсія. Грашова-фінансавая сістэма. Рэфармаванне знешнеэканамічнай дзейнасці. Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка і ўзровень жыцця беларускага народа.

Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і вопыт замежных краін. Рыначная эканоміка самаарганізуецца і самарэгулюецца: міф ці рэальнасць? Роля дзяржавы ў станаўленні і развіцці рыначнай эканомікі. Формы і галоўныя напрамкі дзяржаўнага рэгулявання рыначнай эканомікі. Вопыт Германіі, Францыі, Кітая, ЗША, Японіі. Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання рыначнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. У якіх галінах эканомікі і чаму дзяржаўны ўдзел і кантроль ва ўсіх выпадках з’яўляюцца неабходнымі?

Развіццё беларускай культуры. Навука і асвета – асноўны напрамак дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. Нацыянальная Акадэмія навук – цэнтр беларускай навукі. Галіновая навука і навука ў вышэйшых навучальных установах. Навуковыя школы і інтэлектуальны патэнцыял навукі. Вядомыя беларускія вучоныя, акадэмікі М. Барысевіч, А. Вайтовіч, Л. Сушчэня, М. Высоцкі, Р. Гарэцкі, А. Ганчарэнка, Я. Канапля і інш. Праблемы і цяжкасці ў развіцці беларускай навукі.

Дзіцячае дашкольнае выхаванне. Захаванне ў рэспубліцы існуючай раней сістэмы дзіцячых дашкольных устаноў. Стварэнне дзіцячых сямейных садкоў, садкоў на кааператыўнай аснове, санаторнага тыпу, вячэрніх і прагулачных і г.д. Агульнаадукацыйная школа, яе структура. Профіль навучання ў школе: агульны, гуманітарны, тэхнічны і г.д. Гімназіі і ліцэі. Недзяржаўныя агульнаадукацыйныя школы. Прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя установы. Каледжы ў сістэме адукацыі. Дзяржаўныя і недзяржаўныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Пераўтварэнне інстытутаў у акадэміі і універсітэты. Правядзенне рэформы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь. Барацьба з негатыўнымі з’явамі ў асяроддзі студэнцкай і вучнёўскай моладзі (ужыванне гарэлкі, тытуню, наркотыкаў і г.д.).

Асаблівасці развіцця літаратуры, выяўленчага мастацтва, музыкі. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны. Беларускія пісьменнікі, паэты, драматургі – І. Шамякін, І. Чыгрынаў, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, Л. Дранько-Майсюк, А. Дудараў, У. Бутрамееў і інш. Праблематыка іх твораў. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага – Бірулі, Музей старажытнабеларускай культуры, Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Веткаўскі музей народнай творчасці і інш. – скарбонкі беларускага нацыянальнага мастацтва. Вядомыя беларускія мастакі М. Савіцкі, А. Анікейчык, П. Дурчын, У. Стэльмашонак, Г. Вашчанка і інш. Выставачная дзейнасць, пашырэнне мастацкага рынку. Стан музычнага мастацтва. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (Беларуская акадэмія музыкі). Выдатныя дзеячы музычнай культуры Беларусі – У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда, Т. Ніжнікава, Я. Глебаў, Дз. Смольскі, С. Картэс, Ю. Семяняка, І. Лучанок, Э. Ханок і інш. Беларуская дзяржаўная філармонія і абласныя філармоніі ў цэнтры канцэртнай дзейнасці. Прафесійныя творчыя калектывы Беларусі. Фестывальны рух у Беларусі. “Славянскі базар” у Віцебску і “Залаты шлягер” у Магілёве. Ахова помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. Замкавы комплекс “Мір”, Віцебская Благавешчанская царква, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, гісторыка-культурная спадчына Нясвіжа, Полацкі гісторыка-культурны запаведнік. Праекты рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Старога замка ў Гродне, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытных беларускіх гарадоў.

Дзейнасць тэатраў, музеяў, бібліятэк, клубаў. Развіццё мастацкай самадзейнасці.

Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве. Беларуска-расійскія адносіны. Стварэнне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларуская дыяспара: мінулае і сучаснае.

Заключэнне. Гісторыя Беларусі – невычарпальная крыніца гістарычнага вопыту і духоўнасці. Этапы гістарычнага шляху беларускага народа. Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь.


 

Тэорыя

 

Вучэбны дапаможнік па курсу “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей

 


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі»

Кафедра гуманітарных дысцыплін

 


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 304 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)